Магчымасць выспы
Мішэль Уэльбэк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 367с.
Мінск 2012
і ў большай ступені, чым уся чалавечая літаратурная пісаніна, служылі «правілы карыстання побытавымі электрапрыборамі сярэдняга памеру й складанасці, у прыватнасці інструкцыя да відэамагнітафона JVC HR-DV3S/MS». Так, яны заяўляюць адразу, што неалюдзі гэтак сама, як людзі, могуць разглядацца як рацыянальныя млекакормячыя сярэдняга памеру й складанасці; таму цалкам прымальна, калі ва ўмовах стабілізаванага жыцця ім будзе прапанаваны поўны каталог паводзінаў.
Выйшаўшы за рамкі каталагаванага жыцця, я адхіліўся і ад усякай прапісанай схемы. Так, усяго за некалькі хвілін, што я сядзеў на кукішках на вяршыні вапняковага ўзгорка і пазіраў на бясконцую белую роўнядзь, што распасціралася ля маіх ног, перада мной адкрылася пакута персанальнага выбару. I тады я зразумеў таксама — гэты раз канчаткова, — што не хачу, ужо не хачу, а напэўна, і не хацеў ніколі далучыцца ні да якой супольнасці прыматаў, кім бы яны ні былі. He асабліва вагаючыся, нібы падпарадкоўваючыся нейкай унутранай сіле цяжару, прыкладна так, як схіляешся ўрэшце ў той бок, дзе ў цябе большы груз, я выбраў рушыць на поўнач. Неўзабаве пасля Ла-Роды, заўважыўшы першыя лясы і бляск вады Аларконскага вадасховішча і пазіраючы, як ля маіх ног весела трухае Фокс, я зразумеў, што ніколі не сустрэнуся з Марыяй23, і ні з якой іншай неажанчынай, і што мне гэтага зусім не шкада.
Да Аларкона я дабраўся неўзабаве пасля змяркання; у вадзе возера, якая маршчынілася лёгкаю рабізной, адбіваўся месяц. Калі мы падышлі да першых дамоў, Фокс рэзка застыў і глуха загыркаў. Я спыніўся таксама; не было чуваць ні гуку, але я давяраў яго слыху, які быў вастрэйшы, чым у мяне. Месяц засланілі аблокі, і справа данеслася нейкае ціхае скрабанне. Месяц вынырнуў зноў, і я заўважыў чалавечую постаць, згорбленую, нібы пакалечаную, якая шмыганула паміж дамоў. Я ўтрымаў Фокса, які быў гатовы кінуцца наўздагон, і рушыў наперад па галоўнай вуліцы. Можа быць, гэта было неразважна; але па сведчаннях усіх, каму даводзілася сутыкацца з дзікунамі, тыя адчувалі сапраўдны жах да неалюдзей, ва ўсякім разе, іх першай рэакцыяй заўсёды былі ўцёкі.
Аларконскі замакбыўпабудаваныўХІІ стагоддзі, прачытаўя на шыльдачцызпацёртымілітарамі.уХХстагоддзі — ператвораны 343
ўтурыстычны гатэль; масіўныя муры па-ранейшаму ўражвалі, замакузвышаўся над усім мястэчкам, з яго, напэўна, можна было назіраць наваколле ў акрузе некалькіх кіламетраў; я вырашыў застацца тут нанач, не зважаючы ні на якія скрабанні й постаці, што ўцякалі, хаваючыся ў цемры. Фокс бесперастанку гырка, і ўрэшце, каб яго супакоіць, я ўзяў яго на рукі; я пераконваў сябе, што, калі буду шумець, дзікуны, пачуўшы маё набліжэнне, проста ўцякуць.
Усярэдзіне замка меліся ўсе сляды чыёйсьці нядаўняй прысутнасці, у вялікім каміне нават гарэў агонь, і ляжаў прыпас дроваў; ужо прынамсі сакрэт самага старажытнага вынаходніцтва чалавека яны не забылі. Але, хутка абышоўшы пакоі, я зразумеў, што гэта, бадай, адзінае, што ім можна паставіць у заслугу: побыт дзікуноў у будынку выяўляўся перадусім у беспарадку, смуродзе і кучах высахлых экскрэментаў на доле. Усякія прыкметы духоўнай, інтэлектуальнай ці мастацкай дзейнасці адсутнічалі, што стасавалася з высновамі тык рэдкіх даследчыкаў, якія вывучалі гісторыю дзікуноў: за адсутнасцю ўсякай культурнай пераемнасці, дэградацыя адбылася з імкліваю хуткасцю.
