Магчымасць выспы  Мішэль Уэльбэк

Магчымасць выспы

Мішэль Уэльбэк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 367с.
Мінск 2012
88.78 МБ
У адрозненне ад нас, Жыхары Будучыні будуць не механізмамі і нават не асобнымі істотамі ў строгім сэнсе. Яны будуцьадным, застаючысяўмностве. Нішто не дазваляе нам уявіць дакладную прыроду Жыхароў Будучыні. Святло ёсць 358
адно, але промні яго незлічоныя. Я ўзбіўся да сэнсу Слова; целы памерлых і прах будуць накіроўваць маю стуііу, гэтак сама як успамін пра слаўнага сабаку Фокса.
Я выйшаў на світанку, пад ціхі шоргат і тупат дзікуноў, якія кідаліся ва ўсе бакі наўцёкі. Мінуўшы руіны прадмесцяў я бліжэй да паўдня выйшаўда Вялікіх Шэрых Абшараў. Я пакінуў тут свой карабін, у якім больш не было ніякай патрэбы: далей, па-за вялікім разломам не было адзначана ніякіх прыкметаўжыцця, ніжывёльнага, ні расліннага. Адразувысветлілася, што ісці лягчэй, чым я думаў: слой попелу не перавышаў некалькіх сантыметраў, пад ім ляжала цвёрдая глеба, па прыродзе блізкая да акаліны, якая пры хадзе служыла добрым апірышчам. Сонца стаяла высока ў нерухомым нябесным лазурку, роўнядзь не мела ніякіх перападаў, ніякіх элементаў рэльефу, якія маглі адхіліць мяне ад курсу. He спыняючы хады, я паступова ўпаў у ціхамірны паўсон-паўмару, у якім крыху змененыя, нібы абстрактныя, празрыстыя і крохкія вобразы неалюдзей перамешваліся з успамінамі пра тыя матавааксамітныя, шаўкавістыя выявы, якія некалі даўно, у маім мінулым жыцці, дасылала на мой манітор Марыя23, спрабуючы такім чынам сімвалізаваць адсутнасць Бога.
Незадоўга да захаду сонца я зрабіў кароткі прыпынак. 3 дапамогай нескладаныхтрьіганаметрычньіх назіранняўя вызначыў, што пакат складае каля 1 %. Калі схіл і далей ідзе пад такім вуглом, значыць, паверхня акіяна знаходзіцца на дваццаць пяць тысяч метраў ніжэй ад узроўню кантынентальнай пліты. А гэта ўжо недалёка ад астэнасферы; у бліжэйшыя дні я мог чакаць адчувальнага пад'ёму тэмпературы.
Насамрэч гарачыня стала непрыемнай толькі праз тыдзень, і тады ў мяне ўзніклі першыя прыкметы смагі. Неба захоўвала непарушную чысціню сіняй смальты, якая рабілася ўсё болей насычанай, амаль цёмнай. Паступова, адну за друтой, я скідаў з сябе часткі адзення; у заплечніку заставалася ўсяго некалькі капсул; глытаць іх было цяжкавата, сліны не хапала. Я пачынаў фізічна пакутаваць, што было новым для мяне пачуццём. Жыццё дзікіх жывёл, пастаўленае цалкам пад уладу прыроды, урэшце і ёсць нішто іншае, як суцэльны боль з рэдкімі момантаміраптоўнайразрадкі, шчаслівага атупення, звязанага
з задавальненнем інстынктаў — харчавальныхцісексуальных. Жыццё ў людзей, груба кажучы, таксама было падобнае, пастаўленае пад дыктат пакуты з кароткімі імгненнямі асалоды, звязанай з рэалізацыяй усвядомленага інстынкту, які ў людзей стаў жаданнем. У неалюдзей, па ідэі, жыццё павінна было цячы мірна, рацыянальна, у далечыні ад асалод і пакут, і мой сыход стаў сведчаннем краху гэтай ідэі. Можа быць, толькі Жыхары Будучыні спазнаюць радасць, другое імя вечнае асалоды. Я нястомна ішоў наперад, вытрымліваючы рытм у дваццаць гадзін на дзень і ўсведамляючы, што цяпер маё выжыванне банальна залежыць ад падтрымання асматычнага ціску, ад раўнавагі паміж колькасцю мінеральных соляў і вады, якую назапасілі мае клеткі. Строга кажучы, я не быў упэўнены, што хачу жыць, проста ідэя смерці была беззмястоўнай. Пры тым, што яўспрымаўсваё целаяк носьбіт, гэты носьбіт нічога не нёс. А дасягнуць разумення Духа я быў няздольны; і тым не менш па-ранейшаму чакаў нейкага знаку.
