Магчымасць выспы
Мішэль Уэльбэк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 367с.
Мінск 2012
гледзячы, як яна адсмоктвае прароку, я не адчуў ані выкіду адрэналіну, ані прыступу характэрнай прыматам рэўнасці; у дачыненні да мяне эфект не ўдаўся: я ўвогуле пачуваўся незвычайна спакойным.
Я прачнуўся на досвітку, а пятай раніцы, і жвава прывёў сябе ў парадак, закончыўшы туалет ледзяным душам; мяне напаўняла невытлумачальнае і, зрэшты, як высветлілася, падманлівае пачуццё, што сённяшні дзень будзе для мяне вызначальным. Я згатаваў сабе чорнай кавы і выпіў яе на тэрасе, назіраючы, як прачынаецца намётавы лагер; некалькі адэптаў кіравалі да агульных прыбіральняў. У святле світанку камяністая раўніна здавалася цёмна-чырвонай. Далёка на ўсходзе віднелася металічная агароджа; абнесены ёю ўчастак належаў секце і займаў, мусіць, не менш за дзесятак квадратных кіламетраў. Я рушыў па звілістай сцежцы і, спусціўшыся на некалькі метраў, убачыў раптам Вэнсана і Сьюзэн. Яны стаялі на пляцоўцы, дзе мы напярэдадні пакінулі мікрааўтобус. Вэнсан махаў рукамі і, здавалася, спрабаваў нешта давесці, але гаварыў нягучна, а я быў надта далёка, каб нешта ўчуць; Сьюзэн глядзела на яго са спакоем, але выраз ейнага твару заставаўся непахісным. Павярнуўшы галаву, яна заўважыла, што я гляджу на іх, і кранула Вэнсана за плячо, каб ён замоўк; я вярнуўся ў свой грот у задуменні. Я быў амаль упэўнены, што ў Вэнсана нічога з ёю не атрымаецца: гэтая дзяўчына з празрыстымі вачыма, якія, здавалася, нішто не магло засмуціць, са здаровым, атлетычным, як у юнай спартсменкіпратэстанткі, целам мела прыродную схільнасць да фанатызму; яе з роўным поспехам можна было б уявіць і ў шэрагах якога-небудзь радыкальнага евангелісцкага руху, і ў якой-небудзь групоўцы, кшталту deep ecology', аўнашым выпадку яна душою і целам была адданая прароку, і нішто не магло б пераканаць яе парушыць зарок сексуальнага слугавання яму аднаму. Раптам я зразумеў, чаму ніколі не апісваў сектантаў у сваіх скетчах: з людзей лёгка іраніза-
’ Глыбінная экалогія (анг.].
ваць, выстаўляючы як фацэтных робатаў, калі імі рухаюць банальныя сквапнасць альбо пажадлівасць; але ж калі іх нібыта натхняе глыбокая вера, нешта такое, што стаіць вышэй за інстынкт выжывання, механізм не спрацоўвае, і смех у прынцыпе немагчымы.
Адэпты, прыбраныя ў белыя тунікі, адзін за адным выходзілі з намётаў і кіравалі да паглыблення ў падножжы стромай скалы, якое служыла ўваходам у вялікі натуральны грот, дзе праводзілася навучанне. Мне здалося, што многія намёты пустыя, і некалькімі хвілінамі пазней у размове з Наглядчыкам я сапраўды даведаўся, што на зімовыя курсы сёлета прыехала ўсяго трыста чалавек; небагата ддя руху, які, па яго сцверджанні, налічвае восемдзесят тысяч прыхільнікаў па ўсім свеце. Слабы поспех ён тлумачыў занадта высокім узроўнем лекцый Міцкевіча. «Да людзей усё гэта не даходзіць... На курсах, разлічаных на шырокую публіку, лепш рабіць акцэнт на самых простых, агульных для ўсіх эмоцыях. Але ж прарок цалкам апантаны навукай...» — з горыччу падсумаваў ён. Яго шчырасць мяне здзівіла: недавер, з якім ён ставіўся да мяне падчас курсаўу Зворку, здаецца, знік. Зрэшты, ён, напэўна, шукаўу маёй асобе саюзніка: ён, мусіць, ужо даведаўся, вызначыў, што я — VIP першай велічыні, якому адведзена пэўная роля ў арганізацыі, і што я, можа быць, здольны нават паўплываць на прыманыя прарокам рашэнні. 3 Вучоным ён быўяўна ў кепскіх адносінах, той лічыў яго за гэткага унтэра, прыдатнага хіба толькі сачыць за парадкам ды арганізоўваць пастаўку правізіі. Гумарыст у іх сварках, часцяком вельмі з'едлівых, стараўся не ўдзельнічаць, ён трымаўся ўбаку, іранізаваў і цалкам пакладаўся на асабістыя адносіны з прарокам.
