Магчымасць выспы
Мішэль Уэльбэк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 367с.
Мінск 2012
уварвалася нашмат гучнейшая музыка — і зноўвыйшлаўсвята. Мімаволі я таксама ўстаў і рушыў за ёю; пакуль я дацёгся да галоўнае залы, яна ўжо танцавала ў натоўпе. Прабраўшыся пра людзей, я пачаў танцаваць побач, але яна, здаецца, не заўважала мяне; яе валасы віхурай ляталі вакол яе твару, кашулька ад поту наскрозь прамокла, праз тканіну выразна праступалі саскі, тэмп усё больш паскараўся — не менш за 160 тактаў у хвіліну — і мне ўсё цяжэй было за ім паспяваць, на кароткі час нас разлучыла групка з трох хлопцаў, потым мы апынуліся спіна да спіны, я прыціснуўся задам да яе пупкі, яна адказала прыязным віхляннем, нашы азадкі ўсё мацней церліся адзін аб адзін, і тады яна азірнулася, пазнаўшы мяне. «Оля-ля, Даніэль...» — сказала яна, усміхнуўшыся, і пачала танцаваць далей, потым нас разлучыла іншая група хлопцаў, і тут я раптоўна адчуў страшную стому, ледзь не падаючы, дабраўся да найбліжэйшай канапы, бяссільна абрынуўся на яе і наліў сабе ўіскі, але ідэя аказалася кепскай — мяне імгненна агарнула нясцерпная млосць, дзверы ў ванны пакой былі зачыненыя, і я доўга грукаў, паўтараючы: «Гт sick! Гт sick!»* — пакуль мне не адчыніла завінутая ў ручнік дзяўчына; зачыніўшы за мною дзверы, яна вярнулася ў ванну, дзе яе чакалі два хлопцы, і, як толькі яна стала ракам, адзін увайшоў у яе ззаду, а другі прыстроіўся спераду, каб даць ёй смактаць; я кінуўся да ўнітаза, сунуў у горла два пальцы і ванітаваў доўга, пакутліва, перш чым нарэшце мне крыху палегчала, тады я выправіўся паляжаць у спальню, дзе не было ўжо нікога, апроч брунеткі, якая нядаўна мяне адштурхнула; яна па-ранейшаму мірна спала ў задранай да пупа спадніцы, і я, сам таго не жадаючы, адчуў, як мяне напаўняе жудасная туга, я ўстаў і пацягнуўся шукаць Эстэр, я літаральна павіс на ёй, нікога ўжо не саромеючыся, я абвіў яе талію, маліў, каб яна пагаварыла са мной, не пакідала мяне, засталася са мною; яна ўсё больш нецярпліва вызвалялася ад мяне, каб далучыцца зноўда сяброў, але я зноў абдымаў яе, а яна зноў мяне адштурхоўвала, і я бачыў, як іх твары ўсё шчыльней абступаюць мяне, яны, напэўна, таксама казалі мне нешта, але я не разумеў нічога, грукат басоў перакрываў усё. Урэшце
1 Мне блага! Мне блага! (анг.)
я пачуў, як яна настойліва паўтарае: «Please, Daniel, please... It's a party!»* — але гэта не дапамагло, пачуццё пакінутасці разрасталася, захлынала мяне, я зноў паклаў галаву ёй на плячо, і тады яна жорстка, абедзвюма рукамі адштурхнула мяне і крыкнула: «Stop that!»* — гэты раз яна сапраўды выглядала раз'юшана, многія вакол нас перасталі танчыць, я павярнуўся і рушыў у спальню; я лёг, скурчыўшыся, на паддозе, абхапіў галаву і ўпершыню за апошнія, сама меней, дваццаць гадоў заплакаў.
