Магчымасць выспы
Мішэль Уэльбэк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 367с.
Мінск 2012
Яе голас быў насамрэч амаль увесь сінтэтычны; але яшчэ захаваў пэўную неачалавечую мелодыку, асабліва ў галосных, нейкі дзіўны інтанацыйны ўхіл да пяшчоты. Я даў павольную панараму да нізу жывата. «Яшчэ ніжэй... — прамовіла яна ледзь чутна. — Пакажы мне свой чэлес; калі ласка». Я падпарадкаваўся; я пачаў мастурбаваць згодна з правіламі, прадпісанымі Вярхоўнай Сястрой; на астатнім крэсе некаторыя інтэрмедыйныя кабеты адчуваюць настальгію па мужчынскім палавым органе і любяць глядзець
на яго ў апошнія хвіліны рэальнага жыцця; мяркуючы па ўсім, Марыя22 уваходзіла ў іх лік — беручы пад увагу наша папярэдняе інтэрнэт-ліставанне, мяне гэта, па шчырасці, зусім не дзівіла.
Наступныя тры хвіліны нічога не адбывалася; потым я атрымаў яе апошняе паведамленне — яна вярнулася ў негаласавы рэжым: «Дзякуй, Даніэль. Мне цяпер пара адключацца, трэба яшчэ ўпарадкаваць апошнія старонкі майго каментара і падрыхтавацца да канца. Праз некалькі дзён у гэтых мурах паселіцца Марыя23. Я пакіну ёй твой ІР-адрас і прапаную захаваць кантакт. Сёе-тое здарылася дзякуючы нашым частковым інкарнацыям у перыяд пасля Друтога Скарачэння, сёе-тое будзе здарацца дзякуючы нашым інкарнацыям у будучым. Наша расстанне не мае характару развітання; я прадчуваю гэта».
Даніэльі ,11
Мы — як усе мастакі, мы верым у створанае наш.
Група «Дэбю дэ Суарэ»
Першымі днямі кастрычніка, пад уплывам апанаваўшай мяне ціхай тугі, я зноў узяўся за працу — бо, далібог, ні да чаго іншага быўне прыдатны. Зрэшты, слова праца, мабыць, надта гучнае, каб характарызаваць задуманы мною праект: рэп-дыск пад назвай «Аб'...бі бедуіна» і з падзагалоўкам «Tribute to Ariel Sharon» Дыск меў неблагі поспех у крытыкі (я зноў апынуўся на вокладцы «Хіп-Хоп Радыкала» — гэты раз без майго самахода), але продаж ішоў слабавата. У прэсе я зноў паўстаў у вобразе парадаксальнага рыцара вольнага свету; але скандал быў усё-ткі менш гучны, чым у часьі «Групавухі з палястынкамі» — гэты раз, падумаў я з цьмянаю настальгіяй, радыкальныя ісламісты сапраўды цалкам збітыя з тропу.
Адносная няўдача ў продажы тлумачылася, відаць, пасрэдным узроўнем музыкі; рэпам яе назваць можна было толькі прыблізна: я проста пераклаў пад барабан і бас свае старыя скетчы, дадаўшы сям-там колькі вакальных уставак — у адной такой харавой кампазіцыі ўдзельнічаў Жамэль Дэбуз. Зрэшты, новую рэч я ўсё-ткі адну напісаў і, можна сказаць, быў ёю, задаволены — песенька назвалася «Запярдоль мурыну ў сраку»: «мурын» у ёй рыфмаваўся
1 Тут: «Аддаючы належнае Арыэлю Шарону» (анг.).
