Магчымасць выспы  Мішэль Уэльбэк

Магчымасць выспы

Мішэль Уэльбэк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 367с.
Мінск 2012
88.78 МБ
Што да аповеду аб жыцці Вэнсанаі, то ён вытрыманы ў зусім іншай танальнасці і сваёй эліптычнай сцісласцю не раз збіваў з тропу сваіх каментатараў, але і ў ім дакладна пацвярджаецца паслядоўнасць апісаных падзей, уключаючы патэтычны эпізод з самагубствам Жэрара, — таго самага, якога Даніэльі называў Гумарыстам, — пасля некалькіх тыдняў беспрытульнага бадзяння ён павесіўся ў сваёй келлі, калі ўжо і Злотан 1, і Жэром 1 пачалі самі задумвацца, пгго з ім трэба канчаць. Усё больш заліваючы сум алкаголем, Жэрар аддаваўся слёзным успамінам пра маладыя гады, якія правёў з прарокам, пра «вясёлыя выбрыкі», якія яны выкідвалі разам. Мяркуючы па ўсім, ні адзін, ні другіўіснаванне элахімаў ні секунды не верьілі. «Гэта быў проста жарт... — паўтараў ён, — проста прыкол двух прытьірчалых хлопцаў. Мы тады пакаштавалі грыбкоў, а пасля нас панесла гуляць між вулканаў, вось мы і прытрызнілітам гэтае вар'яцтва. У мяне
іўдумках не было, uno ўсётакдалёка зойдзе...» Яго балбатня пачынала назаляць, бо афіцыйна ад культу элахімаў ніхто не адмаўляўся, хоць досыць хутка ён і сышоў на нішто. Hi Вэнсані, ні Злотані, па сутнасці, не надавалі асаблівага значэння гіпотэзе аб pace творцаў-іншапланецянаў, але абодва падзялялі меркаванне, што чалавек як від хутка знікне і што на змену яму трэба рыхтаваць пераемніка. На думку Вэнсанаі, нават калі чалавека і маглі стварыць элахімы, апошнія падзеі ўсё адно даводзілі, што цяпер ён сам уступіў у стадыю элахімізацыі — у тым сэнсе, што з гэтага моманту сам, у сваю чаргу, стаў уладаром і творцам жыцця. I амбасада, разгляданая ў такім ракурсе, паўставала як мемарыял чалавецтву, прызначаны сведчыць пра яго былыя памкненні й каштоўнасці ў вачах будучай расы, іпто, дарэчы, выдатна ўпісвалася ў класічныя традыцыі мастацтва. Што да Жэромаі, то пытанне з элахімітамі яму было глыбока абыякавае, абы не замінала займацца тым, што яго сапраўды займала, — стварэннем і арганізацыяй уладных структур.
Такое разыходжанне ў поглядах у трыумвіраце заснавальнікаўадыграла, якужо не раз падкрэслівалася, немалаважную ролю ў размеркаванні між імі ўзаемадапаўняльных функцый і нямала паспрыяла аглушальнаму поспеху, які элахімізм спазнаў за наступныя некалькі гадоў пасля Вэнсанава «уваскрэсення». Тым больш пераканаўчай, дарэчы, выглядае на гэтым фоне поўная суладнасць пададзеных імі сведчанняў.
Ускладненне светуніяк не апраўданае.
Іў Руасі. 3 інтэрв'ю Марсэлю Фрэтрэзу.
Пасля неверагоднага напружання, якое папярэднічала ўваскрэсенню прарока ў абліччы Вэнсана, пасля кульмінацыі, якім стала яго з'яўленне перад камерамі на выхадзе з грота, у промнях заходняга сонца, наступныя дні захаваліся ў мяне ў памяці пачуццём няяснай, амаль радаснае разрадкі. Наглядчык і Вучоны хутка акрэслілі межы сваіх паўнамоцтваў; і мне стала ясна, што, нават калі паміж імі не можа ўзнікнуць сімпатыі, яны будуць іх строга трымацца і складуць эфектыўны тандэм, бо маюць адзін у адным патрэбу, разумеюць гэта і вызначаюцца аднолькавай прыхільнасцю да бездакорнай арганізацыі.
