Магчымасць выспы
Мішэль Уэльбэк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 367с.
Мінск 2012
людзі могуць неабмежавана аддавацца вольным радасцям цела. Яны могуць гуляць, танцаваць, кахаць, шукаць і знаходзіць самыя разнастайныя і бясконцыя ўцехі. Яны могуць ранняю раніцай выходзіць пасля гулянкі, у абдымку з абраным сексуальным партнёрам, і пазіраць на панылую чараду работнікаў, якія цягнуцца на сваю працу. Яны — соль зямлі, ім дадзена ўсё, усё дазволена, усё магчыма. Пазней, завёўшы сям'ю, увайшоўшы ў свет дарослых, яны спазнаюць клопат, працу, адказнасць, увесь цяжар жыцця; яны павінны будуць плаціць падаткі, падпарадкоўвацца адміністрацыйным правілам і ўвесь гэты час, бяссільна і сарамліва, назіраць няўхільны, спачатку павольны, а пасля ўсё болей імклівы заняпад свайго цела; а галоўнае, яны павінны будуць утрымліваць дзяцей — смяротных ворагаў ва ўласным доме, яны абавязаныя будуць іх песціць, карміць, хвалявацца праз іх хваробы, забяспечваць сродкі на іх адукацыю і забавы і, у адрозненне ад жывёл, займацца гэтым не адзін сезон — яны застануцца рабамі патомства да канца дзён, час радасці для іх проста скончаны; цяпер яны павінны будуць гарбець вечна, усё часцей і мацней адчуваючы немач і боль, аж пакуль не стануць зусім ні на што не здатнымі, аж пакуль дарэшты не ператворацца ў адкіды, у старызну, якая дарэмна займае месца. Іх дзеці ў адказ ані не будуць ім удзячныя, наадварот, усе іх высілкі, якімі б настойлівымі яны ні былі, ніколі не будуць палічаныя дастатковымі, яны да канца, з той простай прычыны, што яны — бацькі, будуць лічыцца вінаватымі. 3 іх жыцця, поўнага сораму і пакутаў, будзе бязлітасна выгнаная ўсякая радасць. Калі ж ім захочацца падстутгіцца да маладога цела, іх прагоняць, адштурхнуць, высмеюць, зганяць, ато — штоўнашы дні здараецца ўсё часцей — яшчэ й пасадзяць у турму. Маладое цела — адзінае, што з усіх фізічных даброт, створаных гэтым светам, можна сапраўды пажадаць, — аддадзена ў выключнае карыстанне моладзі, а доля старэчы — працаваць і гібець. У гэтым і ёсць сапраўдны сэнс повязі пакаленняў. ён заключаецца ў простым і чыстым халакосце кожнага пакалення на карысць таго, што прыходзіць яму на змену, халакосце жорсткім і доўгім, у якім няма месца ні суцяшэнню, ні душэўнай падтрымцы, ні матэрыяльнай або маральнай кампенсацьгі.
Я здрадзіў. Я кінуў жонку пасля таго, як яна зацяжарала, ні разу не пацікавіўся сынам, абыякава ўспрыняў яго смерць;
я адмовіўся ад ланцута пераемнасці, разарваў кола бясконцага паўтарэння адных і тых самых пакут, і гэта, мабыць, адзіны высакародны ўчынак, адзіны сапраўдны бунтарскі акт, які я магу паставіць сабе ў заслугу напрыканцы свайго досыць банальнага, нягледзячы на знешні артыстычны налёт, жыцця; я нават спаў, хоць і нядоўга, з дзяўчынай, якая магла б быць раўналеткаю майму сыну. Я да канца вытрымаў слова і вернасць праўдзе, як і вартая захаплення Жана Кальмсін, якая, будучы пэўны час найстарэйшым чалавекам планеты і ўрэшце памершы ва ўзросце ста дваццаці двух гадоў, калі чула тупыя пытанні журналістаў: «Кіньце, Жана, няўжо вы не верыце, штохутка зноўсустрэнецеся сасваёйдачкой? Няўжо вы не верыце, нгго ёсцьнешта пасля?» — нязменна з чароўнай шчырасцю адказвала: «Не. Нічога не будзе. Нічога няма. I сваю дачку я не ўбачу, бо яна памерла». Дарэчы, хай мімаходзь, але я ў свой час аддаў Жане Кальман пашану, згадаўшы ў скетчы яе «ашаламляльнае прызнанне»: «Мне сто шаснаццаць, ая не хачу паміраць». Тады ніхто не зразумеў, што гэта была мая іронія поўнага двайніка; цяпер я шкадаваў таго непаразумення, а галоўнае — шкадаваў, што не змог яшчэ болей выдзеліць, яшчэ болей падкрэсліць, што яе змаганне было тым, за што змагаецца ўсё чалавецтва, і, па сутнасці, адзіным, за што варта змагацца. Зразумела, Жана Кальман памерла, а Эстэр мяне кінула — словам, біялогія ўрэшце ўзяла сваё, і тым не менш усё гэта адбылося па-за нашым, па-за маім і Жаніным удзелам, самі мы не здаліся, мы да канца адмаўляліся ад усякага калаба ранцтва і згодніцтва з сістэмай, задуманай, каб нас знііпчыць.
