Магчымасць выспы
Мішэль Уэльбэк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 367с.
Мінск 2012
Па знікненні кантакту следам прапала й жаданне. Я ніколі не адчуваў фізічнай цягі да Марыі23, як, натуральна, не адчуваю і да ЭстэрЗІ, якая ва ўсякім разе выйшла з узросту, каб выклікаць такія рэакцыі. Я перакананы, што ні Марыя23, нягледзячы наяе сыход, ні Марыя22, нягледзячы на дзіўны эпізод перад сконам, пра што паведамляў мой папярэднік, таксама ніколі не зведвалі жадання. Тое, што яны зведвалі, — і гэта таксама выклікала ў іх балючыя адчуванні, — была настальгія па жаданні, прага зноў яго паспытаць, прасякнуцца, як іх далёкія продкі, гэтай, мяркуючы па ўсім, магутнаю сілай. Але мяне 324
гэты феномен дагэтуль не закранаў, хоць Даніэльі, гаворачы пра настальгію па жаданні, праяўляе якраз-такі асаблівае красамоўства, я застаюся цалкам спакойны, абмяркоўваючы з ЭстэрЗ 1 падрабязнасці дачыненняў паміж нашымі продкамі; са свайго боку, і яна праяўляе не меншую халоднасць, пасля нашых эпізадычных інтэрмедыйных кантактаўмы расстаемся без шкадавання, без смутку, мы вяртаемся да нашага спакойнага, сузіральнага жыцця, якоелюдзям класічнай эпохі, напэўна, здалося б нясцерпна нудным.
Наяўнасць незанятай разумовай дзейнасці, адасобленай ад усякіх намераў і скіраванай на чыстае пазнанне, ёсць ключавым пунктам вучэння Вярхоўнай Сястры; нішто дагэтуль не дазваляла засумнявацца ў яе слушнасці.
Маё існаванне арганізавана паводле вузкага графіку, у якім пакінута дастатковае месца і міні-радасцям (такім, якія, напрыклад, дорыць сонечны прамень, што слізгане па аканіцы, або крыху мацнейшы вецер, які, наляцеўшы з поўначы, раптам разгоніць аблокавыя ўтварэнні пагрозлівай формы); яго працягласць параметр, які не мае значэння. Сам ідэнтычны Даніэлю24, я ведаю, што знайду ў Даніэлю2б эквівалентнага пераемніка; набор успамінаў, якія мы перадаем адзін аднаму, пра жыццё, праведзенае намі ў ідэнтычных рамках, не валодае змястоўнасцю, на якой магла б узрасці індывідуальная фантазія. Усякае чалавечае жыццё, у сваіх агульных рысах, — падобнае на ўсякае іншае, і гэтая таемная праўда, якую хавалі на працягу ўсёй гісторыі, толькі ў неалюдзей стала выразнай явай. Адкідаючы недасканалую парадыгму формы, мы імкнемся злучыцца з сусветам незлічоных патэнцыялаў. Паняцце «станавіцца» мы пакідаем за дужкай, для нас ёсцьтолькі «быць», мы перабываемустане бязмежнага, бясконцага стазу.
Верасень, хутка з'едуць апошнія курортнікі, а з імі — апошнія цыцкі, апошнія касматкі; апошнія ўлоўныя мікра-сусветы. Мяне чакае бясконцая восень, за якою — касмічная зіма; і гэты раз я сапраўды завяршыў задачу, вычарпаў усе астагнія хвіліны, маёй прысутнасці тут больш няма апраўдання, няма больш ніякіх кантактаў, ніякіх мэтаў. Аднак нешта ёсць, нешта злавеснае, яно вісіць у прасторы і, здаецца, хоча наблізіцца. Мацней за любую скруху, за любую маркоту, за любую канкрэтна акрэсленую тугу, ёсць іншае, што, напэўна, можа называцца чыстым страхам прасторы. Няўжо гэта і ёсць апошняя стадыя ? Што я зрабіў, каб заслужыць такі лёс ? I што ўвогуле зрабіліўселюдзі? Ябольш не адчуваю ў сабе нянавісці, нічога, за што можна было б зачапіцца, ніякай адзнакі, ніякай прыкметы; толькі страх, як праўду ўсіх рэчаў, роўны навакольнаму свету. I няма болей свету рэальнасці, свету пачуццяў, свету людзей, я выйшаў з часу, у мяне больш няма ні мінулага, ані будучага, няма ні скрухі, ні планаў, ні настальгіі, ні самоты, ні спадзявання; адзін толькі страх.
