Магчымасць выспы
Мішэль Уэльбэк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 367с.
Мінск 2012
Такі стан рэчаў ускладае на мяне, як і на ўсіх маіх папярэднікаў па лініі Даніэля, асаблівую адказнасць: мой каментар не ёсць і не можа быць звычайным каментарам, бо самым непасрэдным чынам тычыцца абставінаў стварэння нашага віду і нашай сістэмы каштоўнасцяў. Яго ключавы характар павы-
шаеццаяшчэ больш тым фактам, што, на думку Вэнсанаі, дый, напэўна, на сваю таксама, мой далёкі продак быў тыповай, рэпрэзентатыўнай для свайго віду, чалавечай істотай — чалавекам такім, як усе.
Вярхоўная Сястра вучыць, што рэўнасць, пажада, цяга да дзетараджэння маюць адну крыніцу, якою ёсць пакута быцця. Менавіта пакута быцця прымушае нас шукаць іншага ў якасці паліятыву; мы павінны выйсці з гэтае стадыі і дасягнуць стану, дзе факт быцця сам па сабе стане перманентнай падсгавай для радасці, дзе інтэрмедыйны кантакт зробіцца ўсяго толькі гульнёй з вольным удзелам і перастане быць вызначальным элементам быцця. Словам, мы павінны дасягнуць свабоды індыферэнтнасці — перадумовы ўзнікнення дасканалага спакою.
Пра самазабойства Ізабэль я даведаўся на Каляды, у сярэдзіне першай паловы дня. Навіна не тое, каб мяне асабліва здзівіла: проста на некалькі хвілін я адчуў, як унутры мяне ўтварылася нейкая пустата, але пустата прадказальная, чаканая. 3 моманту свайго ад'езду з Біярыца я ведаў, што ўрэшце яна скончыць самагубствам; я ведаў гэта з таго позірку, якім мы абмяняліся апошняю раніцай, калі я пераступіў парог яе кухні і сеў у таксі, каб выправіцца на вакзал. Я падазраваў таксама, што яна дачакаецца смерці сваёй маці, каб дагледзець яе да канца і каб не прычыніць ёй болю. Урэшце, я ведаў, што рана ці позна сам прыйду да такога рашэння.
Яе маці памерла 13 снежня; Ізабэль купіла месца на гарадскіх могілках, арганізавалахаўтуры; янасклалатэстамент, прывяла ў парадак справы; потым уначы 24 снежня ўвяла сабе моцную дозу морфію. Яна памерла не толькі без пакутаў, але, напэўна, урадасці — ці, прынамсі, устанеэйфарычнайрасслабленасці, характэрным для дзеяння гэтага прэпарату. Яшчэ раніцай яна здала Фокса ў сабачы гадавальнік, але мне ліста не пакінула, мяркуючы, напэўна, што гэта залішне, што я і так выдатна яе зразумею; тым не менш яна зрабіла ўсё неабходнае, каб сабаку мне перадалі.
У Біярыця выправіўся праз некалькі дзён, яе целаўжо спалілі. Раніцай 30 снежня я прыбыўу «залу маўчання» на біярыцкіх могілках. Гэта было вялікае круглае памяшканне са шкляной столлю, праз якую ўсярэдзіну лілося спакойнае шэрае святло. У масіўных сценах былі зроблены маленькія нішы, куды ставіўся металічны паралелепіпед з прахам нябожчыка. Над кожнаю нішай вісела шыльдачка, а на ёй англельскім курсівам
былі пазначаныя імя і прозвішча памерлага. У цэнтры вакол мармуровага, таксама крутлага стала стаялі шкляныя ці, дакладней, празрыстыя пластыкавыя крэслы. Упусціўшы мяне, ахоўнік паставіў на стол урну з прахам Ізабэль і пакінуў мяне аднаго. Пакуль я быў у зале, у яе не мог зайсці ніхто іншы; маю прысутнасць пазначала маленькая чырвоная лямпачка. якая запальвалася звонку — як у кінапавільёнах, дзе такім чынам пазначаюць, што ідуць здымкі. Як і большасць наведнікаў, я прабыў у зале маўчання хвілінаў дзесяць.
