Магчымасць выспы  Мішэль Уэльбэк

Магчымасць выспы

Мішэль Уэльбэк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 367с.
Мінск 2012
88.78 МБ
Але я наступнымі днямі нічога такога не рабіў, я проста зноў патэлефанаваў Вэнсану. Хутка сцяміўшы, што сузіранне карціны яго сямейнага шчасця можа быць мне балючым, ён прапанаваў сустрэцца ў бары «Лютэцыі». Праўда, гаварыў ён выключна пра свой праект амбасады, які цяпер ператварыў у інсталяцыю, яе публікай меліся стаць людзі будучыні. Ён замовіў ліманад, але так да яго й не дакрануўся; у бар завітваў усякі піпл, заўважаючы мяне, людзі па-змоўніцку, на мігах віталіся, але Вэнсан не зважаў на гэта. Ён гаварыў, нават не паглядаючы на мяне, не правяраючы, ці я слухаю, гаварыў
разважным і адначасова адсутным голасам, нібы надыктоўваў на магнітафон ці даваў паказанні следчаму. Чым далей ён тлумачыў сваю ідэю, тым я больш усведамляў, што ён пастуттова адыходзіць ад першапачатковага плана, што праект набывае ўсё большы размах і за мэту ён цяпер мае штось іншае, а не проста засведчанне таго, што аднаму прыўладнаму пісьменніку XX стагоддзя спадабалася ахрысціць «чалавечаю доляй». Адносна чалавецтва сведчанняў і так хапае, зазначыў ён, і ўсе яны супадаюць у сваёй невясёлай выснове; так што з гэтым усё ясна. А таму ён спакойна, але беспаваротна пакідае берагі чалавецтва і бярэ курс на абсалютна іншы жыццёвы абшар; я не адчуваў сябе здольным пайсці туды следам за ім, хоць, несумненна, гэта была адзіная прастора, дзе ён сам мог дыхаць, і, несумненна, гэта была адзіная мэта яго жыцця, а значыць, да гэтае мэты ён мусіў ісці ў адзіноце; зрэшты, ён у адзіноце заўсёды і жыў.
Мы ўжо не ранейшыя, мякка, але ўпэўнена сказаў ён, мы сталі вечныя; зразумела, нам патрэбен час засвоіць гэтую думку, зрабіць яе звыклай; тым не менш ужо цяпер усё карэнным чынам змянілася. Пасля ад'езду адэптаў Вучоны застаўся ўЛансаротэ і, разам з некалькімі тэхнічнымі работнікамі, далей праводзіць даследаванні; няма ніякага сумневу, што вынік будзе ўрэшце дасягнуты. Мазгі ў чалавека маюць агромністыя памеры, непрапарцыйныя ў параўнанні з прымітыўнымі патрабаваннямі, абмежаванымі неабходнасцю падтрымліваць жыццё і элементарна шукаць ежу і палавых партнёраў; але ўжо зусім хутка мы зможам нарэшце выкарыстоўваць іх цалкам. Ніякая духоўная культура ніколі не магла развівацца ў грамадствах з высокім узроўнем злачыннасці, нагадаў ён, бо ўмова свабоды мыслення заключаецца ў фізічнай бяспецы; ніякая ідэя, ніякая паэзія, ніякая нават найменшая творчая задума не можа нарадзіцца ў чалавека, вымушанага клапаціцца пра сваё выжыванне, вымушанага ўвесь час жыць з аглядкай. Цяпер, калі забяспечана захаванне нашага ДНК і патэнцыйна мы сталі несмяротныя, сказаў ён, мы фактычна апынаемся ва ўмовах абсалютнай фізічнай бяспекі — такой бяспекі, якую чалавек дагэтуль ніколі не ведаў; што з гэтага можа выйсці, прадбачыць немагчыма — то бок, у плане інтэлектуальным і ў плане духоўным.
Гэтая мірная прыяцельская размова на тэму, якая нібыта ні да чаго не абавязвала, прынесла мне вялікую палёгку, і я ўпершыню задумаўся пра сваю асабістую несмяротнасць, змог шырэй паглядзець на рэчы; але, вярнуўшыся ў нумар, заўважыў на сваім мабільніку паведамленне ад Эстэр, кароткае іпростае: «I miss you»1, — і, адразувярнуўшысяўсваюплоцевую абалонку, адчуў, як яна мне патрэбна. Радасць — штука такая рэдкая. Назаўтра я вылецеў у Мадрыд.
1 Я па табе сумую (анг.).