Прастора набліжаецца, падыходзіць, хоча мяне праглынуць. Нейкі шоргат у цэнтры пакоя. Здані, яны складаюць прастору, яны абступаюць мяне. Яны жывуць працятымі вачыма людзей.
Так завяршаецца аповед аб жыцці Даніэляі; мне асабіста шкада, што ён абрываецца так рэзка. Яго заключныя разважанні наконт псіхалогіі віду, які мае замяніць чалавецтва, досыць цікавыя; калі б ён развіў іх яшчэ, мы магі б, як мне здаецца, пачэрпнуць з іх карысныя звесткі.
Mae папярэднікі зусім не падзядялі гэтага меркавання. Следам за Вэнсанамі, яны ў цэлым дастаткова жорстка ацэньвалі нашага агульнага продка: асоба, вядома, сумленная, але абмежаваная, недалёкая, досыць тыповая ў сваіх абмежаванасці і супярэчлівасці, якія ўрэшце і аказаліся гібельнымі для віду. Калі б ён не памёр, падкрэсліваюць яны, то, улічваючы ўсе наяўныя апарыі, неадрыўныя ад яго натуры, ён так бы і жыў у сваім цыклатымічным ваганні паміж роспаччу і надзеяй, паступова спаўзаючы ў стан асамотненасці, які ўсё больш абвастраўся б па меры старэння і страты жыццёвага тонусу; яго апошні верш, напісаны ў самалёце па дарозе з Альмэрыі ў Парыж, ёсць настолькі сімптаматычным для разумовага настрою тагачаснага чалавека, заўважаюць яны, што мог бы паслужыць эпіграфам да класічнай працы Гатчэта і Роўлінза «Асамотненасць, старасць».
Я ўсведамляў сілу іх аргументаў, і, праўду кажучы, толькі пад уплывам нейкага няўлоўнага інтуітыўнага прадчування рашыў усё-ткі паспрабаваць даведацца трошкі больш. Я звярнуўся з запытамі да ЭстэрЗ 1, якая спачатку на іх не адказвала, а потым увогуле перастала прымаць, пазначыўшы, відаць, як спам. Натуральна, яна прачытала аповед аб жыцці Эстэрі і нават паспела скласці да яго каментар; але ёй здавалася недарэчным мяне з ім знаёміць.
«Разумееце... — пісаў я (мы даўно перасталі карыстацца візуальным рэжымам), — я ўсё-ткі адчуваю вялікую сваю аддаленасць ад свайго продка...»
«Не такая ў ужо яна вялікая, як здаецца», — досыць груба адказала яна.
Я не разумеў, чаму яна меркавала, што гісторыя двухтысячагадовай даўнасці, паміж людзьмі старой расы, можа мець нейкі адгалосак і сёння. «Тым не менш, яна яго ўжо мела, і адгалосак вельмі адмоўны...» — загадкава сказала яна.
Урэшце мая настойлівасць прымусіла яе здацца, і яна расказала ўсё, што ведала пра апошнія эпізоды ў стасунках паміж Даніэлемі і Эстэрі. 23 верасня, пра два тыдні пасля заканчэння свайго аповеду аб жыцці, ён патэлефанаваў ёй. Яны ў канчатковым выніку так болып ніколі й не сустрэліся, але ён яшчэ шматразова тэлефанаваў, і яна адказвала, спачатку мякка, але няўмольна, што больш не хоча з ім бачыцца. Пераканаўшыся, што яго метад не спрацоўвае, ён перайшоў на CMC, потым на e-mail, словам, прайшоўусе злавесныя этапы згасання жывога кантакту. Па меры таго як надзея на нейкі крок у адказ слабела, дзёрзкасць яго захадаў павялічвалася, ён цалкам пагаджаўся з сексуальнай свабодай Эстэр, нават шчыра яе вітаў, згадваў самыя эратычныя моманты ў іх дачыненнях, казаў, што яны змогуць хадзіць у спецыяльныя клубы для сямейных пар, здымаць гуллівае відэа, паспытаюць разам якіх-небудзь новых эксперыментаў; усё гэта было варта жалю, убога і крыху агідна. Урэшце ён напісаў процьму лістоў, якія ўсе засталіся без адказу. «Ён скаціўсядасамапрыніжэння... — пракаментавалаЭстэрЗІ, — да рабалепства, прычым самага брыдкага. Дайшло да таго, што ён прапанаваў грошы, шмат грошай, нроста за тое, каб правесці з ёй адну, апошнюю ноч; гэта было тым болей абсурдна, што яна, як акторка, ужо сама мела неблагі заробак. Напрыканцы ён пачаў цягацца вакол яе дома ў Мадрыдзе — яна не раз заўважала яго ў барах і пачынала адчуваць страх. У яе тады быў новы каханак, зякімуяеўсёбылодобра, — яна адчувала сапраўдную асалоду, займаючыся з ім каханнем, чаго ў яе, дарэчы, ніколі не здаралася з вашым продкам. Яна нават намервалася звярнуцца ў паліцыю, але ён абмяжоўваўся проста цяганнем па квартале, так ні разу не насмеліўшыся на кантакт з ёю, і ўрэшце знік».
