Магчымасць выспы
Мішэль Уэльбэк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 367с.
Мінск 2012
выпіўтры поўныя шклянкі вады. Я ўяўляў, колькі прыніжэння давядзецца сцярпець, перш чым удасца спакусіць дзяўчынупаддетка, уяўляў няпростыя ўгаворы, каб яна згадзілася, потым яе сорам, калі мы будзем выходзіць разам на вуліцу, яе нерашучасць пазнаёміць мяне з сваімі сябрамі, і раўнадушную бесклапотнасць, калі яна вырашыць кінуць мяне дзеля хлапчукааднагодкі. Я ўявіў, што ўсё гэта будзе паўтарацца, раз за разам, і зразумеў, што не змагу гэтага перажыць. Я зусім не лічыў, што магу абмінуць законы прыроды: тэндэнцыя да зніжэння эрэкцыйнай функцыі, патрэба ў юных целах, каб хоць крыху запаволіць працэс... Я адкрыў пакунак салямі і бутэльку віна. Што ж, буду плаціць, сказаў я сабе; калі да гэтага дойдзе, калі мне спатрэбяцца маладыя пупкі, каб падтрымаць эрэкцыю, я буду плаціць. Але буду плаціць па рынкавых коштах. Пяцьсот еўра за мінет — за каго яна сябе лічыць, гэтая славянка? Гэта каштуе пяцьдзесят, не болей. У шуфлядзе пад гародніну я знайшоў пачаты кілішак з каштанавым соўсам. На гэтай стадыі разважанняў мяне дзівіла не тое, што ёсць малалетнія дзеўкі, якіх можна купіць за грошы, а што ёсцьтакія, якіх купіць нельга, ну, або ўжо па зусім завоблачных коштах; словам, мне хацелася, каб тут таксама працаваў нармальны рыначны механізм.
— Карацей, ты не заплаціў, — зазначыла Ізабэль. — I пяць гадоў мінула, а ты ўсё не рэшышся. Але будзе іначай: ты сустрэнеш дзяўчыну, не Лаліту, не, хутчэй дзяўчыну гадоў дваццаці-дваццаці пяці, і закахаешся ўяе. Яна будзе разумная, сімпатычная, даволі прыгожая, вядома. Дзяўчына, якая магла б быць маёю сяброўкай... — Апусцілася ноч, і я ўжо не бачыў яетвару. — Якой бы маглабыцья... — Яна гаварыла спакойна, але я не ведаў, як разумець гэты спакой, у яе інтанацыі чулася нешта нязвыклае, а ў мяне, урэшце, у такіх сітуацыях не было ніякага досведу, я да Ізабэль нікога не кахаў, і ўжо тым болып ніводная жанчына не кахала мяне, апроч Таўстазадай, але там была іншая праблема: калі мы сустрэліся, ёй было пяцьдзесят пяць, не менш, прынамсі мне тады так здавалася, я лічыў, што яна магла б быць маёй маці, ні пра якое каханне з майго боку гаворкі не ішло, мне такое і ў галаву не прыходзіла, а безнадзейнае каханне — гэта зусім не тое, яно пакутнае, так, але, апроч таго, не нараджае той блізкасці, той чуйнасці да інтанацый іншага, нават у таго, хто безнадзейна кахае, — ён занадта за-
цыклены на сваім зацятым і марным чаканні, каб захаваць хоць кроплю яснага розуму, каб быць здольным правільна растлумачыць хоць які-небудзь сігнал; карацей, я быў у абсалютна беспрэцэдэнтнай для майго жыцця сітуацыі.
Ніхто не можа бачыць вышэй за сябе, піша Шапэнгаўэр, каб паказаць, што паміж дзвюма асобамі з занадта розным узроўнем інтэлекту абмен думкамі немагчымы. На той час Ізабэль магла бачыць вышэй за мяне; мне хапіла абачлівасці прамаўчаць. Урэшце, сказаў я сабе, я ж магу і не сустрэць ніякай дзяўчыны; з увагі на вузкасць маіх кантактаў гэта было якраз найбольш верагодна.
