Магчымасць выспы  Мішэль Уэльбэк

Магчымасць выспы

Мішэль Уэльбэк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 367с.
Мінск 2012
88.78 МБ
На раскрутку поспеху ў публікі пайшло крыху болей часу, але
як толькі Бэрнар Кушнэр заявіў, што «асабіста яго ванітуе» ад прадстаўлення, усе білеты былі ўмомант размеценыя. На параду Ізабэль я зрабіў шчодры жэст, апублікаваўшы ў «Лібэрасьён» рэплікуўрубрыцы «Пасуадказ», назваўшыяе «Дзякуй, Бэрнар». Словам, усё ішло добра, ажно выдатна, ад чаго нават пачало ўзнікаць дзіўнае пачуццё, што мне ўсё гэта дарэшты абрыдла, я быў на мяжы ўсё кінуць, — і калі б што пайшло не так, далібог, пахерыў бы ўсё і рэшты б не папрасіў. Напэўна, мая цяга да кіно — мастацтва, дзе, насуперак дадзенай яму квяцістай назве жывога відовішча, жывая сувязь з гледачом адсутнічае, — была першай прыкметай маёй абыякавасці і нават агіды да публікі, дый бадай што да чалавецтва ўвогуле. Я тады адпрацоўваў свае скетчы перад невялікай відэакамерай, замацаванай на трынозе і падключанай да манітора, на якім я ў рэальным часе мог кантраляваць свае інтанацыі, міміку, жэсты. Мой прынцып заўсёды быў просты: калі ў пэўны момант я пачынаю ржаць сам, значыць, гэты момант, хутчэй за ўсё, мусіць выклікаць смех і ў публікі. Паступова, праглядаючы касеты, я пачаў заўважаць, што ўва мне расце нейкае непрыемнае, хваравітае пачуццё, якое часам даходзіць ажно да млосці. За два тыдні да прэм'еры я ўсвядоміў яго прычыну: я перастаў трываць не тое, пгго свой твар, не тое, што адны і тыя ж стандартныя і ненатуральныя грымасы, якія быўвымушаны курчыць, — я перастаў трываць смех, сам смех, раптоўнае і пачварнае скрыўленне рысаў, якое разбурае чалавечае аблічча, умэнт пазбаўляючы яго ўсякай годнасці. I калі чалавек смяецца, калі ва ўсім жывёльным царстве ён адзін здольны на гэтую жудасную дэфармацыю твару, дык толькі таму, што ён адзін, узвысіўшыся над натуральным эгаізмам жывёлы, дасягнуў стадыі найвышэйшай, д'ябальскай лютасці.
Тры тыдні спектакляў сталі ддя мяне штодзённай Галгофай: я ўпершыню па-сапраўднаму адчуваў славутую, нясцерпную журбу кошкаў, я ўпершыню па-сапраўднаму зразумеў чалавечую сутнасць. Я разабраў машыну да астатняга колца, і цяпер мог круціць кожнае з іх, як захачу. Кожны вечар перад выхадам на сцэну я глытаў цэлы пачак заспакаяльнага. Кожны раз, як публіка пачынала смяяцца (а я гэта мог прадбачыць загадзя — як прызнаны прафесіянал, я ўмеў дазаваць эфекты), я мусіў адводзіць вочы, каб не бачыць гэтыя пашчы, сотні пашчаў, што калоцяцца ў сутарзе, перакрыўленыя нянавісцю.
Г эты ўрывак з апавядання Даніэля 1, несумненна, самы цяжкі для нашага разумення. Згаданыя ў ім касеты былі перазапісаныя і далучаныя да яго аповеду аб жыцці. Мне даводзілася знаёміцца з гэтымі дакументамі. Як генетычны нашчадак Даніэляі, я, зразумела, маю тыя самыя рысы, той самы твар; нават нашая міміка ў цэлым падобная (хоць у мяне, натуральна, як бо я жыву ў пазасацыяльным асяроддзі, яна абмежаваная); але ж раптоўнае экспрэсіўнае скрыўленне рысаў з адначасовым характэрным гогатам, якое ён называе смехам, мне на сваім твары выявіць не ўдаецца; мне не ўдаецца нават уявіць яго механізм.
