• Газеты, часопісы і г.д.
  • Магчымасць выспы  Мішэль Уэльбэк

    Магчымасць выспы

    Мішэль Уэльбэк

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 367с.
    Мінск 2012
    88.78 МБ
    Хай нас яно панесла ўвысь бы, Дзе ўсё нам дадзена адразу. Я веру, ёсць на ўскрайку часу Надзея на магчымасць выспы.
    Частка трэцяя
    Заключны каментар, эпілог
    А што было па той бок свету?
    У гэты перыяд, на пачатку чэрвеня, сонца пачыналаўставаць ужо а чацвёртай гадзіне, нягледзячы на даволі нізкую шырату; змена ў нахіле зямной восі мела, акрамя Вялікай Засухі, і шмат іншых наступстваў такога парадку.
    Як усе сабакі, Фокс не меў дакладнага распарадку сну: ён спаў, калі спаў я, і прачынаўся так сама. Ён зацікаўлена сачыў, як я бегаю па пакоях, збіраючы лёгкі заплечнік, і радасна завіхляў хвастом, калі я пачапіў заплечнік на спіне і выйшаў за парог вілы, накіраваўшыся да ахоўнае агароджы; наша першая штодзённая прагулка звычайна пачыналася нашмат пазней.
    Калі я ўключыў механізм адчынення варот, ён зірнуў на мяне са здзіўленнем. Металічныя колцы паволі закруціліся, вызваляючы трохметровы праезд; ступіўшы некалькі крокаў, я апынуўся звонку. Фокс зноў кінуў на мяне нерашучы, пытальны позірк: ён быў не падрыхтаваны да такой падзеі ні ўспамінамі з мінулых жыццяў, ні генетычнай памяццю; па шчырасці, я таксама не быў да гэтага падрыхтаваны. Павагаўшыся яшчэ колькі, ён нетаропкім трушком падбег да маіх ног.
    Спачатку мне належала перасячы пляскатую, без ніякай расліннасці прастору, якая шырылася кіламетраў на дзесяць; а потым да самага далягляду ўздымаўся спадзісты, пакрыты лесам адхон. Увесь мой план быў — ісці строга на захад, а яшчэ лепш — на паўднёва-заходні захад; недзе там, на месцы былога Лансаротэ ці ў наваколлі мусіла быць неачалавечая, ці чалавечая, ці яшчэ якая супольнасць; можа, мне ўдасца яе знайсці; да гэтага і зводзіўся мой намер. Населенасць рэгіёнаў, якія мне належала перасячы, была вядомая вельмі слаба; затое апошнія тапаграфічныя здымкі праводзіліся нядаўна і карта была дакладная.
    Нягледзячы на камяністую глебу, ісці было лёгка, і гадзіны праз дзве я апынуўся пад полагам лесу; Фокс трухаў побач, яўна радуючыся, што прагулка такая доўтая і можна размяць свае лапкі. У мяне ж увесь час круцілася ў галаве, што мой сыход — поўная катастрофа, а можа, і самазабойства. Заплечнік быў напакаваны капсуламі з мінеральнымі солямі, я мог пратрымацца месяцы, бо ўжо ў чым, а ў пітной вадзе і сонечным святле недахопу па дарозе не будзе; зразумела, прыпасы калінебудзь скончацца, але па-сапраўднаму надзённай праблемай было харчаванне Фокса: я што-небудзь мог бы ўпаляваць, бо ўзяў пісталет і некалькі скрынак з набоямі, але я ніколі раней не страляў і тым больш не ведаў, на які тып жывёл магу натрапіць у рэгіёнах, па якіх буду ісці.
    Надвячоркам лес пачаў радзець, і я выйшаў на луг з нізкай травой на вяршыні пад’ёму, па якім ішоў увесь дзень. У заходнім кірунку зноў пачынаўся спуск, нашмат болей стромы, а тады, колькі хапала вачэй, бачыліся пагоркі ўперамежку з лагчынамі, таксама ўсе парослыя лесам. 3 часу майго сыходу, я не сустрэў ніводнай прыкметы чалавечай прысутнасці і жывёльнага жыцця ўвогуле. Я вырашыў зрабіць нанач прывал непадалёк ад вялікай лужыны, з якой выцякаў і бег на поўдзень ручай. Фокс доўга піў, потым уладкаваўся ля маіх ног. Я прыняў тры таблеткі, патрэбныя для майго метабалізму, і раскруціў выратавальны мех, які ўзяў з сабой і які пракгычна нічога не важыў; яго мне, безумоўна, павінна было хапіць, бо ніякіх высакагорных зон па дарозе не прадбачылася.