Першая лекцыя, якую праводзіў якраз-такі Міцкевіч, пачыналася а восьмай раніцы і называлася «Чалавек: матэрыя і інфармацыя». Назіраючы, як ён, змарнелы, сур'ёзны, з тоўстым стосам паперы ў руках узыходзіць на кафедру, я падумаў, што, мабыць, на якім-небудзь семінары для аспірантаў ён сапраўды глядзеўся б на месцы, але тут — гэта было не так відавочна. Таропка павітаўшыся з аўдыторыяй, ён адразу перайшоў да тэмы: ані позірку на публіку, ані 186
каліва гумару, ані хоць бы спробы настроіць залу на агульны, пачуццёвы ці рэлігійны лад — нічога, апроч ведаў у голым выглядзе.
Пасля паўгадзіннай прамовы аб генетычным кодзе (сёння ўжо выдатна даследаваным) і яго разнастайных праявах (усё яшчэ слаба вядомых) у бялковым сінтэзе, нарэшце настала чарга і невялічкай сцэнічнай пастаноўкі. Два асістэнты з прыкметным намаганнем вынеслі і паставілі на стол перад лектарам пластыкавы кантэйнер, памерам з мяшок цэменту. Кантэйнер быў разбіты на асобныя празрыстыя пакеты рознай велічыні, напоўненыя хімічнымі рэчывамі; самы вялікі, нашмат большы за астатнія, утрымліваў ваду.
— Гэта — чалавек! — усклікнуў Вучоны ледзьве не з пафасам (пазней я даведаўся, што прарок, прыслухаўшыся да заўвагаў Наглядчыка, прасіў яго трошкі ажывіць выклад і нават запісаў на паскораныя курсы па дэкламацыі з відэатрэнінгам і ўдзелам прафесійных актораў). — Кантэйнер, які вы бачыце на стале, — патлумачыў ён, — мае дакладна такі самы хімічны склад, як дарослы чалавек вагой семдзесят кілаграмаў. Адсюль вы можаце канстатаваць, штоўсемыскладаемсягалоўнымчынамзвады... — Ёнузяў скальпель і праткнуў пакет, з якога пырснуў тонкі струмень. — Натуральна, ёсцьівялікіяадрозненні... — Спектакль быў скончаны, да Вучонага патроху вярталася сур'ёзнасць; пакет з вадой асядаў, робячыся ўсё болей плоскім. — Пры ўсёй сваёй значнасці гэтыя адрозненні могуць быць зведзеныядааднагослова — інфармацыя. Чалавек — гэтаматэрыя плюс інфармацыя. Склад матэрыі нам сёння вядомы з дакладнасцю да грама: мы маем справу з простымі хімічнымі элементамі, шырока распаўсюджанымі і ў нежывой прыродзе. Пра інфармацыю нам вядома таксама — прынамсі, галоўнае: яна цалкам запісаная ў ДНК — як ядзернай, так і мітахандрыяльнай. У ДНК утрымліваецца не толькі інфармацыя, неабходная для пабудовы адзінага цэлага, для эмбрыягенэзу, але і тая, што пазней кіруе функцыянаваннем арганізма. Адсюль пытанне: навошта нам абавязкова праходзіць стадыю эмбрыягенэзу? Чаму не вырабіць з неабходных хімічных элементаў і на аснове схемы, якую нясе ДНК, непасрэдна дарослую чалавечую істоту? Несумнен-
на, што ў будучыні нашы даследаванні пойдуць менавіта ў гэтым кірунку. Людзі будучыні будуць нараджацца непасрэднаў дарослым, васемнаццацігадовым целе, менавіта гэтая мадэль ляжа ў аснову рэпрадукцыі, менавіта ў такой ідэальнай форме людзі дасягнуць — мы з вамі дасягнем, калі мае даследаванні будуць прасоўвацца так хугка, як я разлічваю, — несмяротнасці. Кланаванне — усяго толькі прымітыўны метад, непасрэдна скалькаваны з натуральнага спосабу рэпрадукцыі; развіццё эмбрыёна з аплодненай яйцаклеткі не дае нічога, апроч верагоднасці памылак і адхіленняў; з таго моманту, як мы маем план пабудовы і неабходныя матэрыялы, яно робіцца бескарысным этапам.
