Магчымасць выспы
Мішэль Уэльбэк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 367с.
Мінск 2012
— Змедыямітрэбанештарабіць... — прамовіўённарэшце даГумарыста. — Ятолькішточытаўапошні «Нувэльабсэрватор»; гэтая іх кампанія па сістэматычным ахайванні — гэта, шчыра скажу, проста ўжо немагчыма... — Гумарыст звёў бровы і, пасля не менш як хвіліннай паўзы, з сумненнем рэкнуў, нібыта паведамляючы неверагодную ісціну: «Гэта нялёгка...» Яго абыякавасць мяне крыху здзіўляла: урэшце, ён быў адзіны афіцыйна адказны за гэтую справу, што 206
асабліва кідалася ў вочы, бо ні Вучонага, ні Наглядчыка на вячэру не запрасілі. Відаць, ён быў проста цалкам некампетэнтны ў гэтай галіне, роўным чынам як і ва ўсіх астатніх, ён прызвычаіўся атрымліваць кепскія вынікі і змірыўся, што так будзе заўсёды, што ўсе вакол таксама прызвычаіліся, што вынікі ў яго кепскія; з выгляду яму таксама было каля шасцідзесяці пяці, і ад жыцця ён ужо не чакаў нічога асаблівага. Яго рот бязгучна разяўляўся і закрываўся, ён яўна шукаў, што б сказаць гэткага смешнага, чым бы вярнуць усім добры настрой, але не знаходзіў нічога, адбыўся часовы збой камічнага механізму. Урэшце ён здаўся і, вырашыўшы, відаць, што проста прарок сёння не зусім у гуморы, але ўяго гэта пройдзе, прасвятлеў тварам і ўзяўся спакойна жаваць піражок.
— А як па-твойму... — прарок раптам павярнуўся да мяне ізірнуўпростаўвочы. — Варожасць прэсы — гэтасапраўды доўгатэрміновая праблема?
— Увогуле, так. Калі выбраць пазіцыю пакутніка, пачаць жаліцца, што ты — ахвяра несправядлівага астракізму, гэтым, вядома, можна прыцягнуць на свой бок пэўную колькасць адхіленцаўад агульнапрынятайдумкі; Лё Пэнуўсвой час гэта добра ўдалося. Але ў канчатковым выніку ўсё адно будзе пройгрыш, асабліва калі ўзнікне жаданне звярнуцца да больш шырокай грамадскасці, то бок калі паспрабуеш выйсці за рамкі пэўнае аўдыторыі.
— Вось! Вось! Паслухайце, штосказаўДаніэль!... — ёнажно прыўстаў з крэсла, заклікаючы ў сведкі ўсіх, хто сядзеў за сталом. — Масмедыі вінавацяць нас, што мы — секта, хоць якраз самі не даюць нам стаць рэлігіяй, сістэматычна перакручваюць нашы прынцыпы, перакрываюць доступ да болей шырокай публікі, хоць рашэнні, якія мы прапануем, маюць каштоўнасць для кожнага, незалежна ад яго нацыянальнасці, колеру скуры, ранейшага веравызнання...
Усе перасталі жаваць; некаторыя заківалі галовамі, але ніхто не знайшоў, што сказаць. Прарок разгублена зноў апусціўся на крэсла, зрабіў знак брунетцы наліць яшчэ келіх віна. Пасля кароткага маўчання гаворка за сталом аднавілася: гаварылі ў асноўным пра ролі, сцэнары, розныя кінапраекты. Мабыць, большасць запрошаных былі
акторамі, пачаткоўцамі ці другога плана; я і раней заўважаў, што акторы — напэўна, таму, што выпадак гуляе ў іхнім жыцці вызначальную ролю, — досыць часта робяцца здабычай усякіх дзівакаватых сект, вераванняў і духоўных вучэнняў. Забаўна, але ніхто з іх мяне не пазнаў, што было, бадай, наватдобра.
