Магчымасць выспы
Мішэль Уэльбэк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 367с.
Мінск 2012
з поўнаю верай у хуткае адраджэнне і нават з поўнай у ім упэўненасцю, што было дзіўна, бо нягледзячы на каласальныя сродкі, якімі цяпер валодаў Мідкевіч, ён так і не дасягнуў у сваіх даследаваннях ніякага прагрэсу і, хоць сапраўды мог гарантаваць неабмежавана доўгае захаванне ДНК, быў дагэтуль няздольны запачаткаваць ніякі жывы арганізм, складанейшы за звычайную клетку. Зрэшты, абяцанне несмяротнасці, сфармуляванае ў свой час хрысціянствам, трымалася на яшчэ меней трывалым грунце. Думка пра несмяротнасць, па сутнасці, ніколі не пакідала чалавека, і нават калі ён па тых ці іншых абставінах быў вымушаны адмовіцца ад былых вераванняў, настальгічная цяга да несмяротнасці заўжды ў ім жыла, ад яе ён ніколі не адмаўляўся і быў гатовы прыняць любую новую веру, абы толькі яна дала хоць нейкую падставу, няхай нават самую непераканаўчую.
Даніэльі ,22
Тады здольны да зменаў кулып атрымае эмпірычную перавагу над закаснелаю догмай, і гэтым будзе закладзены грунт яго няўхільнаму ўздыму, які пазітывізм тлумачыць афектыўным элементам рэлігіі.
Агюст Конт «Заклік да кансерватараў».
Ува мне было так мала ад прыроды верніка, што напраўду мяне амаль не цікавіла, ува што вераць іншыя; я ахвотна паведаміў Ізабэль каардынаты элахіміцкай Царквы, хоць і не надаў гэтаму асаблівага значэння. Тою апошняй ноччу я паспрабаваў заняцца з ёю каханнем, але пацярпеў няўдачу. Яна некалькі хвілінаў старанна камячыла ў роце мой чэлес, але я адчуваў, што яна займаецца гэтым упершыню за доўгія гады і ўвогуле больш у гэта не верыць, а ў такіх рэчах, каб давесці нешта да ладу, патрэбен хоць бы мінімум веры і энтузіязму; мая плоць заставалася млявай у яе вуснах і яйцы не рэагавалі на няпэўныя ласкі. Урэшце яна здалася і спытала, ці не хачу я снатворнага. Я, вядома, хацеў — адмаўляццаўтакіх выпадках, па-мойму, неразумна, навошта мучыцца. Яна па-ранейшаму магла ўстаць першая і прыгатаваць каву, і гэта была яшчэ адна здольнасць, якую яна не страціла. На бэзе блішчалі кропелькі расы, у паветры адчувалася прахалода; я замовіў білет на цягнік a 8-32, лета паціху пачынала адпускаць.
Як звычайна, я спыніўся ў «Лютэцыі», але зноў доўга цягнуў, перш чым патэлефанаваць Вэнсану, можа, месяц ці два, сам не ведаю чаму; я рабіў тое, што і раней, але цяпер усё выходзіла
неяк запаволена, быццам кожнаедзеянне спачаткутрэбабыло раскласці на асобныя кампаненты, каб пасля больш-менш нармальна выканаць. Часам я атабарваўся ў бары і спакойна, флегматычна пачынаў сябе напампоўваць; часцяком мяне пазнавалі былыя знаёмыя. Я не рабіў ніякага намагання, каб падтрымаць размову, і не адчуваў ніякай няёмкасці; у гэтым і ёсць адна з рэдкіх перавагаў зоркі, ці, дакладней, у маім выпадку — былой зоркі: калі вы з кімсьці сустрэліся і, як гэта нармальна бывае, пачынаеце разам нудзіцца, не па яго віне і не па вашай, а, так бы мовіць, з агульнай згоды, то ўсё адно адказнасць за гэта будзе ляжаць на ім, і ён адзін будзе адчуваць сябе вінаватым, што не змог падтрымаць размову на дастаткова высокім узроўні, не змог стварыць дастаткова іскрамётную і цёплую атмасферу. Гэта вельмі камфортна і дазваляе нават расслабіцца, калі вам сапраўды напляваць. Часам пасярод такога вербальнага ўзаемаабмену я, абмяжоўваючыся згодным пагойдваннем галавой, мімаволі аддаваўся ўспамінам — як правіла, зрэшты, досыць непрыемным: мне прыгадваліся кастынгі, у час якіх Эстэр даводзілася цалавацца з хлопцамі, пасцельныя сцэны, у якіх яна здымалася ў кароткаметражках, я ўспамінаў, колькі цярпеў, колькі ўсё трымаў у сабе — без сэнсу, дарэчы, бо з такім самым поспехам мог бы ўчыняць ёй сцэны, рыдаць: гэта нічога не змяніла б — і я добра ўсведамляў, што ўсё адно доўга не пратрымаўся б у такіх умовах, я быў занадта стары, у мяне не было ўжо сілы; зрэшты, канстатацыя факту зусім не памяншала смутку, бо ў цяперашняй сітуацыі я не меў іншага выйсця, апроч як пакутаваць да канца, я ніколі не змагу забыць яе цела, яе скуры, яе твару, і яшчэ я ніколі не адчуваў так выразна, што чалавечыя адносіны нараджаюцца, развіваюцца і паміраюць з такой самай прадвызначанасцю, гэтак сама няўхільна, як рух планет, і што абсурдна і марна спадзявацца хоць трошкі змяніць іх хаду.
