Магчымасць выспы  Мішэль Уэльбэк

Магчымасць выспы

Мішэль Уэльбэк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 367с.
Мінск 2012
88.78 МБ
3	улікам пашыранае гіпотэзы аб непарыўнай эвалюцыі формаў «жыцця на аснове вугляроду» няма ніякай падставы меркаваць, што эвалюцыя дзікуноў была перапыненая Вялікай Засухай; разам з тым, няма ніякіх сведчанняў, што ім удалося, як лічыць Марыя23, зноў прывучыцца да мовы і што ўзніклі разумныя супольнасці, з якіх утварыліся новыя грамадствы на падвалінах, цалкам супярэчных тым, што былі некалі закладзеныя Заснавальнікамі.
Тым не менш Марыя23 проста апантаная гэтаю тэмай дзікунскіх грамадстваў і ўсё часцей вяртаецца да яе ў нашых дачыненнях, якія працякаюць усё болей бурна. Я адзначаю ў ёй нейкае інтэлектуальнае ўзбуджэнне, заўзятасць, якія пакрысе перадаюцца і мне, хоць знешне, здаецца, выходзіць са стану нашай звыклай закаснеласці ў нас няма ніякага апраўдання; пасля такіх нашых інтэрмедыйных сеансаў я адчуваю сябе ўзрушаным і нібыта аслабелым. На шчасце, Фокс хутка супакойвае мяне сваёй прысугнасцю, я сядаю ў свой улюбёны фатэль у паўночным канцы галоўнага пакоя і з заплюшчанымі вачыма ціхамірна сяджу ўроўным святле, чакаючы наступнага кантакту.
1 Сістэмы збору і выкарыстання інфармацыі (анг.).
Тым самым днём я выправіўся цягніком у Біярыц, у Андэі была перасадка, дзяўчаты ў кароткіх спаднічках і агульная курортна-адпачынкавая атмасфера, з якой я, вядома, стасаваўся не надта; тым не менш я быў здольны яе заўважыць, я ўсё яшчэ быў чалавекам, тут не магло быць ілюзій, я не дарэшты забранзавеў, поўнае вызваленне так і не наставала, і не магло б ніколі настаць, пакуль я не памру рэальна. Прыбыўшы на месца, я пасяліўся ў «Віле Аўгіння», старажытнай загараднай рэзідэнцыі, падоранай Напалеонам III імператрыцы і ператворанай у XX стагоддзі ў раскошны гатэль. Рэстаран таксама называўся «Віла Аўгіння» і паводле класіфікацыі Мішлен меў адну зорку. Я ўзяў кальмараў з вараным на малацэ рысам і сэпіевым соўсам; гэта было смачна. У мяне было пачуццё, што я мог бы есці гэта хоць кожны дзень і ўвогуле мог бы застацца вельмі надоўга, на некалькі месяцаў, а можа, і на ўсё жыццё. Наступнай раніцай я купіў ноўтбук «Самсунг ХІО» і друкарку «Кэнан 180». У мяне быў цьмяны намер распачаць праект, пра які я казаў Вэнсану: апісаць нейкай пакуль яшчэ невядомай публіцы падзеі, сведкам якіх я стаў на Лансаротэ. Толькі нашмат пазней, пасля маіх доўгіх размоваў з Вэнсанам, калі я шмат расказваў яму, якое рэальнае, хоць няхай і няпоўнае, супакаенне і адчуванне няхай нават частковай яснасці прыносяць мне гэтыя запісы, яму прыйшла думка папрасіць усіх прэтэндэнтаў на несмяротнасць узяцца за аповеды аб жыцці і зрабіць іх як мага больш вычарпальнымі; у выніку гэта адбілася і на маім праекце, які стаў прыкметна болей аўтабіяграфічным.
