Магчымасць выспы  Мішэль Уэльбэк

Магчымасць выспы

Мішэль Уэльбэк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 367с.
Мінск 2012
88.78 МБ
Час блізіўся да паўдня, і паветра было прыемнае, амаль цёплае — пачатак зімы, шэрань доўга не пратрымалася, а неўзабаве я зусім пакіну гэтыя халодныя мясціны. Нашто я жыву? Я ні з чым не звязаны. Перш чым выправіцца ўдарогу, я прыхапіў карабін і вырашыў апошні раз прагуляцца наўкол возера — не тое каб папаляваць, бо ўсё адно не змог бы ўзяць дзічыну з сабой, а каб падарыць Фоксу апошняе задавальненне падурэць у лясным гушчары, панюхаць пахі падлеску — далей перад намі ляжалі толькі палі і раўніны.
3 усіх бакоў мяне абступаў свет, з яго лясамі, лугамі, і з яго жывёламіваўсёйіхбязвіннасці — стрававальнымі апаратамі на лапках з вянцом зубоў, чыё жыццё зводзілася да пошуку іншых стрававальных апаратаў з мэтай іх зжэрці і аднавіць свой энергетычны баланс. Крыху раней тым днём я назіраў за лагерам 352
дзікуноў; болыпасць спалі, змардаваныя бурлівымі эмоцыямі пасля крывавай оргіі мінулай ночы. Яны стаялі на вяршыні харчовагаланцуга, драпежнікаў, чыю звычайную здабычу яны складалі, практычна не існавала, таму яны павінны былі самастойна пазбаўляцца ад сваіх старых і хворых супляменнікаў дзеля захавання здароўя роду. Г этак сама, не могучы разлічваць на натуральны адбор, яны павінны былі арганізаваць грамадскую сістэму кантролю за доступам да жаночай вульвы — дзеля падтрымання геннага капіталу племені. Усё гэта было ў парадку рэчаў, і дзень стаяў на дзіва нрыемны. Я сядзеў на беразе возера, а Фокс тым часам шнарыўу навакольных зарасніках. Часам над вадой выскоквала рыба, на паверхні ўтвараліся слабыя хвалькі, які разбягаліся ва ўсе бакі і ля берага аціхалі. Мне ўсё цяжэй было зразумець, навошта я пакінуў абстрактную, віртуальную супольнасць неалюдзей. Наша існаванне, пазбаўленае ўсякіх вострых пачуццяў, было існаваннем дзядоў; мы глядзелі на свет позіркам поўнага і непрыхільнага разумення. Мы ведалі ўвесь жывёльны свет, мы ведалі ўсе чалавечыя грамадствы, у іх не было ніякіх загадак і ад іх не было чаго чакаць, толькі вечна паўтараную бойню. «Так было, такёсць», — доўга і машынальна паўтараў я сам сабе, пакуль не ўпаў у амаль гіпнатычны стан.
Праседзеўшы так дзве з лішкам гадзіны, я ўрэшце ўстаў, напэўна, здолеўшы сябе супакоіць, вы ўсякім разе, з рашучасцю рушыць у сваіх пошуках далей — хоць адначасова пагадзіўся з думкай, што хутчэй за ўсё яны скончацца няўдачай і, як вынік, сконам. I тады я заўважыў, што Фокс знік — напэўна, напаўшы на які-небудзь след, ён надта глыбока залез у хмызы.
Болыіі за тры гадзіны я абшукваў усе зараснікі вакол возера, раз-пораз гукаючы, з аднолькавымі інтэрваламі, і чуючы ўадказ трывожную цішыню, дзень тым часам пачаў згасаць. Я знайшоў яго, калі ўжо змяркалася, цела было працятае стралой. Напэўна, ён памёр страшнай смерцю, у ашклянелых вачах застыў жах. У парыве апошняй лютасці дзікуны адрэзалі яму вушы; напэўна, яны спяшаліся, баючыся, каб я іх не заспеў, абрэз быў грубы, уся пыска і грудзі запэцкаліся ў крыві.
Ногі пада мной падагнуліся, і я ўпаў на калені перад яшчэ цёплым трупікам майго маленькага спадарожніка, можа быць, мне не хапіла ўсяго пяці-дзесяці хвілін, каб не даць дзікунам 353
наблізіцца. Трэба было капаць магілку, але ў гэты момант я не адчуваў у сабе сілы. Апускалася ноч, вакол возера клубамі згушчаўся халодны туман. Я доўга, вельмі доўга глядзеў на знявечанае цельца Фокса; потым прыляцелі мухі, няшмат.
Гэта было таемнае месца, і кодавае слова было: элентэрын.