— Harley Dude was right... — задумліва прамовіў прарок. — Life is basically a conservative option...1 — Яадразуне зразумеў, да каго ён звяртаецца, але аказалася — да мяне. Спахапіўшыся, ёнзагаварыўдалейпа-французску: «Разумееш, Даніэль, — сказаў ён з нечакана шчырым для сябе смуткамуголасе, — адзіны план чалавецтва — самаўзнаўленне, захаванне віду. Дарма што мэта відавочна нікчэмная — чалавецтва трымаецца яе з жахлівай упартасцю. Дарма што людзі няшчасныя, страшэнна няшчасныя, — яны ўсімі сіламі супраціўляюцца таму, што магло б змяніць іх долю: яны хочуць дзяцей, прычым дзяцей, падобных да сябе, каб сваімі рукамі капаць сабе магілу і захоўваць умовы свайго няшчасця вечна. Калі ім прапануеш змяніцца, зрабіць, так бы мовіць, мутацыю, рушыць іншай дарогай, трэба чакаць рэакцыі жорсткага непрымання. Я не маю ніякай ілюзіі наконт найбліжэйшай будучыні: чым больш мы будзем падыходзіць да тэхнічнай рэалізацыі праекта, тым актыўнейшым будзе супраціўленне; а ўся інтэлектуальная ўлада — у руках прыхільнікаў статус кво. Барацьба будзе цяжкая, вельмі цяжкая... — Ён уздыхнуў, дапіў келіх і ці то пагрузіўся ў медытацыю пра нешта сваё, ці то проста спрабаваў змагацца з апатыяй; Вэнсан глядзеў на яго з перабольшанаю ўвагай: прарокаў настрой у гэты момант, мабыць, вагаўся паміж адчаем і бесклапотнасцю, паміж смяротнай тутой і вясёлымі выбрыкамі жыцця; ён усё болып нагадваў старую, стомленую малпу. Але праз пару хвілін выпрастаўся і абвёў прысутных больш жывым позіркам; толькі цяпер, ядумаю, ён заўважыўусё хараство Франчэскі. Паклікаўшы
' Тут: «Адзін мой знаёмы байкер меў рацыю... У сваёй аснове жыццё — штука кансерватыўная» (анг.).
знакам адну з дзяўчат, што прыслужвалі за сталом, японку, ён нешта шапнуў ёй на вуха; тая падышла да італьянкі, перадала ёй словы прарока. Франчэска радасна ўскочыла і, нават не зірнуўшы на свайго спадарожніка, перасела леваруч ад прарока.
Джанпаола выпрастаўся, яготвар цалкам застыў; я адвярнуўся, мімаволі заўважыўшы, як прарок запускае руку ў валасы дзяўчыне; яго твар свяціўся дзіцячым, старэчым, калі хочаце, кранальным захапленнем. Я ўтаропіў вочы ўталерку, але праз паўхвіліны мне надакучыла разглядаць кавалачкі сыру, і я краем вока зірнуў убок: Вэнсан па-ранейшаму бессаромна, з нейкай нават, як мне здалося, весялосцю глядзеў прарока; рука ў таго была ўжо на шыі ў дзяўчыны, а яна паклала галаву яму на плячо. Калі ён сунуў руку ў яе станік, я мімаволі перавёў позірк на Джанпаола: ён ажно прыўстаў з крэсла, і я заўважыў, як яго твар загараецца гневам, зрэштьі, не я адзін, усе размовы за сталом сціхлі; потым, скароны, ён павольна асеў, згорбіўся, апусціў галаву. Паступова ўсе зноў загаварылі, спачатку паўголасам, а потым і гучна. Прарок пайшоў ад стала з Франчэскай, нават не дачакаўшыся дэсерту.
Назаўтра я ўбачыў дзяўчыну на выхадзе з ранішняй лекцыі, яна гаманіла з нейкай італьянскай сяброўкай. Параўняўшыся, я прыцішыў хаду, але паспеў пачуць усяго адно яе слова: «Communicare...»' Яе твар ззяў і свяціўся, яна выглядала шчаслівай. Курсы тым часам набіралі абароты: я вырашыў хадзіць на ранішнія лекцыі, але ад заняткаў пасля абеду сябе вызваліў. Далучыўшыся да астатніх для вечаровае медытацыі, перад самай вячэрай, я заўважыў, што Франчэска зноў сядзіць побач з прарокам і што пасля ежы яны сышлі разам; а вось Джанпаола, наадварот, я за ўвесь дзень так і не ўбачыў.
У адным гроце побач з уваходам была арганізавана гарбатня. Я ўбачыў Гумарыста і Наглядчыка, якія сядзелі за столікам з імбрычкам напаранай ліпы. Наглядчык ажыўлена нешта
1 Паведаміць (італ.)
казаў, дапамагаючы сваім словам энергічнымі жэстамі, было відаць, што тэма яго яўна хвалюе. Гумарыст маўчаў, удаваў заклапочанасць і трос галавой, чакаючы, калі паток абурэння ў суразмоўцы скончыцца. Я скіраваў да элахіміта, прыстаўленага да чайнікаў, але не ведаў, што выбраць, бо ніколі не мог цярпець ніякага віду гарбаты. Адчаяўшыся, я ўзяў гарачага шакаладу: прарок дапускаў какаву, хоць іпрыўмове, што яна будзе моцна абястлушчаная, — відаць, праз пашану да Ніцшэ, ідэямі якога захапляўся. Калі я зноў праходзіў міма століка з двума кіраўнікамі, абодва маўчалі; Наглядчык сярдзіта пазіраўу залу. Ён жвава замахаў рукой, запрашаючы мяне далучыцца: відаць, перспектыва новага суразмоўцы выклікала ў яго новы прыліў актыўнасці.
