Магчымасць выспы
Мішэль Уэльбэк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 367с.
Мінск 2012
Як і ў людзей, нашыя сны — гэта амаль заўсёды камбінацыя разрозненых і па-новаму складзеных элементаў рэальнасці, з якімі мы сутыкаемся ў стане чування, некаторыя нават схільныя бачыць у гэтым доказ неадзіночнасці рэальнага свету. На іх думку, у сне нам удаецца ненадоўга зазірнуць у іншыя адгалінаванні свету, якія існуюць у сэнсе Эвэрэта — Дэвіта1, гэта значыцьу тыя, дзе некаторыя падзеі пражытага
’ХьюЭвэрэт — амерыканскі фізік, першыпрапанаваўшматсветавую інтэрпрэтацыю квантавай механікі. Брайс Дэвіт — амерыканскі фізік, развіў ідэі Эвэрэта.
дня мелі адрозныя ад назіраных, хоць і таксама магчымыя вынікі,азначыць, сон — гэта зусім не адлюстраванне пэўных жаданняў ці страхаў, а ментальная праекцыя паслядоўнай чарады падзеяў, якая стасуецца з глабальнай зменаю хвалевай функцыі Сусвету, але не можа быць засведчаная непасрэдна. Нішто, аднак, у гэтай гіпотэзе не ўказвае, чаму ў сне ўдаецца адолець звыклыя межы пазнання, якія адмаўляюць назіральніку ва ўсякім доступе да падзеяў, што ў стане чування не фіксуюцца ў ягоным адгалінаванні свету; апроч таго, я не зусім разумеў, што такога ў маім існаванні магло спарадзіць адгалінаванне свету, настолькі адрознае ад майго.
Паводде ініпых інтэрпрэтацыяў, некаторыя нашы сны маюць прынцыпова іншую прыроду, чым сны ўлюдзей; маючы штучнае паходжанне, яны ёсць спантаннымі вытворнымі паўсвядомага стану, спароджанымі зменлівым чаргаваннем электронных элементаў сеціва. Ужо сёння нібыта гатовы нарадзіцца адзіны гіганцкі арганізм, які сфармуе агульную для ўсіх электронную памяць; але на цяперашні момант ён можа праяўляцца толькі праз выпрацоўку хваляў анэйроіднага дыяпазону, якія генеруюцца ўсё болып дасканалымі і разнастайнымі блокамі сеціва і пакуль вымушаныя распаўсюджваюцца па інфармацыйных каналах, адчьіняць ці не адчыняць якія неалюдзі рашаюць самі; у сувязі з гэтым нованароджаны арганізм будзе імкнуцца паставіць адчыненне гэтых каналаў пад свой каніроль. Самі па сабе мы незавершаныя, мы прамежкавыя істоты, чыё прызначэнне — падрыхтавацьпрыходлічбавайбудучыні. Якбыпаранаідальна ні выглядала гэтая гіпотэза, не пакідае сумнення факт, што ў сеціве — верагодна, разам з Другім Скарачэннем — пачала адбывацца мутацыя праграмнага напаўнення і што, паразіўшы ў першую чаргу сістэму кадавання, яна потым паступова распаўсюдзілася на ўсе праграмныя ўзроўні; дакладны маштаб мутацыі невядомы нікому, але, мяркуючы па ўсім, яна ўжо досыць вялікая, а значыць, казаць пра надзейнасць нашай інфармацыйнай сістэмы ў лепшым выпадку вельмі праблематычна.
Небяспека павышанай выпрацоўкі анэйроіднага прадукту была закаталагаваная яшчэ Заснавальнікамі і можа проста тлумачыцца ўмовамі абсалютнай фізічнай ізаляцыі, у якіх 174
мы закліканы жыць. Ніякага сапраўднага лячэння ад гэтага невядома. Адзіны спосаб абараніцца — гэта перастаць адсылаць і атрымліваць паведамленні, спыніцьусякі кантакт з неачалавечай супольнасцю і сканцэнтравацца на элементах асабістай фізіялогіі. Я змусіў сябе на гэта пайсці, падключыў усе асноўныя прыборы біяхімічнага кантролю: спатрэбілася некалькі тыдняў, каб выраб анэйроіднага прадукту ў мяне вярнуўся да нармальнага ўзроўню і я зноў змог засяродзіцца на аповедзе аб жыцці Даніэляі і на сваім каментары.
