Магчымасць выспы
Мішэль Уэльбэк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 367с.
Мінск 2012
Каб было ясней чаму, нагадаю, што ў тыя гады — апошнія гады існавання эканамічна незалежнага французскага кіно — усе да адзінай паспяховыя карціны французскай вытворчасці, здольныя калі не супернічаць з амерыканскай прадукцыяй, дык хоць бы акупляць выдаткі на сваю вытворчасць, адносіліся да жанру камедыі — тонкай ці пахабнай, не важна. 3 іншага боку, прызнаннем у прафесіяналаў — якое адкрывала доступ да ўсё больш мізэрнага дзяржаўнага фінансавання і забяспечвала правільную раскрутку ў вядучых медыях — у першую чаргу карыстаўся культурны прадукт (не толькі фільмы, а і ўсё астатняе), які ўгрымліваў апалогію зла — ці прынамсі сур'ёзную пераацэнку таго, што было прынята называць «традыцыйнымі» маральнымі каштоўнасцямі, — гэткае анархісцкае разбурэнне асноў, якое выяўлялася ўвесь час аднолькавым наборам мініпантамімаў, але не страчвала прывабнасці ў вачах крытыкаў, — тым болып што дазваляла ім пісаць класічныя, ша-
блонныя рэцэнзіі, якія, аднак, выдаваліся за новае слова. Карацей, забойства маралі ператварыласяўнешта накшталт рытуальнага ахвярапрынашэння, чыёй мэтай было яшчэ раз пацвердзіць галоўныя групавыя каштоўнасці, арыентаваныя апошнімі дзесяцігоддзямі на суперніцтва, безупынны пошук нечага новага і ўсё болып энергічнага, а не на вернасць і абавязак. Размыванне межаў у паводзінскай практыцы, абумоўленае развітой эканомікай, аказалася несумяшчальным з былым наборам цвёрдых паводзінскіх нормаў, але выдатна стасавалася з пастаянным усхваленнем волі і «я». Любыя формы жорсткасці, цынічнага эгаізму і гвалту шчыра віталіся, а некаторыя тэмы, накшталт бацьказабойства ці канібалізму, атрымлівалі яшчэ і невялікі дадатковы плюс. Тамуфакт, што комік — і комік прызнаны — аказаўся, удадатак да ўсяго, здольным лёгка і ўпэўнена працаваць у галіне гвалту і зла, падзейнічаў на кіношнікаўякудартокам. Майго агентанакрыласапраўднаялавіна — за няпоўныя два месяцы мне прыйшло сорак розных прапановаў напісаць сцэнар, але асаблівага энтузіязму гэтаўяго не выклікала. Ён сказаў, што, безумоўна, я зараблю шмат грошай (і ён разам са мною), але ў вядомасці страчу. Дарма, што сцэнарыст — галоўная фігура ў фільме: для шырокай публікі ён абсалютна невядомы; апроч таго, пісаць сцэнары — напраўдунялёгкаяпраца, якая можа нават вымусіць мяне адысці ад кар’ еры шоўмэна.
Па першым пункце ён, бадай, меў рацыю: маё імя на той момант ужо згадвалася ў тытрах трох дзесяткаў фільмаў, дзе я ўдзельнічаў у якасці сцэнарыста, сусцэнарыста ці проста кансультанта, але папулярнасці мне гэта ні на ёту не дадало, — затое па другім пункце мой агент яўна перабольшваў. Я вельмі хутка сцяміў, што кінарэжысёры — народ нягеглы: імдосыць падкінуць ідэю, сітуацыю, фрагмент сюжэту, што заўгодна, да чаго яны самі ніколі не дадумаліся б, дадаць некалькі дыялогаў, тры-чатыры тупыя жарты ці ідыёцкія кпіны (а я такім чынам мог выдаваць каля сарака старонак задзень), — ісцэнаргатовы:яныўзахапленні. Праўда, пасля яны толькі і робяць, што мяняюць сваё меркаванне пра ўсё: пра сабе, пра вытворчасць, пра актораў, пра ўсякую хрэнь. Але вам дастаткова хадзіць на рабочыя нарады, казаць, што яны цалкам маюць рацыю, перапісваць сцэнар паводле іх
указанняў, і ўсё будзе ў парадку; я ніколі яшчэ не зарабляў грошы так лёгка.
