Магчымасць выспы
Мішэль Уэльбэк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 367с.
Мінск 2012
Па шляхах, што былі ўжо даўно нам знаёмы, Пойдзем разам са мной, пойдзем разам, да стомы.
Тое, цггосяроднеалюдзейёсцьадступнікі, — зусім не сакрэт; нават калі тэма спецыяльна ніколі не падымаецца, пэўныя на-
мёкі, пэўныя чуткі сям-там, зрэдчас узнікаюць. Ніякіх захадаў супраць дэзерціраў не прымаецца, ніякіх іх пошукаў не вядзецца; проста станцыя, якую яны займалі раз і назаўжды зачыняецца адмысловай камандай, што прыязджае з Цэнтральнага горада, алінія, якую яны прадстаўлялі, абвяшчаецца згаслай.
Я ведаў, што, калі Марыя23 рашыла пакінуць свой пост і далучыцца да супольнасці дзікуноў, нічога сказанае мною не прымусіць яе перадумаць. Некалькі хвілін яна хадзіла сюды-туды па пакоі, увесь яе выгляд сведчыў, што нервова яна вельмі ўзбуджана, двойчы яна амаль выходзіла з кадра. «Я дакладна не ведаю, што мяне можа чакаць, — урэшце сказала яна, павярнуўшыся да камеры, — але ведаю, што хачу жыць паўней. Я доўга не прымала рашэння, старалася супаставіць усе даступныя звесткі. Я шмат гаманіла пра гэта з ЭстэрЗ 1, яна таксама жыве ў руінах Нью-Йорка; тры тыдні назад мы з ёй нават сустрэліся фізічна. Гэта не немагчыма, напачатку розум адчувае моцную напружанасць, пераступіць межы станцыі не так проста, адразу апаноўвае неверагодная трывога, хваляванне; але гэта не немагчыма...»
Я засвоіў пачутую інфармацыю і лёгкім кіўком галавы засведчыў, што зразумеў. «Я, вядома ж, кажу пра тую самую Эстэр, што была знаёмая з тваім продкам, — зноў сказала яна. — У пэўны момант я амаль паверыла, што яна захоча пайсці са мной, але ўрэшце яна адмовілася, прынамсі пакуль, хоць мне здаецца, яна таксама незадаволеная нашым ладам жыцця. Мы гаварылі пра цябе, шмат разоў; думаю, яна была б рада ўвайсці з табой у інтэрмедыйную фазу».
Я зноў кіўнуў. Яна яшчэ некалькі секунд пільна ўглядалася ў аб'ектыў, потым з нейкай дзіўнай усмешкай ускінула на сябе лёгкі заплечнік, павярнулася і выйшла з кадра налева. Я доўга яшчэ нерухома сядзеў перад экранам з выявай пустога пакоя.
Пасля некалькіх тыдняў прастрацыі я зноў узяўся за аповед аб жыцці, але гэта дало слабую палёгку; я ўжо дайшоў прыкладна да моманту сваёй сустрэчы з Ізабэль і стварэнне прычасанага дубліката таго, што было мною пражыта рэальна, здавалася мне заняткам крыху няшчырым, ва ўсякім разе ў мяне абсалютна не было ўражання, быццам я раблю нешта важнае ці адметнае, але Вэнсан, мяркуючы паўсім, наадварот, надаваўгэтай справе вялізарнае значэнне, ён тэлефанаваў штотыдзень, цікавячыся, як я прасунуўся, а аднойчы сказаў нават, што па-свойму тое, што я раблю, не саступае па важнасці даследаванням Вучонага ўЛансаротэ. Ён, зразумела, моцна пераболыпваў, ітымнеменш я сеў за працу з яшчэ большым натхненнем; дзіва ўсё-ткі, да якой ступені я пачаў яму ва ўсім давяраць, я цяпер слухаў яго, быццам аракула.