Тоўстыя сцены добра захоўвалі цяпло, і я вырашыў атабарыцца ў галоўнай зале, проста падцягнуўшы матрац бліжэй да агню, у падсобцы знайшоўся стос чыстых прасцінаў. і яшчэ я знайшоў два аўтаматычныя карабіны, багаты прыпас набояў і поўны рыштунак па даглядзе і змазванню зброі. Відаць, за чалавечым часам у навакольных лясах і лагчынах вялося нямала дзічыны;алеякяноцяпер — невядома,хоцьужозапершыятыдні свайго падарожжа я змог адзначыць, што прынамсі некаторыя віды перажылі і чараду патопаў і засух, і атамныя радыеактыўныя хмары, і атручанне вод — словам, усе катаклізмы, што скаланалі планету цягам двух тысячагоддзяў. Мала хто ведае — хоць гэты факт сам па сабе вельмі паказальны, — што на схіле дзён чалавецтва ў Заходняй Еўропе ўзнік шэраг рухаў з дзіўнай мазахісцкай ідэалогіяй, якія было прынята называць «экалагічнымі», хоць да экалогіі як навукі яны мелі вельмі аддаленае дачыненне. Гэтыя рухі настойвалі на неабходнасці абароны «прыроды» ад чалавечай дзейнасці і змагаліся за ідэю, што ўсе віды, незалежна ад узроўню іх развіцця. маюць аднолькавае «права» насяляць планету; здаецца, некаторыя 344
прыхільнікі гэтых рухаў, па сугнасці, сістэматычна пераходзілі на бок жывёл супроць чалавека, больш бядуючы ад навіны аб знікненні нейкага віду бесхрыбетных, чым ад паведамлення аб голадзе, які пляжыць насельніцтва цэлага кантынента. Сёння нам досыць цяжка зразумець гэтыя паняцці «прыроды» і «права», якімі яны маніпулявалі з такою нязмушанасцю, мы проста разглядаем гэтыя аганічныя ідэалогіі як сімптом чалавечага жадання паўстаць супраць самога сябе і пакончыць з тым існаваннем, якое сам чалавек лічыў неадэкватным. Як бы там ні было, «экалагісты» яўна недаацанілі здольнасць жывога свету да адаптацыі і тую хуткасць, з якой ён здолее аднавіць раўнавагу на руінах пагіблага свету; мае першыя неачалавечыя папярэднікі, такія як ДаніэльЗ і Даніэль4, неаднаразова засведчваюць пачуццё лёгкай іроніі, з якім яны назіралі, як імкліва лясы і пушчы, населеныя ваўкамі й мядзведзямі, паглынаюцьтэрыторыі былых індустрыяльных комплексаў. Сёння, калі людзі практычна зніклі і ад іх былога ўладарства засталася адна тужлівая спаруда, смешна канстатаваць, што кляшчы і кузуркі ўсё вытрывалі і цудоўна жывуць.
Ноч прайшла ціха, і я прачнуўся на досвітку. Разам з Фоксам, які бег па пятах, мы дазорам абышлі замкавы мур, пазіраючы, як над возерам устае сонца; дзікуны, відаць, пакінуўшы мястэчка, перасяліліся куды-небудзь на бераг. Тады я правёў інспекцыю ўсіх памяшканняў замка і знайшоў процьму вырабленых чалавекам прылад, некаторыя былі ў добрым стане. Усё, што ўтрымлівала электроніку і літыевыя батарэі для захавання інфармацыі пры адключэнні электраэнергіі, за доўгія стагоддзі прыйшло ў непрыгоднасць; таму мабільныя тэлефоны, кампутары, электронныя нататнікі мяне не цікавілі. Затое апараты з механічнымі часткамі і оптыкай у сваёй большасці захаваліся добра. Я крыху пазабаўляўся з двухаб'ектыўнай камерай «Ролейфлекс» у матава-чорным металічным корпусе: рычажок перамоткі працаваў без запінкі, пялёсткі затвора разыходзіліся і сыходзіліся з ціхім шоргатам, з хуткасцю адпаведна выстаўленай вытрымцы. Калі б была фотастужка і праявачныя лабараторыі, я, далібог, нарабіў бы выдатньгх кадраў. Сонца пачало прыпякаць, пазалаціўшы паверхню возера зіхатлівым бляскам, і я на пэўны час паглыбіўся ў думкі
пра забыццё і пра ласку; пра найлепшы бок чалавецтва: яго тэхнічную вынаходдівасць. Ад твораў мастацтва і літаратуры, якімі чалавецтва так ганарылася, сёння не засталося нічога; тэмы, якія іх спарадзілі, страцілі актуальнасць, сіла іх эмацыйнага ўздзеяння вычхнулася. He засталося нічога і ад філасофскіх ці багаслоўскіх сістэм, за якія людзі так зацята змагаліся, часам аддаючы сваё, а найчасцей забіраючы чужое жыццё; усё гэта больш не мела з неалюдзьмі ніякай сутучнасці і ўспрымалася намі, як пустое, адвольнае словаблудства абмежаванага. затлумёнагарозуму, няздольнага сфармуляваць ніякага выразнага ці проста ўжытковага паняцця. А вось тэхнічныя дасягненні людзей дагэтуль выклікалі павагу: у гэтай сферы чалавек паказаў усю глыбіню сваёй прыроды, праявіў усе свае найлепшыя рысы і адразу ўзняўся да такіх вяршынь дасканаласці, што неалюдзі не змаглі дадаць да гэтага нічога асабліва значнага.
