Магчымасць выспы  Мішэль Уэльбэк

Магчымасць выспы

Мішэль Уэльбэк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 367с.
Мінск 2012
88.78 МБ
Вэнсан змоўк i, задумаўшыся, падліў сабе каньяку; на другі дзень, за снеданнем, ён абвясціў, што вырашыў запусціць усясветную акцыю: «Дайце людзям секс. Зрабіце ім ласку». Трэба прызнаць, што праз некалькі тыдняў пасля смерці прарока сексуальнае абуджэнне ў адэптаў, пасля каротка ўсплёску, пачало хутка спадаць, пакуль не стабілізавалася на ўзроўні, практычна роўным сярэдняму па краіне, то бок на вельмі нізкім. Такое падзенне сексуальнай цягі было, у прынцыпе, з'явай сусветнай, агульнай для ўсіх сацыяльных слаёў, усіх развітых нацый, і не тычылася хіба толькі паддеткаў ды бязвусае моладзі; нават гомасексуалісты, перажыўшы бурлівы, але кароткі перыяд, звязаны з лібералізацыяй іх нораваў, потым вельмі аціхлі, пачалі схіляцца да монагаміі і спакойнага, упарадкаванага жыцця ў сям'і, аддаючыся
1 Асноўных сацыярэлігійных эмоцый не так ужо шмат... Калі не маеш сексу, табе патрэбна крыважэрнасць. Вось і ўсё (анг).
культурнаму турызму і дэгустацыі мясцовых він. Для элахіміцкай царквы гэтая з'ява была досыць трывожнай, бо нават калі ў якасці фундаментальнага абяцання рэлігія мае вечнае жыццё, ёй усё адно значна лягчэй прывабліваць новых вернікаў, калі яна паказвае, што ўжо цяпер здольная рабіць гэтае жыццё паўнейшым, багацейшым, цікавейшым ірадаснейшым. «ЗХрыстомтыжывешмацней!» — прыкладна так гучала тэма, якая прысутнічсла ў рэкламных кампаніях, арганізаваных каталіцкай царквой незадоўга да яе распаду. У сувязі з гэтым, Вэнсан задумаўпайсцідалей зафур'ерысцкія ўстаноўкі і адрадзіць практыку сакральнай прастытуцыі, класічна звязванай з Вавілонам; па першым часе ён разлічваў набраць добраахвотніц з былых жонак прарока і арганізаваць нешта накшталт оргіястычнага турнэ, каб паказаць адэптам узор перманентнай сексуальнай самаадданасці і запусціць у мясцовых элахіміцкіх арганізацыях хвалю юрлівых асалод і ўцех, здольную паставіць заслов пашырэнню некрафільскіх і сада-мазахісцкіхтэндэнцый. Сьюзэн знайшла ідэю бліскучай: яна ведала дзяўчат, магла ім патэлефанаваць і была ўпэўненая, што большасць пагодзіцца з энтузіязмам. Уначы Вэнсан зрабіў падборку эскізаў, прызначаных на размяшчэнне ў Інтэрнэце. Маючы шчыра парнаграфічны характар (на іх былі намаляваныя групы ад двух />,а дзесяці мужчын і жанчын, якія выкарыстоўвалі рукі, палавыя органы, губы і языкі амаль усімі магчымымі спосабамі), выявы былі ў найвышэйшай ступені стылізаваныя, вызначаліся вялікаю чысцінёй ліній і рэзка адрозніваліся ад моташлівага фатаграфічнага рэалізму прарокавай мазаніны.
