Магчымасць выспы  Мішэль Уэльбэк

Магчымасць выспы

Мішэль Уэльбэк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 367с.
Мінск 2012
88.78 МБ
Чаргаванне думак замірае таксама. Застаецца, напэўна, пара хвілін. Я не адчуваю нічога, апроч ледзь прыкметнага суму.
Частка другая
Каментар Даніэля25
Даніэльі ,12
У першы перыяд жыцця сваё шчасце ўсведамляеш пасля таго, як яго страціў. Потым прыходзіць сталасць, калі, толькі пачаўшы жыць шчасцем, ужо ведаеш, што ўрэшце яно будзе страчана. Сустрэўшы Красуню, я зразумеў, што дасягнуў гэтага сталага ўзросту. Але адначасова зразумеў, што не ўступіў яшчэ ў трэці ўзрост, у век сапраўднае старасці, калі ўсведамленне немінучае страты шчасця ўвогуле не дазваляе жыць.
Што да Красуні, то скажу проста, без метафар і перабольшання: яна вярнула мяне да жыцця. Побач з ёю я перажыў хвіліны найвышэйшага шчасця. Можа, мне ўвогуле ўпершыню выпала нагода прамовіць гэтую простую фразу. Я перажыў хвіліны найвышэйшага шчасця. Яно было ў ёй і вакол яе; яно было, калі я быў у ёй, і крыху раней, і крыху пазней. Час на гэтай стадыі яшчэ існаваў; былі доўгія моманты, калі абсалютна ўсё нерухомела, а потым зноў абрыналася ў адно пакутлівае «пасля». Пазней, праз некалькі тыдняў пасля нашай сустрэчы, асобныя шчаслівыя моманты зліліся, сплавіліся, і ўсё маё жыццё ў яе прысутнасці, пад яе поглядам ператварылася ў шчасце.
Красуню насамрэч звалі Эстэр. Я ніколі не называў яе Красуняй — прынамсі, у яе прысутнасці.
Гэта была дзіўная гісторыя. Яна перагарнула мяне, яна цалкам перагарнула мяне, мая Красуня... Але самае, мабыць, дзіўнае, што я амаль гэтаму не здзівіўся. Мабыць, я меў схільнасць, у сваіх стасунках з людзьмі (ледзьве не напісаў: «уафіцыйныхстасункахзлюдзьмі», — зрэшты, яны ў мяне,
у прынцыпе, былі якраз такія), — мабыць, я меў схільнасць пераболыпваць свой стан адчаю. А значыць, нешта ўва мне ведала, ведала заўсёды, што ўрэшце я сустрэну каханне — я кажу пра каханне ўзаемнае, адзінае, якое мае значэнне, адзінае, якое можа рэальна прывесці да іншага парадку светаўспрымання, калі індывідуальнасць расколваецца, калі ўласцівасці свету паўстаюць у новым святле і яго далейшае існаванне бачыцца правамерным. Пры гэтым я зусім не быў наіўняком; я ведаў, што большасць людзей нараджаюцца, старэюць і паміраюць, так і не зведаўшы кахання. Неўзабаве пасля эпідэміі так званага «каровінага шаленства» увялі новыя нормы, якія дазвалялі прасачыць паходжанне ялавічыны. У мясных аддзелах супермаркетаў, ва ўстановах фаст-фуду з'явіліся невялікія цэтлікі з прыкладна такім тэкстам: «Народжана і выгадавана ў Францыі. Зарэзана ў Францыі». Якое простае жыццё, далібог.
3 пункту погляду акалічнасцяў пачатак нашай гісторыі быў да крайнасці банальны. Калі мы сустрэліся, мне было сорак сем, ёй дваццаць два. Я быў багаты, яна — прыгожая. Акрамя таго, яна была акторка, а кінарэжысёры спяць са сваімі акторкамі, гэта вядома; ёсць нават фільмы, у стварэнні якіх гэта, відаць, было якраз асноўным матывам. 3 іншага боку, ці мог я лічыцца за кінарэжысёра? Як рэжысёр я меў у сваім актыве толькі «На дзве мухі пазней», а ад здымкаў «Палавых мянялз вялікай дарогі» збіраўся адмовіцца — па сутнасці, я нават ад іхужо і адмовіўся ўтой самы момант, як вярнуўся з Парыжа; калі таксі спынілася перад маім домам у Сан-Хасэ, я без рызыкі памыліцца ўсвядоміў, што сілы на гэта ў мяне больш няма і працягу праект мець не будзе, які і любы іншы, дарэчы. Справы, тым часам, ішлі сваёй чарадой, у хаце мяне чакаў дзесятак факсаў ад еўрапейскіх прадзюсараў, якія хацелі пазнаёміцца з дэталямі. Мая эксплікацыя абмяжоўвалася адной фразай: «Аб'яднаць камерцыйныя перавагі парнаграфіі і брутальнага гвалту». Гэта была нават не эксплікацыя, самае большае — пітч, але мой агент сказаў, што ўсё добра, так цяпер робіць большасць маладых рэжысёраў: сам таго не ведаючы, я аказаўся сучасным прафесіяналам. I яшчэ — асноўныя іспанскія 134
акторскія агенцтвы прыслалі мне тры DVD, якія я вырашыў праглядзець, маючы на ўвазе «верагодны сексуальны змест» будучага фільма.