— Я тут казаў Жэрару, — пачаў ён (ну так, нават у гэтага пакрыўджанага жыццём небаракі было імя, мабыць, напэўна ў яго была і сям'я, можа быць, і бацькі, якія яго колісь любілі і гушкалі на каленях; далібог, жыццё — няпростая штука, калі б я ўвесь час разважаў пра такія рэчы, я, без ніякагасумнення,урэшцезастрэліўсяб), — ятутказаўЖэрару, што, па-мойму, мы надта шмат гаворым пра навуковы аспект нашага вучэнні. Цяпер утварылася цэлая экалагічная плынь, «Нью эйдж», іх страшна палохаюць тэхналогіі, якія ўмешваюцца ў жыццё, бо яны ўвогуле крыва глядзяць на ідэю панавання чалавека над прыродай. Разам з тым, гэта людзі, якія актыўна адмаўляюць і хрысціянскую традыцыю, часцяком блізкія да паганства ці да будызму; мы маглі б мець сярод іх патэнцыйных прыхільнікаў.
— Але з другога боку, да нас цягнуцца тэхнаголікі, — хітра ўставіў Жэрар.
— Так, але... — з сумневам у голасе адказаў Наглядчык, — іх шмат хіба толькі ў Каліфорніі, а ў Еўропе, можаш паверыць, я такіх бачыў мала... — Ён зноў павярнуўся да мяне: — Аты што думаеш?
Па шчырасці, я нічога асабліва не думаў, мне здавалася, што з часам прыхільнікаў геннай інжынерыі стане больш, чым праціўнікаў; але мяне здзівіла, што яны зноў робяць мяне сведкам сваіх унутраных звадаў. Я тады яшчэ не цалкамусвядоміўгэта, але янылічылі, што як шоўмэн я павінен інтуітыўна арыентавацца ў ідэйных плынях, у зрухах, якія 210
адбываюцца ў грамадскай думцы; я не бачыў ніякай прычыны пазбаўляць іх ілюзій, і, выдаўшы пару банальнасцяў, якія яны выслухалі з глыбокай павагай, з усмешкай устаў з-за стала; спаслаўшыся на стомленасць, я спрытна выслізнуў з грота і пакрочыў да намётавага лагера: мне хацелася трошкі бліжэй разгледзець радавых адэптаў.
Было яшчэ не позна, ніхто не клаўся; большасць, сагнуўшы ногі па-турэцку, сядзелі перад сваімі намётамі, часцей па аднаму, часам парамі. Многія былі голыя (не будучы абавязковым, натурызм шырока практыкаваўся элахімітамі; і нашы стваральнікі элахімы, дарэчы, цалкам падпарадкаваўшы сабе клімат на роднай планеце, хадзілі ўсе галяком, як і належыць кожнай свабоднай, гордай за сябе істоце, якая адпрэчыла сорам і пачуццё віны; паводле прарокавага вучэння, ад першароднага граху даўно не засталося і знаку, так што ўсе мы сёння жывем у новым законе — законе сапраўднай любові). У сваёй масе адэпты не нічога рабілі — кожны, хіба што, па-свойму медытаваў, многія сядзелі, павярнуўшы далоні і вочы да зорак. Намёты, забяспечаныя арганізатарамі, формай нагадвалі вігвамы, але белая, крыху блішчастая тканіна была вельмі сучаснай, з ліку «новых матэрыялаў, распрацаваных для космасу». Карацей, стваралася карціна своеасаблівага племя, індзейскага племя ў стылі хай-тэк, напэўна, у кожнага тут бьгў Інтэрнэт, прарок вельмі настойваў на гэтым, у яго мусіла быць магчымасць у любы момант распаўсюджваць свае дырэктывы. Я падазраю, што ўсе яны актыўна ліставаліся між сабой па Інтэрнэце, і цяпер, калі яны сабраліся, болыц за ўсё ўражвалі якраз іх адасобленасць і цішыня; кожны сядзеў перад сваім намётам, ні з кім не заводзіў гаворкі, не хадзіўда суседзяў у госці; апынуўшыся ўсяго за пару метраў адно ад аднаго, яны быццам і не здагадваліся пра ўзаемнае існаванне. Я ведаў, што ў большасці няма ні дзяцей, ні хатніх жывёл (гэта не забаранялася, але і настойліва не рэкамендавалася: найпершай задачай было стварэнне новага віду — узнаўленне існуючых разглядалася як перажытак, як прыкмета кансерватызму і нерашучасці, ужо прынамсі не як паказчык самай гарачай веры; уяўлялася малаверагодным, каб бацька сямейства мог падняцца надта высока ў іх арганізацыйнае