Ужо на другі дзень Вучоны закрыў журналістам доступ на тэрыторыю і ад імя Вэнсана адмовіўся ад усіх інтэрв’ю; ён наватзапатрабаваўзабараніцьаблёты — што неадкладна было забяспечана шэфам паліцыі, які хацеў аднаго: па магчымасці суцішыць навакольны ажыятаж. Прынятыя Вучоным захады не мелі ніякай асаблівае мэты, апроч як паказаць сусветным медыям, што ён — адзіны ўладальнік усёй інфармацыі, стаіць ля яе вытокаў і ніхто без яго дазволу не атрымае нічога. У выніку, беспаспяхова патоўкшыся перад брамай, журналісты пачалі раз'язджацца ўсё большымі групамі, і праз тыдзень мы зноў засталіся адны. Вэнсан, здавалася, цалкам перайшоў у іншую рэальнасць, кантакты паміж намі спыніліся; аднойчы, праўда, спаткаўшы мяне на камяністай сцежцы, што вяла да нашых колішніх келляў, ён прапанаваў зайсці паглядзець, як прасоўваецца праект амбасады. Я ўвайшоў следам за ім
у падземную залу з белымі сценамі, абвешанымі калонкамі і відэапраектарамі, і ён запусціўна кампутары «прэзентацыю». Гэта была не амбасада, нават, па праўдзе кажучы, не праект. Мне здавалася, што я іду скрозь нейкія агромністыя светлавыя заслоны, якія нараджаюцца, робяцца болей выразнымі і зноў растаюць у прасторы. Часам мяне абступаў карагод нейкіх прыгожанькіх бліскучых прадметаў, якія нібы па-сяброўску туліліся да мяне адусюль; і потым нахлынала новая гіганцкая святлівая хваля, якая змывала ўсё, і нараджаўся новы дэкор. Усё вакол было цяпер белае, ад снежна-крыштальнага да малочнага, ад матавага да асляпляльнага; гэта не стасавалася з ніякай рэальнасцю, але было прыгожа. Я падумаў, што, можа быць, у гэтым і ёсць сапраўдная прырода мастацтва — дазваляць убачыць свет крозаў, свет немагчымага, — і што сам я ніколі да такога нават не набліжаўся, нават не адчуваў сябе здольным на гэта; і яшчэ я зразумеў, што іронія, гумар, камізм павінны памерці, бо прышлы свет будзе светам шчасця, і ім там не будзе месца.
У Вэнсане не было нічога ад дамінуючага самца, ён не любіў гарэмы і неўзабаве пасля прарокавай смерці меў доўгую размову са Сьюзэн, пасля якой астатнія дзяўчаты былі адпушчаныя на свабоду. He ведаю, пра што яны гутарылі, не ведаю, у што яна магла паверыць, ці ўбачыла ў ім рэінкарнацыю прарока, ці прызнала за Вэнсана, ці ён сам адкрыў ёй, што прарок — яго бацька, або, можа, яна прыдумала нешта сярэдняе; думаю, усё гэта было ёй не так важна. Няздольная да рэлятывізму, даволі абыякавая да пытання, у чым ёсць праўда наогул, Сьюзэн маглажыцьтолькіўкаханні, аддаючысяямуда астатку. Цяпер, знайшоўшы новы аб'ект кахання, а можа, кахаючы яго ўжо даўно, яна адначасова знайшла новы сэнс жыцця, і я дакладна ведаў, што яны будуць разам да апошняга дня, пакуль смерць, як той казаў, не разлучыць іх, з тою розніцай, што гэты раз смерці, магчыма, не будзе, Міцкевічу ўдасца ажыццявіць свае планы, яны адродзяцца ў абноўленых целах і — упершыню ў гісторыі чалавецтва — будуць жыць сапраўды ў вечным каханні. Каханне канчаецца не таму, што некалі натамляе, дакладней, яно натамляе таму, што нас пад'юджвае нецярпенне, нецярпенне целаў, якія ведаюць, што ім наканавана памерці, але хочуць жыць, хочуць за адведзены ім кароткі адрэзак не 236
выпусціць ніводнага шансу, ніводнай магчымасці, хочуць напоўніцу выкарыстаць той абмежаваны, уніклівы, шэры кавалак жыцця, што належыць ім, і таму не могуць кахаць нікога, бо ўсе ім здаюцца абмежаванымі, уніклівымі, шэрымі.
