• Газеты, часопісы і г.д.
  • Магчымасць выспы  Мішэль Уэльбэк

    Магчымасць выспы

    Мішэль Уэльбэк

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 367с.
    Мінск 2012
    88.78 МБ
    —	Несмяротнасць, кажаш... — сказалаяна. — Нібы атрымліваеш другі шанс.
    —	1 трэці, і ўвогуле безліч шансаў, бясконца. Самая сапраўдная несмяротнасць.
    —	Згода; я згодная перадаць ім сваю ДНК і завяшчаю ім усю маёмасць. Дасі мне іх каардынаты. Я і Фоксава ўсё перадам. I маміна... — яна завагалася, яе твар пазмрачнеў. — Напэўна, з ёй ужо позна; яна не зразумее. У яе ўжо пачаліся болі; думаю, яна сапраўды хоча толькі памерці. Хоча нябыту.
    Хуткасць яе рэакцыі мяне ўразіла, і напэўна, якраз у гэты момант я падсвядома адчуў, што ў найбліжэйшы час можа адбыцца абсалютна новы феномен. Каб на Захадзе магла ўзнікнуць нейкая новая рэлігія — гэта само па сабе выглядала неверагодным, бо тры апошнія дзесяцігоддзі еўрапейскай гісторыі былі адзначаныя суцэльным, паўсюдным і нечувана хуткім разбурэннем традыцыйных рэлігійных вераванняў. У такіх краінах, як Іспанія, Полыпча, Ірландыя, глыбокая, аднадушная, усеагульная каталіцкая вера на працягу стагоддзяў вызначала жыццё грамадства і ўсіх чалавечых паводзінаў, абумоўлівала мараль і стасункі ў сям'і, ляжала ў падмурку культурнай і мастацкай дзейнасці, сацыяльнай іерархіі, правіл прыстойнасці і жыццёвых нормаў. На працягу ўсяго некалькіх гадоў, менш за жыццё аднаго пакалення, словам, за неверагодна кароткі час усё гэта знікла, выпарылася, ператварыўшыся ў нішто. Сёння ў гэтых краінах ніхто ўжо не верыў у Бога, ніяк на яго не зважаў і не памятаў нават, што ў яго верылі; і ўсё гэта адбылося лёгка, без канфліктаў, без гвалгу, без ніякіх пратэстаў, нават без ніякіх сапраўдных дыскусій на гэтую тэму — так, быццам нейкую цяжкую глыбу пэўны час трымалі ў падвешаным стане, а тады адпусцілі, і яна адразу вярнулася ў стан раўнавагі. Напэўна, духоўныя вераванні чалавецтва зусім не былі той масіўнай, крэпкай, непарушнай глыбай, якой іх выстаўлялі звычайна; напэўна, яны якраз былі тым, што ў чалавеку ёсць самага няўстойлівага, самага нетрывалага, самага падатлівага, каб раптам узнікнуць і гэтак сама раптоўна завяць.
    Большасць сведчанняў сыходзяцца ў тым, што якраз з гэтага часу элахіміцкая Царква пачала прывабліваць усё больш адэптаў і нястрымна разрастацца па ўсяму заходняму свету. Ажыццявіўшы ультра-хуткі бліцкрыг і менш як за два гады ўвабраўшы ўсе заходнія будысцкія плыні, элахіміцкі рух з не меншаю лёгкасцю падмёў парэшткі разваленага хрысціянства і павярнуў на Азію, чыя заваёва, пачынаючы з Японіі, таксама адбылася імгненна, што было асабліва дзіўна, калі ўспомніць, з якім поспехам гэты кантынент стагоддзямі супрацьстаяў усім намаганням хрысціянскіх місіянераў. Праўда, час цяпер быў не той, і элахімізм ішоў, так бы мовіць, па слядах спажывецкага капіталізму (які, узнёсшы маладосць у якасці найвышэйшай каштоўнасці, паступова разбурьгў пашану да традыцый і культ продкаў), — утымсэнсе, што элахімізм абяцаў неабмежаванае захаванне гэтай самае маладосці, а таксама асацыяваных з ёю ўцех.
