Магчымасць выспы  Мішэль Уэльбэк

Магчымасць выспы

Мішэль Уэльбэк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 367с.
Мінск 2012
88.78 МБ
аголеная. з перакінутай цераз плячо палатнянаю пляжнаю торбай, белую тканіну ўпрыгожвала рознакаляровая зорка з загнутымі промнямі — знак адрознення элахімітаў; у Фадыі было напраўду раскошнае цела. Устаўшы, я пазнаёміў жанчын, завязалася жывая размова па-ангельску. Маленькая белая пупка Эстэр выглядала вельмі прывабна, але й крутыя, круглыя ягадзіцы Фадыі — не меней панадліва, ва ўсякім разе, мой канец усё больш наліваўся, але яны пакуль рабілі выгляд, быццам не заўважаюць гэтага; у порнафільмах заўсёды бывае хоць адна сцэна з дзвюма партнёркамі, і я быў упэўнены, што Эстэр нічога не мела б супраць, але нешта падказвала мне, што і Фадыя была б за. Нагінаючыся завязаць сандалі, Эстэр, нібы неспадзеўкі, лёгка даткнулася да майго чэлеса, але я быў перакананы, пгго яна зрабіла гэта знарок, я ступіў да яе, цяпер чэлес стаяў якраз на вышыні яе твару. Прыход Патрыка крыху мяне супакоіў; ён таксама быў голы, цела ў яго было добра складзенае, але таўсмаватае, я адзначыў, што ў яго пачынае расці жывот — відаць, усё праз бізнес-ланчы, — карацей, гэта было слаўнае млекакормячае сярэдніх памераў; я ў прынцыпе не меў нічога і супраць раскладу на чацвярых, але мае сексуальныя намеры ў той момант ужо збольшага падастылі.
Стоячы на беразе галяком за некалькі метраў ад мора, мы павялі размову ўжо ўчацвярых. Hi яго, ні яе, здаецца, не здзіўляла прысутнасць Эстэр і знікненне Ізабэль. Элахіміты рэдка ўтвараюць трывалыя пары, яньі могуць пражыць разам два, тры гады, часам даўжэй, але прарок усяляк заахвочвае кожнага захоўваць аўтаномію і незалежнасць, у прыватнасці фінансавую; ніхто не павінен пагаджацца надоўтаеабмежаванне асабістай свабоды як у шлюбе зарэгістраваным, так і ў грамадзянскім, каханне павінна заставацца свабодным, каб заўсёды была магчымасць завязаць новае, на гэтым палягаюць прынцыпы, абвешчаныя прарокам. Так, нават карыстаючыся высокімі Патрыкавымі даходамі і ведучы адпаведны гэтаму лад жыцця, Фадыя наўрад ці мела хоць нейкую агульную з ім маёмасць, і ўжо несумненна, рахункі ў іх былі ў кожнага свой. Я спытаў у Патрыка, іпто чуваць у яго бацькоў, і ён паведаміў сумную навіну: яго маці памерла. Гэта здарылася раптоўна, абсалютна нечакана: падхапіла
бальнічную інфекцыю ў Льежскім шпіталі, куды лягла на звычайную, бяскрыўдную аперацыю на сцягне, і згарэла літаральна за некалькі гадзін. Ен быў тады па справах у Карэі і не змог развітацца з ёю на смяротным ложы, а па вяртанні яе ўжо замарозілі — яна аддала сваё цела навуцы. Рабэр, яго бацька, перажыў гэта зусім кепска: уласна, ён вырашыў пакінуць Іспанію і пасяліцца ў якім-небудзь бельгійскім доме для састарэлых; нерухомасць ён адпісаў на сына.