Даніэль25,8
Неверагоднае значэнне, якое людзі надавалі сваім сексуальным праблемам, заўсёды выклікала ў іх каментатараўнеалюдзей страшэннае здзіўленне. Ва ўсякім разе, было проста балюча глядзець, як Даніэльі паступова набліжаецца да Нядобрага таінства, як называе гэта Вярхоўная Сястра; было балюча бачыць, як да яго крок за крокам прыходзіць усведамленне той праўды, якая, стаўшы відавочнаю, можа яго толькі знішчыць. Цягам усёй гісторыі большасць мужчын з дасягненнем пэўнагаўзростулічылі слушным згадваць пытанні сексу як нешта юнацкае і пустое, а за сапраўдныя тэмы — тэмы, вартыя ўвагі сталага чалавека, — уважалі палітыку, бізнес, ваенную справу і г. д. За эпохай Даніэля 1 на паверхню пачала прабівацца праўда; яна праяўлялася ўсё выразней, і станавілася ўсё цяжэй хаваць, што сапраўдныя мэты мужчыны, адзіныя, да якіх ён заўсёды несвядома імкнуўся б, калі б у яго захоўвалася такая магчымасць, маюць выключна сексуальны характар. Ддя нас, неалюдзей, гэта сапраўдны пункт спатыкнення. Вярхоўная Сястра папярэджвае, што мы ніколі не здолеем скласці дастаткова адэкватнага ўяўлення пра гэты феномен, мы можам наблізіцца да яго разумення, толькі пастаянна маючы на ўвазе шэраг ідэяў, якія тычацца рэгуляцыйных працэсаў і галоўная з якіх заключаецца ў тым, што ў чалавечым відзе, як і ва ўсіх відах жывёл, якія яму папярэднічалі, выжыванне нейкай адной асобіны не мела ніякага значэння. Дарвінаўская выдумка пра «барацьбу за выжыванне» доўга хавала той элементарны факт, што генетычная каштоўнасць індывіда, яго здольнасць перадаць нашчадкам свае характэрныя рысы можа быць груба зведзеная да аднаго параметра: агульнай колькасці патомства,
якое ён здольны запачаткаваць. Таму зусім не дзіва, што жывёла, любая жывёла ўвогуле, гатова ахвяраваць сваім шчасцем, фізічным дабрабытам і нават жыццём у надзеі на звычайную палавую сувязь: воля віду (гаворачы ў фіналістычных тэрмінах), уся гарманальная сістэма з яе магутнымі рэгулятарамі (калі трымацца дэтэрміналісцкага падыходу) амаль непазбежна дыктуюць такі і толькі такі выбар. Яркая афарбоўка і бліскучае апярэнне, шумныя і паказушныя любоўныя рытуалы, здаецца, толькі спрыяюць драпежнікам у выяўленні і пажыранні адпаведных самцоў; тым не менш на генетычным узроўні і такая пігментацыя, і такія паводзіны заўсёды падтрымліваліся, бо забяспечвалі больш эфектыўнае размнажэнне. 3 не меншаю сілай гэтая падпарадкаванасць асобіны віду, закладзеная на ўзроўні нязменных біяхімічных працэсаў, праяўляецца і ў такой жывёлы як чалавек, з тою розніцай, што палавыя памкненні, не абмежаваныя перыядамі цечкі, могуць адбываццатутбезупынна, — чалавечыя аповеды аб жыцці паказваюць, напрыклад, што падгрыманне фізічнай знешнасці, спрыяльнай дзеля спакушэння прадстаўнікоў іншага полу, было адзінай прычынай захоўваць здароўе, і руплівы дагляд свайго цела, якому сучаснікі Даніэля 1 прысвячалі ўсё большую частку вольнага часу, не меў ніякай іншай прычыны.
Палавая біяхімія ў неалюдзей — і відаць, у гэтым крыецца сапраўдная прычына ўдуіпша і дыскамфорту, якія ўзнікалі ў мя не, пакуль я чытаў аповед жыцця Даніэляі, праходзячы следам за ім усе этапы яго пакутаў, — практычна засталася нязменнаю.
Даніэльі ,20
Нішто знішчае.
Марцін Гайдэгер
3	пачаткам жніўня над цэнтральнай раўнінай усталявалася зона высокага ціску, і, прызямліўшыся ў аэрапорце Барахаса, я адразу адчуў, што справы дрэнь. Спёка была нясцерпная, а Эстэр спазнялася; яна прыехала толькі праз паўгадзіны, улетняй сукенцы на голае цела.