Яна па-ранейшаму купляла французскія газеты, ну, не так, каб часта, раз на тыдзень, не болей, і час ад часу, пагардліва хмыкаючы, давала мне паглядзець які-небудзь артыкул. Прыкладна ў гэты час французскія медыі распачалі шырокую кампанію за дружбу; якую першы запусціў, здаецца, «Нувэль абсэрватор». Тэма артыкулаў гучала прыкладна так: «Каханне мінае, сяброўства — ніколі».Янеразумеў, у чым інтарэс малоць такую лухту; Ізабэль патлумачыла, што гэта проста дзяжурны развод — чарговая сёлетняя варыяцыя на вечную тэму: « Давай развітаемся, але застанемся сябрамі». На яе думку, гэта магло пратрымацца яшчэ гадоў пяць-шэсць, пакуль нарэшце не будзе публічна прызнана, што пераход ад кахання да сяброўства, ці то ад моцнага пачуцця да пачуцця слабога, прадвяшчае, ясная рэч, згасанне ўсякага пачуцця ўвогуле — вядома, угістарычным плане, бо ў плане індывідуальным незважанне на ўсё гэта якраз ёсць найлепшым выйсцем з сітуацыі: калі каханне разбураецца, яно, як правіла, ператвараецца не ў абыякавасць і тым больш не ў сяброўства, а проста ў нянавісць. Адштурхнуўшыся ад гэтай думкі, я накідаў сцэнар пад назвай «На дзве мухі пазней», якому наканавана было стаць кульмінацыйнай — і завяршальнай — кропкай у маёй кінематаграфічнай кар'еры. Мой агент прыйшоў у захапленне, даведаўшыся, што я зноў узяўся за працу: перапынак на два з паловай гады — гэта ўсё-ткі нямала. Калі ў яго ў руках апынуўся канчатковы прадукт, захапленняў паменшала. Але я ад самага пачатку не хаваў, што пішу сцэнар фільма, у якім разлічваю быць сам і рэжысёрам, і выканаўцам галоўнай ролі; ён адказаў, што праблема не ў гэтым, наадварот, людзі мяне даўно чакаюць, і добра, што будуць здзіўленыя, гэта 66
толькі паспрыяе кулыпу. А восьсцэнар... He, пашчырасці, ці не надта я далёка заехаў?
У фільме апісвалася жыццё чалавека, улюбёнай забавай якога было страляць па мухах з рагаткі (адсюль і назва); як правіла, ён пудлаваў — фільм усё-ткі быў поўнаметражны, на тры гадзіны. Другая ў парадку прэферэнцый забава гэтага культурнага чалавека, вялікага прыхільніка П'ера Луіса, заключалася ў тым, што ён даваў смактаць чэлес дзяўчаткам дапубертальнага ўзросту — ну, самае большае гадоў чатырнаццаці; з дзяўчаткамі ў яго выходзіла лепш, чым з мухамі.
Насуперак таму, што трындзелі пасля ўсякія купленыя масмедыі, гэты фільм зусім не стаў поўным правалам; у некаторых краінах ён быў сустрэты нават з трыумфам, дый у Францыі сабраў дастаткова прыстойныя бабкі, хоць і, праўда, не дасягнуў тых лічбаў, на якія можна было спадзявацца, улічваючы, што мая кар'ера дагэтуль галавакружна ішла толькі ўгору; і гэта ўсё.
А вось у крытыкі ён сапраўды пацярпеў няўдачу, хоць мне і цяпер здаецца, што незаслужана. «Нічым не прывабнае блазнерства» — такізагаловакдаліў«Монд», спрытнаадмежаваўшыся ад больш схільных да маралізатарства калегаў, якія ў сваіх перадавіцах ставілі пытанне аб забароне фільма. Ясная рэч, гэта была камедыя, і жарты ў сваёй большасці не вызначаліся асабліваю вышынёй, а часам былі й пашлаватыя; але асобныя дыялогі ў шэрагу сцэнаў здаюцца мне цяпер, задлегласці, найлепшым, штоя напісаўу жыцці. Напрыклад, вялікі эпізод, які здымаўся на схілах Бавэльскай цясніны на Корсіцы: там герой (яго ўвасабляў я) прывозіць у свой загарадны дом дзяўчынку Аўрору (дзевяць гадоў), якую ачмурыў падчас дыснэеўскага падвячорку ў Марскім парку атракцыёнаў у Баніфачо.
— Які сэнс жыць на Корсіцы, — фанабэрыста заяўляла дзяўчынка, — калі не займацца нічым, апроч толькі залётаў...
— Бачыць, якупаветраўздымаюццасамалёты, гэта — ужо трошачкі жыць, — адказваўён (адказваўя).
Ніхто не смяяўся; ні на папярэднім паказе, ні на прэм'еры, ні на фестывалі камедыйнага кіно ў Манбазоне. I тым не менш, тым не менш, казаў я сабе, я ніколі не падымаўся да
такіх вышыняў. Хіба сам Шэкспір быў бы здольны на такі дыялог? Хіба магло такое прыйсці ў галаву гэтай няшчаснай дзяроўні?