Я не быў здзіўлены, усё гэта дастаткова стасавалася з тым, што мне ўдалося даведацца пра асобу Даніэляі. Я спытаў у ЭстэрЗІ, што было потым, — усведамляючы, што і тут адказ ведаю загадзя.
— Ён скончыў самагубствам. Ён скончыў самагубствам пасля таго, як паглядзеў фільм «Una mujer desnuda»1, у якім яна выконвала галоўную ролю, — фільм быў зняты па рамане адной маладой італьянкі, які тады карыстаўся пэўным поспехам, аўтарка апісвала свае шматлікія сексуальныя эксперыменты, у якіх ёй ніколі не ўдавалася дасягнуць ніякіх пачуццяў. Перад самазабойствам ён напісаў ёй апошні ліст — дзе пра самазабойства не згадаў ні словам, яна даведалася пра гэта толькі пазней, з прэсы; сам ліст быў, наадварот, у вельмі радасным тоне, ледзьве не ў эйфарычным, ён заяўляў, што верыць у іх каханне і ў павярхоўны характар цяжкасцяў, з якімі ім давялося сутыкнуцца ў апошнія адзін-два гады. Гэты ліст і паўплываў на Марыю23 самым катастрафічным чынам, падштурхнуўшы яе сысці, гэта пад яго ўплывам ёй прымроілася, штонедзеўтворананейкаяграмадскаясупольнасць — людзей, неалюдзей, яна сама ладам не ведала, — што ў ёй адкрыты нейкі новы спосаб арганізацыі ўзаемадачыненняў і што вядомая нам поўная індывідуальная раз'яднанасць можа быць ужо цяпер адкінутая, не чакаючы прышэсця Жыхароў Будучыні. Я спрабавала прывесці яе да розуму, растлумачыць, што гэты ліст сведчыць усяго толькі аб парушэнні разумовых здольнасцяў у вашага продка, аб яго апошняй, жалю вартай спробе абвергнуць рэальны стан рэчаў, што гэтае нібыта бясконцае каханне, пра якое ён кажа, існавала толькі ў яго ўяўленні, а Эстэр насамрэч ніколі яго не кахала. Усё марна: Марыя23 лічыла гэты ліст, і асабліва верш, якім ён завяршаўся, за сведчанне агромністай важнасці.
— А вы так не лічыце?
— Мушу прызнаць, што тэкст забаўны, ні іроніі, ні сарказму, абсалютна неўяго звычайнай манеры; бадай, нават кранальны. Але праз гэта надаваць яму такую важнасць... He, тут я не згодная. Марыя23, відаць, сама асоба не надта ўраўнаважаная,
1 Аголеная жанчына (ісп.).
толькі гэтым можна растлумачыць той факт, што апошні радок верша быў ёю ўспрыняты, як канкрэтная практычная інфармацыя.
ЭстэрЗІ, вядома, ужо чакала пытання, якое я ёй задаў, бо мінула ўсяго дзве хвіліны, і яна паспела ўжо набраць, а я ўбачыў на сваім маніторы апошні верш, які Даніэль перад самагубствам паслаў Эстэр — той самы, што падштурхнуў Марыю23 адмовіцца ад жытла, звыклага ўкладу, жыцця і выправіцца на пошукі гіпатэтычнай неачалавечай супольнасці:
Жыцця майго старая рана,
Першы нястрыманы зарок, — Я першы раз кахаў, як мог, — Ты ажыла наканавана,
I я наканавана шчасце Спазнаў вышэйшае ў жыцці, Калі два целы ў забыцці Злучаюцца ў бурлівай жарсці.
Яму аддаўшыся дазвання, Я зведаў плоці землятрус, I ўпаў з душы вагання груз, / сонца зноўпрыйшло з каханнем!