Цяпер я адзін. Над возерам апускаецца ноч, і мая самота ўжо незваротная. Фокс ніколі не ажыве, ні ён, ніякі іншы сабака з такім самым наборам генаў, ён кануў у суцэльны нябыт, да якога скіроўваюся і я. Цяпер я ўпэўнены — я спазнаў, што такое каханне, бо спазнаў пакуту. Мелькам мне згадаўся Даніэлеў аповед аб жыцці, і я ўсвядоміў, што гэтыя некалькі тыдняў майго падарожжа падарылі мне няхай спрошчанаю, але вычарпальную карціну чалавечага жыцця. Я ішоўусю ноч, і наступны дзень, і яшчэ адну ноч, і болылую частку трэцяга дня. Час ад часу спыняўся, прымаў капсулу з мінеральнымі солямі, выпіваў глыток вады і кратаў далей; я не адчуваў стомы. Я не надта абазнаны ў біяхіміі і фізіялогіі, лінія Даніэлеў — не лінія навукоўцаў; тым не менш я ведаў, што пераход да аўтатрафіі ў неалюдзей адбываўся паралельна з разнастайнымі трансфармацыямі ў будове і функцыянаванні гладкіх цягліцаў. У параўнанні з людзьмі я вызначаюся нашмат большаю гнуткасцю, цягавітасцю і функцыянальнай аўтаномнасцю. Мая фізіялогія, зразумела, таксама адрозніваецца; мне ніколі не даводзілася зведаць страх, і хоць пакута была мне даступная, я не адчуваўу поўнай меры таго, што людзі называлі нараканнем; само пачуццё жыло ўва мне, але не мела ніякай праекцыі на мае думкі. Я, безумоўна, адчуваў пэўную страту, калі прыгадваў, які Фокс быў ласкавы, як любіў ляжаць, згарнуўшыся, на маіх каленях, як купаўся, гойсаў, а галоўнае — радаваўся, гэтая радасць, якая чыталася ўяго поглядзе, асабліва ўражвала таму, што была цалкам мне недаступная; але і гэты боль, і гэтае пачуццё страты здаваліся мне непазбежнымі —
з той простай прычыны, што яны былі. Думка, што ўсё магло б быць іначай, ніколі ў мяне не ўзнікала, не болей, чым думка, што было б добра, каб гэты горны ланцуг, што ў мяне перад вачыма, прапаў, і на яго месцы ўзнікла раўніна. Усведамленне суцэльнага дэтэрмінізму, бадай, і было тым, што найбольш выразна адрознівала нас ад нашых чалавечых продкаў. Як і яны, мы былі ўсяі'О толькі надзеленымі свядомасцю механізмамі, але, у адрозненне ад іх, мы ўсведамлялі, што мы ўсяго толькі механізмы.
Гадзін сорак я ішоў, ні пра што не думаючы, у поўным тумане, рухомы толькі цьмяным успамінам пра маршрут на карце. He ведаю, што прымусіла мяне спыніцца і вярнула ў прытомнасць, — хутчэй за ўсё, незвычайнасць краявіду, у якім я апынуўся. Мяркуючы па ўсім, я набліжаўся да руінаў колішняга Мадрыда, ва ўсякім разе, вакол, колькі хапала вачэй, шырыўся гіганцкі забетанаваны абшар, толькі вельмі далёка ўсмузе вымалёўвалася палоска невысокіх, пасохлых узгоркаў. Сям-там бетон дыбіўся пачварнымі пузырамі дыяметрам некалькі метраў, нібы ўзняты жахлівай распаленай хваляй, што прыйшла з-пад зямлі. Палосы бетону тырчалі ў неба, уздымаліся на дзесяткі метраў і абрываліся, ператвараючыся ў друз і крушні чорных камлыг; дол высцілалі металічныя абломкі, асколкі палопанага шкла. Спачатку я падумаў, што гэта прапускны пункт, дзе калісьці аплачвалі праезд па аўгастрадзе, але нідзе не засталося ніводнай шыльды з пазначэннем кірункаў, і ўрэшце я сцяміў, што стаю пасярод руінаў аэрапорта Барахас. Я рушыў далей на захад і неўзабаве ўбачыў сляды былога чалавечага жыцця: тэлевізары з плоскім экранам, стосы раструшчаных CD, гіганцкі рэкламны шчьгг з выявай Давіда Бісбаля. Гэта было адно з найбольш бамбаваных месцаў на апошняй стадыі міжчалавечых канфліктаў, і, напэўна, радыяцыя тут заставалася досыць высокай. Я спраўдзіў карту: вяршыня разлому мусіла быць недзе побач; каб рухацца ранейшым курсам, я павінен быў збочыць на поўдзень, а значыць прайсці праз колішні цэнтр горада.
У раёне развязкі аўтастрад М45 і R2, дзе я мусіў прабірацца праз нагрувашчаныя кучамі паплаўленыя каркасы машын, мой рух крыху замарудзіўся. Першых гарадскіхдзікуноўя сустрэў, 356
ідучы паўз былыя склады «Івэка». Група з паўтара дзесятка асобін сядзела пад металічнай павеццю ангара за пяцьдзесят метраў ад мяне. Я хутка ўскінуў карабін і стрэліў: адзін упаў, астатнія шмыганулі за вароты. Неўзабаве азірнуўшыся, я ўбачыў, як двое асцярожна вызірнулі і пацягнулі сябрука ўсярэдзіну — збіраючыся, відаць, ім паласавацца. У мяне быў бінокль, і я змог канстатаваць, што гэтыя меншыя ростам і больш выродлівыя за дзікуноў, што жылі ў наваколлі Аларкона, іх цёмна-шэруюскуруспрэспакрывалінарасціігнайнікі — яўна, вынік павышанай радыяцыі. Так ці іначай, яны таксама адчувалі жах перад неалюдзьмі — тыя, якіхясустракаўпотымугорадзе, адразу кідаліся наўцёкі, не даючы ладам прыцэліцца; і ўсё-ткі пяцёх ці шасцёх я меў задавальненне пакласці. Нягледзячы што большасць былі кульгавыя, бегалі яны вельмі хутка, часам дапамагаючы пярэднімі канечнасцямі; я быў здзіўлены, нават ашаломлены, як імі ўсё кішэла.