Паступова дзень прыбываў, на двары цяплела, дажджы спыніліся, і я пачаў выходзіць часцей; пазбягаючы будоўлі, што вялася якраз насупраць майго дома, я выбіраў дарожку, якая ішла да пагоркаў, а потым спускаўся па ёй да прыбярэжных скал; адтуль я глядзеў на мора, шэрае і бязмежнае, такое шэрае і панылае, як маё жыццё. На кожным павароце я прыпыняўся, прыладжваючыся да хады Фокса; я бачыў, што ён радуецца гэтым доўгім прагулкам, хоць хадзіць цяпер яму было ўсё цяжэй. Мы клаліся спаць вельмі рана, да захаду сонца; тэлевізар я не глядзеў, а таму не падумаў падаўжаць абанемент на спадарожнік; я і чытаў няшмат, так што ўрэшце пачаў стамляцца нават ад Бальзака. Грамадскае жыццё цікавіла мяне яўна менш, чым калі я пісаў свае скетчы, але і тады я адчуваў, што выбраў вельмі абмежаваны па сваіх магчымасцях жанр, які мне за ўсё жыццё не дазволіць стварыць і дзесятую долю таго, што Бальзаку
ўдавалася ў адным рамане. Разам з тым, я цалкам усведамляў, чым абавязаны гэтаму жанру: у мяне захоўваліся ўсе мае скетчы, кожнае выступленне было запісанае, усяго сабралася дзесятка паўтара DVD; але ні разу за ўсе гэтыя, здаецца, бясконцыя дні, мне не прыйшло ў галаву іх паглядзець. Мяне часта параўноўвалі з французскімі маралістамі, часам з Ліхтэнбергам, але ніхто ні разу не згадаў ні Мальера, ні Бальзака. I ўсё-ткі я перачытаў «Бляск і ўбоства куртызанак» — галоўным чынам дзеля персанажа Нусінгэна. Усё-ткі неверагодна, як Бальзаку ўдалося надаць персанажу нейкага старога закаханага хрэна такую кранальную ўласцівасць — уласцівасць, праўду кажучы, відавочную, калі падумаць, закладзеную ў вобраз па самім яго вызначэнні, але ж Мальер пра такое не мог бы й марыць; праўда, Мальер працаваў у жанры камедыі, і ў гэтым уся праблема, тут якраз і натыкаешся на адну і тую самую цяжкасць: рэч у тым, што жыццё па сваёй сутнасці — штука не камедыйная.
Аднойчы, дажджлівым красавіцкім ранкам, памясіўшы пяць хвілін гразь у разбітых грузавікамі каляінах, я вырашыў скараціць прагулку. Дайшоўшы да варотаў вілы, я заўважыў, што Фокса са мной няма; пачалася залева, за пяць метраў нічога не было відаць, я чуўтолькі, як недзе непадалёк грукоча экскаватар, але разгледзець яго не мог. Вярнуўшыся па плашч, я зноў выправіўся на пошукі; па чарзе абышоў усе месцы, дзе ён любіў спыняцца, дзе вынюхваў толькі яму вядомыя пахі.
Знайшоўяго я толькі надвячоркам, метраў за трыста ад вілы, напэўна, я ўжо некалькі разоў праходзіў міма, але не заўважаў яго. 3 гразі тырчала адна галава, крыху запэцканая крывёй, з высунутым языком і жахам, застылым у вачах. Я раскапаў рукамі гразь і вызваліў цела, якое лопнула, як напоўнены плоццю мячык, вантробы вываліліся; ён ляжаў воддаль ад дарогі, на ўзбочыне, грузавік мусіў спецыяльна звярнуць, каб яго раздушыць. Я зняў плашч, закруціў Фокса і рушыў дадому, згорбіўшыся, заліваючыся слязьмі і не падымаючы вачэй, каб не сустрэцца позіркам з рабочымі, якія, калі я праходзіў, спыняліся і пасылалі наўздагон злыя ўсмешкі.