Даніэльі ,16
Каб заблытаць Nelstat, трэба пранікнуць у яго з сярэдзіны; дзеля гэтага няма іншага варыянту, апроч як заблытаць увесь юзэрленд.
kdm. fr. st
Я пачаў крыху забываць пра існаванне элахімітаў, калі мне патэлефанаваў Патрык — нагадаць, што праз дватыдні пачынаюцца зімовыя курсы, і спытаць, ці не перадумаў я на іх ехаць. Мне было выслана запрашэнне — запрашэнне VIP, удакладніў ён. Я лёгка адшукаў яго сярод сваёй пошты, канвертупрыгожвалі вадзяныя знакі з аголенымі дзяўчатамі, якія танчылі сярод кветак. Яго Святасць прарок запрашаў мяне, разам з іншымі выбітнымі сябрамі, узяць удзел у штогадовых урачыстасцяхзнагоды«цудоўнайсустрэчы» — зэлахімамі, я так думаю. Свята гзты раз мусіла быць асаблівым, з паведамленнем шырока не вядомых раней дэталяў, якія тычацца ўзвядзення амбасады, у прысутнасці адзінаверцаў з усяго свету на чале з іх дзевяццю арцыбіскупамі і сарака дзевяццю біскупамі — зрэшты, гэтыя ганаровыя званні не маюць нічога агульнага з рэальнай адміністрацыйнай структурай, усе яны ўведзеныя Наглядчыкам, які лічыць іх неабходнымі для эфектыўнага кіравання ўсякай чалавечай арганізацыяй. «Пагуляемнапоўніцу!» — прыпісаўпрароксваёюрукойдля мяне асабіста.
У Эстэр, як і меркавалася, у гэты перыяд былі іспыты, ехаць са мной яна не магла. А як бо і на сустрэчы са мной, часу ў яе было б небагата, я, не разважаючы, прыняў за-
прашэнне — урэшце, ад справаў я цяпер адышоў і мог трошкі павандраваць, зрабіць гэткі сацыялагічны экскурс, пашукаць яркіх ці забаўных уражанняў. У сваіх скетчах я ні разу не закранаў тэму сектанцтва, хоць гэта была абсалютна сучасная з'ява, якая пашыралася нягледзячы на ўсе перасцярогі і рацыяналісцкія кампаніі, і нішто, здаецца, не магло спыніць яе рост. Пэўны час я, досыць беспаспяхова, спрабаваў абыграць ідэю скетчу пра элахімітаў і ўрэшце купіў білет на самалёт.
Рэйс рабіў прамежкавую пасадку на Гран-Канарыі, і, пакуль мы кружылі над выспай у чаканні паветранага калідора, я з цікаўнасцю разглядаў выдмы Маспаломаса. Гіганцкія пясчаныя ўтварэнні спадалі ў сляпучую акіянічную сінь; мы ляцелі на невялікай вышыні, я мог выразна бачыць фігуры, напісаныя на пяску хвалямі ветру, часам яны нагадвалі літары, часам прымалі форму жывёл ці чалавечых твараў; сама сабой напрошвалася думка, што гэта нейкія знакі, надзеленыя магічным сэнсам, і, нягледзячы на вясёлы лазурак — а можа, якраз праз яго, — я адчуў, як у мяне займае дыханне.
У аэрапорце Лас-Пальмаса самалёт амаль апусцеў; потым на борт падняліся некалькі пасажыраў, якія падарожнічалі паміж выспамі. Болыпасць выглядалі заўзятымі вандроўнікамі, накшталт аўстралійскіх backpackers’, узброеных даведнікам «Let's go Europe»2 і схемай размяшчэння «Макдональдсаў». Яны паводзілі сябе спакойна, таксама цешыліся краявідам, напаўголаса абменьваліся разумнымі, паэтычнымі заўвагамі. Незадоўга да пасадкі мы праляталі над зонай вулканічнай актыўнасці — беспарадкава нагрувашчанымі цёмна-барвянымі скаламі.
Патрык чакаў мяне ў зале прылётаў аэрапорта Арэсіфэ; на ім былі белыя штаны і туніка з вышыванай эмблемай секты, рознакаляроваю зоркай, твар расплыўся ў шырокай усмешцы, якая ўзнікла, напэўна, яшчэ за пяць хвілін да майго прыбыцця, ды так і ззяла, без дай прычыны, пакуль
1 «Заплечніканосцы» (анг.).
2 Паехалі ў Еўропу (анг.).
мы перасякалі паркінг. Там стаяў белы мікрааўтобус «TaeTa», таксама ўпрыгожаны рознакаляроваю зоркай. Я сеў на пярэдняе сядзенне, а Патрыкаў твар па-ранейшаму свяціўся беспрадметнай усмешкай; чакаючы ў аўгамабільнай чарзе, каб адзначыць талон на выезд, ён узяўся барабаніць пальцамі па рулі, адначасова ківаючы галавой, нібы ў ім гучала якаясь мелодыя.