    Іслам, на здзіўленне, аказаўся трывалейшым бастыёнам і супраціўляўся даўжэй. Абапіраючыся на масавую і несупынную іміграцыю, мусульманская рэлігія ўмацоўвалася ў заходніх краінах практычна такімі самымі тэмпамі, што і элахімізм; апелюючы перадусім ды выхадцаў з дзяржаваў Магрыбу і чорнай Афрыкі, яна карысталася ўсё большым поспехам і сярод «карэнных» еўрапейцаў, прычым выключна дзякуючы свайму мачызму. Адмова ад мачызму, зрабіўшы мужчын няшчаснымі, насамрэч не зрабіла шчаслівымі і жанчын. Усё большая колькасць людзей (сярод якіх жанчыны складалі большасць) марыла пра вяртанне да сістэмы, у якой жанчына была сарамлівая і паслухмяная, а яе цнота аберагалася. Зразумела, што паралельна з гэ-
    тым эратычны ўціск на маладое дзявочае цела не памяншаўся, а толькі ўзрастаў, і пашырэнне ісламу стала магчымым толькі дзякуючы шэрагу прыстасаванцкіх захадаў, уведзеных пад уплывам новага пакалення імамаў, якія, натхніўшыся, з аднаго боку, каталіцкай традыцыяй, а з другога — рэаліты-шоў і відовішчнымі тэлевізійнымі выступленнямі амерыканскіх евангелістаў, распрацавалі на паслуту мусульманскай публіцы навучальны сцэнар жыцця, які грунтаваўся на двух, няхай і адносна чужых мусульманскай традыцыі, паняццях: вяртанні ва ўлонне і адпушчэнні грахоў. Згодна з тыповаю схемай, якая ідэнтычна паўтараецца ў дзесятках тэлераманаў (найчасцей знятых у Турцыі ці ў Паўночнай Афрыцы), маладая дзяўчына, не зважаючы на прыгнечаных горам бацькоў, напачатку вядзе распусны вобраз жыцця: п'е, спажывае наркотыкі, спавядае поўнаю свабоду ў сексе. Потым, пад уплывам нейкай падзеі, якая робіцца для яе выратавальным шокам (пакутлівы аборт, сустрэча з маладым, сумленным і пабожным мусульманінам, які вучыцца на інжынера), яна адкідае прэч мірскія спакусы і ператвараецца ў паслухмянаю і цнатлівую жонку, пакрыўшы сябе паранджой. Такая самая схема існавала і ў мужчынскім варыянце, дзе, як правіла, прысутнічалі рэперы і галоўны акцэнт рабіўся на злачыннасці і спажыванні цяжкіх наркотыкаў. Г эты крывадушны сцэнар меў тым большы поспех, што ўзрост, у якім адбывалася вяртанне ва ўлонне мусульманскай царквы (а героям заўсёды было паміж дваццаццю двума і дваццаццю пяццю гадамі) выдатна супадаў з часам, калі маладыя магрэбінкі, якія ў малалецтве ўражваюць сваім хараством, нарэшце пачынаюць таўсцець і адчуваюць патрэбу ў менш адкрытым убранні. Такімчынам за адно-двадзесяцігоддзі ісламу ў Еўропе ўдалося ўзяць на сябе тую ролю, якую выконваў каталіцызм у час свайго росквіту: ролю «афіцыйнай» рэлігіі, якая арганізуе каляндар і забяспечвае паўсядзённую рытуалізацыю жыцця, надаючы ёй тым самым рытм і цыклічнасць; якая прапануе догмы, дастаткова простыя, каб іх зразумела большасць, але і дастаткова неадназначныя, каб прывабіць нават самы тонкі і праніклівы розум; якая ў прынцыпе спавядае суворую маральную строгасць, але на практыцы пакідае дастаткова масткоў, каб вітаць вяртанне ўсякага грэшніка. Той самы феномен назіраўся і ў Злучаных Штатах Амерыкі, перадусім сярод чар274
    наскурага насельніцтва, — з тою розніцай, што каталіцызм, чыім носьбітам выступалі імігранты-лацінаамерыканцы, тут яшчэ доўга захоўваў больш прыкметныя пазіцыі.