Вось так і пачалася найвялікшая гісторыя кахання ў маім жыцці — прадказальна, звычайна і нават, калі хочаце, пошла. Заклаўшы ў мікрахвалёўку паўфабрыкат пад назвай «Рысавы ласунак», я сунуў у дыскавод першы дыск, які трапіўся. Пакуль страва грэлася, я паспеў адкінуць першых трох кандыдатак. Праз дзве хвіліны печ дзінькнула, я выняў талерку, прыправіўрыс вострым соўсам «Suzi Weng»;угэты момант на гіганцкім экране ў глыбіні гасцінай пайшлі кадры прэзентацыйнага роліку Эстэр.
Я пераматаўу паскораным рэжыме дзве першыя сцэны — з нейкай таннай камедыі і яшчэ больш пасрэднага дэтэктыўнага серыяла; але нешта ўсё-ткі зачапіла маю ўвагу, я трымаў палец на пульце, і калі скончыўся другі эпізод, націснуў на кнопку і перайшоў на нармальную хуткасць.
Яна стаяла голая ў нейкім не надта зразумелым пакоі — мабыць, у мастацкай майстэрні. Ужо ў самым пачатку сцэны яе аблівалі жоўтаю фарбай — той, хто гэта рабіў, заставаўся за кадрам. Потым яна ляжала ў цэлай лужыне гэтай асляпляльна-жоўтае фарбы. Мастак — было відаць толькі ягоныя рукі — выліваў на яе вядро сіняй фарбы і потым размазваў па яе жываце і грудзях; яна глядзела ў яго бок з вясёлым даверам. Узяўшы яе за руку, ён падказваў, што рабіць, яна пераварочвалася на жывот, ён зноў ліў фарбу, цяпер на паясніцу, размазваў па ягадзіцах, спіне, і ягадзіцы пацепваліся ў такт руху ягоных рук. У яе твары, у кожным жэсце прысутнічала незвычайная бязвіннасць і пачуццёвае зачараванне.
Я быў знаёмы з працамі Іва Кляйна — я запоўніў гэты прабел пасля сустрэчы з Вэнсанам — і ведаў, што заснятая акцыя не ўяўляла ў мастацкім плане нічога арыгінальнага і цікавага; але хто думае пра мастацтва, калі магчыма шчасце? Я пракруціў гэты эпізод разоў дзесяць запар; у мяне стаяў, гэта ясна, але апроч таго, я, па-мойму, ужо тады, ужо з першых хвілін шмат чаго зразумеў. Я зразумеў, што пакахаю Эстэр, пакахаю апантана, безаглядна і беззваротна.
Я зразумеў, што гэта будзе гісторыя такой сілы, што зможа мяне забіць і нават напэўна заб'е, калі Эстэр мяне разлюбіць, бо ўсяму ёсць мяжа і які б кожны з нас ні быў трывалы, урэшце кожны з нас памірае ад кахання ці, дакладней, ад яго адсутнасці — словам, як ні круці, а рэч гэта абсалютна забойчая. Такім чынам, ужо з першых хвілінаў шмат што было прадвызначана, працэс ужо, як кажуць, пайшоў. Я мог яго яшчэ перапыніць, я мог не сустракацца з Эстэр, знішчыць дыск, адправіцца ў далёкае падарожжа; але на практыцы я ўжо назаўтра патэлефанаваў яе агенту. Натуральна, ён быўу захапленні — так, гэта магчыма, па-мойму, яна цяпер нічым не занятая, кан'юнктура — вы ж ведаеце не горш за мяне — цяпер такая няпростая, а мы з вамі раней не супрацоўнічалі? — папраўце мяне, калі я памыляюся, — вельмі рады, вельмі-вельмі рады, — «На дзве мухі пазней», сапраўды, паўсюль мелі шырокі рэзананс — паўсюль, апроч Францыі; ён гаварыў на вельмі правільнай ангельскай мове, дый Іспанія ўвогуле асучаснівалася з неверагоднаю хуткасцю.