Але што да чалавечага мозгу, тут усё трошкі іначай, — зазначыў ён, — і на гэтым я хачу асобна спыніць вашую ўвагу. Зразумела, што маецца пэўная чарнавая сістэма сувязяў, закладзеная генетычным кодам загадзя, ёсць некаторыя базавыя элементы, якія вызначаюць схільнасці, здольнасці, рысы характару; але ў сваёй сугнасці чалавечая асоба, тое, што ўтварае нашу індывідуальнасць і нашу памяць, складаецца паступова, на працягу ўсяго жыцця, праз актывацыю і хімічнае замацаванне падсістэм нейронаў і адпаведных сінапсаў; адным словам, асабістая гісторыя кожнага стварае яго асобу.
Пасля ежы, такой самай сціплай, як папярэдняя, я заняў месца побач з прарокам у яго «Рэндж Ровэры». Міцкевіч сеў на пярэдняе крэсла, адзін целаахоўнік — за руль. Мінуўшы намётавы лагер, дарога пайшла па жолабе, высечаным у масіўнай скале; нас хутка ахутала хмара чырвонага пылу. Праз чвэртку гадзіны машына спынілася перад беззаганна белым, квадратным у сячэнні паралелепіпедам без дзвярэй і вокнаў даўжынёй, мусіць, метраўдваццаць і вышынёй каля дзесяці. Міцкевіч дастаў дыстанцыйны пульт, і ў сцяне, павярнуўшыся на нябачных завесах, адчынілася масіўная брама.
Ён растлумачыў мне, што ў будынку круглы год, удзень і ўначы, падтрымліваюцца сталыя тэмпература і асвятленне. Падняўшыся па лесвіцы, мы трапілі на шырокую галерэю з чарадою дзвярэй у кабінеты, размешчаныя па перыметры 188
будынка. Убудаваныя ў сцены металічныя шафы поўніліся дыскамі DVD, дбайна пазначанымі этыкеткамі. На ніжнім паверсе высілася толькі вялікая паўсфера з празрыстага пластыку, сілкаваная сотнямі таксама празрыстых трубак, што вялі да кантэйнераў з паліраванай сталі.
— Па гэтых трубках падаюцца хімічныя рэчывы, неабходныя для стварэння жывой істоты, — зноў патлумачыў Міцкевіч. — Вуглярод, вадарод, кісларод, азот і розныя мікраэлементы...
— У гэтай празрыстай бурбалцы, — дадаўпрарокузрушанымголасам, — народзіцца першы чалавек, запачаткаваны цалкам штучным спосабам, першы сапраўдны кібарг!
Я ўважліва зірнуў на абодвух: упершыню з часу нашага знаёмства прарок быў абсалютна сур'ёзны, здавалася, ён сам уражаны і ці не напалоханы перспектывамі, што адкрываліся ў будучыні. Міцкевіч, са свайго боку, выглядаў цалкам упэўнена і праяўляў яўнае нецярпенне прадоўжыць свае тлумачэнні — ёнбыўадзінысапраўдныгаспадаругэтайзале, прарок тут болып не меў свайго слова. Раптам я ўсвядоміў, што абсталяванне лабараторыі, мусіць, каштавала вялікіх, нават вельмі вялікіх грошай і што, напэўна, менавіта на яго пайшла большая частка ахвяраванняў і даходаў секты, — у гэтай зале ўвогуле заключаўся сапраўдны сэнс яе існавання. У адказ на мае пытанні Міцкевіч удакладніў, што яны ўжо цяпер здольны сінтэзаваць усю сукупнасць складаных пратэінаў і фосфаліпідаў, якія ўдзельнічаюць у функцыянаванні клеткі; апроч таго, ім удалося адбудаваць і ўсю сукупнасць арганэл, за выключэннем апарата Гольджы (гэтую праблему ён разлічваў вырашыць у найбліжэйшы час); алеўіх паўсталі нечаканыя цяжкасці пры сінтэзе плазматычнай мембраны, і таму яны пакуль не змаглі стварыць поўнафункцыянальную жывую клетку. Калі я спытаў, ці апярэджваюць яны іншыя даследчыя групы, ён нахмурыўся: я, мабыць, не зусім зразумеў, яны не толькі ўсіх апярэджваюць, яны ўвогуле — адзіная ў свеце група, якая працуе над пггучным сінтэзам, пры якім ДНК выкарыстоўваецца не дзеля развіцця эмбрыянальнага дыска, а выключна дзеля атрымання інфармацыі, якая дазваляе кіраваць функцыямі ўжо сфармаванага арганізма. Менавіта гэта дазваляе абмінуць