Магчымасць выспы
Мішэль Уэльбэк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 367с.
Мінск 2012
Я ж — усяго неачалавек, і ў маёй прыродзе такой магчымасці
не закладзена. Што ўмовай магчымасці быць шчаслівым ёсць безумоўная любоў — пра гэта ведалі ўжо і людзі, прынамсі найбольш перадавыя. Але нават поўнае разуменне праблемы так дагэтуль і не дазволіла наблізіліся да хоць якога яе рашэння. Вывучэнне жыццяпісаў святых, на якое некаторымі ўскладаліся вялікія надзеі, не ўнесла ніякай яснасці. Пабуджальныя матывы святых, якія імкнуліся да выратавання душы, былі альтруістычнымітолькі збольшага (прычымпакорлівасцьБожае волі, на якую яны спасылаліся, нярэдка аказвалася ўсяго толькі зручным спосабам пацвердзіць у чужых вачах гэты нібыта прыродны свой альтруізм); больш за тое, доўгая вера ў яўна няіснае бажаство вяло да развіцця ў іх разумовага атупення, якое ўрэшце стала несумяшчальным з развіццём тэхналагічнай цывілізацыі. Што да гіпотэзы існавання «гена альтруізму», то спробы яе пацвердзіць ужо столькі разоў прыводзілі да расчаравання, што згадваць яе публічна сёння ніхто не рызыкуе. Так, было сапраўды даказана, што цэнтры жорсткасці, маральнай ацэнкі і альтруізму размяшчаюцца ў лобнай частцы кары галаўнога мозгу, але далей гэтай канстатацыі чыста анатамічнага характару навукоўцы прасунуцца не змаглі. 3 часу ўзнікнення неачалавека на тэму генетычнага паходжання маральных перажыванняў было зроблена прынамсі тысячы тры дакладаў, падрыхтаваных у самых аўтарытэтных навуковых колах; але дагэтуль нікому так і не ўдалося надвесці пад іх эксперыментальную базу. Акрамя таго, неаднаразова праводзіліся разлікі з мэтай абгрунтаваць дарвінаўскую тэорыю, якая тлумачыць узнікненне альтруізму ў папуляцыях жывёл пэўнымі селекцыйнымі перавагамі, што ў выніку нібыта ствараліся для ўсёй групы ў цэлым; але гэтыя разлікі былі да таго недакладныя і супярэчлівыя, што ўрэшце дайшло да поўнае блытаніны, і ўсе яны канулі ў забыццё.
Таму дабрыня, спагада, вернасць, альтруізм застаюцца для нас неспасціжнымі таямніцамі, заключанымі, аднак, у абмежаваным аб'ёме цялеснай абалонкі сабакі. Ад вырашэння гэтай праблемы залежыць, адбудзецца прышэсце Жыхароў Будучыні ці не.
Я веру ў прышэсце Жыхароў Будучыні.
Гульня забаўляе. Петра Дурст-Бэнінг
Сабакі не толькі здольныя любіць, але і, мяркуючы па ўсім, не маюць асаблівай сексуальнай заклапочанасці: калі сука сустракаецца цечная, яны ахвотна спароўваюцца, калі не — у іх, здаецца, не ўзнікае ані жадання, ані пачуцця, што ім чагось не хапае. Сабакі не толькі аб'ект заўсёднага захаплення, але і выдатная тэма для бесканфліктнай, дэмакратычнай, інтэрнацыянальнай размовы. Якраз так я пазнаёміўся з Гары, былым нямецкім астрафізікам, калі той гуляў са сваім ганчаком Трумэнам. Пасля выхаду ў шэсцьдзесят год на пенсію ціхі натурыст Гары назіраў зоркі — неба ў нашых краях, як ён мне патлумачыў, было незвычайна чыстае; днём ён важдаўся з садам або, часам, прыбіраў тэрыторыю. Яны жылі ўдваіх з жонкаю Гільдэгардай — і, вядома, з Трумэнам; дзяцей у іх не было. Зразумела, што, каб не сабака, мне не было б пра што гутарыць з гэтым чалавекам — дый з сабакам, зрэшты, гаворка не надта клеілася (Гары запрасіў нас на абед у суботу; ён жыў за паўкіламетра ад нашага маёнтка — быў найбліжэйшым суседам). На шчасце, ён не гаварыў па-французску, а я па-нямецку: неабходнасць увесь час перамагаць моўны бар'ер (некалькі фраз па-ангельску, абрыўкі іспанскай) урэшце пакінулаўнас пачуццё прыемна прабаўленага вечара, хоць мы дзве гадзіны толькі і рабілі, што гарлалі банальнасці (ён быў крыху глухаваты). Пасля вячэры ён спытаў, ці не хачу я зірнуць на кольцы Сатурна. Вядома, вядома, я хацеў. I што тут скажаш — гэта сапраўды было адно з тых цудоўных відовішчаў, якія дзякуючы прыродзе
