Магчымасць выспы  Мішэль Уэльбэк

Магчымасць выспы

Мішэль Уэльбэк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 367с.
Мінск 2012
88.78 МБ
Можна, не перабольшваючы, сказаць, што стаўка аказалася выйгрышнай. Сярэдні ўзрост нашых чытачак — дваццацьвосем год, і з кожным месяцам паступова расце. Для рэкламадаўцаў мы сёння робімся асноўнымжаночымвыданнем, — ятабекажу, як сказалі мне, хоць мне самой цяжка паверыць. Я пэўным чынам накіроўваю, стараюся накіроўваць, ці дакладней — раблю выгляд, што накіроўваю, хоць па-сутнасці нічога ў гэтым не разумею. Я добры прафесіянал, гэта праўда, і як я сказала табе, я псіхалагічна даволі ўстойлівая, і на гэтым усё трымаецца: у нашым часопісе ніколі не бывае памылак, кожнае фота выдатна скампанаванае, выходзім мы заўсёды ў прызначаны тэрмін, але што тычыцца зместу... Гэта перавышае ўжо ўсе фантазіі; па-мойму, яны цалкам з'ехалі з глузду.
Даніэль24,2
Сёння, калі ўсё паўстае ў нечапаным святле, я магу ўволю глядзець на снег. Жыць тут, у сядзібе, што некалі размяшчалася — як сведчаць раскопкі і некаторыя фатаграфіі — побач са збудаваннямі 13-га аддзялення кампаніі «Праексьонэс XXI», вырашыў у свой час яшчэ далёкі мой папярэднік, няўдалы комік. Тады, як ні дзіўна і крыху сумна гэта гучыць, лічылася, што маёнтак стаіць у курортным месцы, бо тут было ўзбярэжжа.
Цяпер мора сышло, а з ім і ўспамін пра хвалі. Мы маем пэўныя аўдыаі відэадакументы, але сярод іх ні адзін не дазваляе па-сапраўднамуадчуцьтуюўтрапёную зачараванасць, якая, як сведчаць шматлікія вершы, напаўняла чалавека пры поглядзе на гэтую, увогуле, манатонную карціну акіяна, што абрынаецца на пясчаны бераг.
He болей мы можам зразумець і ўзрушэнне, звязанае з паляваннем, з пагоняю за дзічынай, ці рэлігійнае пачуццё, ці своеасаблівы від вар'яцкага анямення, якое ўлюдзей прынята было называць малітоўным экстазам.
Даўней, калі людзі яшчэ жылі разам, яны дарылі адно аднаму ўзаемнае задавальненне праз адмысловыя фізічныя дотыкі; мы гэта разумеем, бо атрымалі ў свой час пасланне Вярхоўнай Сястры. Вось гэтае пасланне Вярхоўнай Сястры ў яго інтэрмедыйнай фармулёўцы:
« Прыняць, што людзі не маюць ні годнасці, ні правоў; што дабро і зло ёсць простымі паняццямі, невыразна распрацаванымі тэарэтычнымі формамі асалоды і болю.
Ва ўсім ставіцца да людзей, як да жывёлаў — як да істот, якія
заслугоўваюць спагады і разумення, як у тым, што тычыцца іхняй душы, так і цела.
Ніколі не сыходзіць з гэтага высакароднага і дасканалага шляху».
Сышоўшы са шляху ўцех і не знайшоўшы яму замены, мы проста прадоўжылі чалавечы род у пазнейшых яго праявах. Калі прастытуцыя была канчаткова забароненая і забарона набыла сілу на ўсёй планеце, чалавецтва ўвайшло ўШары век. Людзям так і было наканавана назаўжды ў ім застацца, прынамсі пакуль яны заставаліся самастойным відам. I дагэтуль не сфармулявана ніводнай сапраўды пераканаўчай тэорыі, якая растлумачыла б гэтае, паводле ўсіх прыкметаў, калектыўнае самазабойства.
На рынку ўзніклі робаты-андроіды з убудаванымі высокатэхналагічнымі штучнымі похвамі. Адмысловая сістэма аналізавала ў рэальным часе стан і канфігурацыю мужчынскіх палавых органаў, размяркоўваючы тэмпературу і ступень сціскання; радыёметрычны сэнсар дазваляў прадвызначыць момант эякуляцыі і адпаведным чынам змяніць стымуляцыю чэлеса, забяспечваючы пажаданую працягласцьакта. Некалькітыдняў, дзякуючы цікаўнасці, продаж ішоў паспяхова, потым раптоўна, у адзін момант адбыўся абвал: кампаніі робататэхнікі, сярод якіх некаторыя ўклалі ў справу сотні мільёнаў еўра, аб'явілі сябе банкрутамі. Некаторыя каментары тлумачылі гэты феномен жаданнем вярнуцца да натуральнага, да сапраўдных чалавечых стасункаў; зразумела, гэта цалкам разыходзілася з рэальнасцю, што і прадэманстравалі далейшыя падзеі: праўда заключалася ўтым, што людзі ад усякіх стасункаў увогуле адмаўляліся.