Новы год я сустрэў дзіўна, седзячы адзін у сваім нумары на «Віле Аўгіння» і перажоўваючы простыя і зусім не супярэчлівыя думкі аб смерці. Раніцай 2 студзеня я забраў Фокса. Перад ад'ездам, на жаль, яшчэ спатрэбілася вярнуцца ў кватэру да Ізабэль па дакументы, неабходныя для ўладжвання спадчыны. Калі мы пад'ехалі да варот, я заўважыў, што Фокс дрыжыць у радасным нецярпенні; ён яшчэ крыху патаўсцеў, — коргі ўвогуле схільныя да паўнаты, — але стрымгалоў кінуўся да дзвярэй Ізабэлінай хаты і потым, запыхаўшыся, чакаў, пакуль я сваёй нашмат павольнейшаю хадой дабрыду па голых узімку каштанавых прысадах. Пакуль я шукаў ключы, ён ціха яхкаў ад нецярпення; небарака ты, думаў я, небарака. Як толькі я адчыніў дзверы, ён уварваўся ўсярэдзіну, хутка абабег усю кватэру і потым, вярнуўшыся, утаропіў на мяне пытальны позірк. За той час, што я капаўся ў Ізабэліным секрэтэры, ён зрабіў яшчэ некалькі кругоў, адзін за адным даследуючы пакоі, абнюхваючы кожны кут, і кожны раз, зноў вяртаючыся да мяне, спыняўся на парозе з роспаччу ў вачах. Завяршальны этап усякага жыцця больш-менш нагадвае навядзенне парадкуўхаце; жадання распачаць нешта новае не ўзнікае хутчэй бы пакончыць хоць з тым, што ўжо робіш. Усякая рэч, якой ты ніколі не займаўся раней, нават самая бяскрыўдная, кшталту прыгатавання маянэзу ці гульні ў шахматы, паступова робіцца недасягальнай, жаданне ўсякага новага досведу, як і ўсякага новага пачуцця знікае цалкам. Як бы там ні было, усе рэчы ў Ізабэль былі складзеныя ў поўным парадку, і мне спатрэбілася ўсяго некалькі хвілін, каб знайсці яе тэстамент і пашпарт на кватэру. У мяне не было намеру сустракацца з натарыусам адразу, я казаў сабе, што прыедуўБіярыц калі-небудзь пазней, разумеючы, што 290
зрабіць такі ўчынак будзе цяжка, што я, напэўна, ніколі на яго не рашуся, але гэта было ўжо не так важна, цяпер усё было не так важна. Распячатаўшы канверг, я, аднак, упэўніўся, што ніякага ўчынку і не спатрэбіцца: яна перадала ўсю маёмасць элахіміцкай царкве, я пазнаўтыповы кантракг; неўзабаве ўсім павінна была заняцца адпаведная прававая служба.
Калі я сабраўся ісці, Фокс без уіавораў пабег следам, думаючы, напэўна, што мы проста ідзем гуляць. У бліжэйшай ад вакзала краме для жывёл я купіў пластмасавы кантэйнер пад яго перавозку, пасля чаго ўзяў білет на экспрэс да Іруна.
Надвор'е ў Альмэрыі стаяла цёплае, кароткія дні, якія заканчваліся, здаецца, ладам не паспеўшы пачацца, ахутвала заслона імжы, і мяне такі пахавальны спакой задаволіў бы цалкам, я мог бы жыць так з маім старым сабакам доўгімі тыднямі, аддаючыся мроям, якія і мроямі па-сапраўднаму не былі, але, на жаль, абставіны гэтага не дазвалялі. У радыусе некалькі кіламетраў вакол майго дома распачалася будоўля, узводзіліся новыя вілы. Працавалі краны, бетонамяшалкі, дабрацца да мора цяпер можна было, толькі агінаючы кучы пяску і стосы металічных бэлек, ухіляючыся ад бульдозераў і грузавікоў, якія перлі, не прытарможваючы і ўздымаючы гейзеры гразі. Паступова я адвык выходзіць з дома, апроч двух разоў на дзень дзеля прагулкі з Фоксам, якая таксама выдавалася не надта прыемнай: Фокс скуголіў і туліўся да мяне, палохаючыся бразгату грузавікоў. Ад прадаўца газет я даведаўся, што Гільдэгарда памерла, а Гары прадаў маёнтак і з’ехаў дажываць у Нямеччыну. Паступова я перастаў выходзіць нават са спальні і дакаціўся да таго, што большую частку дня праводзіўу ложку ў стане поўнай і, тым не менш, пакутлівай прастрацыі. Часам я прыгадваў наш прыезд сюды з Ізабэль, усяго некалькі год назад; я ўспамінаў, як ёй было прыемна ўсё ўпрыгожваць, асабліва вырошчваць кветкі, даглядаць сад; усё-ткі ў нас было некалькі кароткіх момантаў шчасця. Я прыгадаўтаксама апошні раз, калі мы займаліся каханнем, тую ноч у дзюнах, па дарозе з гасцей ад Гары; але не было ўжо і тых дзюнаў, бульдозеры спляжылі ўсё, застаўся толькі роўны абшар, заліты граззю і разгароджаны сеткавым плотам. Я збіраўся прадаваць таксама, у мяне не было ніводнай прычыны заставацца тут: я звязаўся з агентам па
