Магчымасць выспы  Мішэль Уэльбэк

Магчымасць выспы

Мішэль Уэльбэк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 367с.
Мінск 2012
88.78 МБ
I тады я зразумеў, чаму ім усім было трошкі няёмка: маё адкрыццё наконт шчасця, пакінутага толькі моладзі, наконт ахвярнасці пакаленняў — было зусім не адкрыццём: усе — іВэнсан, іЛукас, і большасць адэптаў — усе гэтацудоўнаідаўно разумелі. I, напэўна, Ізабэль разумела таксама, і скончыла самагубствам без ніякага хвалявання, у выніку рацыянальнага
1 Проста скажыце не. Карыстайцеся прэзерватывамі (анг.).
рашэння — так, як просяць пераздаць карты, калі першая здача была няўдалая, у тых рэдкіх гульнях, дзе такое дазваляецца. Няўжо я дурнейшы за сярэдні ўзровень? — тым жа вечарам спытаў я ў Вэнсана, калі мы пілі ў яго аперытыў. He, адказаў ён спакойна, у інтэлектуальным плане я насамрэч нават крыху вышэй, а ў плане маральным — такі, як усе: трошкі сентыментальны, трошкі цынічны, як большасць людзей. Проста я занадта сумленны — у гэтым мая спецыфічнасць, у параўнанні з прынятымі чалавецтвам нормамі я вызначаюся амаль неверагодным сумленнем. Я не павінен крыўдаваць на гэтыя заўвагі, дадаў ён, усё гэта можна было даўно зразумець, зыходзячы з майго агромністага поспеху ў публікі; і якраз гэта надае непараўнальную каштоўнасць майму аповеду аб жыцці. Усё, што я скажу людзям, будзе ўспрымацца за аўтэнтычную праўду, і туды, куды пайду я, следам за мной, зрабіўшы невялікае намаганне, пойдуць і яны. Калі я прыняў элахіміцкую веру, гэта азначае, што і ўсе астатнія людзі, паводде майго прыкладу, могуць яе прыняць. Ён казаў гэта вельмі спакойна, гледзячы мне проста ўвочы, з абсалютна шчырым выразам твару; і акрамя таго, я ведаў, што ён мяне любіць. I тады я з усёй яснасцю зразумеў, да чаго ён імкнецца, і яшчэ я зразумеў, што гэта яму ўдасца.
— Колькі ў вас ужо прыхільнікаў?
— Семсот тысяч, — ён адказаў імгненна, не задумаўшыся. I тады я зразумеў трэцюю рэч — што Вэнсан стаў сапраўдным кіраўніком Царквы, яе рэальным правадыром. Вучоны, як ён заўсёды хацеў, прысвяціў сябе выключна навуковай працы, а Наглядчык падпарадкаваўся Вэнсану, стаўшы на прыступку ніжэй, і выконваў яго загады, аддаўшы яму на паслугу ўвесь свой практычны розум і магутную працаздольнасць. He было сумневу, што Вэнсан сам, на свой одум узяў на працу Лукаса, на свой одум запусціў кампанію «Дайце людзям секс. Зрабіце ім ласку» і на свой одум яе спыніў, калі мэта была дасягнутая, цяпер ён цалкам і поўнасцю замяніў сабою прарока. Тады я ўспомніў, як упершыню прыехаў у гэты дом у Шэвійі-Ляру і як мне здалося, што ён на мяжы нервовага зрыву і гатовы накласці на сябе рукі. «Камень, які адкінулі будаўнікі...»1 — падумаў
1 Мац. 21:42; Марк 12:10.
я. Я не адчуваў да Вэнсана ні рэўнасці, ні зайздрасці: ён быў з іншага цеста, ён рабіў тое, на што я быў няздольны; ён шмат атрымаў, але ён і шмат паставіў на кон, ён паставіўусяго сябе, кінуў на шалі ўсё, і прычым даўно, ад самага пачатку, ён быў бы няздольны зрабіць іначай, ён ніколі не ўмеў будаваць разлікі, выдумляць стратэгію. Тады я спытаў, ці працуе ён яшчэ над планамі амбасады. Ён апусціў вочы, нечакана сумеўшыся, чаго я не заўважаў за ім ужо даўно, і сказаў, што так, і ён думае нават, штохуткаіхскончыць, — калі б я застаўся яшчэ на месяц-другі, ён змог бы мне іх паказаць; па праўдзе, яму вельмі хочацца, каб я застаўся, і я буду першы наведнік — адразу пасля Сьюзэн, бо Сьюзэн гэта тычыцца самым непасрэдным чынам.