Даніэльі ,3
Аўтамат наліўнам цудоўнага гарачага шакаладу. Кожны выпіў свой кілішак нагбом з непрыхаванаю асалодай.
Патрык Аефэўр, супрацоўнік хугкай ветэрьшарвай дапамогі
Спектакль «Групавуха з палястынкамі лепш!» стаў, мусіць, вяршыняй маёй кар'еры — маецца на ўвазе, па рэакцыі ў прэсе. У газетах маё імя на кароткі час перакачавала з рубрыкі «Тэатры — Спектаклі» на старонкі «Грамадства і правасуддзе». Былі скаргі мусульманскіх асацыяцыяў, пагрозы падкласці бомбу, словам, невялікі розрух. Я рызыкаваў, гэта праўда, але рызыка была разлічаная; ісламскія фундаменталісты, што ўзніклі на пачатку 2000-х, зведалі прыкладна такі самы лёс, што і панкі. Спачатку, з пашырэннем паслядоўнікаў цячэння таблігаў, ветлівых, абыходлівых і пабожных мусульманаў, — каб захаваць паралель, іх можна параўнаць з прыхільнікамі новай хвалі, — быцьфундаменталістамсталанямодна; дзяўчаты ўгэты перыядяшчэ насілі чадру, але прыхарошаную, нечым аздобленую, з карункамі, з празрыстай тканіны, — словам, хутчэй як нейкі эратычны аксесуар. А пасля, ясная рэч, з'ява паступова ўвогуле згасла: мячэці, узведзеныя за шалёныя сродкі, практычна збязлюдзелі, і дзеўкі-арабчанкі нароўні з астатнімі ўвайшлі ў наменклатуру сексуальнага рынку. Калі ўлічыць, у якім мы жылі грамадстве, дык усё гэта было закладзена ад самага пачатку і іначай быць не магло; тым не менш на пару сезонаў я зноў апынуўся ўшкуры барацьбіта за свабодувыказвшшя. Зрэшты,
што да свабоды, то асабіста я быўхутчэй супраць; але вось што забаўна: менавіта праціўнікі свабоды ўтой ці іншы момант маюць у ёй найбольшую патрэбу.
Ізабэль была побач і дапамагала мне сваімі тонкімі парадамі. Першае, што яна мне сказала: «Табетрэба перацягнуць на свой бок свецкую шутпару. Калі ўся гэтая шушара будзе за цябе, на цябе ніхто не зможа наехаць».
—	Ды яна і так на маім баку, — запярэчыў я, — яны ж ходзяць на мае спектаклі.
—	Гэтагамала. Трэбададацьяшчэаднуважнуюдэталь — тое, што яны паважаюць: бабкі. Бабкі ў цябе ёсць, але ты іх недастаткова свеціш. Табе трэба дабавіць бляску.
У выніку на яе парадуя купіў «Бэнтлі Кантынентал GT», «раскошнае купэ высокай пароды», якое, паводде «Аўтачасопіса», «сімвалізавала вяртанне «Бэнтлі» да першапачатковага свайго прызначэння: прапаноўваць спартыўныя аўтамабілі класу люкс». Месяцам пазней я красаваўся на вокладцы глянцавага часопіса «Хіп-Хоп Радыкал» — зрэпіты, не так я, як мая тачка. Усякія там рэперы і падобныя куплялі сабе звычайна «Фэрары», некаторыя арыгіналы — «Поршэ», але «Бэнтлі» іх чамусьці адпуджвала. Ніякай культуры, казлы поўныя, нават у тым, што тычыцца аўтамабіляў. А вось у Кэйта Рычардса, напрыклад, як у кожнага сур'ёзнага музыкі, быў «Бэнтлі». Я мог бы ўзяць «Астон Марцін», але той быўдаражэйшы, дый «Бэнтлі», урэшце, лепшы: большы салон, трох сцох засунуць — ніякай праблемы. Так штолічы, за сто шэсцьдзесяттысяч еўраўдалося крутануць выгадную справу; ва ўсякім разе давер у шушары я купіў, а значыць, укладанне было ўдалае.