Едучы ў Біярыц, я, вядома ж, меў намер пабачыцца з Ізабэль, але пасяліўшыся ў гатэлю, падумаў, што, у прынцыпе, гэта не
так ужо тэрмінова — штука дзіўная, бо мне ўжо тады было цалкам ясна, што на жыццё мне застаецца вельмі абмежаваны адрэзак часу. Я кожны дзень хадзіў на шпацыр па пляжы, хвілін на пятнаццаць, я думаў, што буду шанец перастрэць яе там у кампаніі з Фоксам; але з гэтага нічога не атрымалася, і па двух тыднях я вырашыў ёй патэлефанаваць. Урэшце, яна ж магла ўвогуле пераехаць з гэтага горада, мы не падтрымлівалі кантакту ўжо больш за год.
Яна не пераехала, але паведаміла, што зробіць гэта адразу пасля смерці маці — якая магла здарыцца праз тыдзень-два, максімум праз месяц. Мяркуючы па голасе, яна была не надта радая мяне чуць, і мне давялося самому прапанаваць сустрэцца. Я запрасіў яе паабедаць у рэстаране майго гатэля; гэта немагчыма, сказала яна, туды не пускаюць з сабакамі. Урэшце мы пагадзіліся спаткацца, як звычайна, у «Срэбным Сэрфэры», але я адразу адчуў: нешта змянілася. Гэта было дзіўна, амаль не вытлумачальна, але ў мяне ўпершыню ўзнікла пачуццё, што Ізабэль на мяне злуецца, і яшчэ я зразумеў, што ніколі ні словам не згадаўёй пра Эстэр, і гэта мне самому было незразумела, бо, паўтараю, мы былі цывілізаваныя, сучасныя людзі, нашае расстанне не было адзначанае ніякімі разборкамі, у прыватнасці, фінансавымі, мы развіталіся, можна сказаць, добрымі сябрамі.
Фокс крыху пастарэў, патаўсцеў, але быў усё самы ласкавы й гуллівы; яму проста давялося трошкі дапамагчы забрацца мне на калені. Мы хвілін дзесяць пагаманілі пра яго: усе старыя рокэнд-рольшчыцы Біярыца былі ад Фокса ў захапленні, верагодна, таму, што такога самага сабаку мела ангельская каралева — і Мік Джагер таксама, з таго часу, як яго ўзвялі ў рыцары. Дарэчы, ён зусім не дварняк, паведаміла мне Ізабэль, гэта ўэльскі коргі пэмброк, улюбёная парода каралеўскай сям'і; якім чынам гэтае маленькае трохмесячнае стварэнне высакародных крывей апынулася ў зграі бадзяжных сабак на ўзбочыне іспанскае аўтастрады назаўсёды застанецца тайнай.
Мы паабмяркоўвалі тэму хвілін пятнаццаць, а потым, няўхільна, нібы падпарадкоўваючыся закону прыроды, перайшлі да сутнасці справы, і я распавёў Ізабэль сваю гісторыю з Эстэр. Я расказаў усё, ад самага пачатку, гаварыў цэлыя дзве гадзіны і скончыў мадрыдскаю вечарынкай на яе дзеньнараджэння. Ізабэльслухалаўважліва, не перапыняючы, 268
па-сапраўднаму нічому не здзіўляючыся. «Так, табе заўсёды падабаўся секс...» — усяго толькі каротка, паўголасам сказала яна, калі я ўдаўся ў нейкія эратычныя разважанні. Калі я нарэшце скончыў, яна прызналася, што ўжо даўно здагадвалася пра нешта і рада, што я рашыўся ўсё расказаць.
— Пасутнасці,умаімжыццібылідзвегалоўныяжанчыны, — падсумаваў я, — першая — ты, якой не надта падабаўся секс, другая — Эстэр, якой не надта падабаецца каханне.
Гэты раз яна шчыра ўсміхнулася.