ці Богу — хто ведае — могуць паўстаць перад вачыма чалавека. Гільдэгарда грала на арфе, па-мойму, грала цудоўна, хоць, па шчырасці сказаць, я не ведаю, ці можна ўвогуле граць на арфе дрэнна — у тым сэнсе, што гэты інструмент, як мне заўсёды здавалася, па самой сваёй канструкцыі здольныўтварацьтолькі меладычныя гукі. За ўвесь час я ні разу не адчуў нервознасці, чаму, відаць, было дзве прычыны: па-першае, Ізабэль праявіла мудрасць і пад маркаю стомы выказала жаданне сысці досыць рана, ва ўсякім разе да таго, як я вьіжлукціў усю бутэльку кіршу, а па-другое, я знайшоў у немца поўны збор твораў Тэяра дэ Шардэна, у цвёрдым пераплёце. Калі ў свеце ёсць нешта, што заўсёды выклікала ў мяне спагаду ці смутак, іначай кажучы, прыводзіла ў стан, які выключае ўсякую форму іроніі або злосці, дык гэта існаванне Тэяра дэ Шардэна — дый нават не яго існаванне, а сам факт, што ў яго ёсць ці могуць быць чытачы, хай і ў абмежаванай колькасці. Побач з чытачом Тэяра дэ Шардэна я адчуваю сябе да таго разгублена і бездапаможна, што гатовы заплакаць. У пятнаццаць гадоў мне выпадкам трапіла ў рукі «Боскае асяроддзе», пакінутае на вакзальнай лаўцы ў Этрэшы-Шамаранд нейкім чытачом, якому чытаць усё гэта яўна апрыкрала. Усяго праз некалькі старонакя таксама завыу ад роспачы я нават раскалашмаціў помпу свайго гоначнага ровара аб муры сутарэння. Тэяр дэ Шардэн быў, вядома, з тых, каго прынята называць «без пятай дошчачкі», але ўсё адно ўражанне пасля сябе пакідаў яўна панурае. Ён быў з той самай пароды, што й апісаныя ў свой час Шапэнгаўэрам нямецкія вучоныяхрысціяне, якія, «ледзь адклаўшы ў бок рэторту ці скальпель, пачынаюць філасофстваваць аб паняццях, засвоеных падчас першай прычасці». Яшчэ адной яго рысай была ілюзія, агульная для ўсіх левых хрысціян, ну, ці хрысціян цэнтрыстаў, а яшчэ лепш сказаць — хрысціян, якія з часоў Рэвалюцыі заразіліся ідэяй прагрэсу і якая верылі, што юрлівасць — рэч малаважная, даравальная і не здольная адвярнуць чалавека ад выратавання душы, а сапраўдны грэх толькі адзін: ганарлівасць. Дык і на якім месцы ў мяне была юрлівасць? На якім ганарлівасць? і як далёка я быў ад выратавання душы ? Па-мойму, адказаць на гэтыя пытанні было зусім няцяжка. Паскаль, напрыклад, ніколі не апусціўся б да такога глупства: чытаючы яго, адчуваеш, што плоцевыя спакусы яму былі не чужыя, што ён мог бы саступіць 62
і пажадзе, і калі ўсё-ткі выбраў Хрыста, а не распусту і карты, дык не таму, што чагосьці не ведаў ці недагледзеў, а таму, што Хрыстос, як яму ўяўлялася, урэшце ўстаўляе мацней, — карацей, гэта быў сур'ёзны пісьменнік. Калі б хто раптам знайшоў у архівах эратычныя вершы Тэяра дэ Шардэна, мяне гэта ў пэўным сэнсе супакоіла б, але я ні секунды не верыў у такую магчымасць. Чым жа мог жыць, з кім падтрымліваць сувязі гэты нябога Тэяр, каб у яго склалася такое бяскрыўднае і такое бязглуздае ўяўленне пра чалавецтва — і гэта ў той самы час, у той самай краіне, дзе вялі рэй такія немалыя паскуднікі, як Сэлін, СартріЖэнэ? Гледзячынапрысвячэнніўягоныхтворах, на адрасатаў у ліставанні, паступова пачынаеш здагадвацца: з вучнямі прыватных каталіцкіх школ, сынкамі больш ці менш знатных бацькоў, найчасцей езуітамі. 3 нявіннымі немаўлятамі.