Попел у мяне пад нагамі стаў белы, а неба набыло ўльтрамарынавыя адценні. Праз два дні я натрапіў на пасланне ад Марыі23. Яно было напісанае сціслым каліграфічным почыркам на лістках тонкага і празрыстага, але трывалага пластыка, скручаных і ўсунутых у чорны металічны тубус, які глуха шпокнуў, калі я яго адкрыў. Пасланне не было адрасаванае мне, і ўвогуле нікому канкрэтна: гэта была проста яшчэ адна праява таго абсурднага — ці ўзвышанага — жадання, якое прысутнічала яшчэ ў людзей і засталося нязменным у іх пераемнікаў — пакінуць па сабе след, хоць нейкае сведчанне.
Агульны змест паслання быў вельмі сумны. Яшчэ калі Марыя23 выбіралася з руін Нью-Йорка, ёй давялося сутыкнуцца з дзікунамі; часам яны былі арганізаваныя ў вялікія плямёны; у адрозненне ад мяне, яна паспрабавала ўвайсці ў кантакт. He адчуваючы над сабой небяспекі, бо выклікала ў іх страх, яна, разам з тым, была аж да млосці шакаваная брутальнасцю іх стасункаў, непавагай да старых і слабых, неспатольнай прагаю гвалту, іерархічнага і сексуальнага прыніжэння, чыстай і шчырай лютасці. Тыя самыя сцэны, што я бачыў у Аларконе, яна практычна ў нязменным выглядзе бачыла ў Нью-Йорку — пры тым што гэтыя плямёны раздзяляла агромністая адлегласць і за сем-восем апошніх стагоддзяў ніякі кантакт паміж імі
быў немагчымы. Здавалася, ніякае свята ў дзікуноў не магло абыходзіцца без гвалту, кровапраліцця і публічнага пакарання; выдумка, якую яны праяўлялі ў самых вытанчаных і пачварных прыёмах катавання, была, відаць, тым адзіным, у чым яны захавалі хоць нешта ад вынаходлівасці сваіх чалавечых продкаў; гэтым і абмяжоўвалася ўся іх цывілізаванасць. Калі верыць, што ў спадчыну перадаюцца і маральныя якасці, гэта не здасца дзіўным: цалкам натуральна, што ў працэсе шматлікіх і доўгіх канфліктаў выжывалі па большасці самыя жорсткія і лютыя індывіды з самым высокім патэнцыялам агрэсіўнасці і ў выніку іх характар перадаваўся патомству. У тым, што тычыцца маральнай спадчыннасці, ніколі і нічога даказаць было немагчыма — як немагчыма й абвергнуць, але сведчанне Марыі23, у роўнай ступені як і маё, пераканаўча пацвярджала справядлівасць прысуду, які Вярхоўная Сястра вынесла чалавецтву, і апраўдвала яе рашэнне ніяк не перашкаджаць працэсу самавынішчэння, у якое чалавецтва ўвязалася два тысячагоддзі назад.
Паўставала пытанне, чаму Марыя23 не вярнулася, чаму рушылаўсё-ткідалей; некаторыя ўрыўкі, зрэшты, падказваюць, што ў яе ўзнікала думка адмовіцца, але, напэўна, у ёй, як і ўва мне, як ваўсіх неалюдзях, выпрацаваўся пэўны фаталізм, абумоўлены ўсведамленнем асабістае несмяротнасці; гэтым мы набліжаліся да старажытных чалавечых народаў, чыя свядомасць была глыбока прасякнутая рэлігійнымі вераваннямі. Формулы мыслення ўвогуле жывуць нашмат даўжэй за рэальнасць, якая іх спарадзіла. Стаўшы ў тэхнічным плане бяссмертным, прынамсі, дасягнуўшы стадыі, роднаснай рэінкарнацыі, Даніэльі усё адно да канца захоўваўу паводзінах нецярплівасць, апантанасць, прагнасць звычайнага смертнага. Гэтаксамая, па асабістай ініцыятыве парваўшы з рэпрадукцыйнай сістэмай, якая забяспечвала маю несмяротнасць, ці, дакладней кажучы, бясконцае аднаўленне майго набору генаў, ведаў, што ніколі не змагу ў поўнай меры ўлічваць такую штуку, як смерць; мне ніколі не спазнаць суму, жадання, боязі ў той ступені, у якой іх адчуваў чалавек.