Свята доўжылася і ўвесь наступны дзень, каля пятай вечара Пабла прынёс шакаладныя кексы і круасаны, я ўзяў круасан і пачаў мачаць яго ў кубку кавы з вяршкамі; музыка паспакайнела, цяпер гэта быў лагодны і меладычны чыл-аўт, некалькідзяўчаттанцавалі, павольнаўзмахваючырукамі, нібы вялікімі крыламі. Эстэр стаяла непадалёк, усяго за некалькі метраў, але не звяртала на мяне ніякай увагі, яна гаманіла з сябрамі, прыгадвала эпізоды з іншых вечарынак, і тут да мяне дайшло. Яна з'язджае ў Злучаныя Штаты на год, а можа, і назаўжды; у яе там узнікнуць новыя сябры, зразумела, і новы бойфрэнд. Несумненна, яна мяне кідае, але гэтак сама яна кідае і ўсіх іх, маё становішча не мае нічога асаблівага. Тое пачуццё эксклюзіўнае прывязанасці, якое я адчуваў у сабе, якое было гатова мучыць мяне ўсё больш, пакуль не знішчыць дарэшты, у яе вачах было зусім беспадстаўным, яно не мела ніякага апраўдання, было бессэнсоўным: кожны з нас мае сваю, асобную плоць, мы не можам адчуваць ні тыя самыя пакуты, ні тыя самыя радасці, мы — што абсалютна відавочна — дзве асобныя істоты. Ізабэль не падабалася асалода, а Эстэр — каханне, яна не хацела быць закаханай, яна не прымала гэтага пачуцця залежнасці, эксклюзіўнасці, і ўсё яе пакаленне не прымала яго разам з ёю. Я са сваімі рамантычнымі глупствамі, прывязанасцямі, ланцугамі хадзіў сярод іх як нейкая дагістарычная пачвара. Для Эстэр, як і для ўсіх дзяўчат яе пакалення, сексуальныя адносіны былі ўсяго толькі відам прыемнай забавы з удзелам эротыкі і спакусы, але без ніякага абавязковага ўдзелу пачуццяў; напэўна, каханне, як і спагада
1 Калі ласка, Даніэль, калі ласка... Гэта ж вечарынка! (анг.)
2 Перастань! (анг.)
ў Ніцшэ, заўжды была ўсяго толькі фікцыяй, прыдуманай слабымі для абвінавачання дужых, для абмежавання іх прыродных свабоды й бязлітасці. Даўней жанчыны былі слабыя, у прыватнасці, у перыяд родаў; напачатку, каб жыць, ім была патрэбна апека маі-утнага заступніка, і дзеля гэтага яны прыдумалі каханне, але цяпер яны сталі моцнымі, свабоднымі і незалежнымі і таму даўно адмовіліся, як выклікаць, так і зазнаваць пачуццё, якое больш не можа быць апраўданае нічым канкрэтным. Тысячагадовы мужчынскі план, які ў нашы дні дасканала ўвасоблены ў парнаграфічных фільмах і заключаецца ў зняцці з сексуальных адносін усякае афектыўнае канатацыі з прывядзеннем іх у поле чыстай забавы, сёння, з прыходам цяперашняга пакалення, аказаўся нарэшце здзейсненым. Тое, што адчуваю я, цяперашнія маладыя людзі не могуць ані адчуць, ані нават дакладна ўцяміць, а калі б і маглі, то ім было б проста няёмка, быццам гэта нешта смяхотнае і трошкі ганебнае, быццам гэта нейкі перажытак даўно мінулых дзён. Ім удалося — пасля дзесяцігоддзяў узмоцненай псіхалагічнае апрацоўкі ім удалося нарэшце вырваць са свайго сэрца адно з найстаражытнейшых чалавечых пачуццяў, і цяпер, калі гэта адбылося, разбуранае ўжо не аднавіць — гэтак сама, як аскепкі разбітага кубка не могуць самі сабою сабрацца разам, — яны дасягнулі пастаўленай мэты: ім ніколі, ні ў адзін момант свайго жыцця ўжо не зведаць кахання. Яны свабодныя.
Бліжэй да поўначы нехта ўрубіў тэхна, і народ ізноў узяўся танчыць; дылеры ўжо сышлі, але заставалася куча экстазі й поперсаў. Я блукаў у і іанылых калідорах сваёй свядомасці, дзе мае невясёлыя думкі, чапляючыся адна за адну, выстройваліся ў чараду змрочных пакояў. Без ніякай відавочнай сувязі мне прыгадаўся элахіміцкі гумарыст Жэрар. «Гэта абасца-людна няважна», — сказаўя нейкай цалкам асавелай шведцы, якая, зрэшты, усё адно гаварыла толькі па-ангельску; яна паглядзела на мяне неяк дзіўна, тады я заўважыў, што многія глядзяць на мяне дзіўна і што я ўжо, мусіць, некалькі хвілін гавару сам з сабой. Я паматляў галавой, зірнуўна гадзіннік і сеўу шэзлонг на беразе басейна; было ўжо каля другой ночы, але спёка паранейшаму душыла.