— Штотытаммармычаш? — перапыніла мае думкі Ізабэль. Толькі іут я ўцяміў, што мы пайшлі ўжо ад немца і вяртаемся цяпер уздоўж мора дамоў. Паводле яе слоў, я ўжо дзве хвіліны размаўляў сам з сабой і яна амаль нічога не зразумела. Я караценька пераказаў ёй сутнасць праблемы.
— Быць аптымістам проста, — з'еддівападагульніўя, — быць аптымістам проста, калі вырашыў не мець дзяцей і абышоўся сабакам.
— У цябе той самы выпадак, але вялікім аптымістам ты чамусьці не стаў, — зазначыла яна. — Усё ў тым, што яны старыя, — дадала яна паблажліва. — Калістарэеш, хочаццадумаць пра што-небудзь спакойнае, прыемнае. Уяўляць, што на небе цябе чакае нешта чароўнае. Карацей, патрошку пачынаеш рэпетаваць сваю смерць. Калі ты не надта дурны і не надта багаты.
Я спыніўся, зірнуў на акіян, на зоркі. На тыя самыя зоркі, якім Гары прысвячаў свае бяссонныя ночы, тым часам як Гільдэгарда аддавалася адвольным класічным імправізацыям на моцартаўскія тэмы. Музыка сфер, зорнае неба; духоўны закон у сэрцы. Я прыкінуў, як ад такога можна тырчаць і што мяне ад гэтага аддзяляе; але ноч была такая ціхая і пяшчотная, што я паклаў руку на зад Ізабэль і выразна адчуў яго пругкасць пад тонкай тканінай летняй спадніцы. Яна лягла на пясчаную выдму, зняла трусы, рассунула ногі. Я ўвайшоў у яе — твар у твар, упершыню. Яна глядзела мне ў вочы. Я добра памятаю,
як яна рухала клубамі, як ціха енчыла ў канцы. Я ўсё добра памятаю — тым больш што кахаліся мы тады апошні раз.
Мінула некалькі месяцаў. Вярнулася лета, потым восень; Ізабэль не выглядала няшчаснай. Яна забаўлялася з Фоксам, даглядала свае азаліі; я плаваў у моры і перачытваў Бальзака. Аднойчы вечарам, калі за маёнткам заходзіла сонца, яна ціха сказала:
— Ты мяне кінеш і пойдзеш да маладой...
Я запярэчыў, што, маўляў, ніколі ёй не здраджваў.
— Ведаю, — адказала яна. — У пэўны момант я думала, што ты так зробіш: трахнеш якую сцоху, з тых, што круціліся ля часопіса, потым вернешся да мяне, потым трахнеш новую сцоху, і так далей. Я, вядома, вельмі пакутавала б, але, можа, урэшце так яно было б лепш.
— Я аднойчы спрабаваў, дзяўчына не захацела.
Я ўспомніў, як тою раніцай ішоў міма ліцэя Фэнэлона. Якраз быў перапынак, ім усім было гадоў па чатырнаццаць-пятнаццаць, і ўсе яны здаваліся прыгажэйшымі, жаданейшымі за Ізабэль, проста таму, што былі маладзейшымі. Напэўна, і паміж імі ішло жорсткае спаборніцтва ў нарцысізме: адны ў хлапцоўаднагодак лічыліся сімпатычнымі, другія — ніякімі ці наогул пачварамі; тым не менш за любое з гэтых маладых целаў мужчына на пятым дзесятку быў гатовы плаціць, і плаціць дорага, а пры патрэбе і паставіць на кон сваю рэпутацыю, свабоду і нават жыццё. Далібог, як усё пабудавана ў чалавечым жыцці няхітра! Іразамзтымяк безвыходна! Зайшоўшыдаізабэльурэдакцыю, я паспрабаваў зняць нейкую беларуску, якая чакала перад пазіраваннем для восьмай старонкі. Тая пагадзілася кульнуць па кілішку, але за мінет запатрабавала паўтысячы еўра; я адмовіў. Гэта былі гады, калі асабліваўзмацнялася жорсткасць усяго арсеналу юрыдычных сродкаў, нацэленых на барацьбу з разбэшчваннем непаўналетніх; усё часцей і энергічней гучалі заклікі да хімічнай кастрацыі. Унікальны прынцып, на якім грунтавалася заходняе грамадства, заключаўся ў наступным: да нясцерпнага распальваць жаданні, адначасова робячы іх здзяйсненне ўсё больш недасяжным. Я гэта ведаў, і ведаў выдатна, я пабудаваў на гэтым шмат сваіх скетчаў і ўсё адно наступіў на тыя самыя граблі. Я прачнуўся сярод ночы і адну за другой