Магчымасць выспы
Мішэль Уэльбэк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 367с.
Мінск 2012
мог бы далучыцца да ліку тых, хто прасярае мазгі да канца, тым больш што, маючы дастаткова бабла, я мог бы прасерці мазгі вельмі многім. Я, без сумневу, ненавідзеў чалавецтва, ненавідзеў ад самага пачатку, а як бо няшчасце распальвае злосць, цяпер я ненавідзеў яго яшчэ мацней. Разам з тым я стаў мілым рахманым цуцыкам, якому хапіла б і кавалачку цукру, каб супакоіцца (я нават не думаў канкрэтна пра цела Эстэр, падышло б любое — любая цыцка, любая касматка), ды праблема, што ніхто мне яго не даваў, гэты кавалачак цукру, так што ўсё складалася проста выдатна, каб я скончыў жыццё так, якягопачынаў — узанядбанні й шаленстве, ураз'ятранай паніцы, яшчэ болей абвостранай летняю спёкай. Толькі праз сваю былую прыналежнасць да жывёльнага свету людзі вядуць столькі размоваў на тэмы надвор'я і клімату, усё гэта — першабытны ўспамін, запісаны на ўзроўні органаў пачуццяў і звязаны з дагістарычнымі ўмовамі выжывання. Тым не менш, пры ўсёй сваёй пустапарожнасці і фармальнасці, гэтыя дыялогі сведчаць пра рэальную залежнасць, якая дагэтуль не знікла: нават жывучы ў кватэрах са стабільнымі тэмпературнымі ўмовамі, якія гарантуюцца надзейнай і аддаджанай тэхналогіяй, мы няздольныя пазбыцца гэтага жывёльнага атавізму; і такім самым чынам, па прынцыпе кантрасту, поўнае ўсведамленне нашай нікчэмнасці і няздарнасці ў іх цэласці і паўнаце можа праяўляцца толькі ў дастаткова камфортных кліматычных умовах.
Паціху-патроху час апавядання дагнаў час майго рэальнага жыцця; 17 жніўня, у шалёную спёку, я скончыў выкладаць на паперу свае ўспаміны пра мадрыдскае party на Эстэрын дзень нараджэння — дзеньудзень, роўнапразгодпаслятыхпадзеяў. Я адно мімаходзь згадаў сваю апошнюю паездку ў Парыж, смерць Ізабэль: мне здавалася, пра ўсё гэта і так ужо ёсць на папярэдніх старонках, усё гэта было, так бы мовіць, проста наступства, агульны лёс чалавецтва, а я хацеў, наадварот, стварыць нешта першапраходніцкае, новае, уразіцьусіх.
Хлусня цяпер паўставала перада мной ва ўсёй сваёй паўнаце: яна ўелася і ўгняздзілася ва ўсе сферы жыцця і маштабы яе ўжывання мелі сусветны характар, яна была ўвекавечана ў імёнах усіх без выключэння філосафаў і практычна ўсіх
літаратараў; напэўна, яна такі была неабходна для выжывання віду, і Вэнсан меўрацыю: мой аповед аб жыцці, пракаментаваны і распаўсюджаны, пакладзе канец чалавецтву ў тым выглядзе, уякім мыяго ведаем. Мой заказчык, гаворачы моваю мафіі (а мая справа была крымінальная і злачынства, у літаральным сэнсе, было злачынствам супроць чалавецтва), мог быць задаволены: неўзабаве яго чалавек перакінецца — уіншысвет, у новую веру.
Перш чым паставіць у сваім аповедзе кропку, я апошні раз прыгадаў Вэнсана, сапраўднага натхняльніка гэтай кнігі і адзінага чалавека, які ўнушаў мне гэтае пачуццё, такое чужое маёй прыродзе: захапленне. Вэнсан слушна вызначыўува мне здольнасці шпега і здрадніка. I шпегі, і здраднікі ў чалавечай гісторыі ўжо сустракаліся (зрэшты, не так ужо шмат і не так ужо часта; здзіўляла якраз тое, да якой ступені людзі ў сваёй большасці былі бязвіннымі авечкамі, а лепей сказаць — баранамі, якія па добрай волі і радасна лезлі ў кузаў грузавіка, што вез іх да разніцы); але я пэўна быў першы, хто жыўу эпоху, чые тэхналагічныя магчымасці дазвалялі надаць здрадзе яе поўны маштаб. Зрэшты, уся мая справа заключалася ў тым, каб, канцэптуальна аформіўшы, усяго толькі паскорыць і без таго непазбежную гістарычную эвалюцыю. Людзі чым далей, тым болей будуць хацець жыць у поўнай вольніцы, у безадказнасці, у бяздумным пошуку ўцех; па сутнасці, яны будуць хацець увесь час жыць так, як яны ўжо жывуць, пасярод такіх самых, як яны, kids, а калі ўзрост канчаткова прыдушыць іх усім сваім цяжарам, калі яны ўжо не змогуць яму супраціўляцца, яны проста пакладуць гэтаму канец, а пакуль тое — далучацца да элахіміцкай царквы, іх генетычны код будзе захаваны і яны памруць у надзеі на вечнае паўтарэнне гэтага, поўнага ўцех, існавання. Менавітаўгэтым кірунку рухаецца гісторыя, у гэтым яе перспектыўны напрамак, і ён не абмяжоўваецца Захадам — Захад усяго толькі карчуе, церабіць і топча дарожку, узваліўшы на сябе гэтую справу з канца Сярэднявечча.
