Магчымасць выспы
Мішэль Уэльбэк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 367с.
Мінск 2012
не ўсё яшчэ цалкам страчана. Але досыць хутка чалавек разважны перамог мараліста: калі ёсць табу, значыць, рэальна існуе й праблема', якраз у тыя гады ў Фларыдзе пачалі ўзнікаць першыя «childfree zones»1 — фешэнебельныя маёнткі для раскамплексаванай трыццацігадовай моладзі, якая, асабліва не малімоннічаючы, прызнавалася, што больш не можа трываць румзаў, смаркачоў, экскрэментаў — словам, усіх тых жыццёвых невыгод, якія звычайна звязаны з малечай. Дзецям да трынаццаці ўваход на тэрыторыю маёнткаў быў проста забаронены; для кантактаў з сям'ёй прадугледжваліся буферныя сектары ў выглядзе рэстаранчыкаў хуткага харчавання.
Такім чынам была адоленая важная мяжа. Апошнімі дзесяцігоддзямі з нагоды скарачэння насельніцтва на Захадзе (хоць у гэтым феномене няма нічога спецыфічна заходняга: ён паўтараецца ў любой краіне, з любой культурай, як толькі яна дасягае пэўнага ўзроўню эканамічнага развіцця) безупынна гучалі стогны і енкі, чыю крывадушнасць выдавала хоць бы тое, што яны былі надта ўжо аднадушныя. Але цяпер маладыя, адукаваныя людзі, якія дасягнулі высокага сацыяльнаэканамічнага статусу, упершыню публічна заяўлялі, што не хочуць дзяцей і не жадаюць выконваць клапотныя абавязкі, звязаныя з выхаваннем патомства. Зразумела, такая шчырасць не магла не быць падхопленай і развітай.
1 Бяздзетаыя зоны (анг.).
Я ведаю, што людзі пакутуюць, і таму ўдзельнічаю ў раз’яднанні, я ажыццяўляю вяртанне да спакою. Забіваючы асабліва дзёрзкага дзікуна, які залішне доўга затрымаўся каля агароджы (часцяком гэта якая-небудзь самка з ужо абвіслым грудзьмі, якая, нібыта ў маленні, трымае на выцягнутых руках сваё дзіцяня), я адчуваю, што здзяйсняю законны і неабходны акт. Наша знешняе падабенства — якое часам уражвае, бо ў сваёй большасці людзі, што бадзяюцца па нашым рэгіёне, з паходжання або іспанцы, або выхадцы з Магрыба, — служыць ддя мяне надзейнай прыкметай іх непазбежнага вымірання. Чалавечы род знікне, павінен знікнуць, каб спраўдзілася паводле слова Вярхоўнай Сястры.
Клімат на поўначы Альмэрыі мяккі, буйных драпежнікаў мала; таму, вядома, папуляцыя дзікуноўтут дагэтуль шматлікая, хоць паступова змяншаецца: а колькі гадоў назад я не без жаху бачыў статак аж на сотню асобін. Затое мае карэспандэнты паведамляюць, што амаль паўсюль на паверхні Зямлі дзікуны знаходзяцца на мяжы вымірання; шмат у якіх мясцінах іх прысутнасць не адзначалася ўжо стагоддзямі, некаторыя нават пачалі меркаваць, што іх існаванне — міф.
У дамене, выдзеленым для інтэрмедыйных дачыненняў, абмежаванняў няма, але ёсць шэраг некаторых пэўнасцяў. Я — Брама. Я і Брама, і Брамнік. На змену прыйдзе пераемнік; павінен прыйсці. Я толькі падтрымліваю сваё быццё, каб зрабіць магчымым прышэсце Жыхароў Будучыні.
Ёсць чароўныя цацкі для сабак.
Петра Дурст-Бэнінг
Адзінота ўдваіх — гэта добраахвотнае пекла. У сямейным жыцці часцей за ўсё ўжо ад самага пачатку ёсць пэўныя дробязі, лёгкія разыходжанні, якія абое партнёры абыходзяць маўчаннем, радасна думаючы, што каханне ўладзіць урэшце ўсе праблемы. У цішыні гэтыя праблемы неўпрыкмет растуць, і праз некалькі гадоў прарываюцца вонкі, робячы ўсякае сумеснае жыццё немагчымым. 3 самага пачатку Ізабэль больш падабалася, каб я браўяе ззаду; кожны раз, калі я спрабаваў выбраць інпгуто позу, яна спачатку згаджалася, а потым, нібы мімаволі, з сарамлівым смяшком зноў паварочвалася спінай. Я тлумачыў гэты капрыз пэўнай яе анатамічнаю асаблівасцю, вуглом размяшчэння ейнае похвы ці чым заўгодна яшчэ — карацей, нечым такім, чаго мужчыны пры ўсім сваім жаданні не здольныя да канца зразумець. Праз паўтара месяца пасля нашага прыезду, калі мы займаліся каханнем (я, як заўсёды, уваходзіў у яе ззаду, але ў нашым пакоі было вялікае люстра), я адкрыў для сябе, што перадсамымаргазмамяназаплюшчваевочы — і расплюшчвае іх толькі пасля таго, як акт ужо скончаны.