Нягледзячы на новуто арыентацыю на карысць манагаміі — якая, зрэшты, усяго толькі мелася на ўвазе: Вэнсан ніяк яе не агучваў, не выдаў у гэтым сэнсе ніякае дырэктывы, а тое, што ён абмежаваў свае адносіны адною Сьюзэн, было чыста яго асабістым выбарам, — наступны пасля «уваскрзсення» тыдзень быў адзначаны павышанай сексуальнай актыўнасцю, болып разняволенай і больш разнастайнай, я чуў нават пра сапраўдныя калектыўныя оргіі. Тым не менш, прысутныя ў лагеры пары, здаецца, ніяк ад гэтага не пацярпелі, не было адзначана ніводнага разрыву сямейных сувязяў, нават ніводнай звады. Перспектыва зусім блізкае несмяротнасці надала, відаць, пэўнай вагі паняццю няўласніцкага кахання, якое прарок спавядаў усё жыццё, хоць па-сапраўднаму так і не здолеў унушыць сваё перакананне нікому; думаю, яго смерць, а з ёй і знікненне яго ўсёпрыгнятальнага мужчынскага вяршэнства якраз і разняволілі астатніх адэптаў, абудзілі ў іх жаданне пажыць болей лёгкім, болей гуллівым жыццём.
А ў маім жыцці наўрад ці мяне чакала нешта настолькі ж вясёлае, і я прадчуваў гэта ўсё мацней. Толькі напярэдадні ад'езду мне ўдалося нарэшце звязацца з Эстэр: яна растлумачыла, што была вельмі занятая, бо атрымала галоўную ролю ў кароткаметражцы, гэта была нечаканая ўдача, яе ўзялі ў апошні момант, і здымкі пачаліся адразу пасля ейных іспытаў — якія, дарэчы, яна здала бліскуча; адным словам, яна гаманіла са мной пра саму сябе. Праўда, яна чула і пра падзеі на Лансаротэ іведала, штоя -непасрэдныіхсведка. «Quefuerte!»1 — толькі і ўсклікнула яна, што, па-мойму, як каментар гучала якраз такі слаба; і тады я зразумеў, што не скажу ёй нічога, што буду трымацца пашыранай версіі аб можа быць і махлярстве і не згадаю ніколі, да якой ступені быў сам замяшаны ў гэтых падзеях, а яшчэ — што адзіным чалавекам, з якім я, можа быць, калі-небудзь змагу загаварыць пра гэта, будзе Вэнсан.
’Магугна! (ісп.).
Толькі цяпер да мяне дайшло, чаму шэрыя кардыналы і нават звычайныя сведкі гістарычных падзеяў, глыбінныя прычыны якіх засталіся невядомымі шырокай публіцы, раней ці пазней адчуваюць патрэбу вызваліць сумленне ад гэтага грузу і выкласці ўсё, што ведаюць, на паперы.
Назаўтра Вэнсан узяўся падвезці мяне ў аэрапорт Арэсіфэ і сам сеў за руль недарожніка. Калі мы зноў ехалі паўз той дзіўны пляж з чорным пяском, перасыпаным маленькімі белымі каменьчыкамі, я паспрабаваў растлумачыць яму, адкуль у мяне гэтая патрэба ў пісьмовай споведзі. Ён слухаў уважліва і, прыпаркаваўшыся насупраць залы адлётаў, даўдазволапісаць усё, што я бачыў. Але ггублікацыя стане магчымай толькі пасля маёй смерці, або, прынамсі, перш чым нешта публікаваць, дый, дарэчы, проста даць пачытаць каму-небудзь, я павінен дачакацца афіцыйнага дазволу ад Царкоўнага кіраўніцтва, то бок трыумвірату, у які, апроч яго, уваходзілі Вучоны й Наглядчык. Я лёгка пагадзіўся на гэтыя ўмовы — і ведаў, што ён мне давярае, — але адчуў, што яго думкі занятыя нечым яшчэ, быццам мая просьба падштурхнула яго да развагаў, якія яму самому яшчэ няясныя, і яму не ўдаецца ў іх разабрацца.
Чакаючы пасадкі, мы прайшлі ў залу з агромністымі вокнамі, з якіх адкрываўся від на ўзлётна-пасадачныя палосы. Удалечыні віднеўся звыклы абрыс вулканаў, якія на фоне цёмна-сіняга неба выглядалі амаль прыветна. Я адчуваў, што Вэнсан хацеў бы надаць нашаму развітанню больш цеплыні, час ад часу ён паціскаў мне руку, браў за плечы; але адпаведныя словы ніяк не прыходзілі, дый адпаведныя жэсты ён рабіць не ўмеў. Раніцай таго дня ў мяне ўзялі ўзор ДНК, і цяпер я афіцыйна належаў да Царквы. Калі сцюардэса абвясціла пасадку на рэйс да Мадрыда, я падумаў, што гэтая выспа з роўным, сярэднім кліматам, з мінімальным ваганнем тэмпературы і колькасці сонечныхдзённапрацягугода — ідэальнаемесцадляпераходу да вечнага жыцця.