Крыху пазней я ўсвядоміў, што ўжо даўно нідзе не бачу
Эстэр, і без асаблівай упэўненасці выправіўся яе шукаць. У вялікай зале было пуставата; у калідоры я пераступіў некалькі чалавек і ўрэшце знайшоў яе ў адным з далёкіх пакояў, яна ляжала пасярод кампаніі; з адзення на ёй засталася толькі міні-спадніца, задраная да таліі. Ззаду ляжаў нейкі хлопец, магутны брунет з доўгімі кучаравымі валасамі, можа, Пабла, ён лашчыў яе азадак і прыладжваўся ў яе ўвайсці. Тым часам яна размаўляла з іншым хлопцам, таксама чарнявым і вельмі мускулістым, яго я не ведаў; размаўляючы, яна гуляла з ягоным чэлесам, з усмешкай пастуквала ім сабе па носе, па шчоках. Я неўпрыкмет зачыніў дзверы; я не ведаў тады, што бачу яе апошні раз.
Яшчэ пазней, калі над Мадрыдам бралася на дзень, я хутка падрачыў ля басейна. Непадалёк сядзела нейкая дзяўчына, уся ў чорным, вочы ў яе былі абсалютна пустыя; я думаў, што яна нават не заўважае маю прысутнасць, але калі кончыў, яна сплюнула ўбок.
Урэшце мне ўдалося заснуць, і, відаць, я праспаўдоўта, бо калі прачнуўся, нікога ўжо не было, сышоў нават Пабла. На штанах у мяне ссохлася пляма спермы, і яшчэ я, напэўна, праліўўіскі, бо ад кашулі страшна смярдзела. Цяжка ўстаўшы, я перасек тэрасу, заваленую недаедкамі і пустымі бутэлькамі, абаперся аб парэнчы і пачаў разглядаць вуліцу ўнізе. Сонца хілілася да далягляду, хутка павінна была настаць ноч, і я прыкладна ведаў, што мяне чакае. Мяркуючы па ўсім, я стаяў на фінішнай прамой.
Даніэль25,9
Бліскучыя металічныя сферы луналі ў паветры; яны паволі круціліся вакол сваёй восі і, вібруючы, ціха, напеўна гулі. Мясцовае насельніцтва ставілася да іх дзіўна, у яго паводзінах спалучаліся пашана й сарказм. Насельніцтва відавочна складалася з сацыяльна арганізаваных прыматаў, але хто яны былі — дзікуны, неалюдзі або які трэці від? Іх адзенне — шырокія чорныя плашчы, чорныя капюшоны з прарэхамі для вачэй — вызначыць гэта не дазваляла. Разварочаны навакольны ландшафт, выбраны фонам, быў, хутчэй за ўсё, навеяны нейкімі рэальнымі краявідамі — некаторыя пейзажы нагадвалі Лансаротэ ў апісанні Даніэля 1; я не зусім разумеў, што хоча сказаць Марыя23 гэтай іканаграфічнай відэарэканструкцыяй.
Мы — дадзеных крыніца, Мы шлем. у цэнтр іх, Каб — прыйдзе смерці міг — Праз IGUS адрадзіцца.
Нават калі Марыя23, нават калі ўсе неалюдзі, у тым ліку я, — усяго толькі віртуальныя істоты, створаныя кампутарнаю праграмай (а ў мяне часам узнікала такое падазрэнне), усё адно — самазмястоўнасцьіўстойлівасцьуспрыняцця.уласцівая гэтым віртуальным істотам, сведчыць пра існаванне аднаго ці некалькіх ІСОЗаў, прычым незалежна ад іх прыроды — будзе яна біялагічная, лічбавая ці інтэрмедыйная. У сваю чаргу, існаванне ІСОБаў ёсць самадастатковым фактам, які сведчыць, што ў пэўны адрэзак часу ў полі незлічоных патэнцый адбылося звужэнне; такое звужэнне і ёсць няўхільнай умовай парадыгмы існавання. Нават Жыхары Будучыні, калі прыйдуць, будуць
абавязаныя дапасоўваць свой онталагічны статус да агульных умоваў функцыянавання ІССЯаў. Яшчэ Гартл і Гэль-Ман прыйшлі да высновы, што кагнітыўная функцыя ЮІІБаў (Information Gathering and Utilizing Systems1) прадвызначае пэўныя ўмовы ўстойлівасці і ўзаемнага выключэння ланцугоў падзей. Для IGUSa, які адсочвае падзеі (няважна, натуральны ён або штучны), толькі адзін варыянт сусвету можа быць надзелены рэальным існаваннем; і хоць такая выснова зусім не выключае магчымасці іншых варыянтаў сусвету, яна цалкам адмаўляе ў доступе да іх аднаму канкрэтнаму назіральніку; калі скарыстацца досыць загадкавай, але абагульняючай фармулёўкай Гэль-Мана, «у кожным варыянце захоўваецца толькі адзін гэты варыянт». Прычым сама наяўнасць супольнасці назіральнікаў, няхай нават зведзенай усяго да двух IGUSay, ужо ёсць доказам існавання пэўнай рэальнасці.