Увечары мы разам павячэралі ў рыбным рэстаране ў СанХасэ. У Рабэра Бельгійскага трэслася галава, у размове ён удзельнічаўмала; транквілізатары давялі яго амаль да поўнага аіупення. Патрык нагадаў, што праз некалькі месяцаў на Лансаротэ пачнуцца зімовыя курсы і ўсе горача спадзяюцца мяне пабачыць, прарок гаварыў з ім пра гэта не далей як на мінулым тыдні, я зрабіў на яго выдатнае ўражанне, а мерапрыемства гэты раз абяцае быць сапраўды грандыёзным, з'едуцца прыхільнікі з усяго свету. Прыезд Эстэр, натуральна, таксама вітаецца. Яна ніколі не чула пра гэтую секту, і таму слухала апісанне яе дактрыны з цікаўнасцю. А Патрык, яўна разагрэўшы сябе віном (мы пілі «Тэсора дэ Бульяс», даволі моцнае віно з Мурсіі), асноўны акцэнт зрабіў на сексуальных аспектах. Каханне, якому вучыць прарок, якога ён заклікае трымацца ў жыцці, — гэта каханне сапраўднае, а не ўласніцкае: калі вы кахаеце жанчыну па-сапраўднаму, хіба вас не павінна радаваць, што яна атрымлівае асалоду з іншымі мужчынамі? Гэтак сама і яна павінна шчыра радавацца, што вы атрымліваеце асалоду з іншымі жанчынамі. Мне падобная балбатня была даўно знаёмая, я добра памятаў свае цяжкія дыскусіі з журналістамі наконт гэтага ў часы маіх скетчаў, у якія ўводзіў хворых на анарэксію аматарак групавухі. Рабэр Бельгійскі ў адчайнай згодзе трос галавой: напэўна, за ўсё жыццё ён не зведаў ніводнай жанчыны, апроч жонкі, якая памерла, а цяпер і сам, мабыць, хутка памрэ ў доме для састарэлых дзе-небудзь у Брабанце, згніе, невядомы нікому, у сваёй мачы, ды яшчэ будзе радавацца, што яго не б'юць санітары. Фадыя, мяркуючы па ўсім, таксама была цалкам згодная, яна мачала крэветкі ў маянэз і юрліва аблізвала вусны. Я абсалютна не ўяўляў, як на ўсё
гэта глядзіць Эстэр, думаю, усякае тэарэтызаванне на гэтую тэму павінна было здавацца ёй даволі старамодным, і, шчыра кажучы, я быў прыкладна ў такім самым настроі, хоць і па іншай прычыне, якая тлумачылася проста агульнай агідай да тэарэтычных дыскусій — чым далей, тым мне рабілася ўсё цяжэй не толькі ў іх удзельнічаць, але нават удаваць хоць нейкі да іх інтарэс. У мяне, безумоўна, знайшлося б, што запярэчыць па сутнасці, напрыклад, што не ўласніцкім каханне можа быць, напэўна, толькі ў выпадку, калі ты сам жывеш у атмасферы, перанасычанай уцехамі, дзе адсутнічае ўсякі страх, у прыватнасці страх адзіноты ці смерці; што, апроч усяго іншага, такое каханне прадугледжвае як мінімум вечнае жыццё, — карацей, што рэальныя ўмовы для яго не забяспечаныя; яшчэ некалькі гадоў назад я напэўна пачаў бы нешта даказваць, але цяпер ужо не адчуваў у сабе сілы, дый, зрэшты, гэта было не так ужо важна, Патрык крыху сп'янеў і з задавальненнем слухаў сябе самога, рыба была свежая, мы, як прынята казаць, прабаўлялі прыемны вечар. Я паабяцаў прыехаць на Лансаротэ, у адказ Патрык шчыра запэўніў, што мне будзе забяспечана найвыключнейшае VIP-абслугоўванне; а Эстэр яшчэ не ведала, у яе ў гэты час, можа, будуць іспыты. Развітваючьіся, я доўга ціснуў руку Рабэру, які прамармытаў нешта зусім няўцямнае; нягледзячы на прыемнае надвор'е, яго крыху калаціла. Мне было балюча глядзець на гэтага старога матэрыяліста, на яго разбіты горам маршчыністы твар, умэнт ссівелыя валасы. Жыць яму заставалася некалькі месяцаў, можа, некалькі тыдняў. Хто будзе шкадаваць аб ім? Вельмі нямногія; можа быць, Гары, які пазбавіцца іх нячастых, але рэгулярных сустрэч з прыемнымі і не надта гарачымі спрэчкамі. Я раптам усвядоміў, што сыход сваёй жонкі Гары, мусіць, перанёс бы лягчэй за Рабэра; ён мог уявіць Гільдэгарду з арфай сярод нябесных анёлаў, ці — у больш спірытуальнай форме — у якім-небудзь тапалагічнаму закутку пункта Амега, ці штонебудзь такога кшталту; ддя Рабэра Бельгійскага сітуацыя была безвыходная.