У «Лютэцыі» я таксама мог бы пражыць досыць доўга, хоць, напэўна, не так доўга, як у Біярыцу, бо пачаўусё-ткі зашмат выпіваць, тута паволі раз'ядала мае органы, і я цэлымі вечарамі мог бадзяцца па «Бон Маршэ», разглядаючы пуловеры, жыць так далей не мела сэнсу. Аднойчы кастрычніцкім ранкам, здаецца, гэта быў панядзелак, я патэлефанаваў Вэнсану. Калі я прыехаў
у яго дом у Шэвійі-Ляру, мне здалося, што я трапіўу мурашнік ціўвулей — ваўсякімразеўарганізацыю.дзекожнымеўсваю, выразна акрэсленую задачу і дзе справы ішлі поўнай хадой. Вэнсан чакаў мяне ў перадпакоі, гатовы ехаць, з мабільнікам у руцэ. Убачыўшы мяне, ён устаў, горача паціснуў мне руку і прапанаваў з'ездзіць разам у іх новы офіс. Яны купілі невялікі будынак, рамонт там яшчэ не скончьгўся (рабочыя завяршалі ізаляцыю і галагенавую падсветку), але чалавек дваццаць ужо працавалі: адны адказвалі на званкі, другія друкавалі лісты на кампутарах, абнаўлялібазыдадзеныхцінештаяшчэ — словам, я трапіў на «прадпрыемства малога і сярэдняга бізнесу», трэба прызнаць, нават досыць буйное сярэдняе прадпрыемства. Ужо чаго я не мог чакаць ад Вэнсана, калі сустрэў яго ўпершыню, дык гэта што ён ператворыцца ў начальніка фірмы, але ж няма немагчымага, апроч таго, ён адчуваў сябе ў гэтай ролі вельмі ўтульна — часам у жыцці, прынамсі ў некаторых, усё-ткі адбываюцца пэўныя зрухі да лепшага; зводзіць жыццёвы працэс да чыстага ўпадку было б залішнім спрашчэннем. Пазнаёміўшы мяне з двума супрацоўнікамі, ён паведаміў, што ўсе яны толькі што здабылі важную перамогу: пасля некалькіх месяцаў юрыдычных баталіяў Дзяржаўная Рада вынесла рашэнне, якое дазваляе элахімітам выкупляць дзеля сваіх патрэбаў культавыя будынкі, на ўтрыманне якіх у каталіцкай царквы не хапае сродкаў. Адзіны абавязак — той самы, што і ў папярэдніх уладальнікаў: забяспечыць, разам з Нацыянальным фондам гістарычных помнікаў, захаванасць архітэктурна-мастацкай спадчыны; што да культавых службаў, якія будуць весціся ў гэтых будынках, дык тут ніякіх абмежаванняў не ставілася. Нават у часы ў эстэтычным плане спрыяльнейшыя, зазначыў Вэнсан, было б неверагодна ўсяго за некалькі гадоў задумаць і ажыццявіць такую бліскучую мастацкую экспансію; разам з тым гэтае рашэнне, перадаючы вернікам шматлікія храмы непараўнальнае прыгажосці, дазваляе засяродзіць усе высілкі на ўзвядзенні амбасады.
