Магчымасць выспы  Мішэль Уэльбэк

Магчымасць выспы

Мішэль Уэльбэк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 367с.
Мінск 2012
88.78 МБ
забяспечаных і сучасных атэістаў — ВПК +1 і ВПК + +, паводле тэрміналогіі, уведзенай Лукасам, — то бок сярод тых, з кім традыцыйныя рэлігіі ўжо даўно страцілі сувязь.
Вэнсан разумеў, што царкоўныя справы ідуць выдатна, што персанал, які ён сабраў, найлепшы з магчымых, і апошнімі тыднямі ўсё больш займаўся толькі сваім грандыёзным праектам, і я са здзіўленнем заўважыў, што да яго зноў вярнуліся былыя сарамлівасць, нясмеласць, няўпэўненая і няскладная манера ў гаворцы, якія прысутнічалі пры нашых першых сустрэчах. Тым ранкам ён доўга вагаўся, перш чым паказаць мне галоўную справу свайго жыцця. Мы ўзялі з аўтамата па порцыі кавы, потым яшчэ па адной. Урэшце, круцячы ў пальцах пусты кілішак, ён сказаў: «Думаю, гэта апошняя мая праца... — і апусціў вочы. — Сьюзэн са мною згодная... — дадаў ён. — Калі настане час... ну, калі прыйдзе момант пакінуць гэты свет і перайсці ў чаканне будучай інкарнацыі, мы ўвойдзем разам у гэтую залу; мы станем у цэнтры і разам вып'ем смяротны напой. Іншыя залы будуць пабудаваныя па такім самым узоры, каб усе адэпты маглі мець да іх доступ. Мне падалося... мне падалося, што будзе карысна нейкім чынам фармальна абумовіць гэты момант. — Ён змоўк, зірнуўмне простаўвочы. — Гэтабылацяжкаяпраца... — сказаў ён. — Я шмат думаў пра баддераўскую «Смерць гаротнікаў», гэта моцна дапамагло».
Чароўны, велічны верш адразу ўсплыў у маёй памяці, быццам заўсёды прысутнічаў недзе ў далёкім закутку маёй душы, быццам усё маё жыццё было болып ці менш выразным яго каментарам:
Смерць — адно суцяшэнне, што жыць дазваляе, Бо яна наша мэта й надзея адна, Што, нібы эліксір, і п'яніць, і натхняе, 1 дае сілы сэрцу дабіцца да дна.
Яна — свет шгатлівы, шо шлях асвятляе Скрозь завеі і дождж, ад цямна да цямна; Яна — казачны дом, які ўсіх нас чакае, Дзе нам будзе абрус-самабор — прасціна.
' ВПК — вышэйшыя прафесійныя кадры.
Я кіўнуў; дый якяшчэ можна было адказаць? Павярнуўшыся, я рушыў па калідоры ў бок ангара. Ледзь штурхнуўшы герметычныя браніраваныя дзверы, я аслеп ад зыркага святла і паўхвіліны нічога не бачыў; дзверы ў мяне за плячыма, глуха клацнуўшы, зачыніліся.
Паступова мае вочы прызвычаіліся, пачалі праступаць формы і абрысы; усё крыху нагадвала кампугарную мадэль, якую я бачыў на Лансаротэ, толькі асвятленне стала болей насычанае, і праца была сапраўды строга выкананая белым па беламу, толькі музыка знікла цалкам, адно лёгкія, рэдкія шолахі, бы няпэўныя ўздыхі паветра. Было адчуванне, што я рухаюся ў малочнабелай ізатропнай прасторы, якая раз-пораз раптам пачынала згушчацца, спараджаючы дробныя зярністыя мікраўгварэнні — падыходзячы бліжэй, я мог бачыць горы, даліны, цэлыя краявіды, якія хутка ўскладняліся і амаль адразу знікалі, усё вакол зноў ператваралася ў размытую аднастайнасць з пацепваннем няпэўных патэнцыйных форм. Дзіўна, але я не бачыў ні сваіх рук, ні якой іншай часткі цела. Вельмі хутка я страціў усякае ўсведамленне напрамку, ітадьі мне здалося, што я чую крокі, якія туравалі рэхам маёй хадзе: калі я спыняўся, крокі сціхалі таксама, але з невялікім спазненнем. Павярнуўшы позірк направа, я ўбачыў сілуэт, ён паўтараў усе мае рухі, адрозніваючыся ад навакольнай сляпуча-белае атмасферы толькі крыху большаю матавасцю. Мяне агарнула лёгкае хваляванне: сілуэт