Я прадумаў пра гэта ўсю ноч; выжлукціўшы дзве бутэлькі паганага іспанскага брэндзі: я пракручваў перад вачыма нашы акты кахання, нашы абдымкі, усе тыя моманты, калі мы былі адным цэлым, і кожны раз бачыў, як яна адводзіць або заплюшчвае вочы. I тады я заплакаў. Ізабэль дазваляла цешыцца сабою, яна дарыла асалоду, але сама не любіла яе, не любіла нават прыкметы асалоды; яна не любіла іх ува мне — і тым больш у сабе.
Усё сыходзілася: кожны раз, калі яна захаплялася пластычнымі выявамі прыгажосці, гэта адбывалася перад палотнамі мастакоў кшталту Рафаэля іўасаблівасці Батычэлі, іначай кажучы, перад творамі, напоўненымі часам пяшчотай, але часцей халоднасцю і заўсёды спакоем; яна ніколі не разумела майго абсалютнага захаплення Эль Грэка, ніколі не ўхваляла экстазу, і я доўта плакаў, бо ў сабе цаніў болыіі якраз гэты жывёльны складнік, гэтую здольнасць дарэшты аддацца экстазу і асалодзе; а мае розум, дасціпнасць, гумар выклікалі ў мяне толькі прыкрасць. Нам ніколі было не спазнаць таго поўнага неразгаданай тайны погляду, што бывае, калі сустракаюцца вочы дваіх паяднаных у сваім шчасці людзей — людзей, якія пакорліва прымаюць органы свайго партнёра і абмежаваную радасць плоці; нам ніколі было не стаць сапраўднымі каханкамі.
Зразумела, далей усё стала яшчэ горш: той пластычны ідэал прыгажосці, дасягнуць якога Ізабэль больш не магла, пачаўяе руйнаваць на маіх вачах. Найперш яна перастала цярпець свае грудзі (яны сапраўды пачалі трошкі друзнуць); потым працэс пашырыўся на ягадзіцы. Нам усё часцей даводзілася гасіць святло, а потым згасла і сексуальная прыцягальнасць. Яна не цярпела сама сябе — і, як вынік, не цярпела кахання, якое здавалася ёй няшчырым. У мяне па першым часе, хоць і не надта, але яшчэ ўставаў, а потым прайшло і гэта; гаварыць больш не было пра што, заставалася толькі ўспомніць няшчыра іранічныя словы андалузскага паэта:
О жыццё, якім людзі стараюцца жыць!
О жыццё, якім людзі жывуць Утым свеце, у якім існуюць! О нябогі! Нябогі... Яны не ўмеюць кахаць.
Калі знікае секс, на яго месцы застаецца толькі цела былога партнёра і пачынае цьмяна ўспрымацца ягоная чужасць: у гуках, у рухах, у пахах; і сама прысутнасць гэтага цела, якое болей нельга адчуць, асвяціць каітусам, паступова пачынае раздражняць; на жаль, усё гэта даўно вядома. Калі эратычнасць знікае, следам заўсёды знікае і пяшчота. Няма беззаганных сувязяў і ўзнёслага адзінства душ — нічога падобнага, нават аддалена. Калі знікае фізічнае каханне, знікае ўсё; аднастайную чараду
дзён напаўняе абыякавая, млявая прыкрасць. Зрэшты, што да фізічнага кахання, дык тут у мяне ніколі не было ілюзіяў. Крытэрыўфізічнагакахання — рыхтыктыя самыя, штоўнацызму: маладосць, прыгажосць, сіла. Карацей, я быўу поўнай задніцы.