I тады чалавецтва знікне — у тым выглядзе, у якім ёсць сёння, — і паўстане штось іншае, чаму сёння нельга назваць імя, можа горшае, можа лепшае, але яўна больш стрыманае ў сваіх амбіцыях і, ва ўсякім разе, спакайнейшае, а значэнне 320
нецярплівасці і апантанасці ў чалавечай гісторыі нельга недаацэньваць. А можа гэты поўны казёл Гегель усё-ткі ўгадаў, і можа я — хітрык розуму. Малаверагодна, што від, які мае нас замяніць, будзе да такой самай ступені грамадскім відам; яшчэ калі я быў дзіцём, адзіная думка, вакол якой спыняліся ўсякія спрэчкі, наконт якой знікалі ўсе разыходжанні, адносна якой утвараўся поўны, міралюбны і непарушны кансенсус, зводзілася прыкладна да наступнага: «Па сутнасці, кожны сам нараджаецца, сам жыве і сам памірае». Даступная самаму недалёкаму розуму, гэтая фразаўвенчвала і высновы самых вытанчаных мысляроў, яна заўжды і ва ўсіх абставінах сустракала агульнае ўхваленне, і кожнаму здавалася нават, як толькі гучалі гэтыя словы, што ён ніколі не чуў нічога аж такога прыгожага, аж такога глыбокага, аж такога слушнага, — незалежна ад узросту, пола і сацыяльнага становішча суразмоўцаў. I калі ўжо ў маім пакаленні аднадушнасць па гэтым пытанні кідалася ў вочы, то ў пакаленні Эстэр — яшчэ больш. У доўгатэрміновай перспектыве такія грамадскія настроі не надта спрыяюць багатым сацыяльным стасункам. Чалавечыя зносіны аджылі сваё, яны выканалі сваю гістарычную ролю; на першых парах па ўзнікненні ў чалавека розуму яны былі неабходныя, але сёння засталіся ўсяго толькі залішнім і бескарысным перажыткам. Тое самае тычыцца і палавых зносін, пасля таго як паўсюдна пашырылася штучнае апладненне. «Займацца ананізмам — значыць займацца каханнем з тым, каго сапраўды кахаеш» — гэтая фраза прыпісваецца самым розным вядомым асобам, ад Кэйта Рычардса да Жака Лакана; як бы там ні было, на той момант, калі яна была ўпершыню прамоўленая, яна апярэджвала свой час і, як следства, не магла мець рэальнага ўплыву. Зрэшты, сексуальнасць яшчэ нейкі час, пэўна, пратрымаецца, як элемент рэкламы і як прынцып нарцысічнай дыферэнцыяцыі, але ўсё болып будзе адыходзіць да спецыялістаў, да эратычнай эліты. Што да спаборніцтва ў нарцысізме, то яно яшчэ будзе доўгім і праіснуе датуль, пакуль будуць знаходзіцца добраахвотныя ахвяры, гатовыя атрымліваць ад гэтага сваю порцыю прыніжэння, мабыць, яно пратрывае столькі ж, колькі і самі міжчалавечыя зносіны, яно будзе астатнім іх следам, але ўрэшце і яно згасне. А вось на каханне ўжо цяпер разлічваць
не варта: я, напэўна, адзін з апошніх людзей свайго пакалення, які любіць сябе недастаткова, каб быць здольным пакахаць яшчэ кагось іншага, пры тым што і мне гэта ўдавалася рэдка, калі быць дакладным — двойчы заўсё жыццё. Там, дзе гаворка вядзецца пра асабістую свабоду, пра незалежнасць, — там каханню месца няма, усё іншае проста хлусня, прычым самая грубая, якую толькі можна ўявіць; каханне ёсць толькі ў жаданні асабістага самаадмаўлення, растварэння, знікнення — у тым, што некалі называлі акіянічным пачуццём, ва ўсякім разе, у тым, што ў найбліжэйшай будучыні асуджана на выміранне.