Усведамленне ўласнага гераізму дазволіла мне правесці выдатны вечар; тым не менш я рашыў, што ўжо заўтра палячу ўПарыж — прычынай гэтаму, напэўна, быўпляж, адакладней, дзяўчаты, іх цыцкі й касматкі; у Парыжы таксама былі дзяўчаты, затое цыцак і касматак было так не відаць. Ва ўсякім разе, прычына была не адна, хоць мне сапраўды патрэбна была разрыўка (і не толькі каб адарвацца ад касматак і цыцак). Развагі, якія даймалі мяне напярэдадні, прывялі мяне ўтакі стан, што я задумаў напісаць новы спектакль — гэты раз што-небудзь сапраўды жорсткае і радыкальнае, у параўнанні з чым усе мае папярэднія правакацыі здаліся б саладзенькай чалавекалюбнаю лапатнёй. Я стэлефанаваўся са сваім агентам, дамовіўся на сустрэчу, каб усё абгаварыць; ён быў крыху здзіўлены, я так 302
даўно і доўга казаў, што стаміўся, выдыхнуўся і памёр, што ён урэшце ў гэта паверыў. Разам з тым, яго здзіўленне было прыемным: пры тых нешматлікіх клопатах, што я яму прычыніў, ён зарабіў на мне неблагія бабкі; так што ў цэлым ён мяне вельмі любіў.
Па дарозе ў Парыж, у самалёце, пад уплывам бутлі «Саўзэрн Камфарт», купленайуд'юці-фрыальмэрыйскагааэрапорта, мой злосніцкі гераізм неўпрыкмет пераўвасобіўся ў жаль да самога сябе, які дзякуючы алкаголю быў не такі ужо й непрыемны, і я склаў верш, які ў прынцыпе адпавядаў майму душэўнаму стану апошнімі тыднямі; у думках я прысвяціў яго Эстэр:
He хапае кахання
(Каб навек, назаўжды), Ды няма спадзявання, Іпамрэм мы адны.
Марна хочам мы шчасця
Або літасці хоць,
Нашы целы лядашчы, Але прагне ўсё ж плоць.
Згаслі юныя жарасць, Map і дум прастата, Засталася нам старасць, Дзе адна пустата
I пустыя ўспаміны Пра наш страчаны рай, Дзе адны злосць і кпіны, Адзін голы адчай.
У аэрапорце Руасі я ўзяў падвойны экспрэса, які цалкам мяне працверазіў, а потым, шукаючы сваю банкаўскую картку, натрапіў на гэты тэкст. На маю думку, напісаць што-небудзь без пэўнайузбуджанасці, безнервовагаўздыму, — немагчыма, ітаму змест напісанага, які б ён ні бьгў змрочны, у момант напісання не ўспрымаецца як прыгнягальны. Пазней — іншая рэч, і мне стала адразу ясна, што верш гэты адпавядае не проста майму душэўнаму стану, а ўвогуле візуальна назіранай рэальнасці: якой бы ні была мая злосць і кплівасць, як бы я ні наравіўся, як бы ні вылузваўся — япростаперайшоўулагерсшарэчы, ідарогіназад
не было. Пэўны час я пракручваў у галаве гэтую журботную думку — прыкладнатак, як жуюць нешта горкае, спадзеючыся, што горыч урэшце знікне. Марна: гнятлівая з першага погляду, думка засталася гнятлівай і пры ўважлівейшым вывучэнні.