то з «дрын», to з «вазелін», a «срака» — з «сабака» ці з «забіяка»: прыемныя такія lyrics', якія прачытваліся на безлічы розных узроўняў — журналіст з «Хіп-Хоп Радыкала», які сам ціхама рэпаваў (не адважваючыся прызнацца ў гэтым у рэдакцыі), быў яўна пад уражаннем, у сваім артыкуле ён нават параўнаў мяне з Марысам Сэвам2. Словам, штука была патэнцыйным хітом, апроч таго, мая асоба і без таго выклікала нямала піуму; так што, шчыра сказаць, шкада, што музыка падвяла. Мне шмат нагаварылі пра аднаго самага добрага, так бы мовіць, незалежнага прадзюсара — Бэртрана Батасуну, які нібыта выпускаў культавыя (бо іх немагчыма было дастаць) дыскі пад нейкай малавядомай маркай; я быў жорстка расчараваны. Мала, што гэты тып быў абсалютна стэрыльны ў творчым плане — падчас сеансаў гуказапісу, ён проста дрыхнуў на паласе, падрыстваючы кожныя пятнаццацьхвілін, — ён аказаўся вельмі непрыемным і ў плане асабістым, сапраўдны нацыст; пазней я даведаўся, іпто ён такі быў сябрам FANE3. Дзякуй богу, плацілі яму няшмат; але ж калі гэта было ўсё, што Virgin магла прапанаваць мне ў якасці «маладых французскіх талентаў», дык яна, далібог, заслугоўвала быць паглынутаю BMG. «Каб мы, як усе, узялі Гольдмана ці Абіспо, дык не сядзелі б цяпер там, дзе сядзім...» — урэшце заявіўя арт-дырэктару Virgin; той толькі глыбока ўздыхнуў: у прынцыпе, ён са мной згодзен, яго папярэдні праект з Батасунам — поліфанічны запіс бляяння пірэнейскіх авечак, перакладзены потым на тэхнахард-кор, — скончыўся, дарэчы, поўным фінансавым правалам. Але што зробіш, бюджэт мае свае рамкі, узяць на сябе адказнасць за перавышэнне ён не можа, ддя гэтага трэба звяртацца ў цэнтральны офіс кампаніі ў Нью-Джэрсі; карацей, я махнуў рукой. Чакаць дапамогі не было ад каго.
Але ў цэлым мой побыт у Парыжы, падчас запісу дыска, прайшоў досыць прыемна. Мне быў зняты нумар у «Лютэцыі», што навявала ўспаміны пра Франсіса Блан-
1 Тут: тэкст песні (анг.).
2 Марыс Сэв (1501 —1564) — французскі паэт.
3 FANE — федэрацыя нацыянальнага і еўрапейскага дзеяння, французская праварадыкальная арганізацыя неанацысцкага толку.
ша, Kommandatur1 дый, урэшце, пра мае лепшыя гады, калі я быў палкі, поўны нянавісці і будучых планаў. Кожны вечар я перачытваў перад сном Агату Крысці, асабліва раннія творы: апошнія яе кнігі мяне занадта бударажылі. He кажучы пра «Бясконцую ноч», якая заўжды ўводзіла мяне ў сумны транс, я ніколі не мог утрымацца ад слёз, чытаючы развітальны ліст Пуаро Гастынгсу ў канцы «Апошняй справы Пуаро»:
«Але цяпер я стаў пакорны і ціхі і як малое дзіця кажу: «Я не ведаю...»
Бывайце, мой cher ami. Я прыбраў з тумбачкі каля ложка сардэчныя ампулы амілнітрыту. Я хачу аддаць сябе ў рукі Госпада. Няхай хутчэй здзейсніцца яго пакаранне ці літасць!
Мы больш ніколі не будзем паляваць разам, мой дружа. Тут, у Стайлзе, было наша першае паляванне. Туг будзе і апошняе...
Мы пражылі разам чароўныя дні.
Так, гэта былі напраўду чароўныя дні».
Асабліва і не ведаю, што яшчэ — апроч хіба Kyrie Eleison2 з Імшы сімінор^і, можа, Адажыо Барбера3 — магло прывесці мяне ўтакі стан. Калецтва, хвароба, забыццё — гэта было добра: гэта было рэальна. Нікомуда Агаты Крысці неўдавалася так да болю пранікліва перадаць сум фізічнага заняпаду, паступовай страты ўсяго, што надае жыццю радасць і сэнс; ніхто не змог з ёю параўнацца і пасля. У той момант мяне некалькі дзён пераследавала ледзьве не рэальнае жаданне зноў вярнуцца на сцэну, заняцца чым-небудзь сур'ёзным. У гэтым настроі я патэлефанаваў мастаку-элахіміту Вэнсану Грэйсамэру; ён, як здалося, быў рады мяне чуць, і мы дамовіліся тым самым вечарам сустрэцца і выпіць па чарцы.
1 Kommandatur (ням.) — уперыядакупацыіпадчас2-йсусветнайвайны ў гатэлю «Лютэцыя» знаходзілася нямецкая камендатура.
2 Kyrie Eleison (грэцк. — Kupie e^er]oov) — найбольш часты малітоўны зварот у хрысціянскай царкве: «Госпадзе, памілуй!» «Імша сі мінор» — твор Ё.-С. Баха.
3 Маецца на ўвазе «Адажыо для струнных» (1936) амерыканскага кампазітара Сэмюэла Барбера (1911 — 1981).