— Сапраўды... — сказала яна нейкім новым, на дзіва хітрым і маладым голасам, — не пашанцавалатабе... — потым, падумаўшы, дадала: — Урэшце, мужчыны ніколі не задаволеныя сваімі жонкамі...
—	Рэдка, гэта праўда.
—	Напэўна, яны проста хочуць узаемавыключальныя рэчы... Зрэшты, цяпер і жанчыны такія самыя, але так стала нядаўна. Можа, палігамія, у прынцыпе, — неблагое выйсце...
Сумна бачыць заняпад цывілізацыі, сумна назіраць, як згасаюцьяе самыя светлыя розумы — усё пачынаецца з няўтульнага самаадчування ў сваім жыцці, а канчаецца жаданнем увесці ісламскую рэспубліку. Зрэшты, скажамтак — крыхусумна, бо, само сабой, ёсць і болып сумныя рэчы. Ізабэль заўсёды любіла тэарэтычныя дыскусіі, гэта ў ёй мяне заўсёды і вабіла; наколькі бясплённым, а часам і згубным бывае тэарэтызаванне дзеля тэарэтызавання, настолькі глыбокім, пяшчотнымітворчымяно робіцца адразу пасля кахання — адразупаслясапраўднагажыцця. Мы шчыра глядзелі адно аднаму ў вочы, і я ведаў, я адчуваў, што зараз нешта адбудзецца, шумы ў кавярні аціхлі, нібыта мы, можа, часова, а можа, і назаўжды, трапілі ў зону, куды гукам звонку прабівацца цяжка, і ўрэшце, па-ранейшаму гледзячы мнеў вочы, яна сказала, выразна і без сумнення ў голасе: «Я ўсё яшчэ кахаю цябе».
Гэтаю ж ноччу я спаў у яе, і наступныя ночы таксама — але ад свайго нумару ў гатэлі не адмовіўся. Як я і чакаў, кватэра была абстаўленая з густам; яна месцілася ў невялікім маёнтку пасярод парку, за сотню метраў ад акіяна. Я з задавальненнем напаўняў Фоксу ягоную місу, хадзіў з ім на прагулкі; цяпер ён бегаў ужо не так хутка і не так цікавіўся іншымі сабакамі.
Кожнуто раніцу Ізабэль сядала ў машыну і ехала ў шпіталь;
болыную частку дня яна праводзіла ў палаце з мамай; па яе словах, даглядалі за ёй вельмі добра, што цяпер стала рэдкасцю. Лета ў Францыі, як усе апошнія гады, стаяла спякотнае, і, як усе апошнія гады, старыя ў шпіталях і дамах састарэлых праз недагляд паміралі пачкамі; але гэта ўжо даўно нікога не абурала, такое становішча ў пэўным сэнсе ўвайшло ўзвычай — як, у прынцыпе, натуральны спосаб выправіць статыстычную сітуацыю з яўна празмернаю колькасцю пенсіянераў, нявыгаднай для эканамічнай стабільнасці краіны. Ізабэль была не такая, і, жывучы з ёю, я зноў пераконваўся ў яе маральнае перавазе над іншымі мужчынамі і жанчынамі яе пакалення: яна была і шчадрэйшая, і ўважлівейшая, і прыязнейшая. Пры ўсім гэтым, у сексуальным плане паміж намі не адбылося нічога; мы спалі ў адным ложку, што зусім нас не бянтэжыла, але і не дазваляла цалкам змірыцца зтакой сітуацыяй. Праўду кажучы, я адчуваў сябе стомленым, спёка вымотвала і мяне таксама, энергіі ўва мне засталося не больш, чым у дохлай вустрыцы, і гэты ступар праяўляўся ва ўсім: я сядаў пісаць за невялікім столікам, паглядаў у парк, але ў галаву нічога не йшло, усё здавалася нязначным, няважным, я пражыў жыццё, якое хутка скончыцца, нічога болей, усё як ва ўсіх, кар'ера шоўмэна здавалася мне цяпер такой далёкай, пасля яе не застанецца і знаку.
