Магчымасць выспы
Мішэль Уэльбэк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 367с.
Мінск 2012
Друтое Скарачэнне было больш паступовае; яно доўжылася на працягу ўсёй Вялікае Засухі і доўжыцца ў нашы дні.
Трэцяе Скарачэнне стане канчатковым; яно яшчэ прыйдзе.
Ніхто не ведае, у чым прычына Вялікай Засухі, ва ўсякім выпадку — прычына рэальная. Вядома, былі прыведзены доказы, што засуха ёсць наступствам змянення нахілу зямное восі адносна плоскасці зямной арбіты; але з улікам колькаснае папраўкі такое тлумачэнне лічыцца малаверагодным.
Вялікая Засуха была неабходнай Парабалай, — вучыць Вярхоўная Сястра, — тэалагічнай перадумовай Вяртання Вільгаці.
Вялікая Засуха будзе доўгай, — таксама вучыць Вярхоўная Сястра.
Вяртанне Вільгаці стане знакам прышэсця Жыхароў Будучыні.
Даніэльі ,10
Бог ёсць, я туды заходзіў.
Ананім
3 першага побыту ў Духабораў у мяне перадусім захаваўся ўспамін пра ахутаны туманам гарналыжны пад'ёмнік. Летнія курсы арганізавалі ў Герцагавіне — ці нейкім такім рэгіёне, вядомым пераважна сваімі крывавымі канфліктамі. Аднак усё было вельмі міла: шале, карчма з цёмнага бярвення, з фіранкамі ў чырвона-белыя краткі, з галовамі кабаноў і аленяў на сценах: гэткі цэнтральна-еўрапейскі кіч — ябыўдатакіхрэчаўзаўсёды неабыякавы. «Ах, вайна, люцкой вар'яцтва, гросс б'яда...» — паўтараўя пра сябе, мімаволі пераймаючы інтанацыю Франсіса Бланша. Я здаўна пакутаваў на своеасаблівую разумовую эхалалію, але ў маёй галаве неадчэпна круціліся не мелодыі па пулярных песень, а інтанацыі класікаў камічнага жанру: досыць мне было, напрыклад, пачуць, як Франсіс Бланш — у фільме «Бабэта ідзе на вайну» — прамаўляе: «Ка-ляс-сальны пе-растрэлька!», — і потым, каб пазбавіцца ад гэтай фразы, я мусіў зрабіць над сабой велізарнае намаганне. Яшчэ горш было з дэ Фюнэсам: яго рэзкія інтанацыйныя перапады, міміка, жэсты не адпускалі мяне гадзінамі, я быў імі як апантаны.
Па сутнасці, я проста шмат працаваў, казаў я сабе, працаваў усё жыццё без перадыху. Бо, праўда, акторы, з якімі я быў знаёмы ў дваццаць год, так і не здабылі ніякага поспеху, большасць зусім памянялі прафесію, хоць трэба прызнаць, яны асабліва і не гарбаціліся, толькі папівалі ды туляліся па розных барах і модных тусоўках. а я тым часам рэпетаваў, адзін у сваім пакоі, гадзінамі адпрацоўваў кож-
ную інтанацыю, кожны жэст; і апроч таго, я пісаў свае скетчы — пісаў іх сапраўды сам, і мне спатрэбіліся гады, перш чым гэтая справа пачала давацца лёгка. Напэўна, я столькі працаваў яшчэ таму, што не ўмеў цалкам расслабіцца, адцягнуцца: мне было б не надта ўтульна ва ўсіх гэтых барах, на ўсіх гэтыхтусоўках, вечарынах, арганізаваных знакамітымі куцюр'е, на VIP-дэфіле; з маёй някідкаю знешнасцю і тэмпераментам інтраверта я меў мала шанцаў адразу стаць каралём балю. У выніку, за адсутнасцю іншых забаваў, я працаваў — і ўзяў такі рэванш. Па сутнасці, у маладосці ў мяне быў такі самы душэўны настроі, як у Афеліі Ўінтэр, якая, думаючы пра сваё атачэнне, у думках увесь час бурчэла: «Смейцеся, дурні. Затое потым я буду на подыуме і пакладу вас усіх адной пстрычкай». Яна неяк расказала пра гэта ў сваім інтэрв'ю часопісу «Мне дваццаць».
Але мне трэба было ўрэшце перастаць думаць пра часопіс «Мнедваццаць» — іперастацьдумацьпраІзабэль;мнетрэба было ўвогуле не думаць амаль ні пра што. Я перавёў погляд на зялёныя вільготныя схілы, паспрабаваў засяродзіцца на тумане: туман мне заўсёды дапамагаў. Лыжны пад'ёмнік у тумане. Значыць, у перапынку між этнічнымі войнамі яны знаходзілі час пакатацца на лыжах — ну а што, падумаў я, трэба ж распрацоўваць і адводныя цягліцы, — і накідаў аснову скетча пра двух кончаных гіцляў, якія абменьваюцца спосабамі падтрымання формы ў заграбскай трэнажорнай зале. Гэта сапраўды быў перабор, але я не мог утрымацца: я быў блазнам, мусіў заставацца блазнам і блазнам здохнуць — з нянавісцю і ў канвульсіях.