У піўную ля Версальскай заставы, дзе была прызначаная сустрэча, я спазніўся хвілін на дзесяць. Ён устаў, памахаў рукой. Антысектанцкія арганізацыі рэкамендуюць не паддавацца прыязнаму ўражанню, якое ўзнікае пры першым знаёмстве ці пасля ўводнага курсу лекцый, калі ўсе шкодныя аспекты вучэння найчасцей замоўчваюць. Але я ніяк не мог дабраць розуму, у чым можа хавацца пастка: гэты хлопец, напрыклад, выглядаў цалкам нармальным. Вядома, ён быў крыху інтраверт, вёў, пэўна, досыць адасоблены лад жыцця, але ж не болей, чым я. I гаварыў шчыра і проста.
— Я ў сучасным мастацтве нічога не цямлю, — перапрашаючы, сказаўя. — ЧуўхібаштопраМарсэляДзюшана1, іўсё.
— Так, ён, сапраўды, найбольшы паўплываўна мастацтва дваццатага стагоддзя. Радзей згадваюць Іва Кляйна2, хоць усе, хто займаецца перформансамі, хэпенінгамі, хто працуе са сваім целам, свядома ці падсвядома адштурхваюцца ад яго.
Ён змоўк. Але, бачачы, што я нічога не адказваю і, мяркуючы па выглядзе, нават не разумею сэнсу сказанага, загаварыў зноў:
— Схематычна можна ўявіць тры асноўныя тэндэнцыі. Першая, найбуйнейшая, якая адпампоўвае 80% датацый і чыя прадукцыя прадаецца найдаражэй, — гэта ўсякага кшталту чарнуха: расчлянёнка, канібалізм, мутанты і гэтак далей. Усё, што звязана з серыйнымі забойцамі, напрыклад. Друіая — тая, што выкарыстоўвае гумар: гэта можа быць непасрэднае іранізаванне з рынку мастацтва, у духу Бэна3, ці больш тонкія штучкі, як у Бродтхарса4, дзе галоўная мэ-
1 Марсэль Дзюшан (1887 — 1968) — французскі мастак і тэарэтык мастацтва, чыю творчасць найбольш звязваюць з дадаізмам і сюррэалізмам, сваімі працамі паўплываў на фармаванне поп-арту, мінімалізму, канцэптуальнага мастацтва і інш.
2Іў Кляйн (1928 — 1962) — французскі мастак, неарэаліст, якога многія крытыкі лічаць за прадвесніка пост-мадэрнізму.
■'Бэн Вацье (нар. 1937) — французскі мастак, найбольш вядомы сваімі тэкставымі карцінамі, сярод якіх славутая «Мастацтва бескарыснае. Вяртайцеся дадому».
4 Марсэль Бродтхарс (1924—1976) — белыійскі мастак, паэт, кінарэжысёр, прадстаўнік канцэптуальнага мастацтва.
та — выклікаць у гледача, у мастака ці ў абодвух, унутраны дыскамфорт і сорам, выставіўшы якую-небудзь абсалютна звычайную, пасрэдную рэч, каб ты ўвесь час сумняваўся, ці ёсць у ёй увогуле хоць нейкая мастацкая каштоўнасць; яшчэ можна працаваць на кічы, набліжаючыся да яго, гуляючы на мяжы ці часам нават мімалётна дакранаючыся — пры ўмове, што з дапамогай пэўнага метаапавядання можаш засведчыць, што ты не дурань і робіш гэта свядома. Ну і нарэшце, трэцяя тэндэнцыя — віртуальнае мастацтва: гэта часцей за ўсё моладзь, якая наглядзелася мангаў і ўсякага гераічнага фэнтэзі; з гэтага шмат хто пачынае, але потым, калі прыходзіць разуменне, што ў Інтэрнэце на жыццё не заробіш, людзі пераходзяць да першай тэндэнцыі.
— Я так разумею, ты сам ні да адной з гэтых трох не належыш?
— Часам мне вельмі нават падабаецца кіч, прынамсі жадання з яго пакпіць асабліва не ўзнікае.
— Але элахіміты далекавата заходзяць у гэтым кірунку, табе не здаецца?
Ён усміхнуўся:
— Прарок робіць гэта без задняе думкі, у яго няма ніякай іроніі, гэта нашмат здаравей...
Я мімаходзь адзначыў, што слова «прарок» ён прамовіў абсалютна натуральна, асабліва ніяк інтанацыйна не выдзяляючы. Няўжо ён напраўду верыў у элахімаў? Усёткі яўная агіда, якую ён адчуваў да прарокавай «мастацкай творчасці», не магла не выклікаць у яго сумнення; было ў гэтым хлопцы нешта для мяне няўлоўнае, каб не настроіць яго супраць сябе, я мусіў быць вельмі ўважлівы. Я замовіў яшчэ піва.