у тое ж імгненне знік. Хваляванне развеялася: сілуэт матэрыялізаваўся нанава, нібы паўстаўшы з нябыту. Паступова я прызвычаіўся да яго прысутнасці, і падоўжьгў сваё падарожжа; я ўсё выразней усведамляў, што Вэнсан выкарыстаў фрактальныя структуры, я пазнаваўтрохкутнікі Сярпінскага, мноствы Мандэльброта, і па меры таго, як я ўсведамляў гэта, сама інсталяцыя нібыта мянялася. У момант, калі мне здалося, што прастора вакол члянівда на трайковыя кантаравы мноствы, сілуэт знік і ўтварылася поўная цішыня. Я не чуў нават свайго дыхання, і тады я зразумеў, што я стаў прасторай; я быў сусветам і я быў існаваннем кожнае з'явы, зіхатлівыя мікраструктуры, што выплывалі, цвярдзелі і зноў раставалі ў прасторы, былі часткай мяне, і кожнае іх узнікненне, кожнае іх згасанне я адчуваў сваімі, народжанымі ўсярэдзіне майго цела. I мяне ахапіла вострае жаданне знікнуць, растаць у гэтым нябыце, святлівым, актыўным, напоўненым 314
ггульсам вечна новых патэнцыйных магчымасцяў; асвятленне зноў стала сляпучым, прастора вакол, здавалася, выбухнула і раскалолася на часцінкі святла, але гэта ўжо была й не прастора ў звычайным сэнсе, яна мела бясконцыя вымярэнні, усякае іншае ўспрыняцце знікла — гэтая прастора не ўтрымлівала, у звычайным сэнсе, нічога. He ведаю, як доўга я заставаўся так, сярод гэтых патэнцыйных магчымасцяў без формы, па-за ўсякаю формай і адсутнасцю формы; потым нешта ўзніклаўва мне, спачатку амаль нячутна, як успамін ці мроя пра адчуванне сілы цяжару; тады да мяне вярнулася ўсведамленне майго дыхання і трох вымярэнняў прасторы, якія паступова сталі на месцы; ваколмяне зноўузніклі аб'екты, як дыскрэтныя эманацыі белага, і мне ўдалося выйсці з пакоя.
Крыху пазней я прызнаўся Вэнсану, што, відаць, сапраўды, у такім месцы заставацца жывым больш за дзесяць хвілін немагчыма. «Я назваў гэтае месца каханнем, — сказаў ён. — У чалавека ніколі не было магчымасці кахаць, ніколі, апроч як у бессмяротнасці; напэўна, таму жанчыны і падыходзілі бліжэй да кахання, калі мелі перад сабой задачу падарыць жыццё. Цяпер мы зноў набылі несмяротнасць і супрысутнасць са светам, свет больш не мае ўлады нас знішчыць, затое мы, наадварот, можам яго стварыць сілаю свайго погляду. Калі мы захаваем нявіннасць і згоду з адным гэтым поглядам, мы захаваем таксама і каханне».
Развітаўшыся з Вэнсанам і сеўшы ў таксоўку, я пакрысе пачаў супакойвацца; але пакуль мы кацілі па парыжскіх прадмесцях, у душы ўсё яшчэ быў хаос; толькі прамінуўшы Порт-д'Італі, я зноў набыў здольнасць да іроніі і ў думках паўтараў сам сабе: «Ды як так можа быць! Каб такі вялікі мастак, стваральнік такіх каштоўнасцяў і дагэтуль не ведаў, што каханне памерла\» I ў тую ж хвіліну я з пэўным сумам канстатаваў, што так і застаўся тым, кім я быў заўсёды, празусю кар'еру: Заратустрам сярэдніх класаў.
Парцье ў «Лютэцыі» спытаў, ці добра прайшоў мой побыт. «Цудоўна, — адказаўя, шукаючы сваю картку Visa Premier, — па поўнай праграме». Тады ён пацікавіўся, ці будуць яны мець гонарубачыцьмянеўхуткімчасезноў. «Не, гэта — недумаю, — адказаў я, — не думаю, што ў мяне будзе нагода вярнуцца дастаткова хутка».
«Мы ўздымаем нашы погляды да нябёсаў, але нябёсы пустыя», — пішаФердананд12усваімкаментары.Першыясумневы адносна прышэсця Жыхароў Будучыні ўзніклі прыкладна ў дванаццатым пакаленні неалюдзей, ці то праз тысячу год пасля падзеяў, апісаных Даніэлемі; прыкладнаўтойсамычасузніклі і першыя адступнікі.