Трэба, праўда, прызнаць, што мае тэхналагічныя патрэбы былі вельмі сціплыя; я абмежаваўся біноклем з добрым павелічэннем і шырокім нажом, які сунуў за пояс. Урэшце, цалкам можа быць, што мне давядзецца натрапіць на небяспечных звяроў у час майго падарожжа, калі я зноў надумаю ў яго выправіцца. У другой палове дня над раўнінай сабраліся хмары, і крыху пазней доўгімі, маруднымі космамі паліў дождж, было чуваць, як па бруку дзядзінца глуха ляпаюць цяжкія каплі. Я выйшаў незадоўга да захаду сонца: дарогі раскіслі, ператварыліся ў калатушу; я зразумеў, што лета саступіла месца восені, і яшчэ зразумеў, што застануся тут на некалькі тыдняў, а можа, некалькі месяцаў; дачакаюся пачатку зімы, калі пахаладнее і дні стануць зноў сухія. Буду хадзіць на паляванне, страляць аленяў і ланяў, потым смажыць іх у каміне, — буду весці простае жыццё, знаёмае мне з чалавечых аповедаў аб жыцці. Я ведаў, Фокс будзе рады, памяць пра такое жыццё закладзена ў яго ў генах; а вось мне былі патрэбны пігулкі з мінеральнымі солямі, запасу якіх заставалася на паўгода. Потым давядзецца або шукаць марскую ваду, калі мора яшчэ ёсць і я змагу да яго дайсці, або памерці. Мая прывязанасць да жыцця была не такая моцная, калі параўноўваць з чалавечымі крытэрамі, у вучэнні Вярхоўнай Сястры ўсё зводзілася да ідэі адасобленасці; трапіўшы ў спрадвечны свет, я адчуваў сябе тут іншародным, 346
недарэчным целам, не адпаведным гэтай светабудове, дзе ўсё было скіравана на выжыванне і на працяг роду.
Прачнуўшыся сярод ночы, я ўгледзеў на беразе возера вогнішча. Наставіўшы бінокль, я адчуў шок — там былі дзікуны: мне ніколі не даводзілася іх бачыць так зблізку, і яны былі не падобныя да тых, што жылі ў раёне Альмэрыі, у гэтых целы былі дужэйшыя і скура святлейшая; пакалечаная асобіна, якую я сустрэў у дзень прыходу ў мястэчка, была, мусіць, выключэннем. Іх было недзе тры дзесяткі; апранутыя ў скураныя лахманы, відаць, яшчэ чалавечай вытворчасці, яны стаялі вакол вогнішча. Я доўга не вытрымаў гэтага відовішча і, адышоўшы ад акна, лёг у прыцемку, адчуваючы лёгкую дрыготку; Фокс прыгарнуўся да мяне і тыцкаў пыскай у маё плячо, пакулья не супакоіўся.
Назаўтра раніцай я ўбачыў ля замкавай брамы цвёрды пластмасавы чамадан, таксама чалавечай вытворчасці; будучы няздольнымі зрабіць самастойна што-небудзь людскае, не развіўшы ніякіх тэхналогій, дзікуны жылі з парэшткаў чалавечае прамысловасці і абмяжоўваліся выкарыстаннем рэчаў, якія знаходзілі сям-там у руінах былых дамоў, — прынамсі тых рэчаў, чыё прызначэнне маглі зразумець. Я адкрыў чамадан: у ім былі нейкія клубні, чыю прыроду я не змог вызначыць, і вялікі кавалак запечанага мяса. Гэта пацвярджала поўнае няведанне дзікунамі неалюдзей: яны, відаць, нават не ўсведамлялі, што мой метабалізм адрозніваецца ад іхняга і што мне гэтыя харчы непрыдатныя; затое Фокс з'еў мяса з вялікім смакам. Гэта пацвярджала яшчэ і тое, што яны адчуваюць да мяне моцны страх і хочуць здабыць маю ласку ці хоць бы нейтралітэт. Увечары я выставіў чамадан за браму — паказаць, што паднашэнне прынятае.