Магчымасць выспы
Мішэль Уэльбэк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 367с.
Мінск 2012
ато й увогуле «нулегаміі» — за выключэннем маладых і прыгожых дзяўчат, якіх прарок часам запрашаў на ноч раздзяліць з ім ложак. Карацей, прарок у сваёй секце паводзіў сябе як чысты альфа-самец, і яму такі ўдалося задушыць у сваіх паплечніках усякі мужчынскі пачатак: яны не толькі не мелі сексуальнага жыцця, але больш да яго не імкнуліся, яны забаранілі сабе ўсякае заляцанне да самак і прасякнуліся думкай, што секс — выключная прэрагатыва прарока; цяпер я сцяміў, чаму ў сваіх лекцыях ён так упарта ўзносіў жаночыя вартасці і так бязлітасна нападаў на мачызм: яго задачай было спакладаць слухачоў. Дарэчы, у большасці малпаў, выпрацоўка тэстастэрону ў самцоў, якія маюць падпарадкаванае становііпча, паступова падае і ўрэшце зусім спыняецца.
Неба патроху яснела, хмары рассейваліся; раўніна без асаблівай надзеі чакала апошняга промня, перад тым як настане ноч. Зусім побач з выспай пралягаў Тропіка Рака — у не-пасрэ-днём суседстве, як сказаў бы Гумарыст, калі б быў здольны адпускаць свае жартачкі. «Гэта абасца-людна няважна... я на снеданне люблю хуйхуюзныя камякі...» — вось досціпы, якімі ён звычайна спрабаваў дадаць весялосці ў нашыя будні. Што чакала гэтага небараку цяпер, калі Малпы № 1 не стала? Ён зацкавана пазіраў на Наглядчыка іВучонага, — адпаведна, Малпу № 2 і Малпу №3, — атыяпаранейшаму мералі пакой крокамі, пачынаючы мераць адзін аднаго поглядам. Калі дамінуючы самец страчвае здольнасць здзяйсняць сваю ўладу, выпрацоўка тэстастэрону ў большасці малпаў аднаўляецца. Наглядчык мог разлічваць на адданасць ваенізаванага аддзялення арганізацыі: ён сам падбіраў ахову, сам яе навучаў, ахоўнікі падпарадкоўвалася толькі яму; прарок пры жыцці цалкам пакладаўся на яго ў гэтых пытаннях. 3 другога боку, лабаранты і тэхнічны персанал, адказны за генетычны праект, мелі справу толькі з Вучоным і ні з кім болей. Карацей, у наяўнасці меўся класічны канфлікт паміж грубаю сілай і інтэлектам, паміж праявамі тэстастэрону на базавым узроўні і на ўзроўні болей інтэлектуальным. Я падумаў, што ў любым выпадку гэта надоўга, і сеў на пуф непадалёк ад Вэнсана. Той, здаецца,
усвядоміў нарэшце маю прысутнасць, слаба ўсміхнуўся і зноў паглыбіўся ў свае думкі.
Хвілін пятнаццаць усе маўчалі; Вучоны і Наглядчык так і соўгаліся па пакоі, палас прыглушаў іх хаду. 3 улікам наяўных абставін, я адчуваў сябе досыць спакойна; я разумеў, піто ў бліжэйшы час ні ад мяне, ні ад Вэнсана нічога не патрабуецца. У гэтай гісторыі мы былі проста пабочныя, ганаровыя малпы; апускалася ноч, у пакой залятаў вецер: італьянец літаральна вынес выбухам усю шыбу.
Гумарыст раптам выняў з кішэні палатнянай курткі лічбавы фотаапарат — трохмегапіксельны «Sony DSCF 101», япазнаўмадэль, бо саммеўтакую, перш чым купіў Мінольту «Dimage А2» на восем мегапікселяў з паўаўтаматычнай факусіроўкай, больш адчувальнай пры слабым асвятленні. Наглядчык і Вучоны знерухомелі і, разявіўшы рот, назіралі, як няшчасны блазан лавіруе па пакоі, шчоўкаючы кадр за кадрам. «Жэрар, з табой усё ў парадку?» — папытаўся Наглядчык. Але, па-мойму, з ім было зусім не ў парадку, ён машынальна ціснуў на кнопку, нават не наводзячы камеру, і калі наблізіўся да акна, у мяне ўзнікла выразнае адчуванне, што ён зараз скінеццаўніз. «Досыць!» — рыкнуў Наглядчык. Гумарыст застыў, рукіўяготак дрыжалі, што ён выраніў апарат. Франчэска, якая па-ранейшаму безуважна сядзелаўкуце, коратка ўсхліпнула. Вучоны таксама застыў, павярнуўся да Наглядчыка і зірнуў яму проста ў вочы.