Я, натуральна, застаўся; нішто асабліва не прыспешвала мяне вяртаццаў Сан-Хасэ; там на пляжы, напэўна, яшчэ пабольшала касматак і цыцак, мне давядзецца неяк даваць гэтаму рады. Ад агента па нерухомасці прыйшоў факс, ён атрымаў цікавую прапанову ад аднаго ангельца, здаецца рок-выканаўцы, але напраўду і гэта не было тэрміновым: цяпер, калі Фокс памёр, я таксама мог памерці ў тым месцы і мяне пахавалі б побач. Я сядзеў у бары «Лютэцыі», і напрыканцы трэцяй шклянкі кактэйлю гэтая думка падалася мне, далібог, выдатнай: нене, я не буду нічога прадаваць, проста зачыню пакуль што маёнтак і нават запішу ў тэстамент забарону на яго продаж, я выдзелю асобную суму на яго ўтрыманне, зраблю з яго штонебудзь накшталт маўзалея, маўзалея з усякім паскудствам, бо тое, што я там перажыў, было, у цэлым, паскудствам, але гэта будзе маўзалей. «Маўзалей паскудства...» — я на розны лад паўголасам паўтарыў словаспалучэнне, адчуваючы, як разам з цеплынёй алкаголю па ўсім маім целе разліваецца злая радасць. А пакуль тое, дзеля палягчэння апошніх дзён буду запрашаць шлюх. He, не шлюх, секунду падумаўшы, сказаў я сабе, у іхніх паслутах усе надта ўжо механічнае, надта ўсе абыякавае. Затое можна запрашаць маладзенькіх дзяўчат, што прыходзяць пазагараць на пляжы; многія, вядома, адмовяць, але хто-ніхто, можа, й пагодзіцца; ва ўсякім разе, прапанова яўна не будзе ім шокам. Хоць, зразумела, ёсць рызыка, у іх могуць быць усякія сябручкі-злачынцы; тады можна паспрабаваць з пакаёўкамі, сярод іх бываюць вельмі спажыўныя, напэўна ж, яны не адмовяцца ад прыробку. Я замовіў чацвёрты кактэйль
і няспешна ўзважваў розныя варыянты, боўтаючы напоем у шклянцы, пакуль не ўсвядоміў, што хутчэй за ўсё нічога гэтага не зраблю, бо калі ўжо не скарыстаўся паслугамі прастытутак, пасля таго, як сышла Ізабэль, дык не буду карыстацца й цяпер, калі мяне кінула Эстэр, іяшчэ, са змяшаным пачуццём спалоху й агіды, я ўсвядоміў, што па-ранейшаму (праўда, у чыста тэарэтычным плане, бо са мной, зразумела, усё кончана, я прамантачыў астатнія шансы і гатовы ўжо да аддёту, засталося падвесці рысу і падсумаваць), тым не менш я па-ранейшаму недзе ў глыбіні сябе і насуперак відавочнаму верыў у каханне.
Даніэль25,14
Першы кантакт з ЭстэрЗ 1 мяне здзівіў: напэўна, пад уплывам аповеду аб жыцці майго чалавечага продка, я чакаўубачыць маладую асобу. Атрымаўшы ад мяне запыт на інтэрмедыйны кантакт, яна перайшла ў візуальны рэжым, і я ўбачыў перад сабой жанчыну са спакойным, сур’ёзным тварам, якой было крыху за пяцьдзесят; яна сядзела ў маленькім, акуратна прыбраным пакойчыку, які, мусіць, служыў кабінетам, і была ў акулярах. Яе парадкавы нумар 31 ужо сам па сабе быў лёгкім сюрпрызам; яна патлумачыла, што лінія Эстэр атрымала ад заснавальніцы загану ў будове нырак і, як вынік, мела пакарочаную перыядычнасць жыцця. Пра сыход Марыі23 яна, натуральна, ведала; і таксама была амаль упэўненая, што на месцы колішняга Лансаротэ сёння жыве супольнасць развітых нрыматаў; яна патлумачыла, што гэты ўчастак паўночнай Атлантыкі перажыў вялікія геалагічныя зрухі: спачатку, у час Першага Скарачэння выспа апусцілася ў акіян, але пазней, у выніку аднаўлення вулканічнай дзейнасці, зноў усплыла над паверхняй, а ў час Вялікай Засухі ператварылася ўпаўвыспу, якая дагэтуль, паводле апошніх тапаграфічных здымкаў, злучаецца з афрыканскім кантынентам вузкай палоскай сушы.
У адрозненне ад Марыі23, ЭстэрЗІ меркавала, што супольнасць, якая жыве ў рэгіёне, складаецца не з дзікуноў, а з неалюдзей, што адпрэчылі вучэнне Вярхоўнай Сястры. Здымкі з космасу, праўда, не дазвалялі адказаць адназначна: істоты маглі як прайсці СГР, так і не; аднак, заўважыла яна, якім чынам гетэратрофы здолелі б выжыць у месцы, дзе няма і намёку на хоць якую расліннасць? Яна была перакананая, што Марыя23, якая разлічвала сустрэць людзей былой расы, на-
самрэч убачыць неалюдзей, што дабраліся туды тым самым шляхам, што і яна.
— Можа, яна, пасутнасці, гэтагаіхацела? — сказаўя. Пасля доўгай задумлівай паўзы яна ўрэшце прамовіла роўным тонам: «Магчыма».