За асноўным сюжэтам пра педафіла і малалетак (ці нават лепш сказаць ма-Лалітак, ха-ха-ха, а я тады так і казаў у сваіх інтэрв'ю) у фільме хавалася нешта большае: гэта быў палымяны пратэст супраць дружбы і ўсякіх несексуальных дачыненняўувогуле. Ну, праўда, пра што могуць дыскутаваць&ва мужчыны ў гадах? Які сэнс у сваіх дачыненнях яны могуць бачыць — вядома, за выключэннем выпадкаў, калі паміж імі ўзнікае канфлікт інтарэсаў ці калі іх аб'ядноўвае нейкая агульная мэта (скінуць урад, пабудаваць магістраль, напісаць сцэнар мульціка, вынішчыць усіх габрэяў)? Відавочна, што па дасягненні пэўнага ўзросту (я кажу пра мужчын пэўнага інтэлектуальнага ўзроўню, а не ўсякае састарэлае быдла) паміж імі ўжо ўсё сказана. Хіба такі пусты па сваёй сутнасці занятак, як прабавіць час разам, можа прывесці двух мужчын да нечага, апроч нуды, унутранага дыскамфорту і ўрэшце непрыхаванай варожасці? А вось паміж мужчынам і жанчынаю заўсёды і насуперак усяму нештаўсё-ткі застаецца невялічкае прыцягненне, невялічкая надзея, невялічкая мара. Слова, будучы ў самой сваёй аснове прызначаным для разладу і спрэчкі, так і нясе на сабе кляйно гэтай адвечнае ваяўнічасці. Слова разбурае, яно раздзяляе, і калі паміж мужчынам і жанчынай застаюцца адны толькі словы, цалкам слушна лічыцца, што іх адносінам настаў KaHep. I наадварот, калі слова суправаджаецца, улагоджваецца і, так бы мовіць, асвячаецца ласкамі, яно можа набываць іншы, менш драматычны і болей глыбокі сэнс, ператвараючыся ў гэткі своеасаблівы — адасоблены, нічым асабліва не абцяжараны, свабодныадусяго — інтэлектуальныдадатак.
Такім чынам, будучы скіраваным не толькі супраць сяброўства, але супраць усёй сукупнасці сацыяльных адносінаў, калі толькі яны не суправаджаюцца фізічным кантактам, мой фільм быў — і толькі часопіс «Slut Zone» палічыў патрэбным гэта адзначыць — ускоснаю апалогіяй бісексуальнасці і нават гермафрадытызму. Словам, я вяртаўся да грэцкіх традыцый. Старэючы, усе вяртаюцца да грэцкіх традыцый.
Даніэль24,7
Дакладная колькасць чалавечых аповедаў аб жыцці — 6174, што адпавядае першай пастаяннай Капрэкара. I ўсе яны — скончаныя ці няскончаныя, мужчынскіяціжаночыя, паходжаннемзЕўропыціАзіі, Афрыкіці Амерыкі, — сыходзяцца на адным, і дарэчы, ні на чым іншым: на нясцерпнасці маральных пакут, выкліканых старасцю.
Найболып уражальная карціна дадзена, несумненна, Бруноі, які з характэрнай яму брутальнаю сцісласцю апісвае сябе як «поўнага жаданняў юнака ў старэчым целе»; але, паўтараю, у гэтым пагаджаюцца ўсе сведчанні: як майго далёкага папярэдніка Даніэля 1, так і Рашыда 1, Паўла 1, Джонаі, Фэлісітэі, і асабліва пранізлівае — Эспэрансыі. Мяркуючы па ўсім, паміраць было малапрыемна на любым этапе чалавечай гісторыі; але ў гады, якія папярэднічалі знікненню чалавека як віду, гэта яўна зрабілася да таго нясцерпным, што працэнт самагубстваў, якія органы аховы здароўя сарамліва ахрысцілі сыходам, набліжаўсяда 100%, асярэдні ўзрост сыходу, які ў маштабе планеты ацэньваўся шасцюдзесяццю гадамі, у найбольш развітых краінах апускаўся аж да пяцідзесяці.
Гэтая лічба стала вынікам доўгае эвалюцыі, якая ў эпоху Даніэля 1 толькі яшчэ пачыналася: працягласць жыцця была тады значна вышэйшая, а самагубствы сярод старых сустракаліся рэдка. Але брыдкае, лядашчае старэчае цела ўжо стала аб'ектам аднадушнай агіды; упершыню ўсвядоміць глабальнасць з'явы прымусіла, відаць, шалёная спёка 2003 года, якая выклікала мноства смяротных выпадкаў, асабліва ў Францыі. «Старыя пратэстуюць» — пад