Маім самым вялікім поспехам у якасці галоўнага сцэнарыста стаў, безумоўна, «Дыяген-кінік»; насуперак таму, што можна падумаць, гледзячы на назву, фільм быў зусім не гістарычны, і тым болып не касцюмаваны. У вучэнні кінікаў быў адзін пункт, пра які звычайна забываюць: дзецям у іх загадвалася забіваць і пажыраць сваіх бацькоў, як толькі тыя страцяць здольнасць працаваць і стануць бескарыснымі і лішнімі ратамі; няцяжка ўявіць, як гэта кладзецца на сучасныя праблемы, звязаныя з ростам колькасці пенсіянераў. У нейкі момант мне прыйшло ў галаву прапанаваць галоўную ролю Мішэлю Анфрэ, і той, натуральна, з энтузіязмам згадзіўся; але гэты нікчэмны графаман, які так вольна пачуваўся перад тэлевядоўцамі і тупагаловымі студэнтамі, перад камерай раптам цалкам здзьмуўся і выцягнуць з яго нічога было немагчыма. Здымкі разважліва вярнулі на правераныя і надзейныя рэйкі, і Жан П'ер Марыэль, як заўсёды, згуляў бліскуча.
Прыкладна ў той самы час я купіў вілу ў Андалузіі, у цалкам дзікім куце крыху на поўнач ад Альмэрыі, які меў назву «Прыродны запаведнік Каба-дэ-Гата». Архітэктар не абмяжоўваў сябе ў сродках: пальмы, апельсінавыя гаі, джакузі, вадаспады; з улікам кліматычных асаблівасцяў (гэта самы засушлівы рэгіён Еўропы) яго задума аддавала лёгкім вар’яцтвам. Але чаго я нават не падазраваў — гэты раён быў адзіны на ўсім іспанскім узбярэжжы, куды яшчэ не дабраліся турысты; праз пяць год цэны на зямлю тут падскочылі ўтрая. Увогуле, на той час я быў крыху падобны да цара Мідаса.
Тады ж я вырашыў ажаніцца з Ізабэль; нашае знаёмства доўжылася тры гады, што якраз адпавядала сярэднестатыстычнай працягласці дачыненняў да шлюбу. Цырымонія была сціплая і крыху сумная; ёй нядаўна споўнілася сорак. Цяпер для мяне відавочна, што дзве гэтыя падзеі былі ўзаемазвязаныя, што, засведчваючы свае пачуцці, я хацеў крыху прыглушыць удар, нанесены ёй невясёлым юбілеем. Hi ў чым канкрэтным у яе гэта не праяўлялася — ніякіх скаргаў, знешне ніякай трывогі; было толькі штось няўлоўнае, ад чаго боль здаваўся яшчэ вастрэйшым. Ча-
сам — асабліва ў Іспаніі, калі мы збіраліся на пляж і яна нацягвала купальнік, — я заўважаў, што, адчуваючы на сабе мой позірк, яналедзь прыкметна горбілася, быццам ёй далі па загрыўку. I грымаса болю, няхай і адразу схаваная, прабягала па яе чароўнаму твару — яго тонкія, чуйныя рысы былі непадуладныя часу; але цела, нягледзячы на плаванне, нягледзячы на класічны танец, пачало ўжо праяўляць першыя прыкметы блізкае старасці, прыкметы, якія (каму гэта ведаць, як не ёй) хутка пачнуць памнажацца, расці, аж да поўнага разбурэння. Я не мог зразумець, што ўтакія імгненні адбывалася з маім тварам, што прымушала яе так пакутаваць; і я шмат бы аддаў, каб гэтага не было, бо, паўтараю, кахаўяе; але безумоўна, прадухіліць гэта было немагчыма. Як немагчыма было паўтараць ёй, што яна па-ранейшаму жаданая, па-ранейшаму прыгожая; я ніколі не мог ёй хлусіць, нават у дробязях. Я ведаў, як яна потым на мяне пазірала: гэта быў пакорны, сумны погляд хворай жывёлы, якая адышла на некалькі крокаў ад зграі і з ціхім уздыхам паклала галаву на лапы, адчуваючы, што яе час настаў, і разумеючы, што яна не можа спадзявацца на спагаду суродзічаў.