Мінула яшчэ тысяча год, і сітуацыя не змянілася, працэнт дэзерціраў застаўся ранейшым. Чалавечы мысляр Фрыдрых Ніцшэ, які заклаў традыцыю вольнага абыходжання з навуковымі дадзенымі, што ўрэшце прывяло філасофію да заняпаду, уяўляўчалавека, як «від, чый тып яшчэ не ўстояўся». Калі нават людзі не заслугоўвалі такой ацэнкі — прынамсі менш, чым большасць відаў жывёл, — дык з неалюдзьмі, якія прыйшлі ім на змену, яна стасуецца яшчэ меней. Можна нават сказаць, што галоўная характарыстыка, якая адрознівае нас ад папярэднікаў, заключаецца якраз у пэўным кансерватызме. Людзі, прынамсі людзі апошняга перыяду, мяркуючы па ўсім, з вялікаюлёгкасцю далучаліся далюбой новай ініцыятывы, прычым больш-менш незалежна ад таго, у які бок прапаноўвалася рухацца; у іх вачах перамены ўжо самі па сабе былі вялікай каштоўнасцю. Мы, наадварот, сустракаем усё новае вельмі стрымана і прымаем яго, толькі калі палічым, што яно дасць бясспрэчнае паляпшэнне. Пасля Стандартнай Генетычнай Рэктыфікацыі, якая ператварыла нас у першы аўтатрофны від жывёл, ніякай іншай мадыфікацыі параўнальнага маштабу так і не было праведзена. Навуковыя інстанцыі з Цэнтральнага Горада дасылалі нам на ўхваленне розныя праекты, у якіх прапаноўвалася, напрыклад, развіць у нас здольнасць лятаць 316
або жыць у падводным асяроддзі; усе яны абмяркоўваліся, і абмяркоўваліся доўга, але ўрэшце былі ўсе адкінутыя. Адзіныя генныя характарыстыкі, якія адрозніваюць мяне ад Даніэля2, майго першага папярэдніка-неачалавека, тычацца мінімальных палепшанняў, прадыктаваньіх здаровым сэнсам, напрыклад, павышанай метабалічнай эфектыўнасці ў засваенні мінералаў ці невялікага зніжэння ўспрымальнасці нервовых валокнаўрэцэптараў болю. Таму і наша калектыўная гісторыя, на ўзор нашых асабістыхлёсаў, выглядае, у параўнанні з гісторыяй людзей апошняга перыяду, надзвычай спакойнай. Часам я ўстаю ўначы паглядзець на зоркі. Буйныя кліматычныя і геалагічныя змены, якія адбыліся за апошнія дзве тысячы гадоў, перайначылі аблічча гэтага рэгіёна, як і большасці рэгіёнаў планеты; напэўна, толькі бляск зорак, іх размяшчэнне і спалучэнне ў сузор'і засталіся адзінымі прыроднымі элементамі, якія з часоў Даніэляі ніяк не змяніліся. Часам, гледзячы ў начное неба, я думаю пра Элахімаў, пра дзіўную веру, якая такім пакручастым шляхам урэшце ўсё ж паслужыла штуршком для Вялікае Т рансфармацыі. Даніэльі жыве ўва мне, маё цела — яго новая інкарнацыя, яго думкі — гэта мае думкі, ягоўспаміны мае, я рэальны працяг яго існавання, пры тым што ніводзін чалавек ніколі нават не марыў, каб яго патомства стала яго асабістым працягам. Што да жыцця, якім я жыву, то — я часта пра гэта думаю — яно далёкае ад таго, якім бы хацеў жыць ён.
Даніэльі ,27
Вярнуўшыся ў Сан-Хасэ, я жыўдалей, і гэта, бадай, усё, што можна сказаць. Зрэшты, калі мець на ўвазе самазабойства, справы ішлі хутчэй добра, і за ліпень і жнівень я на дзіва лёгка скончыў апісанне падзей, якія, трэба зазначыць, аказаліся самымі значнымі і самымі жудаснымі ў маім жыцці. У жанры аўтабіяграфіі я быў, як пісьменнік, зусім пачаткоўцам, дый, шчыра сказаць, я ўвогуле быў не пісьменнік; і, несумненна, таму за ўсе гэтыя дні мне ні разу не прыйшло ў галаву, што проста сам факт пісання, даючы ілюзію кантролю над падзеямі, якраз і не дазволіў мне ўпасці ў той стан, пры якім, паводле чароўнага жаргону нашых псіхіятраў, апраўдана шокавая тэрапія. Дзіўна, але я не ўсведамляў, што хаджу па беразе прорвы, — дзіўна тым больш, што сны даўно ўжо падавалі мне трывожны сігнал. У іх усё часцей узнікала Эстэр, кожны раз усё больш прыязная і гуллівая, і яны ўсё часцей набывалі наіўна парнаграфічны характар, характар сапраўдных галодных сноў, якія не абяцаюць нічога добрага. Час ад часу мне даводзілася выходзіць — аднавіць прыпасы піва й сухарыкаў; вяртаўся я звычайна праз пляж і, натуральна, сустракаў голых дзяўчат, прычым у вялікай колькасці; потым яны вярталіся да мяне ўначы, у да смешнага нерэальных оргіях, дзе я быў галоўны герой, а Эстэр — завадатарка; мяне ўсё часцей наведвала думка пра начныя палюцыі ў дзядоў, адчай усіх сядзелак, але я пераконваў сябе, што да гэтага не дайду, што паспею загадзя ўзяць апошні акорд, што ў мяне ўсё-ткі ёсць пэўная годнасць (хоць ніводнага яе прыкладу ў маім жыцці дагэтуль не адзначалася). I дарэчы, не было абсалютна ніякай пэўнасці, што я сапраўды пакончу самагубствам, я з такім самым поспехам 318