Для сябе я празваў элахімітаў Духаборамі, бо яны сапраўды бароліся за здаровае цела і здаровы дух. Яны не хацелі старэць; дзеля гэтага яны не дазвалялі сабе курыць, прымалі антыаксіданты і іншыя штукі, якія звычайна прадаюць у аптэках як спадарожны тавар. Наркотыкі ў іх не віталіся. Алкаголь быў дазволены ў форме чьірвонага віна — з разліку два келіхі на дзень. Яны, можна сказаць, трымаліся своеасаблівай крыцкай дыеты. Але ўсе гэтыя «прыказанні», як падкрэсліваў прарок, не неслі ў сабе ніякага маральнага складніка. Здароўе — вось была адзіная
мэта. I ўсё звязанае са здароўем, у тым ліку ўсё звязанае, у прыватнасці, з сексам, дазвалялася. Візуальны шэраг — што на Інтэрнэт-сайце, што ў брашурах — паўставаў адпаведны: гэта быў пацешны, даволі безгустоўны эратычны кіч у перадрафаэлічным стылю з націскам на вялікія грудзі, а-ля Вальтэр Джырота. Гомасексуалізм, як мужчынскі, так і жаночы, на ілюстрацыях таксама прысутнічаў, праўда, у болей абмежаваных дозах: будучы сам чыстым гетэрасексуалам, прарок зусім быў не гомафобам. Што перад, што зад — прарок быў усякаму рад. Цалкам апрануты ў белае, ён асабіста вітаў мяне ў аэрапорце Зворка з працягнугаю рукой. Я быў іх першы сапраўдны VIP, таму ён і ўзяў на сябе такі клопат. Дагэтуль яны мелі ўсяго аднаго і вельмі маленькага VIPa, дарэчы, француза, мастака на імя Вэнсан Грэйсамэр. Аднойчы яму пашчасціла мець персанальную выставу ў Бабуры — праўда, у Бабуры выстаўляўся нават Бэрнар Бранксэн. Словам, гэта быў не VIP, a чвэрць-VIP — VIP ад выяўленчых мастацтваў. Зрэшты, хлопцам ён аказаўся файным. I, як мне чамусьці адразу здалося, мусіў быць добрым мастаком. У яго быў тонкі, інтэлігентны твар і дзіўна напружаны, амаль містычны погляд, пры гэтым гаварыў ён нармальна, цалкам разумна, узважваючы словы. Я абсалютна не ведаў, чым ён канкрэтна займаецца — ці нейкім відэа, ці інсталяцыямі, ці яшчэ чым, — але адчувалася, што хлопец працуе пасапраўднаму. Толькі мы ўдвух шчыра заявілі, што палім, — і гэта, разам з VIP-статусам, дадаткова зблізіла нас. Праўда, мы не даходзілі да таго, каб дыміць у прысутнасці прарока; але на лекцыях час ад часу неўпрыкмет знікалі пальнуць па файцы, і даволі хутка з маўклівай згоды гэтае права за намі замацавалася. Ах, салодкае УІРаўство!
Ледзь я паспеў засяліцца і згатаваць сабе кубак распушчальнай кавы, як ужо мусіла пачацца першая лекцыя. Каб прысутнічаць на «занятках», паверх звычайнага адзення належала апранаць доўгую белую туніку. Натуральна, нацягнуўшы на сябе гэтую штуку, я адчуў сябе крыху смешным, але неўзабаве адкрьгў і перавагі такога ўбрання. План гатэля быў вельмі складаны — з нейкімі шклянымі пераходамі паміж карпусамі, з паўпаверхамі, падземнымі 90
калідорамі, прычым усе ўказальнікі былі на дзіўнай мове, нечым цьмяна падобнай на валійскую, у якой я ўсё адно нічога не цяміў, так што мне спатрэбілася паўгадзіны, каб знайсці дарогу. За гэты час мне трапілася дзесяткі два чалавек, якія, як і я, у такіх самых туніках, блукалі па пустых калідорах. Калі я нарэшце дабраўся да канферэнц-залы, у мяне было ўражанне, што я сапраўды стаў удзельнікам нейкага духаборскага дзейства, хоць ніколі раней — дый у той момант — гэта не мела для мяне ніякага сэнсу. Тым не менш, хоць сэнсу гэта для мяне не мела, я сам мог там быць. Мяне сустракалі па адзежцы.