нерухомасці, які паведаміў, што кошты на зямлю цяпер значна ўзраслі і я магу разлічваць на салідны прыбытак; я не надта задумваўся, у якім стане буду паміраць, але ва ўсякім разе я буду паміраць багатым. Я папрасіў яго пастарацца паскорыць продаж, нават калі прапанаваная цана будзе ніжэйшая за тую, на якую ён спадзяецца; кожны дзень гэтае месца рабілася мне ўсё больш невыцерпным. Мне здавалася, што рабочыя не толькі не адчуваюць да мяне сімпатыі, але ставяцца да мяне непрыхавана варожа, што яны знарок праязджаюць у сваіх агромністых грузавіках, ледзь мяне не збіваючы, абдаючы граззю, палохаючы Фокса. Можа быць, такое ўражанне мела падставы: я быў чужынцам, чалавекам з поўначы, і апроч таго, яны ведалі, што я багацейшы, нашмат багацейшы за іх; яны адчувалі да мяне глухую, звярыную нянавісць, тым мацнейшую, што яна была бяссільнай, уся сацыяльная сістэма абаранялатакіхлюдзей, як я, а сацыяльная сістэма — штука трывалая, і мясцовая паліцыя не спала ў шапку, усё часцей наведваючыся ў тутэйшыя мясціны з аб'ездам; Іспанія нядаўна прыдбала сацыялістычны ўрад, менш карумпаваны за папярэднія, менш звязаны з мясцовымі мафіёзнымі групамі і цвёрда настроены абараніць адукаваны і заможны клас, аснову свайго электарату. Я ніколі не адчуваў сімпатыі да бедных, а сёння, калі майму жыццю настаў поўны гамон, — яшчэ менш, чым раней; перавага, якую маё бабло мне дарыла над імі, магла б нават служыць лёгкім суцяшэннем: я мог бы пазіраць з вышыні, як яны пераварочваюць свае груды жвіру, як яны, гарбацячыся пад цяжарам, разгружаюць таўшчэзныя бэлькі ці цэглу; я мог бы з насмешкаю пазіраць на іх парэпаныя рукі, на іх маслы, на выразаных з календароўголых цётак, якімі яны ўпрыгожваюць свае будаўнічыя механізмы. Але я ведаў: усе гэтыя нікчэмныя ўцехі не перашкодзілі б мне зайздросціць іх простай, непрыхаванай мужыцкасці; і яшчэ — іх маладосці, іх брутальнай, жывёльнай, пралетарскай маладосці.
Сёння раніцай, незадоўга перад світаннем, я атрымаў ад Марыі23 паведамленне:
Полаг цяжкі паўсну, Што няспешна цячэ, Mae вартасць адну: Сонца ў ім не пячэ.
399,2347,3268,3846. На маніторы ўзнікла карціна прасторнай гасцёўні з белымі сценамі, з нізкімі белымі скуранымі канапамі, і палас таксама быў белы. За агромністым акном віднеліся вежы Крайслер-білдынга — я іх ужо аднойчы бачыў на старой рэпрадукцыі. Праз некалькі хвілін у полі аб'ектыва ўзнікла маладая неажанчына, гадоўсамае болыпае дваццаці пяці, якая села насупраць камеры. Валасы ўяе на галаве і на кушмаку былі густыя, кучаравыя і чорныя; яе гарманічнае цела з шырокімі сцёгнамі і налітымі грудзьмі ўнушала моцнае адчуванне трываласці і энергіі; фізічна я прыкладна такой яе і ўяўляў. На фоне выявы хутка прабегла яшчэ адно паведамленне:
Кліча мора мяне й клічуць пляжы,
Імгненні ж сплываюць, цякуць чарадою, Нібы птушкі паволі ляцяць над Нью-Йоркам, Нібы птушак палёт несупынны штось кажа.
Пойдзем! Час нам настаў раскалоць шкарлупіну
I да мора пайсці, разагнуць сваю спіну.