Скалы ў сваёй вертыкальнай абсурднасці навісаюць над морам, і людской пакуце не будзе канца. На пярэднім плане я бачу вострыя чорныя ўцёсы. За імі — крыху разбіты на пікселі па паверхні манітора абшар з бруду і твані, які мы паранейшаму называем марскім і які быў некалі Міжземным морам. На пярэднім плане ўзнікаюць нейкія постаці, яны брыдуць па грабяні скал, як і іхнія продкі шмат стагоддзяў назад; толькі цяпер іх менш і яны бруднейшыя. Яны прыкладаюць усе сілы, стараюцца трымацца разам, утвараюць зграі ці орды. Іх былы твар ператварыўся ў голую, абдзёртую, чырвоную плоць, паточаную чарвякамі. Яны дрыжаць ад болю, ледзь падзьме слабы ветрык, што нясе з сабою пясчынкі і колкія зярняткі раслін. Часам яны кідаюцца адно на аднаго, б'юцца, раняць адно аднаго кулакамі ці словамі. Адылі адзін ці другі пачынае адставаць ад групы, запавольвае хаду і ўрэшце падае, тварам у неба; яго белая, пругкая спіна вытрымлівае ўдар аб камень; у такі момант ён нагадвае перакуленую чарапаху. На голую, адкрытую небу плоць садзяцца жукі, кузуркі і птушкі, якія пачынаюцьяе скубці і дзяўбці; а постаць, пэўны час яшчэ папакутваўшы, урэшце сцішваецца. Астатнія, усяго за некалькі крокаў, — цалкам паглынутыя сваёй валтузнёй і заняткамі. Толькі час ад часу хто-небудзь падыходзіць бліжэй зірнуць на агонію супляменніка; але ў яго позірку ў такі момант няма нічога, апроч голай цікаўнасці.
Я выходжу з праграмы назірання; малюнак згортваецца, знікае ў панелі інструментаў. Ад Марыі22 ёсць новае паведамленне:
Перад прасторай прэснай
Ужо згасае зрок, / — банк апошніх звестак — вачэй адключан блок.
247,214327,4166,8275. Запальваецца святло, яно разгараецца, шырыцца; я паглыбляюся ў светлавы тунель. Я разумею, што адчуваў мужчына, калі ўваходзіў у жанчыну. Я разумею жанчыну.
Мы людзі, а тамупавінны не смяяцца, а журыцца з людскіх гаротаў.
Дэмакрыт
Сілы ў Ізабэль слабелі. Безумоўна, жанчыне, чыё цела марнее, нялёгка працаваць у часопісе кшталту «Лаліты», дзе штомесяц пракручваюцца ўсё новыя партыі сцох, усё маладзейшых, усё сексапільнейшых і ўсё нахабнейшых. Першы гаворку на тэму, памятаецца, завёў я. Мы ішлі па грабяні скал Карбанэрас, чые чорныя схілы строма спадалі да сіняй зіхоткай вады. Яна не старалася ўхіліцца, знайсці адгаворку: так-так, сапраўды, у такой працы трэба падтрымліваць атмасферу пэўнага канфлікту, гэткага спаборніцтва ў нарцысізме, а ёй з кожным днём гэта даецца ўсёгорш. «Жыцьзначыцьбрыдчэць», — зазначыўнеякАнрыдэ Рэнье; але яшчэ ў большай сгупені жыць — значыць мардавацца: бо несумненна, некаторым усё-ткі ўдаецца захаваць усярэдзіне нешта нязбрыджанае, пэўнае ядро быцця; але што можа важыць гэтая крыха ў параўнанні са змардаванасцю плоці? «Трэба будзе абгаварыць памер выхадной дапамогі, — сказала яна. — He ўяўляю нават, як гэта зрабіць. Часопіс на пад'ёме, розуму не дабяру, якую падставу прыдумаць дзеля свайго звальнення».