Праз некалькі тыдняў высветлілася, што акцыя мела вялікі поспех: турнэ прарокавых нявестаў стала трыумфам, адэпты ў сваіх ячэйках з натхненнем кінуліся пераносіць эратычныя канфігурацыі, выяўленыя Вэнсанам на паперы, у рэальную практыку і знаходзілі ў гэтым такое задавальненне, што частата сходаў у большасці краін павялічылася ўтрая; выходзіла, што рытуальная оргія ў адрозненне ад іншых, пазнейшых і болей мірскіх варыянтаў сексуальнай гвабоды — такіх, як абмен партнёрамі, — зусім не ператварылася ў нейкую састарэлую формулу. Але самае галоўнае — будзённыя дачыненні паміж адэптамі, у якіх псіхалагічнае суперажыванне цяпер
прысутнічала ў мінімальнай ступені, пачалі ўсё часцей суправаджацца фізічнымі дотыкамі, інтымнымі ласкамі і нават узаемнаю мастурбацыяй; словам, рэсексуалізацыя чалавечых стасункаў нібыта пчала набліжацца да свайго здзяйснення. I ў гэты момант было адзначана тое, што, на першай хвалі энтузіязму, для ўсіх засталося па-за ўвагай: у памкненні да стылізацыі Вэнсан значна аддаліўся ад рэалістычнага паказу чалавечага цела. Калі фалас на яго малюнках выглядаў даволі падобна (хоць і быў болей роўным, безвалосым і пазбаўленым вянознай гузаватасці), дык похва ўяўляла сабой доўіую тонкую шчыліну, пазбаўленую ўсякай расліннасці і размешчаную дакладна пасярэдзіне прамежнасці на падаўжэнні між'ягадзічнае баразны так, каб, вядома ж, шырока разяўляцца, прымаючы любы чэлес, але абсалютна непрыдатную на якую б там ні было экскрэторную функцыю. Адным словам, усякія выдзяляльныя органы адсутнічалі, у выніку чаго істоты, уяўленыя такім чынам, маглі займацца каханнем, але яўна былі няздольныя харчавацца.
Можа быць, на гэтым усё і скончылася б, і было б аднесена на рахунак мастацкай умоўнасці, каб не ўмяшаўся Вучоны, які на пачатку снежня вярнуўся з Лансаротэ са справаздачай аб стане сваіх даследаванняў. Я па-ранейшаму жьгў у «Лютэцыі», але большасць часу бавіў у Шэвійі-Ляру; не ўваходзячы ў кіраўніцтва, я, тым не менш, належаў да ліку нешматлікіх непасрэдных сведкаў падзей, звязаных са знікненнем прарока, і карыстаўся агульным даверам; нават Наглядчык больш не меў ад мяне сакрэтаў. Безумоўна, у Парыжы, як заўжды. адбывалася шмат усякага — палітычныядэмаршы, культурныя імпрэзы, але я не сумняваўся, што самае важнае, самае значнае робіцца тут, у Шэвійі-Ляру. Я быў перакананы ў гэтым даўно, хоць і не змог выказаць гэтую ўпэўненасць у сваіх скетчах ці фільмах, бо рэальна раней не сутыкаўся з такім феноменам: безумоўна, палітычныя ці ваенныя падзеі, эканамічныя пераўтварэнні, эстэтычныя і культурныя змены могуць адыгрываць вялікую, часам вельмі вялікую ролю ў жыцці людзей, але нішто і ніколі не параўнаецца па сваім гістарычным значэнні з нараджэннем новай рэлігіі і крахам той, што існавала раней. Часам, усё яшчэ сутыкаюся ў бары «Лютэцыі» са сваімі знаёмымі, я казаў, што пішу напэўна, яны думалі, што я пішу раман, і таму не праяўлялі 284
асаблівага здзіўлення, у мяне заўсёды была рэпутацыя коміка, схільнага да белетрыстыкі; каб яны толькі ведалі, думаў я часам, каб яны маглі ведаць, што гаворка вядзецца не пра звычайны мастацкі твор, што я спрабую засведчыць на паперы адну з найважнейшых падзей у чалавечай гісторыі; каб яны маглі ведаць, думаю я цяпер, гэта ўсё адно іх не асабліва ўразіла б. Яны ўсе прызвычаіліся жыць млява і без прыкметных зменаў, прызвычаіліся ўсё менш цікавіцца рэальным жыццём і аддаваць перавагу яго апісальнаму каментару; я разумеў іх, я калісь быў такі самы — і ў вялікай, можа, нават у большай ступені такім заставаўся. Hi разу з таго моманту, як была запушчана акцыя «Дайце людзям секс. Зрабіце ім ласку», мне не прыйшло ў галаву самому скарыстацца сексуальнымі паслугамі нявестаў прарока; я ні разу не папрасіў ні ў адной адэпткі міласці ў выглядзе феляцыі ці проста дрочкі рукой, хоць мне з задавальненнем зрабілі б такую паслугу; у маёй галаве, у маім целе, у кожнай маёй клетцы па-ранейшамужыла Эстэр. Аднойчы я сказаў пра гэта Вэнсану, быў ранак, цудоўная, ужо зімовая раніца, я глядзеў на дрэвы ў гарадскім скверы за акном яго кабінета: маім выратаваннем магла стаць акцыя «Твая жанчына чакае цябе», але ўсё скліідалася іначай, зусім іначай. Ён сумна зірнуў на мяне, са счачуваннем, яму было няцяжка мяне зразумець, ён выдатна памятаў час, калі яго каханне да Сьюзэн здавалася безнадзейным. Я слаба махнуў рукой, праспяваўшы: «Ля-ля-ля», — і скурчыў грымасу, якая выйшла зусім не смешнай, і потым — гэткі Заратустра на схіле дзён — пацягнуўся ў сталовую.
