Магчымасць выспы
Мішэль Уэльбэк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 367с.
Мінск 2012
Далей на поўнач шырылася зона плато і вапняковых узгоркаў з глебай, парытай незлічонымі пячорамі. У свой час яны служылі прытулкам першабытным людзям, першым жыхарам гэтага рэгіёна, пазней у іх хаваліся апошнія мусульмане, выгнаныя з Іспаніі Рэканкістай, а ў XX стагоддзі іх ператварылі ў гатэлі і зоны адпачынку; я ўзяў за звычку адпачываць у іх удзень, а калі апускаўся змрок, ішоўдалей. Раніцай трэцяга дня я ўпершыню ўбачыў сляды прысутнасці дзікуноў — вогнішча, косткі дробнай жывёлы. Яны развялі агонь проста на падлозе ў адным
з нумароў, уладкаваных у гротах, прапаліўшы тым самым палас, хоць на гатэльнай кухні стаяла цэлая батарэя шклокерамічных пліт — яны не маглі зразумець іх прызначэння. Мяне кожны раз здзіўляла, што болыпасць прыладаў, вырабленых людзьмі, дагэтуль, праз столькі стагоддзяў, заставалася ў рабочым стане — нават электрастанцыі па-ранейшаму выпрацоўвалі тысячы кілават, якія ўжо нікім не выкарыстоўваліся. Ставячыся з глыбокай варожасцю да ўсяго, што паходзіла ад чалавецтва і жадаючы цалкам адмежавацца ад папярэдняга віду, Вярхоўная Сястра амаль адразу пастанавіла развіваць аўтаномныя тэхналогіі ў анклавах, прызначаных для жыцця неалюдзей, якія яна паступова выкупляла ў гаротных нацый, няздольных звесці баланс у сваіх бюджэтах, а неўзабаве й забяспечыць санітарныя патрэбы насельніцтва. Усе ранейшыя прадпрыемствы былі занядбаныя; і тое, што яны дагэтуль функцыянавалі, не выклікала нічога, апроч захаплення; які б чалавек ні быў у іншых адносінах, далібог, млекакормячым ён быў вынаходл івым.
Дабраўшыся да вадасховішча электрастанцыі Нэгратын, я зрабіў кароткі прывал. Гіганцкія турбіны круціліся ў запаволеным рытме; цяпер яны сілкавалі толькі чараду натрыевых ліхтароў, якія бескарысна асвятлялі аўтастраду паміж Гранадай і Алікантэ. Патрэсканая, засыпаная пяском шаша зарасла травою і хмызам. Седзячы на тэрасе былога кафэ-рэстарана, што ўзвышаўся над бірузовай паверхняй вады, пазіраючы на паедзеныя іржой металічныя крэслы і столікі, я чарговы раз здзівіўся прыступу настальгіі, які мяне агарнуў пры думцы пра сямейныя святы, банкеты і ўрачыстасці, што, напэўна, адбываліся тут стагоддзі назад. Разам з тым, я лепш, чым ніколі, усведамляў, што чалавецтва не заслугоўвала жыць, што знікненне гэтага віду, з усіх пунктаў погляду, магло разглядацца толькі як добрая навіна; але праз гэта глядзець на яго раскіданыя, спарахнелыя парэшткі было не меней тужліва.
«Дакуль будуць трываць умовы пакут і няшчасця?» — задаецца пытаннем Вярхоўная Сястра ў «Друтім Адмаўленні Гуманізму». I адразу адказвае: «Яны будуць трываць, пакуль будуць нараджаць жанчыны». Ніводная чалавечая праблема, вучыць Вярхоўная Сястра, не магла б і блізка падысці да 338
свайго вырашэння без рашучага змяншэння шчыльнасці зямнога насельніцтва. На пачатку XXI стагоддзя, далей піша яна, дзеля гэтага склаліся надзвычай спрыяльныя гістарычныя ўмовы — якуЕўропе,дзякуючыпадзеннюнараджальнасці,так і ў Афрыцы, дзякуючы СНІДу і іншым пошасцям. Чалавецтва не захацела выкарыстаць гэты шанец, выбраўшы палітыку масавай іміграцыі, і, такім чынам, нясе поўную адказнасць за міжэтнічныя і міжрэлігійныя войны, якія выбухнулі неўзабаве і сталі прэлюдыяй да Першага Скарачэння.
Доўгая і блытаная гісторыя Першага Скарачэння знаёма сёння толькі вузкаму колу спецыялістаў, якія абапіраюцца галоўным чынам на манументальную «Гісторыю Паўночных Цывілізацый » у дваццаці трох тамах Равэнсбургера і Дыкінсана. Прызнаючы працу за непараўнальную крыніцу інфармацыі, некаторыя дакараюць яе часам за не надта строгі падыход да праверкі фактаў; у прыватнасці, выказваецца папрок за адвядзенне залішне вялікага месца запісам Горсы, якія, паводле Пэнроўза, захоўваюць вернасць хутчэй традыцыям гераічнага эпасу і густу да правільнай метрыкі, чым строгай гістарычнай праўдзе. Асабліва рэзкую крытыку ён выказвае, напрыклад, адносна такога ўрыўку:
Ёсць тры выспы на поўначы, сцятыя льдамі, Ды шукаць іх на картах і ў кнігах дарма.