Вэнсан працаваў над планамі амбасады ў ангары без вокнаў, які меў у даўжыню метраў пяцьдзесят і месціўся побач са штаб-кватэрай Царквы, злучаючыся з ёю крытым пераходам. Ідучы паўз чараду кабінетаў, у якіх, нягледзячы на ранні час, ужо працавалі, седзячы за маніторамі, сакратары, бухгалтары, работнікі па пошуку і захаванню інфармацыі, я здзіўляўся, да якой ступені ўсё-ткі гэтая магутная духоўная арганізацыя, ужо роўная па колькасці прыхільнікаўусім хрысціянскім канфесіям у краінах паўночнай Еўропы, нагадвае структуру невялікага вытворчага прадпрыемства. Я ведаў, што гэтая ціхая працоўная атмасфера цалкам адпавядае памкненням Наглядчыка і што ён адчувае сябе тут у сваёй талерцы; прарокавы шуміха і паказушнасць насамрэч ніколі яму не падабаліся. Пачуваючыся ў новых абставінах як рыба ў вадзе, ён праяўляў усе якасці клапатлівага боса, гатовага заўсёды выслухаць падначаленага, даць паўдня адгула, выплаціць трошкі раней аванс. Справыўарганізацыі ішлі выдатна, маёмасць, адпісваная прыхільнікамі ў спадчыну, па іх смерці безупынку папаўняла царкоўную казну, якая, паводде ацэнак, ужо ўдвая перавышала капітал секты Муна; ДНК адэптаў у пяці ідэнтычных копіях утрымліваўся пры нізкай тэмпературы ў падземных сховішчах, непранікальных для большасці вядомых відаў выпраменьвання і здольных вытрымаць тэрмаядзерны выбух. Лабараторыі, узначаленыя Вучоным, не проста ўяўлялі сабой пес plus ultra' сучаснае тэхналогіі насамрэч, з імі ўвогуле нішто не
1 Тут: перадавы край (лйц.).
магло параўнацца ні ў прыватным, ні ў дзяржаўным сектары; і ў геннай інжынерыі, і ў галіне нейронных сістэм з пераменнаю камутацыяй Вучоны і яго каманда зрабілі такі прарыў, што дагнаць іх ужо было немагчыма, пры чым усе даследаванні вяліся строга ў рамках дзейнага заканадаўства; у выніку папоўніць іх шэрагі імкнуліся самыя перспектыўныя студэнты большасці тэхналагічных універсітэтаў Амерыкі і Еўропы.
Пасля таго як усё, што тычылася веравучэння, рытуалу і нормаў паводзін канчаткова ўстоялася, і небяспека адхіленняў знікла, Вэнсан толькі зрэдчас паяўляўся ў мас-медыях, дзе мог дазволіць сабе раскошу быць талерантным, пагаджаючыся з прадстаўнікамі монатэістычных рэлігій у наяўнасці агульных з імі духоўных памкненняў, але, разам з тым, не хаваў, што мэты ў іх карэнным чынам адрозныя. Такая прымірэнчая стратэгія давала свой плён, і два нападзенні на прадстаўніцтвы Царквы — адно ў Стамбуле, учыненае нейкай ісламісцкай групоўкай, а другое ў Таксане, штат Арызона, прыпісанае пратэстантам-фундаменталістам, — выклікалі агулызае абурэнне і павярнуліся супраць іх завадатараў. Прапаганду наватарскіх прынцыпаў элахіміцкага ладу жыцця забяспечваў цяпер Лукас, чые вострыя грамадскія акцыі з непрыхаваным высмейваннем бацькоўства, дзёрзкай, але разлічанай гулыіёй адносна сексуальнай неадназначнасці малалетак-дзяўчат, разбурэннем — але без наскокаў у лоб — старажытнага табу кровазмяшэння забяспечвалі кожнай яго кампаніі поспех, не параўнальны з укладзенымі ў яе сродкамі, тым больш што адначасова ён знаходзіў спосабы захоўваць шырокі кансенсус з грамадствам, выступаючы з безумоўнай апалагетыкай пануючых геданічных каштоўнасцяў і падкрэслена шануючы ўсходнія тэхнікі сексу; усё гэта прапаноўвалася ў выключна эстэтычнай і, разам з тым, цалкам шчырай візуальнай абгортцы, якая стварыла цэлую школу (да кліпа «ВЕЧНАСЦЬ. СА СПАКОЕМ» дадаўся «ВЕЧНАСЦЬ. 3 ПАЧУЦЦЕМ», а пасля і «ВЕЧНАСЦЬ. 3 КАХАННЕМ», якія, несумненна, сталі поўнай навацыяй у сферы рэлігійнай рэкламы). Традыцыйныя цэрквы без супраціву, нават не наважыўшыся ні разу перайсці ў контрнаступ, назіралі, як усяго за колькі гадоў іх зорка згасла, і большасць вернікаў далучылася да новага культу, які, акрамя таго, набіраў шматлікіх новых прыхільнікаў сярод матэрыяльна 312