«What are you thinking?» — спытала Эстэр, калі мы ўваходзіліўдом. «Sad things...» — задуменнаадказаўя. Янапа154
ківала галавой, сур'ёзна паглядзела на мяне і зразумела, што мне па-сапраўднаму сумна. «Don't worry...»1 — ціхасказала яна, потым апусцілася на калені зрабіць мінет. У яе была вельмі ўмелая тэхніка, якая яўна паходзіла з порнафільмаў — гэта заўважалася адразу па адным характэрным жэсце, вельмі частым у такіх фільмах: яна адкідала валасы назад, каб калі не камера, дык партнёр любаваўся яе працай. Феляцыя была заўсёды царыцаю порнафільмаў, адпаведныя кадры — адзіныя, якія могуць служыць дзяўчатам за карысны ўзор, і толькі ў іх можна часам убачыць хоць нейкую рэальную эмоцыю падчас акту, бо толькі ў іх прысутнічае буйны план, прычым буйны план жаночага твару, у рысах якога чытаецца тая ганарлівая радасць, тое дзіцячае захапленне, якое яна адчувае, дорачы асалоду. Пазней Эстэр сапраўды распавядала мне, што пры першым сваім сексуальным вопыце адмовіла ў гэтай ласцы і рашылася ёй аддацца толькі пасля таго, як наглядзелася фільмаў. Цяпер яна бралася за справу на рэдкасць умела, сама радуючыся свайму майстэрству, і я з гэтай пары без вагання прасіў яе зрабіць мне мінет, нават калі яна мела месячныя ці выглядала стомленай, каб заняцца каханнем. Перад самай эякуляцыяй яна трошкі адхілялася, каб прыняць струмень спермы ў твар або ў рот, але потым вярталася да занятку і рупліва вылізвала ўсё да апошняй кроплі. Як і большасць вельмі прыгожых дзяўчат, яна была схільная да ўсякіх немачаў, пераборлівая ў ежы, і спачатку ёй каштавала вялікага намагання прымушацьсябе глытаць; але досвед вельмі ясна давёў, што з гэтым трэба змірыцца: для мужчын дэгустацыя іх спермы акт не абыякавы, зусім не факультатыўны, ён служыць незаменным доказам асабістай прыхільнасці; з гэтай пары яна глытала з радасцю, і я адчуваў бязмежнае шчасце, канчаючы ў яе роцік.
' Што ты думаеш? — Сумныя рэчы... — He перажывай... (анг.)
Даніэль25,3
Пасля некалькіх тыдняў роздуму я такі ўвайшоў у кантакт з Марыяй23, проста пераслаўшы ёй свой ІР-адрас. Яна адказала наступным паведамленнем:
Адкрыўся мне Гасподзь,
Няіснае свяціла,
Хоць ты ў нябыт сыходзь, I я ійанс ухапіла.
12924, 4311, 4358, 212526. На пазначаным адрасе была нейкая шэрая, мяккая, нібыта ядвабная паверхня, па якой, пад далёкія гукі духавых інструментаў, беглі марудныя, але глыбокія хвалі — як па аксамітнай заслоне пад ветрам. Кампазіцыя выклікала адначасова і спакой, і лёгкую эйфарыю, я на пэўны час цалкам аддаўся яе сузіранню. I не паспеўшы яшчэ адказаць, атрымаў другое паведамленне:
Разгерметызаваўшы ход пусты й падмшйіы, Мы ўрэшце паплывем у водах светлай Панны.
51922624, 4854267. Пасярод абшару, застаўленага паўразбуранымі скрынямі агромністьгх шэрых гмахаў з зеўрамі вокнаў; гіганцкі бульдозер разграбаў бруд. Я павялічыў карцінку, зрабіўшы наезд на велічэзную жоўтую машыну з круглявымі абрысамі, якая рухалася як радыёкіраваная цацка — ніякага кіроўцы ў кабіне, відаць, не было. Па меры таго, як бульдозер прасоўваўся наперад, пад яго нажом у шэра-чорнай гразі рассыпаліся чалавечыя шкілеты; павялічыўшы зум крыху яшчэ, я разгледзеў чарапы і галёначныя косткі.
«Гэта я бачу з акна...» — напісала Марыя23, без папярэджання перайшоўшы ў некадаваны фармат. Я трошкі здзівіўся: выходзіць, яна з тых рэдкіх неалюдзей, якія жывуць у былых гарадскіх кангламерацыях. У той самы момант мне падумалася, што Марыя22 чамусь ніколі не закранала гэтую тэму з маім папярэднікам; ва ўсякім разе, у яго каментары нічога пра гэта няма. «Так, я жыву ў развалінах Нью-Йорка», — адказала Марыя23. «У самым цэнтры таго, што людзі называлі Манхэтэнам», — дадала яна, трошкі счакаўшы.
Гэта, вядома, не мела вялікага значэння, бо пытанне аб тым, каб неалюдзі выходзілі за межы свайго жытла, не стаяла ніколі; тым не менш, — напісаў я ў сваім адказе, — я рады, што жыву на прыродзе. У Нью-Йорку не так ужо непрыемна, адказала яна; з пачаткам перыяду Вялікай Засухі тут шмат ветру, неба ўвесь час мяняецца, і, жывучы на высокім паверсе, яна прабаўляе шмат часу, назіраючы за рухам аблокаў. Некаторыя хімічныя заводы, размешчаныя, напэўна, у Нью-Джэрсі, што віднеецца ў далечыні, дагэтуль працуюць, і калі сонца заходзіць, іх выкіды афарбоўваюць неба ў дзіўныя ружова-зялёныя адценні; а яшчэ па-ранейшаму відаць акіян, вельмі далёка на ўсходзе, калі толькі гэта не аптычная ілюзія, але пры добрым надвор'і часам можна разгледзець лёгкае мільгаценне.