Наша першае спатканне адбылося ў бары на вуліцы Абіспо-дэ-Леон, бары даволі вялікім, даволі тыповым, з абшаляванымі цёмным дрэвам сценамі і зацененымі тэнтамі вокнамі, — я быў ёй, бадай, удзячны, што яна прапанавала не якую-небудзь «Планету Галівуд». Я спазніўся на дзесяць хвілін, і як толькі яна ўзняла на мяне вочы, пытанне аб свабоднай волі больш не стаяла, з гэтага імгнення мы былі ўжо ў наканаванасці. Я апусціўся на банкетку насупраць — прыкладна з такім самым пачуццем, якое было ў мяне некалькі гадоў назад, калі мне рабілі агульны наркоз: гэта было адчуванне лёгкага, добраахвотнага сыходу з жыцця, з інтуітыўным усведамленнем, што смерць урэшце, відаць, вельмі простая штука. На ёй былі вузкія джынсы з нізкаю таліяй і шчыгульны ружовы топік, які пакідаў голымі плечы. Калі яна пайшла нам што-небудзь замовіць, я ўбачыў яе стрынгі, таксама ружовыя, яны вылезлі над джынсамі, і ў мяне адразу пачаў цвярдзець. Калі яна вярталася ад стойкі, мне каштавала вялікіх намаганняў адарваць позірк ад яе пупка. Яна заўважыла гэта, усміхнулася і села на банкетку 136
побач са мной. Сваімі светла-бландзіністымі валасамі, вельмі белаю скурай яна была зусім не падобная да тыповай іспанкі — я сказаў бы, хутчэй да рускай. У яе былі прыгожыя карыя, уважлівыя вочы, і я не надта памятаю, якія былі мае першыя словы, але, па-мойму, я ледзь не з парога адзначьгў, што ад здымкаў фільма збіраюся адмовіцца. Яе гэта, здаецца, не так расчаравала, як здзівілася. Яна спытала — чаму.
Я, па сутнасці, і сам не ведаў і, здаецца, пусціўся тады ў нейкія даволі доўгія тлумачэнні, якія ўзыходзілі да часу, калі мне было столькі ж, колькі цяпер ёй — яе агент паспеў мне паведаміць, што ёй дваццаць два. 3 тлумачэнняў вынікала, што я пражыўу цэлым сумнае, самотнае жыццё, напоўненае напружанай працай уперамежку з частымі перыядамі дэпрэсіі. Словы прыходзілі лёгка, хоць я гаварыў па-ангельску, часам яна прасіла паўтарыць тую ці іншую фразу. Словам, я збіраюся адмовіцца не толькі ад гэтага фільма, а ўвогуле амаль ад усяго, сказаў я ў заключэнне; у мяне не засталося ніякай амбіцыі, ніякай волі да перамогі ці нечага яшчэ ў такім родзе, я гэты раз, здаецца, напраўду стаміўся.
Яна зірнула на мяне з неўразуменнем, быццам я выбраў нейкае няўдалае слова. Але я казаўтак, як ёсць, можа быць, мая стома была не фізічная, можа быць, яна была нервовая, але якая розніца? «Я болей ні ў што не веру», — урэшце прамовіў я.
— Maybe, it's better...1 — сказалаяна, потым паклала руку мне паміж ног. Апусціўшы галаву мне на плячо, яна пачала лёгенька паціскаць чэлес пальцамі.
У нумары гатэля яна крыху распавяла пра сябе. Яе, вядома, можна лічыць за акторку: у яе ж былі ролі і ў невялікіх камедыях, і ў дэтэктыўных серыялах — дзе яе звычайна гвалцілі і душылі розныя псіхапаты, — і ў некалькіх рэкламных роліках таксама. А нядаўна яна выканала нават галоўную ролю ў адным поўнаметражным фільме, іспанскай вытворчасці, але ён пакуль не выйшаў у пракат, дый усё
1 Можа, так яно лепей (анг.).
адно фільм дрэнны; іспанскае кіно, на яе думку, увогуле асуджанае на выміранне, прычым хуткае.
Можна з'ехаць за мяжу, запярэчыў я; у Францыі, напрыклад, фільмы яшчэ здымаюць. Так, але невядома, ці добрая яна актрыса, дый ці хоча ўвогуле быць актрысай. У Іспаніі ёй часам удаецца знайсці працу дзякуючы нетыповай знешнасці; яна ўсведамляе, што гэта ўсяго толькі шанец і ён вельмі адносны. Акторскае рамяство яна, па сутнасці, лічыць за падпрацоўку: па грошах лепш, чым разносіць піцу ці раздаваць флаеры на дыскатэку, але і знайсці цяжэй. Яшчэ яна вывучае ігру на фартэпіяна і філасофію. А галоўнае — хоча жыць.