Відаць, пад уплывам Даніэлевага аповеду аб жыцці мяне агарнула нейкае дзіўнае пачуццё, калі я апынуўся на вуліцы Абіспо-дэ-Леон, дзе адбылася яго першая сустрэча з Эстэр. Ад бара, які ён згадваў, не засталося нічога, дый паўз усю вуліцу высіліся толькі счарнелыя фасады, і на адным нейкім дзівам захавалася шыльдачка з назвай. Мне ўбілася ў галаву адіпукаць вуліцу Сан-Ісідор, дзе на апошнім паверсе дома нумар 3 праходзіла вечарынка з нагоды Эстэрынага дня нараджэння і дзе абарвалася іх сувязь. Я досыць добра памятаў, як выглядаў цэнтр Мадрыда ў часы Даніэля; адны вуліцы былі цяпер змеценыя цалкам, другія стаялі некранутыя, без усякай відочнай логікі. Каб знайсці патрэбны будынак, мне спатрэбілася паўгадзіны; ён быў цэлы. Уздымаючы нагамі стаўбуры цэментнага пылу, я падняўся наверх. Мэбля, дываны, шпалеры — усё знікла; на бруднай падлозе валяліся толькі кучкі высахлых экскрэментаў. У задуменні я абышоў пакоі, дзе Даніэль, несумненна, правёў найгоршыя хвіліны свайго жыцця. Я выйшаў на тэрасу, з якой ён пазіраў на гарадскі краявід перад тым, як апынуцца на «фінішнай прамой», як ён гэта назваў. Натуральна, я не мог зноў не задумацца аб жарсці кахання, што спапяляла людзей, аб яе неверагоднай сіле і яе значэнні ў генетычнай
будове віду. Сённяшні краявід з ператвораных у вутлі, голых каробак дамоў, кучаў друзу і пылу выклікаў сваёй не надта пераборлівай градацыяй чорна-шэрага пачуццё міралюбнага заспакаення і сумнае адасобленасці. Ва ўсе бакі адкрываўся прыкладна аднолькавы від; але я ведаў, што на паўднёвым захадзе, абышоўшы разлом і дабраўшыся да Леганэса ці, можа, Фуэнлабрада, выйду да Вялікіх Шэрых Абшараў. Эстрэмадура і Партугаліі, як асобных рэгіёнаў, больш не было. Чарада з ядзерных выбухаў, патопу і цыклонаў, якія абрыналіся на гэтыя рэгіёны за апошнія стагоддзі, урэшце цалкам выветрыла і выраўняла іх паверхню, ператварыўшы яе ў адну бясконцую слаба пахілую пласкаціну, аднастайна пакрытую, мяркуючы па касмічных здьімках, светлашэрым слоем вулканічнага попелу. Гэтая пласкаціна распасціралася на дзве з паловай тысячы кіламетраў, а далей, недзе ў шыротах былых Канарскіх выспаў, пачынаўся мала вывучаны раён, дзе неба ўвесь час захіналі густыя хмары і выпарэнні. Рэдкія фота, зробленыя са спадарожнікаў, не давалі ніякай пэўнасці. Лансаротэ мог заставацца паўвыспай, мог ператварыцца зноў у выспу, а мог увогуле знікнуць; такімі, у геаграфічным плане, звесткамі я валодаў, выходзячы ў падарожжа. а ў фізіялагічным плане было ясна, што вады я там знайду вобмаль. Ідучы па дваццаць гадзін у суткі, я мог штодзень праходзіць па сто пяцьдзесят кіламетраў; значыць, каб дабрацца да прыморскіх раёнаў, калі яны ёсць, мне спатрэбіцца крыху больш за два тыдні. Я дакладна не ведаў трываласці свайго арганізму пры абязводжванні; не думаю, каб ён быў калі-небудзь выпрабаваны ў такіх экстрэмальных умовах. Перад тым як выступіць, я на імгненне ўспомніў Марыю23 — ідучы з Нью-Йорка, яна мусіла сутыкнуцца з аналагічнай праблемай; і яшчэ я падумаў пра старажытных людзей, якія ў такіх акалічнасцях даручалі сваю душу Богу; я пашкадаваў, што Бога ці якой іншай існасці такога кшталту няма; і ўрэшце ўзнёсся духам і думкамі да надзеі ў прышэсце Жыхароў Будучыні.