Часам, праўда, я схамянаўся, прыгадваючы, што напачатку мае запісы мелі зусім іншую мэту; я ўсведамляў, што прысутнічаўу Лансаротэ ў пачатку самага важнага, можа быць, паваротнага этапу ва ўсёй эвалюцыі чалавечага роду. Аднойчы раніцай, адчуўшы ў сабе крыху болып энергіі, я патэлефанаваў Вэнсану: яны поўным ходам займаюцца пераездам, паведаміў ён, вырашылі перасяліцца ў прарокаў маёнтак у Санта-Моні цы, а штаб-кватэра Царквы будзе перанесеная ў Шэвійі-Ляру. Вучоны па-ранейшаму на Лансаротэ, у лабараторыі, а вось Наглядчык з жонкаю тут, яны прыкупілі суседні будынак, цяпер прыбудоўваць да яго новыя памяшканні і набіраюць персанал, у планах набыць частку эфірнага часу на тэлеканале, адведзеным новым культам. Ён яўна займаўся важнымі і значнымі рэчамі, прынамсі яны выглядалі такімі ў яго вачах. Але ў мяне не ўзнікла да яго ніякай зайздрасці: усё жыццё мяне цікавіў толькі мой чэлес і болей нішто, цяпер мой чэлес памёр, і мне было наканавана паўтарыць яіо сумны лёс; нічога іншага я й не 270
заслутоўваю, паўтараў я сабе, прыкідваючыся, што адчуваю пры гэтым своеасаблівую змрочную асалоду, але ў думках мяне агортваў самы сапраўдны жах, які яшчэ болын павялічваўся неаслабнай, пякельнаю спёкай і сляпучым лазуркам неба і мора.
Ізабэль, я думаю, усё гэта адчувала і паглядала на мяне, уздыхаючы; праз два тыдні стала цалкам ясна, што ўсё можа скончыцца блага і мне лепш сысці, чарговы і — што ўжо хлусіць — апошні раз, цяпер мы сапраўды былі занадта старыя, занадта знясіленыя, занадта з'едлівыя, мы маглі толькі прычыняць адно ^днаму боль, папракаць адно аднаго ў немагчымасці чаго б там ні было. Падчас нашай апошняй вячэры (а вечар выдаўся не надта спякотны, мы вынеслі столу сад, Ізабэль пастаралася прыгатаваць што-небудзь) я распавёў ёй пра элахіміцкую Царкву і несмяротнасць, абяцанне якой прагучала на Лансаротэ. Сёе-тое яна, несумненна, чула, але, як і болынасць, лічыла ўсё гэта поўнай лухтой, і не ведала, што я асабіста прысутнічаў пры падзеях. Тады да мяне дайшло, што яна, хоць і памятае Рабэра Бельгійскага, але ж Патрыка ніколі не бачыла, што пасля яе ад'езду ў маім жыцці сапраўды адбылося шмат рознага, і нават дзіўна, чаму я не расказаў ёй пра гэта paHeft. Безумоўна, ідэя выглядала занадта новай, нават я не ўвесь час памятаў, што далучыўся да несмяротных, часам, каб пра гэта ўспомніць, мне даводзілася рабіць над сабой намаганне. Іўсё-ткі я пастараўся ёй растлумачыць — я пачаў гісторыю ад самага яе пачатку, з усімі неабходнымі падрабязнасцямі, і асобна спыніўся на асобе Вучонага, на ўражанні поўнае кампетэнтнасці, якое ён мне ўнушыў. У яе з інтэлектам таксама ўсё было ў поўным парадку, яна, па-мойму, абсалютна нічога не разумела ў генетыцы, проста ніколі не было часу пацікавіцца гэты, тым не менш яна без ніякай цяжкасці сачыла за маімі тлумачэннямі і адразу зрабіла сваю выснову.