Тою раніцай выступаў вельмі высокі, вельмі худы, абсалютна лысы і неверагодна сур'ёзны тып: калі ён спрабаваў уставіць у сваю прамову што-небудзь жартоўнае, рабілася страшнавата. Пра сябе я ахрысціў яго Вучоным; і ён напраўду аказаўся прафесарам неўралогіі з аднаго канадскага ўніверсітэта. На маё вялікае здзіўленне, тое, што ён казаў, было цікавым, а месцамі захапляла. Чалавечы розум, тлумачыў ён, развіваецца дзякуючы ўзнікненню і паступоваму хімічнаму замацаванню нейронных ланцугоў рознае даўжыні, ад двух да пяцідзесяці і нават болып нейронаў. 3 улікам таго, што чалавечы мозг утрымлівае некалькі мільярдаў нейронаў, колькасць іх камбінацый, а значыць, магчымых ланцугоў, абсалютна неверагодная: яна нашмат перавышае, напрыклад, колькасць малекулу Сусвеце.
Колькасць выкарыстоўваных ланцугоў у розных людзей вельмі розная, што, на яго думку, у дастатковай меры тлумачыць наяўнасць бясконцага мноства градацый паміж імбецыльнасцю і геніяльнасцю. Але яшчэ цікавей тое, што чым часцей пэўны нейронны ланцуг выкарыстоўваецца, тым больш у ім назапашваецца іонаў і тым лягчэйшым робіцца яго далейшае выкарыстанне — адным словам, адбываецца паступовае самаўмацаванне, і гэта тычыцца ўсяго — ідэяў, схільнасцяў, настрояў. Названы феномен прасочваецца як на ўзроўні індывідуальных псіхалагічных рэакцый, так і на ўзроўні сацыяльных дачыненняў: засяроджванне на фобіях іх узмацняе; зацягванне канфлікту паміж людзьмі робіць яго, як правіла, невырашальным. Адштурхоўваючыся ад
гэтага, Вучоны пераходзіў у бязлітасную атаку на тэорыю Фройда, якая не толькі не мела пад сабой ніякага трывалага псіхалагічнага грунту, але і вяла да небяспечных высноваў, цалкам адваротных пастаўленае задачы. Чаргаванне схем, якімі на экране ў яго за плячыма ілюстраваліся асноўныя элементы дакладу, змянілася кароткім і гнятлівым дакументальным фільмам пра маральныя (часам нясцерпныя) пакуты ветэранаў вайны ў В'етнаме. Яны не маглі пазбыцца ўспамінаў, снілі кожную ноч кашмары, не маглі нават вадзіць машьіну, пераходзіць вуліцу, жылі ўвесь час у страху, і вярнуць іх да нармальнага сацыяльнага жыцця здавалася немагчымым. Тады фільм спыняўся на канкрэтным выпадку — гісторыі згорбленага, зморшчанага чалавечка з аблезлым вяночкам ускуддачаных рудых валасоў, які сапраўды выглядаў даведзеным да стану анучы: ён увесь час дрыжаў, быў няздольны выходзіць з дому і не мог абысціся без сталай медыцынскай дапамогі; ён пакутаваў, безупынна пакутаваў. У шафе ён захоўваў маленькую бутэлечку з в'етнамскай зямлёй; і кожны раз, адкрываючы шафу і дастаючы гэтую бутэлечку, заліваўся слязьмі.
«Стоп, — сказаў Вучоны. — Стоп». Кадр застыў буйным планам на старэчым твары ў слязах. «Дурасць, — сказаў Вучоны. — Поўная і абсалютная дурасць. Першае, што павінен зрабіць гэты чалавек, — узяцьсваюбутэлечкузв'етнамскай зямлёй і выкінуць яе за акно. Кожны раз, калі ён адчыняе шафу, калі вымае бутэлечку — а ён робіць гэта часам па пяцьдзесят раз на дзень, — ён умацоўвае нейронны ланцуг і асуджае сябе на яшчэ большыя пакуты. Такім самым чынам кожны раз, калі мы пачынаем варушыць мінулае, калі зноў перажываем нейкі балючы нам эпізод — а прыкладна да гэтага зводзіцца псіхааналіз, — мы павялічваем шанцы, што гэты эпізод паўторыцца. Замест таго каб ісці наперад, мы капаем сабе магілу. Хоць павінныякраз наадварот, перажыўшы момант вялікай скрухі, расчаравання, таго, што не давала нам жыць, — адразу і ў першую чаргу пераехаць, спаліць фатаграфіі і ні з кім не заводзіць гаворкі на гэтую тэму. Адпрэчаныя ўспаміны сціраюцца; гэта можа заняць пэўны час, але ўрэшце яны цудоўна сатруцца. Ланцуг дэзактывуецца».