    Але ўсё гэта магло доўжыцца толькі часова, і нежаданне старыцца, трымацца вызначаных рамак і ператварацца ў добрую тоўстую мамку сямейства ўсяго праз некалькі год пашырылася і ў імігранцкіх слаях насельніцтва. Калі сацыяльная сістэма разбураецца, яна разбураецца цалкам, і ніякае вяртанне да яе немагчымае; законы сацыяльнае энтрапіі, якія паводле тэорыі аднолькава дзейсныя ў любой сістэме чалавечых стасункаў, знайшлі строгае навуковае пацверджанне толькі два стагоддзі пазней, дзякуючы даследаванням Д'юда і Хьюлета; але інтуітыўна пра іх ведалі ўжо вельмі даўно. Па сутнасці, падзенне ісламу на Захадзе на дзіва нагадвае крах камунізму некалькімі дзесяцігоддзямі раней: і ў адным, і ў друтім выпадку феномен адліўной хвалі, якая прыйшла з краінаў, што яе спарадзілі, за лічаныя гады змыў у краінах, што яе прынялі, усе, нават самыя ўплывовыя і багата фінансаваныя арганізацыі. Калі арабскія краіны ў выніку шматгадовай падрыўной працы, якая вялася галоўным чынам праз падпольнае падлучэнне да Інтэрнэту і спампоўванне культурных праграм разбэшчвальнага характару, атрымалі нарэшце доступ да ладу жыцця, заснаванага на масавым спажыванні, сексуальнай свабодзе і шырокіх магчымасцях баўлення вольнага часу, прыахвочванне мясцовага насельніцтва да гэтых каштоўнасцяў было настолькі ж нястрымным і шпаркім, як паўстагоддзем раней у краінах камуністычных. Рух пачаўся, як ужо не раз было ўчалавечай гісторыі, з Палястыны, дакладней, з раптоўнай адмовы палястынскіх дзяўчат зводзіць сваё жыццё да безупыннага нараджэння будучых ваяроў джыхаду і іх жадання карыстацца такой самай свабодай нораваў, якую мелі іх суседкі-ізраільцянкі. Цягам усяго некалькіх гадоў гэтая прага зменаў, падаграваная музыкай тэхна (гэтак сама, як гадамі раней прыхільнасць да капіталістычнага свету выхоўвалася праз рок, толькі цяпер усё ішло яшчэ эфектыўней дзякуючы карыстанню сецівам), пашырылася ва ўсіх арабскіх краінах, якія, сутыкнуўшыся з масавым бунтам моладзі, не змагліўстояцьперадяе напорам. I тады жыхарам Захаду стала цалкам ясна, што спрадвечная вера ў мусульманскіх краінах трымалася толькі на невуцтве і пры-
    нуцы; заходнія ісламісцкія рухі, будучы пазбаўленымі тылавой базы, неадкладна рухнулі.
    ТТТто да элахімізму, дык ён якраз-такі выдатна стасаваўся з цывілізацыяй вольнага баўлення часу, у нетрах якой нарадзіўся. He навязваючы ніякіх маральных абмежаванняў, зводзячы чалавечае жыццё да такіх катэгорый, як асабісты інтарэс і задавальненне, ён, разам з тым, пераняў галоўнае абяцанне ўсіх монатэістычных рэлігій — перамогу над смерцю. Проста, адкінуўшы ўсё цьмянае і датычнае душы, ён абмежаваў маштаб гэтай перамогі і прыроду абяцання бясконцым падаўжэннем фізічнага жыцця і бясконцым задавальненнем матэрыяльных жаданняў.
    Першая асноватворная цырымонія — узяццеўзоруДНК, — якой адзначалася далучэнне да веры кожнага новага адэпта, суправаджалася падпісаннем акта, згодна з якім нованавернуты пасля смерці перадаваў усю сваю маёмасць Царкве, а тая пакідала за сабой магчымасць інвеставаць яе ў свае праекты, але і абяцала вярнуць усё цэлым і спраўным адразу пасля яго адраджэння. Такія ўмовы не выклікалі ніякага шоку, тым больш што мэта заключалася ўадмаўленні ад усякага натуральнага размнажэння, а значыць, і ад усякай сістэмы перадачы спадчыны, а смерць успрымалася, як нейкі нейтральны перыяд, як звычайная паўза ў чаканні амалоджанага цела. Вынікам інтэнсіўнай кампаніі, праведзенайуамерыканскіх бізнесовых колах, стала далучэнне Стыва Джобса, які папрасіў — і атрымаў — дазвол адпісацьчасткі маёмасці дзецям, якія нарадзіліся ў яго да знаёмства з элахімізмам. Следам далучыліся Біл Гэйтс, Рычард Брэнсан, а тады і цэлая група кіраўнікоўнайбуйнейшых усясветных кампаній, пасля чаго колькасць прыхільнікаў толькі расла. Царква стала незвычайна багатай і ўсяго праз некалькі год пасля прарокавай смерці ператварылася ў першую еўрапейскую рэлігію, як паводле наяўнага капіталу, так і па ліку вернікаў.
    Другой асноватворнай цырымоніяй быў пераход да стадыі чакання будучага адраджэння — іншымі словамі, дасамазабойства. Пасля перыяду няпэўнасці і вагання ўрэшце ўсталяваўся звычай учыняць самазабойства публічна, паводле простага і гарманічнага рытуалу і ў час, які абіраўся самім адэптам, — калі ён лічыў, што яго фізічнае цела больш не дорыць яму тых радасцяў, на якія ён мае права разлічваць. Рытуал выконваўся 276