Кажуць, мора было там, ды вод больш няма, Толькі камень тырчыць нежывымі гарамі.
Зноў брыдуць вешчуны ўсцяж па найіых дарогах, Славу Альфа-Цэнтаўры пяюць уначы
I клянуцца крывёю на царскім мячы, Што ўжо блізкі прыход гіперборскага Бога.
Гэты ўрывак, заўважае ён, яўна супярэчыць таму, што мы ведаем пра гісторыю клімату на планеце. Ва ўсякім разе болей глыбокія даследаванні паказалі, што пачатак распаду чалавечай цывілізацыі быў пазначаны як раптоўнымі, так і, у аднолькавай ступені, непрадказальнымі тэмпературнымі зменамі. Тое самае Першае Скарачэнне, а значыць, і раставанне леднікоў, якое было выклікана двума тэрмаядзернымі выбухамі на паўночным і паўднёвым полюсах, прывёўшы да затаплення ўсяго азіяцкага кантынента, за выключэннем Тыбета, і скарачэння зямнога
насельніцтва ў дваццаць разоў, адбылося толькі ў канцы стагоддзя.
Іншыя гісторыкі наглядна паказалі, што ў той смутны перыяд зноў ажылі звычаі і вераванні, якія сваімі каранямі сягалі ў далёкую фальклорную мінуўшчыну заходняга чалавецтва, — астралогія, вяшчунства, магія, адданасць іерархічным структурам дынастычнага тыпу. Адбудова сялянскіх і гарадскіх кланаў, аднаўленне варварскіх традыцый і культаў — падзенне цывілізацыі, прынамсі на яе першай стадыі, досыць блізка нагадвала прагнозы, якія, пачынаючы з канца XX стагоддзя, выказвалі разнастайныя аўтары навукова-фантастычнай літаратуры. Людзей чакала будучыня, поўная дзікасці й гвалту, і шмат хто ўсведамляў гэта яшчэ да ўзнікнення першых беспарадкаў; некаторыя выданні, напрыклад, «Мэталь Урлян»1, вызначаліся ў гэтым сэнсе неверагоднай празорлівасцю. Але ніякія прадчуванні і прадусведамленні не дапамаглі людзям знайсці ці хоць бы пашукаць нейкага выйсця. Чалавецтва, вучыць Вярхоўная Сястра, мусіла прайсці свой лёс гвалту да гюўнага свайго вынішчэння; нішто не магло яго ўратаваць, нават калі дапусціць, што такое ўратаванне было б пажаданым. Невялікая неачалавечая супольнасць, разгрупаваная па анклавах, абароненая бездакорнай сістэмай бяспекі, забяспечаная надзейнай сістэмай самарэпрадукцыі і аўтаномнаю сеткай узаемасувязі, змагла без асаблівых цяжкасцяў перажыць гэты няпросты перыяд. 3 не меншаю лёгкасцю яна перажыла і Друтое Скарачэнне, што адбывалася ў карэляцыі з Вялікаю Засухай. Ахоўваючы назбіраныя чалавецтвам веды ад знішчэння і распылення і разважна пры магчымасці іх папаўняючы, яна ўзяла на сябе прыблізна тую самую ролю, якую праз усё Сярэднявечча адыгрывалі манастыры, — з адной, праўда, розніцай: яе мэта была зусім не ў тым, каб падрыхтаваць будучае адраджэнне чалавецтва, а хутчэй наадварот — паспрыяць, наколькі магчыма, яго знікненню.
Наступныя тры дні мы ішлі па сухім выбеленым плато з нежывой расліннасцю; вада і дзічына сталі рэдкасцю,
1 Французскі часопіс фантастычных коміксаў, даслоўна — «Равучы метал».