Рашэнне прыйшло на адным са з'ездаў з аўтастрады А2, паміж Сарагосай і Тарагонай, за некалькі дзесяткаў метраў ад прыдарожнай карчмы, дзе мы з Ізабэль спыніліся на ланч. У Іспанііхатніяжывёлы — з'явадаволі новая. У краіне, культура якой традыцыйна грунтавалася на каталіцызме, мужчынскім дыктаце і гвалце, да жывёл яшчэ нядаўна ставіліся абыякава або, часам, са змрочнаю жорсткасцю. Але ўніфікацыйны працэс — угэтайгаліне, якіўіншых — зрабіўсваюсправу: Іспанія наблізілася да агульнаеўрапейскіх і асабліва ангельскіх нормаў. Гомасексуалізм сустракаўся ўсё часцей і ўспрымаўся ўсё спакайней; увайшло ў моду вегетарыянства і ўсякія бірулькі ў духу «Нью эйдж»; іпаступоваўсем'ях замест дзяцей пачалі заводзіць хатніх жывёл, якіх тут ахрысцілі прыгожым слоўцам mascotas. Але працэс яшчэ быў у самым пачатку і часцяком даваў збоі; нярэдка шчанюка, падоранага замест цацкі на Каляды, праз некалькі месяцаў кідалі на ўзбочыне дарогі. Такім чынам на цэнтральных раўнінах пачалі ўтварацца зграі бадзяжных сабак. Жыццё іх было кароткае і незайздроснае. Карослівыя, паршывыя, яны шукалі ежы на сметніках ля прыдарожных карчомак і, як правіла, канчалі пад коламі грузавікоў. Але самай жудаснай пакутай для іх была адсутнасць кантакту з чалавекам. Выйшаўшы са зграі тысячы гадоў назад, выбраўшы грамадства людзей, сабака ніколі не зможа прыстасавацца да дзікага жыцця. У зграях ніяк не складалася ўстойлівай іерархіі, сабакі ўвесь час грызліся — і за ежу, і за валоданне сукай; а малых шчанюкоў, кінутых без дагляду, часам зжыралі старэйшыя іх браты.
Я тым часам усё больш піў; і калі пасля трэцяй чаркі ганушоўкі крыху няроўнай хадой кіраваўся да свайго « Бэнтлі», са здзіўленнем заўважыў, як Ізабэль пралезла праз дзірку ў сетачнай агароджы і набліжаецца да купкі з дзесяці сабак, што пасяліліся на пустцы ля паркінга. Я ведаў, што ад прыроды яна хутчэй баязлівая, а гэтыя сабакі лічацца, як ггравіла, небяспечнымі. Але сабакі спакойна назіралі за ёю, не праяўляючы ні агрэсіўнасці, ні страху. I тут да яе на пузе пачаў 57
падпаўзаць малы бела-рыжы дварняк з вострымі вушкамі, якому з выгляду было не больш за тры месяцы. Яна нахілілася, узяла яго на рукі і вярнулася да машыны. Так у нашае жыццё ўвайшоў Фокс — а з ім і безумоўная любоў.
3 прьгчыны складанага перапляцення бялкоў, якія ўтвараюць ядзерную абалонку ў клетках прыматаў, кланаванне чалавека доўтімі дзесяцігоддзямі заставалася небяспечнай і рызыкоўнай аперацыяй, а таму амаль не практыкавалася. Разам з тым, у дачыненні да большасці хатніх жывёл, у тым ліку ў дачыненні да сабак, — праўда, з невялікім спазненнем, — яно адразу ўвянчалася поўным поспехам. Так што цяпер, калі я пішу гэтыя радкі, дадаючы, на ўзор папярэднікаў, традыцыйны каментар да аповеду аб жыцці майго чалавечага продка, ля маіх ног ляжыць той самы Фокс.
Я вяду спакойнае, не турбаванае радасцямі жыццё; памеры маёнтка дазваляюць рабіць кароткія прагулкі, а поўны набор трэнажораў дапамагае трымаць у форме мускулатуру. А вось Фокс шчаслівы. Лётае па тэрыторыі, і яе абмежаваны перыметр цалкам яго задавальняе — ён хутка навучыўся трымацца далей ад агароджы; гуляе з мячыкам ці з якім пластыкавым звярком (ад папярэднікаў мне іх засталося некалькі сотняў); больш за ўсё яму падабаюцца музычныя цацкі, асабліва адна качка польскай вытворчасці, якая кракае на розныя галасы. Але яшчэ больш ён любіць, калі я бяру яго на рукі, і тады ён ляжыць, млеючы ў сонечных промнях, апусціўшы галаву мне на калені і заплюшчыўшы вочы ў шчаслівай дрымоце. Мы спім разам, і кожная раніца пачынаецца з свята — радаснагалізання і перабірання маленькімі лапкамі: ён шчыра радуецца, што жывы і зноў бачыць святло. Яго захапленні ідэнтычныя захапленням ягоных продкаў і застануцца такімі ў яго нашчадкаў; у самой яго прыродзе закладзеная магчымасць быць шчаслівым.