Я праплакаў, напэўна, доўга; калі мне ўдалося сябе супакоіць, ужо амаль апусцілася ноч; будоўля спусцела, але дождж яшчэ 296
ліў. Я выйшаў у сад — туды, дзе калісьці быў сад, а цяпер — пыльная пустка ўлетку і гразкае ба\ота зімою. Выкапаць магілку на рагу дома было зусім не цяжка; зверху я паклаў яго ўлюбёную цацку, маленькую пластмасавую в.ачку. Але дождж, падмыўшы зямлю, выклікаў новы гразкі паток, які затапіў цацку, і мяне зноў апанаваў плач.
He ведаю чаму, але нешта не вытрымала і здалося ўва мне ў тую ноч, нібы апошні лінія абароны, якая ўстояла і пасля Эстэрынага ад'езду, і пасля Ізабэлінай смерці. Можа, таму, што Фоксава смерць супала з момантам, калі я апісваў у сваім аповедзе, як мы падабралі яго на з'ездзе з аўтастрады паміж Сарагосай і Тарагонай; можа, проста таму, што я стаў стары і мая здольнасць трымаць удар аслабла. Як бы там ні было, я патэлефанаваў Вэнсану пасярод ночы, думаючы, што мае слёзы не спыняцца ўжо ніколі, што я да канца сваіх дзён толькі і змагу, што плакаць і плакаць. 3 пажылымі людзьмі такое бывае, я гэта бачыў: часам іхтвар вылучае непарушны спакой, і здаецца, у душы ў іх — мір і пустата; але як толькі яны зноў датыкаюцца да рэальнасці, як толькі апрытомніваюць і зноў пачынаюць думаць, з іх вачэй пачынаюць ліць слёзы — ціха, безупынна, цэлымі днямі. Вэнсан выслухаў мяне ўважліва, не наракаючы на позні час, і паабяцаў зараз жа патэлефанаваць Вучонаму. Фоксаў генетычны код захаваны, нагадаў ён, а мы цяпер несмяротныя; але нетолькі мы, а, калі мызахочам, разам з намі — і нашы хатнія жывёлы.
Здавалася, ён у гэта верыць; здавалася, ён цалкам у гэта верыць, і я адчуў, што не магу нават паварушыцца ад радасці. Але і ад недаверу таксама: я вырас, я састарэў з думкай пра смерць, з упэўненасцю ў яе ўсёмагутнасць. У гэтым дзіўным душэўным настроі — быццам я вось-вось расплюшчу вочы і апынуся ў чарадзейным свеце — я чакаў заранку. I вось ён заняўся, у бясколернай і лёгкай смузе над морам; хмары зніклі, па-над гарызонтам вызірнуўускраек блакітнага неба, вузенькая палоска.
Каля сёмай раніцы патэлефанаваў Міцкевіч. Фоксаў ДНК захаваны, усё так, ён утрымліваецца ў добрых умовах, тут няма пра што хвалявацца; аднак накуль што, на жаль, у сабак аперацыя кланавання гэтак сама немагчымая, як у людзей. Да мэты застаецца няшмат, гэта пытанне некалькіх гадоў,
можа, месяцаў; на пацуках ужо ўсё прайшло паспяхова, нават на адным хатнім кацё — праўда, з іншымі катамі паўтарыць аперацыю не ўдалося. А вось з сабакам, на здзіў, праблема аказалася больш складанай; але ён абяцаў трымаць мяне ў курсе, паабяцаў нават, што Фокс будзе першы сабака, які скарыстаецца гэтаю тэхналогіяй.