і я вырашыў збочыць на ўсход, адхіліўшыся ад лініі разлому. Уздоўж рэчышча Гуардаля мы дабраліся да вадасховішча СанКлемэнтэ, а тады з прыемнасцю ўступілі пад засень багатых на дзічыну лясоў Сьера-дэ-Сэгуры. Чым далей мы ішлі, тым я больш пераконваўся, што біяхімія майго арганізму надзяліла мяне такой выключнай трываласцю, такой здольнасцю прыстасоўвацца да самага рознага асяроддзя, што роўнай ёй няма нідзе ў жывёльным свеце. Я не сустрэў дагэтуль ніводнага следу буйных драііежнікаў, і тое, што кожны вечар, разбіўшы лагер, запальваў вогнішча, было хутчэй данінай старажытнай чалавечай традыцыі. Што да Фокса, то ў ім хутка прачыналіся атавістычныя звычкі, характэрныя для сабак з таго часу, калі яны, шмат тысячагоддзяў назад, вырашылі далучыцца да чалавека, задоўга да таго, як зноў занялі сваё месца побач з неалюдзьмі. 3 вяршынь веяла прахалодай, мы спыніліся на вышыні каля дзвюх тысяч метраў, і Фокс назіраў за языкамі полымя, а тады, калі заірдзела вутолле, расцягнуўся каля маіх ног. Я ведаў, ён будзе спаць толькі на адно вока, гатовы ўскочыць пры першай небяспецы і пры патрэбе забіць ці памерці, ратуючы свайго гаспадара і ягоны агмень. Я ўважліва прачытаў усё, напісанае Даніэлемі, але так і не разумеў, што людзі мелі на ўвазе пад словам каханне, я не змог ухапіць усёй множнасці разнастайных, супярэчлівых пачуццяў, якія яны ўкладалі ў гэты тэрмін, я ўлавіў пакуты змагання за сексуальнага партнёра, улавіў нясцерпны боль пачуццёвае адзіноты пры яго страце, але па-ранейшаму не разумеў, што дазваляла ім спадзявацца, быццам паміж гэтымі дыяметральнымі станамі, можна знайсці нейкую форму сінтэзу. Тым не менш пасля гэтых некалькіх тыдняў падарожжа па горных хрыбтах Іспаніі я больш чым ніколі адчуваў, што таксама магу пакахаць, у самым узвышаным сэнсе, які ён укладаў у гэтае слова; я болып чым ніколі быў таксама гатовы асабіста «спазнаць шчасце, вышэйшае ў жыцці», калі казаць словамі Даніэля 1, якія ён напісаў у сваім перадсмяротным вершы, і я разумеў, што настальгія па гэтым пачуцці сапраўды была здольная выштурхаць Марыю23 шукаць да яго дарогу, так далёка адсюль, з таго боку Атлантыкі. Зрэшты, і дарога, у якую выбраўся я, была не меней гіпатэтычнай, але цяпер мне было няважна, ці дайду я да мэты: па шчырасці, я проста хацеў ісці, разам з Фоксам, па палях і ўзгорках, зноў
сустракаць усходы, мыцца ўледзяных рэках, сохнуць на сонцы, бавіць вечары ля вогнішча пад зорным небам. Мне нарэшце ўдалося дасягнуць бязвіннасці, цалкам безантаганістычнага і безадноснага стану, я болып не меў ні намеру, ні мэты, і мая індывідуальнасць растала ў чарадзе дзён; я быў шчаслівы.
Пасля Сьера-дэ-Сэгуры, мы паглыбіліся ў Сьера-дэ-Алькатрас, чыя вышыня была меншай; я адмовіўся весці дакладны падлік дзён падарожжа, але, думаю, быў прыкладна пачатак жніўня, калі ў далечыні паказаўся Альбасэтэ. Стаяла страшэнная спёка. Я далёка адхіліўся ад лініі разлому; і цяпер, калі б захацеў выйсці да яго зноў, мне трэба было б павярнуць строга на захад і болып за дзвесце кіламетраў шыбаваць па плато Ла-Манчы, дзе не было ні расліннасці, ні прытулку. Або, павярнуўшы на поўнач, я мог дабрацца да больш лясістых мясцін у наваколлях Куэнкі, а пасля, перасекшы Каталонію, выйсці да Пірэнеяў.
За ўсё маё неачалавечае існаванне мне ні разу не даводзілася прымаць рашэнне, браць на сябе ініцыятыву, гэты працэс быў мне абсалютна чужы. Асабістая ініцыятыва, вучыць Вярхоўная Сястра ў «Настаўленнях да ціхамірнага жыцця», ёсць матрыцай волі, прывязанасці і жадання; працуючы на развіццё гэтага палажэння, Сямёра Заснавальнікаў паставілі за мэту скласці вычарпальны каталог мажлівых жыццёвых сітуацый. Натуральна, першачарговай задачай было пакончыць з грашыма і сексам, двума фактарамі, чый згубны ўплыў прасочваўся праз усе чалавечыя аповеды аб жыцці; другая задача заключалася ў прадухіленні ўсякага палітычнага выбару, прычыны, як пісалі яны, «штучных, але зацятых» прыхільнасцяў. Тым не менш, пры ўсёй сваёй неабходнасці, названыя перадумовы адмаўленчага характару былі, у іх вачах, недастатковыя, каб дазволіць неачалавецтву прыйсці да «відавочнай нейтральнасці рэальнага», калі ўжыць іх часта цытаваны выраз; дзеля гэтага належала выдаць і канкрэтны спіс пазітыўных прадпісанняў. Індывідуальныя паводзіны, зазначаюць яны ў «Пралегоменах да ўзвядзення Цэнтральнага Горада» (першым неачалавечым творы, які, што паказальна, не пазначаны нічыім аўтарствам) павінны стаць «прадказальнымі, як праца лядоўні». I дарэчы, яны прызнаюць, што пры складанні гэтых інструкцый крыніцаю натхнення ў стылістычным плане для іх у першую чаргу 342