— Пара прымаць рашэнне... — прамовіў ён голасам без адценняў.
— Трэба тэлефанаваць у паліцыю, вось і ўсе рашэнні.
— Калі паклічам паліцыю, арганізацыі канец. Скандалу мы не перажывем, і ты гэта ведаеш.
— Ты маеш іншыя прапановы?
Павісла новая маўклівая паўза, гэты раз нашмат болей напружаная: супрацьстаянне распачалося, і я адчуў, што цяпер яно мусіць дайсці да свайго вырашэння; падсвядома ў мяне нават прамільгнула досыць выразная думка, што я стану сведкам яшчэ адной гвалтоўнай смерці. Страта харызматычнага лідэра — момант, які ўсякім рухам рэлігійнага кшталту перажываецца незвычайна цяжка; 218
калі сам лідэр не паклапаціўся загадзя прызначыць сабе пераемніка, гэта амаль немінуча канчаецца схізмай.
— Ён думаў пра смерць... — раптам прамовіў Жэрар дрыготкім, амаль дзіцячым голасам. — Апошнім часам ён усё часцей загаворваў са мной пра гэта; ён не хацеў, каб арганізацыя распалася, ён вельмі баяўся, што пасля яго ўсё разваліцца. Мы павінны нешта зрабіць, мы павінны паразумецца...
Наглядчык насупіў бровы і ледзь прыкметна павярнуў галаву ў яго бок — як рэагуюць на нейкі дакучлівы шум; вернуты да ўсведамлення сваёй поўнай нікчэмнасці, Жэрар асекся, рухнуў на пуф побач з намі і, панурыўшы голаў, ціхмяна склаў на каленях рукі.
— Нагадаю табе, — спакойным тонам прамовіў Вучоны, па-ранейшаму гледзячы Наглядчыку ў вочы, — смерцьдля нас зусім не канец, і гэта найпершы наш догмат. Мы маем генетычны кодпрарока, трэба ўсяго толькі пачакаць, пакуль працэдура будзе даведзеная да ладу...
— Ты думаеш, нехта будзе чакаць дваццаць год, пакуль твая штука запрацуе? — злосна гыркнуў Наглядчык, ужо не спрабуючы хаваць варожасці.
Вучонага аж скаланула ад такой абразы, але ён адказаў спакойна:
— Хрысціяне чакаюць ужо дзве тысячы гадоў...
— Можа быць, але тым часам ім давялося арганізаваць царкву, а як гэта робіцца, ужо ж я разбіраюся лепей. Калі давялося вызначаць вучня, які стане яго наступнікам, Хрыстос выбраў Пятра; няхай той быў не самы бліскучы, не самы разумны, не самы абазнаны ва ўсіх таемнасцях, але ён быў найлепшьі арганізатар.
— Калі я пакіну праект, табе не будзе кім мяне замяніць; а ў гэтым выпадку ўсякая надзея на ўваскрэсенне адмяняецца. He думаю, каб табе ўдалося пратрымацца доўга пры такіх абставінах...
Ізноў настала маўчанне, яшчэ болей гнятлівае; у мяне не складалася ўражання, што яны здолеюць паразумецца, усё паміж імі зайшло надта далёка, і ўжо надта даўно; у амаль поўнай цемры я ўбачыў, як Наглядчык сціснуў кулакі. У гэты момантзагаварыўВэнсан: «Ямагу заняцьмесцапрарока», —
сказаўён лёгкім, ці не вясёлым голасам. Абое злоснікі ажно ўздрыгнулі, Наглядчык скочыў да выключальніка, запаліў святло і, падбегшы да Вэнсана, узяўся яго трэсці: «Што ты вярзеш? Што ты такое вярзеш?» — крычаў ён яму ў твар. Вэнсан не супраціўляўся, ён пачакаў, пакуль той адпусціць, а тады дадаў ранейшым гарэзлівым голасам: «Урэшце, я яго сын...»
Калі першае аняменне прайшло, пачуўся плаксівы голас Жэрара:
— Гэта магчыма... Цалкам магчыма... Я ведаю, што ў прарока быў сын, гэта адбылося трыццаць пяць год таму, адразу пасля таго, як была заснавана Царква, ён час ад часу да яго ездзіў — але ніколі не гаварыў пра яго, нават са мной. Сын быў ад адной з першых адэптак, але яна скончыла самагубствам неўзабаве пасля нараджэння.