Калі я ўжо збіраўся сунуць лісткі назад, то заўважыў, што ў тубусе ёсць нешта яшчэ — мне ледзьве ўдалося гэта вытрасці. Я ўбачыў старонку з чалавечай кнігі, яна была
складзеная ў некалькі столак і спрасаваная так, што стала падобнай да суцэльнай папяровай пласцінкі; калі я паспрабаваў яе разгарнуць, яна распалася на кавалкі. На самым вялікім я прачытаў некалькі фраз, у якіх пазнаў дыялог з «Банкета», дзе Арыстафан выказвае сваё разуменне кахання:
«I калі чалавеку — будзе ён аматар хлапцоў ці жанчын — выпадае сустрэць сваю палавіну, абаіх працінае такое дзівоснае пачуццё пяшчоты, даверу й кахання, што яны не хочуць больш разлучацца, няхай нават на імгненне. I людзі, якія праводзяць усё жыццё разам, не моіуць нават сказаць, чаго яны, уласна, адно ад аднаго чакаюць; бо зусім не падобна, каб толькі дзеля задавальнення пажады ім было так прыемна быць разам. Відавочна, што душа ў кожнага хоча нечага іншага, але чаго — яна не можа сказаць, пра што яна толькі здагадваецца і пра што адно намякае».
Я выдатна памятаў працяг: да двух смяротных, «калі яны ляжаць разам», з'яўляецца каваль Гэфест і прапануе расіілавіць іх целы і зліць іх разам, «каб з дваіх паўстала адно і каб па смерці, там, у Аіду, яны былі не двума, а адным, бо памруць агульнаю смерцю». Асаблівамне памяталіся апошнія фразы: «Апрычына гэтаму ўтым, што па сваёй адвечнай прыродзе мы былі нечым суцэльным. Вось жа прагу такой суцэльнасці і памкненне да яе і называюць каханнем». Менавіта гэтая кніга атруціла спачатку заходні свет, а пасля і ўсё чалавецтва, удыхнула ў яго агіду да свайго лёсу разумнай жывёлы, увяла яму ў душы мару, ад якой яно спрабавала пазбавіцца цягам двух тысячагоддзяў, але так дарэшты й не здолела. Нават хрысціянства, нават апостал Павел не ўстоялі і схіліліся перад гэтаю сілай. «I будуць двое адна плоць. Тайна гэтая вялікая; я кажу пра Хрыста і пра Царкву»'. Да самых апошніх напісаных людзьмі аповедаў аб жыцці настальгія па гэтай суцэльнасці застаецца невылечнай. Калі я хацеў зноў згарнуць папяровы абрывак, ён рассыпаўся ў маіх пальцах; я заткнуў тубус, паклаў яго назад на зямлю. Перш чым рушыць далей, я апошні раз падумаў пра Марыю23, усё яшчэ чалавечую і такую чалавечную; я аднавіўу памяці выяву ейнага цела, якое мне было наканавана так і не спазнаць. I раптам
1 Пасланне да Эфэсянаў, 5 : 31-32.
з хваляваннем усвядоміў, што раз знайшоў гэта яе пасланне, значыць, нехта з нас дваіх збіўся з дарогі.
Аднастайная белая паверхня не давала ніякага арыенціру, але было сонца, і хутка зірнуўшы на свой цень, я ўбачыў, што сапраўды надта адхіліўся на захад; цяпер мне трэба было павярнуць дакладна да поўдня. Я не піў дзесяць дзён і нават не мог сілкавацца; адзін кароткі эпізод безуважнасці пагражаў стаць для мяне фатальным. Праўду кажучы, я ўжо не так і пакутаваў, болевы сігнал прытупіўся, але на мяне навалілася страшэнная стома. Інстынкт самазахавання ў неалюдзей не прапаў, ён стаў проста меней выразным; і пэўны час я сачыў, як ён змагаецца ўва мне са стомай; я ведаў — урэшце ён пераможа. I павольнай хадой рушыў далей, на поўдзень.
Я ішоў увесь дзень і наступную ноч, кіруючыся па зорках. Адно праз тры дні, на світанку, я ўбачыўаблокі. Іх шаўкавістыя абрысы здаваліся проста смугою на даляглядзе, святлівым мроівам, якое я спачатку палічыў за міраж, але, падышоўшы бліжэй, змог разгледзець прыгожыя, аддзеленыя завіткамі матава-белыя клубы, якія віселі з ненатуральнаю нерухомасцю. Пад паўдня я ўвайшоў у слой смугі, і перада мной адкрылася мора. Я дасягнуў канцавога пункта свайго падарожжа.