Так ці іначай я прысутнічаў на сходзе, калі Вучоны абвясціў, што Вэнсанавы малюнкі — не проста мастацкі вобраз, але прадбачанне чалавека будучыні. Сам ён ужо даўно разглядаў харчаванне ў жывёл як сістэму прымітыўную і энергетычна слаба рэнтабельну ю з утварэннем яўна празмернай колькасці адыходаў, якія не толькі павінны неяк выводзіцца з арганізму, але і — вакуль будуць выведзены — наносяць яму немалую шкоду. Ён ужо даўно задумаў надзяліць новую чалавекападобную жывёлу сістэмаю фотасінтэзу, якая, па капрызе эвалюцыі, засталася прывілеем расліннага свету. Непасрэднае выкарыстанне сонечнае энергіі, несумненна, ёсць сістэмай болей надзейнай, болей трывалай і болей дасканалай,
сведчанне гэтаму — практычна неабмежаваная працягласць жыцця, дасягнутая раслінамі. Апроч таго, надзяленне чалавечай клеткі аўтатрофнымі здольнасцямі — аперацыя зусім не такая складаная, як можна ўявіць; пэўны час яго даследчыя групы ўжо працуюць над гэтым пытаннем; як высветлілася, колькасць генаў, якія адказваюць за працэс, — надзіва малая. Пераўтвораная такім чынам чалавечая істота будзе жыць за кошт сонечнае энергіі, а таксама вады і невялікай колькасці мінеральных соляў; стрававальная сістэма, а з ёю і сістэма экскрэторная, змогуць знікнуць — лішак мінералаў будзе лёгка выдаляцца з вадою праз пот.
Вэнсан, прызвычаены слухаць тлумачэнні Вучонага адным вухам, машынальна кіўнуў, а Наглядчык думаў увогуле пра нешта іншае: так, за некалькі хвілін, адштурхоўваючыся ад паспешліва зробленых мастаком накідаў, было прынята рашэнне аб Стандартнай Генетычнай Рэктыфікацыі, якую мусілі праходзіць усе без вынятку адзінкі ДНК перад вяртаннем да жыцця і якая пазначыла канчатковы разрыў паміж неалюдзьмі і іх продкамі. Хоць астатні генетычны код заставаўся нязменным; цяпер гаворка вялася пра новы від, а нават, па сугнасці, пра новае царства.
Даніэль25,1 1
Смешна сказаць, але менавіта СГР, прычыны якой першапачаткова ляжалі ў чыста эстэтычнай плоскасці, дазволіла неалюдзям без вялікай цяжкасці перажыць пазнейшыя кліматычныя катастрофы, пра якія на той час ніхто не падазраваў і якія прывялі да амаль поўнага вынішчэння людзей старой расы.
У гэтым вузлавым пытанні аповед Даніэляі таксама цалкам стасуецца з аповедамі Вэнсана 1, Злотана 1 і Жэрома 1, хоць кожны з іх адводзіць падзеі рознае месца. Вэнсані згадвае яе толькі ў асобных абзацах, Жэромі амаль зусім абыходзіць маўчаннем, а вось Злотан 1 прысвячае дзесяткі старонак як самой ідэі СГР, так і тым распрацоўкам, якія многімі месяцамі пазней дазволілі яе практычна ажыццявіць. Увогуле кажучы, аповед аб жыцці Даніэля 1 звычайна разглядаецца каментатарамі як цэнтральны і кананічны. Калі Вэнсан 1 часцяком залішне засяроджваецца на эстэтыцы рытуалаў, Злотані аддае выключную ўвагу сваім навуковым працам, аЖэромІ — пытаннямдысцыпліны іматэрыяльнага забеспячэння, Даніэльі — адзіны, хто дае нам поўнае і, адначасова, бесстаронняе апісанне нараджэння элахіміцкай царквы; калі астатнія, захопленыя штодзённыя руцінай, маглі думаць толькі пра вырашэнне практычных праблем, з якімі ім даводзілася сутыкацца, дык ён часцяком аказваўся адзіным, каму ўдавалася зірнуць на падзеі крыху збоку і рэальна ўсвядоміць значэнне таго, што адбываецца ў яго на вачах.