— Усё правільна... — спакойна прамовіў Вэнсан голасам, у якім чуўся водгук даўняга смутку. — Мая маці не змагла цярпець яго безупынныя здрады і групавыя сексуальныя гульні, да якіх ён яе змушаў. Яна абсекла з бацькамі ўсе сувязі — гэта былі буржуа-пратэстанты з Эльзаса, сям'я з вельмі строгімі правіламі, яны ёй так і не даравалі, што яна стала элахіміткай, пад канец яна ўжо ні з кім не мела сапраўдных стасункаў. Мяне выхавалі дзед і бабка па бацькоўскай лініі, прарокавы бацькі; першыя гады я практычна яго не бачыў, малыя дзеці яго не цікавілі. А потым, калі мне споўнілася пятнаццаць, ён пачаў прыязджаць, наведваў усё часцей: гаманіў са мною, цікавіўся, кім я хачу стаць, чым займацца ў жыцці, і ўрэшце прапанаваў далучыцца да секты. Мне спатрэбілася пятнаццаць год, каб рашыцца. Апошнім часам адносіны паміж намі, скажам так... паспакайнелі.
I тут я ўсвядоміў тое, што мусіў бы адзначыць ад самага пачатку, рэч у тым, што Вэнсан меў неверагоднае падабенства з прарокам; выраз вачэй быў іншы, нават дыяметральна розны, гэта, напэўна, і не дазволіла мне ўсё заўважыць адразу, але асноўныя рысы ў абліччы — абрыс твару, колер вачэй, форма броваў — былі абсалютна аднолькавыя; апроч таго, абое мелі амаль аднолькавыя рост і целасклад. Тым часам Вучоны таксама ўважліва разглядаў Вэнсана, здаецца, ён прыходзіў да такой самай высновы, і ўрэшце першы парушыў маўчанне:
— Ніхто дакладна не ведае, як далёка зайшлі мае доследы, усё трымалася ў строгім сакрэце. Мы цудоўна можам абвясціць, што прарок вырашыў пакінуць сваё цела, якое пачало старыцца, і перанесці генетычны код у новы арганізм.
— Ніхтонепаверыць! — раз'юшаназапярэчыўНаглядчык.
— Тых, хто паверыць, сапраўды, будзе няшмат; на буйныя медыі мы спадзявацца не можам, усе яны настроены супраць нас. А шуміха ў прэсе, зразумела, будзе агромністая, і скептыцызм будзе поўны; але давесці ніхто нічога не здолее, прарокава ДНК ёсць толькі ў нас, нідзе больш няма ніводнае копіі. Але важней, што нам павераць адэпты, мы доўгія гады іх рыхтуем да гэтага. Калі на трэці дзень Хрыстос уваскрэс, гэтаму таксама ніхто не даў веры, апроч першых хрысціянаў; яны так самі сябе і пазначылі: тыя, хто верыць у Хрыстова ўваскрэсенне.
— А што рабіць з целам?
— Гэта зусім не праблема, нават калі цела знойдуць, галоўнае, каб не ўбачылі раны на горле. Можна, напрыклад, знайсці якую расколіну на вулкане і скінуць яго ў расплаўленую лаву.
— А Вэнсан? Як мы растлумачым знікненне Вэнсана? — Наглядчык відавочна вагаўся, яго пярэчанні гучалі ўсё меней упэўнена.
— О, ды я амаль ні з кім і не знаюся... — бесклапотна прамовіў Вэнсан. — Апроч таго, лічыцца, што ў мяне суіцыдальныя схільнасці, маё знікненне нікога не здзівіць... Па-мойму, вулканічная расколіна — выдатная думка, гэта будзе наводзіць на думку пра смерць Эмпедокла. — I ён прадэкламаваў на памяць надзіва роўным, напеўным голасам:
/ вось што яшчэ я скажу табе, мудры Паўсаній: Нішто ў гэтым тленным сусвеце ані нараджэння, Hi сконуне мае ў фатальнай і гібельнай смерці — Усё толькі змяшэнне й распад былога змяшэння.1
Наглядчык моўчкі пару хвілін разважаў, потым выдаў: «Трэба заняццаяшчэ італьянцам...» Я зразумеў, што Вучоны ўзяў верх. Наглядчык, не адкладаючы, выклікаўтрох ахоўнікаў,
1 Эмпедокл, «Аб прыродзе», 8.
загадаўім абшукацьтэрыторыю і, калі знойдуцьцела, непрыкметна даставіць яго сюды, закруціўшы ў прасціну і сунуўшы ў багажнік недарожніка. На ўсё пра ўсё ім спатрэбілася ўсяго чвэрць гадзіны: няшчасны быў у такім разгубленым стане, што паспрабаваў пералезці плот пад напругай; ясная рэч, яго забіла на месцы. Труп паклалі на падлогу ў нагах прарокавага ложка. У гэты момант Франчэска ачулася ад здранцвення і, заўважыўшы цела прыяцеля, пачала выць — гучна, бясслоўна, амаль па-звярынаму. Вучоны падышоў да яе і спакойна, але не шкадуючы сілы, некалькі разоў ляснуў па шчоках; выццё змянілася новым прыступам плачу.