Міцкевічаў голас, якога я даўно ўжо не чуў, па-ранейшаму ўнушаў пачуццё кампетэнтнасці і тэхнічнае абазнанасці, і, даючы адбой, я адчуваў у душы нешта дзіўнае: Гэта была катастрофа — часовая, але катастрофа, і я, без ніякага сумневу, быў асуджаны скончыць жыццё ў поўнай самоце; і разам з тым я ўпершыню пачаў разумець Вэнсана і іншых вернікаў; я пачаў усведамляць маштаб Абяцання; іўтой самы момант, калі сонца ўставала, разліваючыся над морам, я ўпершыню адчуў у сабе — няхай яшчэ няяснае, далёкае, прыхаванае — хваляванне, падобнае да надзеі.
Сыход Марыі23 устурбаваў мяне больш, чым я разлічваў; я прызвычаіўся да нашага ліставання; яго спыненне выклікае ў мяне штось кшталту суму, недахопу чагосьці, а ўвайсці ў кантакт з ЭстэрЗІ я пакуль не рашыўся.
Назаўтра пасля яе сыходу я раздрукаваў тапаграфічныя здымкі зон, якія ёй давядзецца прайсці, дабіраючыся да Лансаротэ; я часта думаю пра яе, уяўляю, дзе яна, на якім этапе свайго маршрута. Мы жывем нібыта пад полагам, абнесеныя інфармацыйным валам, але ў нас ёсць выбар прарваць гэты полаг, разбурыць гэты вал; нашы ўсё яшчэ чалавечыя целы цалкам гатовы вярнуцца да былога жыцця. Марыя23 вырашыла пакінуць нашу супольнасць, і яе сыход — учынак свабодны і незваротны; а я нязменна сутыкаюся з цяжкасцю прыняць гэту ідэю. У такіх абставінах Вярхоўная Сястра рэкамендуе чытаць Спінозу; я прысвячаю гэтаму па гадзіне штодня.
Толькі пасля смерці Фокса я па-сапраўднаму ўсвядоміў усе параметры наяўнае апарыі. Надвор'е імкліва мянялася, неўзабаве на поўдзень Іспаніі мусіла наваліцца спёка; на пляжы па суседстве з маім маёнткам усё часцей, асабліва па выходных, пачалі ўзнікаць дзяўчаты, якія выстаўлялі свае аголеныя целы загару, і я пачынаў адчуваць, як ува мне адраджаецца, размьггае і слабое, не жаданне нават — бо, па-мойму, слова «жаданне» мае на ўвазе прынамсі мінімальную веру ў магчымасць яго здзяйснення, — а ўспамін, фантом таго, што магло б быць жаданнем. Я выразна бачыў, як праступаюць рысы гэтай cosa mentale, гэтай перадсмяротнай пакуты, і ў гэты момант змог нарэшце сказаць, што зразумеў. Сексуальнае задавальненне не толькі перавышае па вастрыні і магутнасці ўсе іншыя віды задавальнення, якія могуць быць у жыцці, яно не толькі адзінае задавальненне, якое ніколькі не ідзе на шкоду арганізму, а наадварот — падтрымлівае ў ім сілу і найвышэйшы жыццёвы тонус, яно ўвогуле — адзінае задавальненне, адзіная сапраўдная мэта чалавечага існавання, а ўсе іншыя — звязаныя няхай з раскошнаю ежай, з тытунём, з алкаголем або з наркотыкамі — гэта ўсяго толькі нікчэмныя і безнадзейныя сурагаты, мінісамазабойствы, якія не асмельваюцца назвацца сваім імём, гэта памкненні хутчэй разбурыць цела, якому адзінае задавальненне ўжо недаступнае. Чалавечае жыццё, такім чынам, арганізавана да жахлівага проста, і я два дзесяткі гадоў, ва ўсіх сваіх скетчах, ва ўсіх сцэнарахтолькі і рабіў, што круціўся вакол рэальнасці, якую мог бы выказаць некалькімі фразамі. Маладосць — парашчасця, адзіны яго сезон; жывучы ў бесклапотным гультайстве, толькі часткова і зусім не надта абцяжарваючы сябе вучобай, маладыя 300