Я забыў крэм для расцягвання сексу ў «Лютэцыі», і гэта была першая памылка; я кончыў занадта хутка і ўпершыню адчуў, што яна крыху расчараваная. Яна трошкі яшчэ паёрзала на маім няўхільна слабеючым чэлесе, потым, змірыўшыся, адсунулася, пакрыўджана выпнуўшы губкі. Я шмат бы аддаў, каб у мяне ўстаў ізноў; мужчыны ад нараджэння жывуць у няпростым свеце, у свеце прымітыўнага і жорсткага адбору, і без разумення жанчын мала каму з іх удалося б выжыць. У той момант я, здаецца, зразумеў, што за маёй адсутнасцю яна спала з кімсьці другім.
Мы выправіліся на метро выпіць па келіху з парай яе сяброў; мокрая ад поту сукенка ліпла да яе цела, выдатна вымалёўваліся бугаркі саскоў, ямка паміж ягадзіцамі; зразумела, што ўсе хлопцы ў вагоне лупілі на яе вочы; некаторыя нават пасылалі ўсмешкі.
Мне было цяжка ўдзельнічаць у размове, толькі часам удавалася ўлавіць нейкую фразу, абмяняцца параю рэплік, але хутка я згубіў нітку цалкам, дый, па праўдзе, я думаў пра іншае, я адчуваў, што стаю на слізкім, вельмі нетрывалым адхоне. Як толькі мы вярнуліся ў гатэль, я ў лоб задаў ёй пытанне; яна
прызналася проста, нічогане тоячы: «Itwas an ex-boyfriend... — сказала яна, нібыта жадаючы патлумачыць, што ў гэтым не было нічога сур'ёзнага, і пасля секунднага вагання дадала. — And a friend of him»1.
Значыць, ix было двое; ну, так, двое, урэшце, у яе такое не ўпершыню. Яна сустрэла свайго былога выпадкова, у бары, ён быў з сябрам, ну, адно за другое, карацей, у выніку яны ўсе ўтраіх апынуліся ў адным ложку. і як гэта было, не ўгрымаўшыся, спытаў я. «Good... good...» — адказала яна, крыху азадачаная паваротам, які прымала размова. I ўдакладніла з мімавольнай усмешкай: «It was... comfortable»2. Было зручна, ясна; я мог уявіць. Я зрабіў над сабой жудаснае намаганне, каб не спытаць, ці смактала яна ў яго, ці ў яго сябра, ці ў абодвух, ці не дала ім у зад; карціны замільгалі адна за адной, і я адчуў, як яны свідруюць мае мазгі; гэта, напэўна, было добра бачна, бо яна змоўкла і яе лоб заклапочана наморшчыўся. I тады яна прыняла адзіна магчымае рашэнне, узяўшыся за мой чэлес, прычым узялася з такою пяшчотай і такім спрытам пальцаў і губ, што, насуперак маім спадзяванням, у мяне зноў устаў, і праз хвіліну я зноў быў у ёй, і ўсё было добра, усё зноў было добра, я цалкам кантраляваў сітуацыю, і яна таксама, я думаю нават, што яна даўно ўжо не перажывала такога моцнага аргазму, — прынамсі са мной, падумаў я дзве хвіліны пазней, але гэты раз мне ўдалося адагнаць навязлівую думку, я вельмі пяшчотна сціснуўяеўабдымках, зусёю пяшчотай, наякую быўздольны, і засяродзіў усе свае сілы на яе целе, на прысутнасці, тут і цяпер, яе цела, такога цёплага, такога жывога.
Сваёй мяккасцю, нешматслоўнасцю, нявыказанасцю гэтая сцэна, як я цяпер думаю, зрабіла рашучы ўплыў на Эстэр, і наступнымі тыднямі ўсе яе паводзіны кіраваліся адною думкай: нічым мяне не траўмаваць і пастарацца нават, у меру магчымасцяў, зрабіць мяне шчаслівым. А магчымасці зрабіць мужчыну шчаслівым яна мела багатыя; і я памятаю гэты час як адну суцэльную радасць, як штохвілінную плоцевую асалоду — такую, што, здавалася, яе нельгатрываць, немагчыма
’ Гэта быў мой былы бойфрэнд... I ягоны сябар (анг.).
2 Добра... добра... Было... зручна (анг.).
перажыць. і яшчэ я памятаю яе прыязнасць, яе глыбокае, далікатнае разуменне і яе спагаду, але гэта і не ўспамін нават, ён не канкрэтызаваны ні ў якіх вобразах, проста я ведаў, што пражыў тыя дні, а можа, і тыдні ў пэўным стане — у стане поўнай, самадастатковай, але і цалкам чалавечай дасканаласці, магчымасць якой часам выпадала адчуць некаторым мужчынам, але даць яе колькі-небудзь прыблізнае апісанне не ўдалося дагэтуль нікому.