Калі ён пачаў мне тлумачыць сваё бачанне эстэтыкі рытуальных абрадаў, у кабінет увайшоў Наглядчык, апрануты ў бездакорны цёмна-сіні блэйзар; ён таксама выглядаў выдатна і энергічна паціснуў мне руку. Далібог, секта яўна нічога не страціла ад знікнення прарока; наадварот, яе справы ішлі толькі 280
лепш. Пасля той сцэны з уваскрэсеннем, што была разыграна ў пачатку лета на Лансаротэ, не адбылося нічога; але сама падзея мелатакі рэзананс у медыях, што ўжо гэтага аднаго хапіла; просьбы даць інфармацыю аб секце паступалі бесперапынна і ў большасці выпадкаў завяршаліся далучэннем; колькасць вернікаў і наяўных сродкаў няўхільна расла.
Тым самым днём я быў запрошаны на вячэру да Вэнсана, разам з Наглядчыкам і яго жонкай — я бачыў яе ўпершыню, і яна здалася мне жанчынай ураўнаважанай, надзейнай і, бадай што, прыязнай. I мяне зноўуразіла, наколькі Наглядчык па сваіх рысах можа адпавядаць якому-небудзь адміністратыўнаму работніку — менеджэру па сувязях з грамадскасцю, напрыклад, ці адказнаму за размеркаванне сельгасдатацый высакагорным раёнам; у ім нішто не нагадвала пра містыцызм, дый проста пра рэлігійнасць. Па сутнасці, яго ўвогуле мала што магло ўзрушыць, і гэтак сама, без ніякіх прыкметных эмоцый, ён паведаміў Вэнсану, што ў некаторых раёнах, куды секта пранікла нядаўна, у прыватнасці ў Італіі і Японіі, адзначаюцца вьшадкі трывожнага адхілення ад прынятых нормаў. Элахіміцкае вучэнне нідзе не прапісвала, як павінна адбывацца цырымонія добраахвотнага адыходу; уся інфармацыя, патрэбная для адбудовы цела адэпта, утрымлівалася ў яго ДНК, само ж цела магло быць аддадзенае гніенню ці ператворанае ў попел — гэта не мела ніякага значэння. Алеўнекаторыхячэйках, здаецца, пачала набывацьусё большы размах нездаровая тэатралізацыя, звязаная з разбіраннем цела на складовыя элементы; найчасцей феномен назіраўся сярод медыкаў, сацыяльных работнікаў, малодшага медыцынскага персаналу. Развітваючыся, Наглядчык пакінуў Вэнсану справаздачу старонак на трыццаць і тры DVD — болыпасць цырымоніяў запісваліся на відэа. Я пагадзіўся застацца нанач; пакуль Вэнсан чытаў, Сьюзэн наліла мне каньяку. Мы сядзелі ў былой гасцінай яго дзеда і бабкі, і з моманту майго першага візіту тут не змянілася нічога: на зялёных велюравых фатэлях і канапе па-ранейшаму ляжалі карункавыя сурвэткі-падгалоўнікі, на сценах па-ранейшаму віселі альпійскія пейзажы ў рамачках, я пазнаў нават філадэндран каля піяніна. Па меры азнаямлення са справаздачай, Вэнсанаў твар пахмурнеў; ён коратка пераказаў змест Сьюзэн па-ангельску, і потым працытаваў некалькі прыкладаў мне:
«У ячэйцы Рыміні з цела адэпта выпусцілі ўсю кроў; удзельнікі цырымоніі выпацкалі ёю свае целы, а потым з'елі яго печань і палавыя органы. У барселонскай ячэйцы мужчына папрасіў, каб яго падвесілі на мясніцкім круку, як тушу, і дазволілі кожнаму з яе карыстацца; цела правісела ў сутарэнні два тыдні: удзельнікі адразалі ад яго па кавалку і, як правіла, на месцы з'ядалі. У японскім Осака адэпт папрасіў, каб яго цела раструшчылі і апрацавалі на прамысловым прэсе, каб выйшаў шар дыяметрам дваццаць сантыметраў, які потым трэба было пакрыць празрыстай сіліконавай плёнкай і выкарыстоўваць для боўлінгу; відаць, пры жыцці гэты тып быў сам вялі кі м аматарам боўлінгу».
Ён прыпыніў чытанне, голас у яго трошкі дрыжаў; размах з'явы яго прыкметна ўразіў.
— Гэтаграмадскаятэндэнцыя... — сказаўя. — Агульная цяга да варварства, было б дзіўна, калі б яна вас абмінула.
— Я не ведаю, што рабіць, не ведаю, як спыніць гэта. Праблема, штомы ніколі, ніўякімсэнсе не закраналі маралі...
— There are not a lot of basic socio-religious emotions... — уставіла Сьюзэн. — If you have no sex, you need ferocity. That's all...1