Мы кацілі па густа-чорнай, ледзь не з сінім адлівам раўніне з вуглаватых, грубых, практычна не кранутых эрозіяй скал, калі Патрык парушыў маўчанне.
— Пабачыш, гэты раз курсы будуць супер... — прамовіў ён напаўголаса, нібыта самому сабе ці нібы давяраючы мне таямніцу. — Тут нейкія адмысловыя вібрацыі... Гэта напраўду штось абсалютна нематэрыяльнае.
Я ветліва кіўнуў. Яго заўвага мяне, бадай, не здзівіла: у творах «Нью эйдж» ужо класічна прынята лічыць, што рэгіёнам з вулканічнай актыўнасцю ўласцівыя своеасаблівыя зямныя токі, на якія чуйна рэагуе большасць млекакормячых, у прыватнасці чалавек; лічыцца, што, апроч іншага, яны абуджаюць павышаную цягу да сексуальнай блізкасці.
— Так і ёсць, так і ёсць... — вымавіў Патрык у ранейшым экстазе, — мы — дзеці агню!
Я палічыў за лепшае змоўчаць.
Пад канец дарога пайшла ўсцяж пляжа з чорным пяском, усеяным дробнымі белымі каменьчыкамі; мушу прызнаць, гэта выглядала нязвыкла і нават уражвала. Спачатку я разглядаўусё вельмі ўважліва, але пасля адвярнуўся: надта рэзкая інверсія колераў хутка нагнала аскому. Калі б мора стала чырвоным, я, напэўна, цалкам з гэтым згадзіўся б; але яно заставалася па-ранейшаму сінім, безнадзейна сінім.
Шаша рэзка вільнула ў глыб выспы, і метраў праз пяцьсот мы спыніліся перад магутнай жалезнай брамай вышынёю ў тры метры; у абодва бакі ад яе, колькі хапала вачэй, цягнулася агароджа з калючага дроту. Ля брамы, якая, трэба думаць, была адзіным пунктам пропуску на ўчастку, дзяжурылі два ахоўнікі з аўтаматамі. Патрык зрабіў ім знак, яны адчынілі браму, падышлі да машыны і толькі пасля таго, як 178
уважліва мяне агледзелі, нас прапусцілі. «Так трэба... — прамовіў Патрык як і раней ледзьве чутным голасам. — Журналісты...»
Дарога, якая, дарэчы, падтрымлівалася ў даволі добрым стане, перасякала пыльную пласкаціну, пакрытую дробным чырвоным друзам. Калі я ўгледзеў удалечыні нешта падобнае да белага намётавага пасёлка, Патрык павярнуў налева да вельмі стромага камяністага адхону, на адным баку моцна паедзенага эрозіяй і ўтворанага з той самай чорнай пароды (мусіць, вулканічнага паходжання), якая ўжо аднойчы кінулася мне ў вочы крыху раней. Праехаўшы дзве-тры пятлі ўніз па схіле, машына спынілася на пляцоўцы, і далей мы рушылі пешшу. Нягледзячы на мае пратэсты, ён рашуча забраў у мяне досыць цяжкі мой чамадан. «Не-не, я цябе прашу... Ты ж VIP...» Ён казаў гэта нібыта жартам, але штосьці падказвала мне, што не зусім. Мы прайшлі міма тузіна высечаных у скале гротаў з вузкімі ўваходамі, пакуль не апынуліся на новай пляцоўцы, амаль на вяршыні невысокага ўзгорка. Вялікі праём, шырынёй на тры і вышынёй на два метры, служыў уваходам у яшчэ адзін грот, значна большы за іншыя; каля яго таксама стаялі два ўзброеныя ахоўнікі.
Мы ўвайшлі ў першую залу, якая па плошчы ўяўляла квадрат са стараной прыкладна метраў дзесяць, усе сцены тут былі голыя; з мэблі мелася ўсяго некалькі пастаўленых уздоўж сцен раскладных крэслаў; ідучы далей за ахоўнікам, мы рушылі па калідоры, які асвятляўся высокімі калонападобнымі свяцільнямі, прыкладна такіх, як былі ў модзе ў 1970-я гады: у святлівай глеістай вадкасці жоўтага, бірузовага, аранжавага і бледна-фіялетавага колеру набрыньвалі і потым павольна падымаліся ўверх і знікалі вялікія бурбалкі.