— Дамоўся на сустрэчу з Ляжуані і ўсё яму растлумач. Проста скажы так, як сказала мне. Ён стары і, я думаю, зразумее. Ён, вядома, чалавек грошай і ўлады, а гэта не тыя рэчы, да якіх астываюць хутка, і ўсё ж, мяркуючы па тым, што ты распавядала, ён павінен разумець, што значыць адчуваць сябе змардаваным.
Яна зрабіла ўсё, як я прапанаваў, і яе ўмовы былі цалкам прынятыя; трэба сказаць, што часопіс быў ёй абавязаны ледзь не
ўсім. Што да мяне, то я сваю кар'еру пакуль пакінуць не мог — прынамсі не цалкам. Апошняе маё прадстаўленне з дзівакаватаю назвай «Наперад, Мілу! У паход на Адэн!» мела яшчэ й падзагаловак: «100% нянавісці»; надпіс быў зроблены ўпоперак афішы, прыкладна як у Эмінэма. 1 гэтае ўдакладненне не было гіпербалай. Я ад пачаткуўрубліваўся ўсамую гупічу канфлікту на Блізкім Усходзе — тэму, якая ўжо не раз прыносіла мне немалы поспех у прэсе, — і апрацоўваў яе, па выразе аднаго журналіста з «Монд», метадам «адмысловага хімічнага траўлення». Удзельнікамі першагаскетчу, які называўся «Бітва кузурак», былі арабы, перахрышчаныяў«жукоўАлаха», габрэі — уякасці «абрэзаных блох», і наватліванскія хрысціяне пад пацешнай мянупікай «лабковых вошай Марыі». Словам, як пісаў крыгык з «Пуэн», усе тры рэлігіі Святога Пісання — прынамсі ў гэтым скетчы — былі пакладзеныя на абедзве лапаткі. Далей ішла фацэтная мініятурка «Усе палястынцы — боўдзілы», дзе я вьгчвараўся ў салёненькіх і бурлескных алюзіях на батончыкі дынаміту, якімі хамасаўскія шахідкі абкручваюць таліі, каб намазаць на іх паштэт з габрэяў. Пасля гэтага я расшыраў тэму, пераходзячы ў рэгулярны наступ на ўсе формы супраціву, нацыянальнай і рэвалюцыйнай барацьбы, а па сутнасці — напалітычнуюдзейнасць увогуле. Само сабой, шоў было вытрыманае ў духу правага анархізму, які спарадзіў столькі шэдэўраў франкамоўнага гумару ад Сэліна да Адыяра, кшталту: «усе ў нашым калектыве яго лічаць выбітным членам, але гэта, відаць, не так, бо я вось тут трымаю яго запіську і хачу, каб яе ўбачылі ўсе»; але ідучы далей, я ператлумачваў на сучасны лад вучэнне апостала Паўла, паводле якога ўсякая ўлада — ад Бога, і ўздымаўся да цьмяных медытацыяў, падобных да хрысціянскай апалагетыкі. Пры гэтым, вядома, ніякай багаслоўскай тэрміналогіі я не ўжываў, будуючы сваю аргументацыю на структуральным і амаль матэматычным аналізе і абапіраючыся галоўным чынам на паняцце «добраўпарадкаванасці». Словам, спектакльбыўкласікайжанру, што і было адразу ўсімі прызнана, — гэта быў, несумненна, мой самы вялікі поспех у крытыкі. На агульную думку, мой камічны геній яшчэ ніколі не сягаў так высока — або, як варыянт, — не падаўтак нізка, што ўрэшце азначала амаль тое самае; мяне часта параўноўвалі з Шамфорам і нават з Лярошфуко.