Неяк тры гады назад я выразаў з «Хентэ Лібрэ» здымак, на якім мужчына, чый быў відзён толькі таз, ужо да паловы, так бы мовіць, без спеху, увёў свой палавы орган у адпаведны орган жанчыны гадоўдваццаці пяці з доўгімі каштанавымі кудзерамі. Усе фота ў гэтым часопісе, прызначаным для «ліберальных пар», круціліся больш-менш вакол адной тэмы: чым мяне так прываблівае гэты кадр? Абапіраючыся на калені і локці, жанчына глядзела ў аб'ектыў, быццам была здзіўленая гэтым нечаканым пранікненнем, якое здарылася ў момант, калі яна думала зусім пра іншае, напрыклад, што трэба працерці паддогу; зрэшты, з выгляду яна была здзіўленая прыемна, яе погляд выдаваў саладжавае, безасабовае задавальненне, быццам на гэты непрадбачаны кантакт рэагавалі не так яе мазгі, як палавыя губы. Што да яе похвы, то яна выглядала мяккай і пругкай, правільнага памеру, камфортнай, ва ўсякім разе была прыемна раскрытая і, мяркуючы па ўсім, раскрывалася па першым патрабаванні. Вось такога, гасціннага, без трагічнасці — у пэўным сэнсе, прыяцельскага прыёму я сёння чакаў ад свету, і мне болып не трэба было нічога, я ўсведамляў гэта, тыднямі разглядаючы фатаграфію; і ўсведамляў таксама, што мне больш ніколі не ўдасца яго сустрэць, што я не буду нават да яго імкнуцца і што сыход Эстэр — не балючая змена ў жыцці, а поўнае яго завяршэнне. Можа, яна цяпер ужо вярнулася са Злучаных Штатаў, нават хутчзй за ўсё, бо малаверагодна, каб яе кар'ера піяністкі мела нейкі працяг, на мой погляд, яна ўсё-ткі не мела патрэбнага дзеля гэтага таленту, як і пэўнай долі апантанасці, якая заўсёды пры ім прысутнічае, яна, па сутнасці, была вельмі рацыянальным стварэннем. Вярнулася яна ці не, гэта не мяняла нічога, я ведаў, што яна не захацела 322
б зноў сустрэцца са мной, я быў для яе старою гісторыяй, дый па шчырасці, я і для сябе быў старою гісторыяй, усякая думка вярнуцца да публічнай кар'еры ці ўвогуле аднавіць кантакт з падобнымі да мяне цалкам і назаўсёды мяне пакінула, Эстэр выпусташыла мяне, я пакінуў ёй свае астатнія сілы і цяпер сам быў пакінуты і абяссілены; яна прынесла мне шчасце, але, як я і прадбачыў з пачатку, яна ж прынесла мне смерць; тым не менш гэтае прадчуванне мяне не спыніла, бо калі ўжо трэба сустрэцца з уласнай смерцю і прынамсі аднойчы зірнуць ёй у твар — а кожны з нас усярэдзіне сябе гэта ведае, — дык хіба не леппі, каб гэта быў не той твар, да якога ўсе прывыклі, змардаваны й маркотны, а каб гэта быў твар асалоды.
Спачатку была спароджаная Вярхоўная Сястра, і яна была першая. Пасля былі спароджаныя Сем Заснавальнікаў, якія стварылі Цэнтральны Горад. Калі вучэнне Вярхоўнай Сястры складае падмурак нашых філасофскіх перакананняў, то палітычная ўладкаванасць неачалавечых супольнасцяў амаль усім абавязаная Сямі Заснавальнікам; але, па іх уласным прызнанні, яна выявілася неістотным параметрам, залежным як ад біялагічных трансфармацый, якія павысілі функцыянальную аўтаномнасць неалюдзей, так і ад гістарычных зрухаў, ужо шырока запачаткаваных у папярэдніх грамадствах, якія выліліся ў адміранне функцыяў зносін. Дарэчы, матывы, якія прывялі да поўнага раз'яднання неалюдзей, зусім не былі выкліканыя нейкай абавязковай умовай, і ўсё сведчыць, што яно адбывалася паступова, верагодна, цягам некалькіх пакаленняў. Поўная фізічная раз'яднанасць насамрэч уяўляе сабой адну з магчымых канфігурацый сацыяльнай структуры, якая стасуецца з вучэннем Вярхоўнай Сястры і ў цэлым супадае з яе дырэктывамі, а не ёсць іх наступствам у строгім сэнсе слова.