Той спектакль, апроч іншага, пазначыў пачатак маёй кароткай (але даходнай) кінематаграфічнай кар'еры. Я ўставіў у шоў кароткаметражны ролік. Ужо першы праект пад назваю «Дэсантуем міні-спадніцы на Палястыну!» быў вытрыманы ў тым лёгкім ісламафобскім, бурлескным тоне, які пасля вельмі спрыяў маёй папулярнасці; але паводле парады Ізабэль я вырашыў разбавіць яго кропелькай антысемітызму, каб ураўнаважыць цалкам антыарабскі характар спектакля; гэта быў мудры крок. Урэшце я спыніў
выбар на порнафільме — жанры, якілягчэй заўсё паддаецца пародыі, — і назваў яго: «Паскубі мне сектар Газа (дай мне свой кібуц, габрэйчык)». Усе акторкі былі самыя сапраўдныя арабкі, з гарантыяй, з дзевяноста трэцяга дэпартамента’ — шлюхі, але ў хіджабе, усё як мае быць; здымкі праходзілі ў дзюнах Пясчанага мора, у Эрмэнанвілю. Выйшла вельмі нават пацешна — для тых, хто разумее, ясна. Людзі смяяліся; прынамсі, большасць. Падчас сумеснага інтэрв'ю з Жамэлем Дэбузам той назваў мяне «крутым хлопцам»; увогуле, усё прайшло так, што лепш і быць не магло. Жамэль, па праўдзе, супакоіў мяне яшчэ ў грымёрцы, перад самаю перадачай: «Я ж не магу цябе паліць, хлопец. У нас з табой адна публіка». Фаж'ель, які ладзіў сустрэчу, хутка сцяміў, што паміж намі змова, і ледзь не наклаў у штаны са страху; трэба сказаць, я даўно хацеў абламаць рогі гэтаму гаўнюку. I ўсё ж утрымаўся, застаўся на ўзроўні — сапраўды паказаў сябе як круты.
Прадзюсары спектакля папрасілі ў мяне выразаць частку роліка — частку, сапраўды, не самую смешную; яе здымалі ў Франканвілю, у нейкім прызначаным пад знос доме, але сцэна нібыта адбывалася ва Ўсходнім Ерусаліме. Гэта быў дыялог паміж тэрарыстам з ХАМАС і нямецкім турыстам; ён прымаў форму то развагаў у духу Паскаля пра асновы чалавечага«я», то эканамічнай дыскусіі, у асноўным у духу Шумпэтэра. Палястынскі тэрарыст пачынаў са сцверджання, што ў метафізічным плане каштоўнасць заложніка роўная нулю (бо ён няверны), хоць і не з'яўляецца адмоўнай — як былобу выпадкузгабрэем; — такімчынам, ягознішчэнне — акт не жаданы, а проста неістотны. Разам з тым, у плане эканамічным заложнік мае прыкметную каштоўнасць, бо ён — грамадзянін багатай дзяржавы, якая, як вядома, заўсёды апякуецца сваімі падданымі. Сфармуляваўшы гэтыя перадумовы, палястынскі тэрарыст пераходзіў да серыі вопытаў. Спачатку ён выдзіраў у заложніка зуб — голымі рукамі, — пасля чаго канстатаваў, што яго рынкавы кошт не
1 Дэпартамент, уякіўваходзяць парыжскіяпрадмесці, населеныя ўасноўным арабскімі імігрантамі.
змяніўся. Потым тую самую аперацыю паўтараў з пазногцем — гэтыраздапамагаючысабеабцутамі.Тадыдагутаркі далучаўся другі тэрарыст, і паміж палястынцамі разгортвалася кароткая дыскусія, збольшага прысвечаная асновам дарвінаўскай тэорыі. Пад канец яны адрывалі заложніку яйцы, не забыўшыся дбайна апрацаваць рану, каб пазбегнуць яго заўчаснай смерці. Абодва прыходзілі да высновы, што ў выніку аперацыі змянілася толькі біялагічная каштоўнасць заложніка; яго метафізічная каштоўнасць па-ранейшаму заставалася роўнай нулю, а рынкавая — вельмі высокай. Карацей, па сэнсе сцэна чым далей, тым больш набывала паскалеўскі дух, а візуальна рабілася ўсё больш невыноснай; дарэчы, я быўздзіўлены, як нядорага, аказваецца, каштуюць трукі, якія выкарыстоўваюцца ў крывавых жудасціках.
Некалькімі месяцамі пазней поўную версію маёй кароткаметражкі паказалі ў рамках так званага « Дзіўнага фестывалю», і да мяне пацяклі прапановы кіношнікаў. Цікава, што са мной раптам звязаўся Жамэль Дэбуз: яму хацелася адысці ад звыклага камічнага амплуа і згуляць ролю «дрэннага хлопца», сапраўднага злыдня. Яго агент хутка растлумачыў яму, што гэта будзе памылкай, і ўрэшце гісторыя працягу не мела; але сам факт, па-мойму, варты ўвагі.