Дагодлівасць, якою мяне сустрэлі швейцары ў «Лютэцыі», ва ўсякім разе засведчыла, іпто мяне яшчэ не забылі і я, у медыйным плане, па-ранейшамунавідавоку. «Прыехаліпапрацаваць?» — спытаў адміністратар са змоўніцкаю ўсмешкай, нібыта хацеў пацікавіцца, ці прыслаць мне ў нумар прастытутку; я падміргнуў, пацвердзіўшы, што выклікала новы прыступ дагодлівасці, і ён шапнуўледзь не ўмольным тонам: «Спадзяюся, вам у нас будзе ўтульна...» Аднак пачынаючы з гэтай першай ночы ў Парыжы мой творчы настрой пачаў паступова здаваць. Mae перакананні заставаліся па-ранейшаму непахіснымі, але мне пачало здавацца смешным брацца зноў за нейкія мастацкія сродкі выяўлення рэальнасці, калі рэальная рэвалюцыя адбываецца не проста недзе ў сусвеце, а тут, зусім побач. Праз два дні я цягніком выправіўся ў Шэвійі-Ляру. Калі я выклаў Вэнсану свае высновы адносна недапушчальнай самаахвярнасці, якой сёння патрабуе працяг роду і канкрэтна дзеці, я заўважыў у ім нейкую ці то нерашучасць, ці то няёмкасць, але цяжка было зразумець, у сувязі з чым.
— Ведаеш, мы досыцьактыўнаўвязалісяўрухсЬіІРІгее... — крыху ёрзаючы, сказаў ён. — Трэба будзе цябе пазнаёміць з Лукасам. Мы нядаўна купілі тэлеканал, ну, не ўвесь — час на тэлеканале, прысвечаным новым рэлігіям. Ён будзе адказваць за праграмы, ну, і ўвогуле займацца нашымі камунікацыйнымі сродкамі, мы яго для гэтага і ўзялі. Думаю, ён табе спадабаецца.
Лукас аказаўся маладым чалавекам гадоў трыццаці, з разумным і праніклівым тварам, у белай кашулі і чорным гарнітуры з мяккай тканіны. Ён таксама выслухаў мяне з пэўнаю сарамлівасцю, пасля чаго прапанаваў паглядзець першы з серыі рэкламных ролікаў, якія яны планавалі размясціць праз тыдзень на большасці каналаў з усясветным пакрыццем. Кліп даўжынёй трыццаць секунд складаўся з адзінага плана, які ўражваў сваёй жахлівай праўдзівасцю: хлопчык шасці гадоў біўся ў істэрыцы ў зале гандлёвага цэнтра. Ён патрабаваў яшчэ адзін пакецік з цукеркамі, спачатку канькаючы і ныючы — што ўжо было брыдка, — а потым, калі бацькі адмовілі, галосячы 304
і качаючыся па зямлі, ледзьве не на мяжы апаплексічнага ўдару, але раз-пораз сціхаючы і хітра зіркаючы на бацькоў, каб угэўніцца ў сваёй поўнай псіхічнай уладзе над імі; пакупнікі, праходзячы міма, кідалі абураныя погляды, а бацькі, адчуваючы ўсё большую няёмкасць, урэшце ўкленчвалі перад маленькім монстрам і пачыналі хапаць з паліц усе цукеркі, да якіх маглі дацягнуцца, і працягваць яму, як нейкія ахвярапрынашэнні. Кадр застываў і на экране вялікімі літарамі ўзнікаў заклік: «JUST SAY NO. USE CONDOMS»1.
У іншых роліках гэтак сама пераканаўча ілюстраваліся асноўныя жыццёвыя прынцыпы элахімітаў — адносна сексу, старэння, смерці, словам, звыклых чалавечых пытанняў, — але імя царквы не згадвалася ні разу, хіба што ў самым канцы, у вельмі кароткім, амаль няўлоўным для ўвагі інфармацыйным блоку, які проста ўтрымліваў надпіс: «Элахіміцкая царква» і нумар кантактнага тэлефона.
— Са станоўчымі ролікамі ў мяне цяжэй, — паўшэптам прызнаўся Лукас. — Адзін я ўсё-ткі зрабіў, актора, я думаю, ты пазнаеш... — I праўда, я з першых секунд пазнаў Наглядчыка: апрануты ў джынсавы камбінезон, ён завіхаўся ў ангары на беразе ракі, выконваючы нейкую ручную працу, відаць, рамантуючы лодку. Асвятленне падабралі ўдала, усё патанала ў муары, праз прарэхі ў сцяне скрозь мроіва спёкі паблісквала вада, атмасфера нагадвала рэкламу ўіскі «Джэк Дэніэлс», толькі колеры былі больш сакавітыя, радасныя, але без залішняй яркасці, як вясна, прыглушаная асеннім спакоем. Ён працаваў нетаропка, разважна, усім выглядам паказваючы, што атрымлівае ад працы задавальненне і мае на яе процьму часу; потым паварочваўся да камеры і шырока ўсміхаўся, а на пярэдні план выплываўнадпіс: «ВЕЧНАСЦЬ. САСПАКОЕМ».