    Пад сярэдзіну ночы тэмпература крыху пасвяжэла; Фокс прытуліўся да мяне, ён дыхаў роўна і часам бачыў сны, тады лапы ўяго пачыналі пацепвацца, быццам ён адольвае перашкоду. Я спаў зусім кепска; мая задума ўсё выразней вымалёўвалася перада мной, як поўнае глупства, асуджанае на немінучы правал. Тым не менш я зусім не шкадаваў; я, дарэчы, мог бы вярнуцца назад, ніякага кантролю з Цэнтральнага Горада не было, дэзерцірства, як правіла, выяўлялася выпадкова, пры чарговай пастаўцы ці патрэбе ўрамонце, часам праз доўгія гады. Я мог вярнуцца, але не хацеў: самотная руціна, разбаўленая толькі рэдкім сеансамі інтэлектуальнагаўзаемаабмену, з якой складалася маё жыццё і з якой яно мусіла складацца да самага канца, здавалася мне цяпер нясцерпнай. Па ідэі, я павінен быў адчуваць шчасце — 334
    шчасце паслухмянага дзіцяці, гарантаванае выкананнем нескладаных працэдур, бяспекай, якая з іх выцякае, адсутнасцю болю і рызыкі; але шчасце не прыходзіла; супакаенне перайшло ўаняменне; кволыя неачалавечыя радасці часцей за ўсё звязваліся з ранжыраваннем і класіфікацыяй, складаннем невялікіхупарадкаваных сістэм, дбайнай і прадуманай перастаноўкай дробных аб'ектаў; яныаказаліся недастатковымі. Плануючы адмаўленне аджаданняўу будысцкімсэнсе, Вярхоўная Сястрарабіла стаўку на зніжэнне энергетыкі да як мага слабейшага, але не крытычнагаўзроўню, дастатковагачыстадля захавання жыццядзейнасці, які мусіў па-ранейшаму дазволіць функцыянаванне думкі — няхай думкі не такой хуткай, але болей дакладнай, бо чыстай, думкі вызваленай. Гэты феномен, калі і быў часам адзначаны, то ў прапорцыі, ніжэйшай за хібнасць, а вось туга, меланхолія, млявая і ў канчатковым рахунку смяротная апатыя пахавалі пад сабой цэлыя пакаленні. I найбольш яскравая прыкмета няўдачы я ўрэшце дайшоў да таго, што пачаў зайздросціць лёсу Даніэляі, яго супярэчліваму і бурліваму жыццёваму шляху, жарсцям кахання, якія яго скаланалі, — нягледзячы на ўсе пакуты, якія яму давялося перажыць, і ўрэшце трагічны канец.
    Паводле рэкамендацый Вярхоўнай Сястры, я гадамі кожную раніцу выконваю практыкаванні, вызначаныя Будам у яго KasaHi дзеля засяроджання ўвагі: «Такён перабывае, сузіраючы цела з сярэдзіны цела, перабывае, сузіраючы цела звонку цела, перабывае, сузіраючы цела з сярэдзіны й звонку цела. Ён перабывае, сузіраючыўзнікненне цела, ёнперабывае, сузіраючы знікненне цела, ён перабывае, сузіраючы ўзнікненне й знікненне цела. «Вось цела», — гэтае самасузіранне прысутнічае ў ім толькі дзеля спазншшя, толькі дзеля развагі, і так ён перабывае, вызвалены, і не звязваючы сябе ні з чым у свеце». Кожную хвіліну майго жыцця, ад самага яго пачатку, я заўжды ўсведамляў маё дыханне, кінестэтычную раўнавагу майго арганізму, усе змены яго асноўнага стану. Але той агромністай радасці, таго поўнага перайначання фізічнай сутнасці, якое агортвала Даніэля 1 у момант рэалізацыі яго жаданняў, і асабліва — таго пачуцця, калі ён пераносіўся ў іншы, вядомы яму сусвет, у момант пранікнення плоці ў плоць, — гэтага я ніколі не ведаў, я не меў пра гэта нават блізкага ўяўлення, і цяпер мне здавалася, што жыць далей у такіх умовах я болып не змагу.
    Над лясным краявідам заняўся золкі світанак, і з ім прыйшлі салодкія мроі, у якіх я нічога не зразумеў. I прыйшлі слёзы, чый саланаваты дотык здаўся мне дзіўным. Пасля ўзнікла сонца, і з ім насякомыя; толькі тады я пачаў усведамляць, чым было жыццё ў людзей. Mae далоні, мае ступакі пакрыліся сотнямі пухіркоў, сверб быў страшэнны, і я дзесяць хвілін люта чухаўся, аж да крыві.
    Пазней, калі мы дабраліся да поля з густою травой, Фокс улавіў труса, ён спрытным рухам пераламаў яму шыйныя пазванкі і прынёс акрываўленага звярка да маіх ног. Калі ён пачаў жэрці яго вантробы, я адвярнуўся; так створаны прыродны свет.
    Увесь наступны тыдзень мы ішлі па ўзгорыстай мясцовасці, якая, паводле карты, адпавядала Сьера-дэ-Гадор; сверб паменшыўся, ці, дакладней, я прызвычаіўся да гэтага безупыннага болю, які павялічваўся ўвечары; гэтак сама я прызвычаіўся да слоя гразі, што пакрываў маю скуру, і да выразнага паху цела.
    Аднойчы я прачнуўся на досвітку ад таго, што не адчуў no634 цёплага Фоксавага цела. Я спалохана ўскочыў. Ён стаяў за некалькі метраў ля дрэва і, раз'юшана чхаючы, чухаўся аб камель. Балела недзе ззаду паміж вушамі, унізе патыліцы. Я падышоў, мякка ўзяў яго галаву рукамі. Развёўшы шэрсць, я хутка знайшоў маленькую шэрую бубку велічынёй некалькі міліметраў: гэта быў клешч, я адразу яго пазнаў, бо чытаў апісанне ў працах па біялогіі жывёлаў. Я ведаў, што вымаць паразіта трэба далікатна; вярнуўшыся да заплечніка, я ўзяў пінцэт і змочаны спіртам кампрэс. Падчас аперацыі Фокс ціхенька скуголіў, але не варушыўся; паволі, міліметр за міліметрам я выцягнуў насякомае; гэта быў гідкага выгляду шэры мясісты мяшэчак, набраклы ад высмактанай крыві; так створаны прыродны свет.
    У першы ж дзень наступнага тыдня я ўгкнуўся ў гіганцкі разлом, што загароджваў шлях на захад. Я ведаў пра яго існаванне са спадарожнікавых здымкаў, але думаў, што неяк перабяруся і змагу рушыць далей. Аднак сіня-чорныя базальтавыя сцены амаль вертыкальна абрыналіся на сотні метраў уніз, дзе невыразна віднеўся дол, высланы нагрувашчваннем чорных камлыг 336
    уперамежку з гразевымі азёрамі. Другая сцяна была такая самая стромая; хоць да яе было кіламетраў дзесяць, празрыстае паветра дазваляла разгледзець кожную яе дробязь.
    Карта, пабудаваная паводле касмічных здымкаў, не дазваляла прадбачыць, што гэты ландшафтны элемент акажацца неадольным, затое па ёй можна было прасачыць, адкуль і куды ён ідзе: пачынаючыся ў наваколлі былога Мадрыда (горад быў зруйнаваны чарадой ядзерных выбухаў у час аднаго з апошніх этапаўміжчалавечых канфліктаў), разлом перасякаў увесь поўдзень Іспаніі, ішоў праз зону балот, што адпавядала колішняму Міжземнаму мору, і глыбока ўразаўся ў пліту афрыканскага кантынента. Адзіным выйсцем было абагнуць яго з поўначы; а гэта азначала круг у тысячу кіламетраў. Некалькі хвілін я сядзеў у разгубленасці, звесіўшы ногі над прорвай; над вяршынямі ўставала сонца; Фокс сеў побач і пытальна паглядаў на мяне. Прынамсі з яго харчаваннем праблема была вырашаная: трусоў у тутэйшых краях была процьма, і яны даверліва падпускалі да сябе, так што задушыць іх не ўяўляла цяжкасці; напэўна, драпежнікі, чыю здабычу яны традыцыйна складалі, даўно вымерлі. Мяне дзівіла, як хутка да Фокса вярнуліся інстынкты яго дзікіх продкаў, і не меней дзівіла радасць, з якою ён, знаёмы дагэтуль толькі з цёплай кватэрай, прынюхваўся цяпер да паветру вяршынь і гойсаў па горных лугах.
    Дні стаялі пагодныя і ўжо цёплыя; і мы лёгка перабраліся на другі бок ланцугоў Сьера-Невады праз Пуэрта-дэ-ля-Рагуа на вышыні дзвюх тысяч метраў; удалечыні віднелася ўвянчаная снягамі вяршыня Муласэна, колішняга — дый цяперашняга, нягледзячы на ўсе геалагічныя ўзрушэнні, — найвышэйшага пункта Іберыйскай паўвыспы.