Нататкі маіхпапярэднікаў, адДаніэля2да Даніэля23, сведчаць пра такое самае неразуменне. Даніэль2 і ДаніэльЗ сцвярджаюць, што яшчэ здольныя праяўляць феномен пад уздзеяннем пэўных напояў, але ўжо для Даніэля4 гаворка ідзе пра рэалію, недаступную цалкам. Знікненню смеху ў неачалавека прысвечаны цэлы шэраг працаў; усе яны пагаджаюцца на адным: гэта адбылося хутка.
Аналагічная, хоць і болей павольная эвалюцыя назіраецца адносна слёз, яшчэ адной відавой асаблівасці чалавека. ДаніэльЭ паведамляе, што плакаўпры канкрэтных абставінах (яго сабака Фокс быў забіты токам, калі выпадкова наблізіўся да агароджы); пачынаючы з ДаніэляЮ згадкі пра слёзы адсутнічаюць. Насуперак смеху, які справядліва разглядаецца Даніэлемі як сімптом чалавечай лютасці, слёзы ў гэтага віду, мяркуючы па ўсім, асацыяваліся са спачуваннем. «Мы ніколі не плачам па саміх толькі сабе», — неяк зазначыў адзін невядомы чалавечы аўгар. Абедзве гэтыя праявы пачуццяў, яклютасць, так і спачу48
ванне, безумоўна, не маюць ніякага сэнсу ва ўмовах абсалютнае адзіноты, у якіх цячэ наша жыццё. Некаторыя мае папярэднікі, як, напрыклад, ДаніэльІЗ, выказваюць у сваіх каментарах дзіўную настальгію па гэтай падвойнай страце; у пазнейшых нашчадкаў настальгія знікае, саступаючы месца паасобным і ўсё болей рэдкім праявам цікаўнасці; сёння, як пра гэта сведчаць усе мае сеткавыя кантакты, яна практычна згасла.
Правёўшы лёгкую гіпервентыляцыю, я расслабіўся; і ўсё адно, Барнабэ, я не мог выкінуць з галавы велізарныя ртутныя азёры на паверхні Сатурна.
Капітан Кларк
Ізабэль адпрацавала належныя па законе тры месяцы пасля падачы заявы, і ў снежні выйшаў апошні нумар «Лаліты», які яна падпісала ў друк. 3 гэтай нагоды ў рэдакцыі часопіса наладзілі невялічкуюўрачыстасць, проста кактэйль. Атмасфера была трошкі нацягнутая, бо ўсіх хвалявала адно пытанне, якое нельга было задаць услых: хто заменіць яе на пасадзе галоўнага рэдактара? Ляжуані зазірнуў начвэрткугадзіны, з'еўтрыбліны і знік, не пакінуўшы ніякай карыснай інфармацыі.
Пад Каляды мы з'ехалі ў Андалузію, дзе правялі тры даволі дзівакаватыя месяцы, амаль у поўнай адзіноце. Наша новая віла знаходзілася крыху на поўдзень ад Сан-Хасэ, непадалёк ад Плая-дэ-Мансул. Агромністыя гранітныя глыбы колам абступалі пляж. Мой агент з разуменнем паставіўся да нашагажадання на час адгарадзіцца ад свету; на яго думку, мне было нават карысна ненадоўга сысці, каб падагрэць цікаўнасцьупублікі; я не ведаў, як сказаць яму, што збіраюся кінуць зусім.
Апроч яго, амаль ніхто не ведаў майго нумара тэлефона; не магу пахваліцца, што за гады поспеху я набыў так ужо шмат сяброў; наадварот я іх многіх страціў. Каб канчаткова пазбыцца ўсякіх ілюзіяў адносна чалавечай прыроды, дастаткова зрабіць адну рэч — хутка зарабіць вялікую суму грошай; і вы адразу ўбачыце, як да вас злятаецца зграя крывадушных
сцярвятнікаў. Але каб прасвятленне адбылося, вельмі важна гэтую суму менавіта зарабіць: сапраўдныя багацеі — тыя, хто багаты ад нараджэння і ўсё жыццё пражыў у раскошы, — напэўна, маюць імунітэт да падобнай з'явы. Разам з багаццем ім у спадчыну нібыта перадаецца і нешта накшталт падсвядомага, ненаўмыснага цынізму, які ўжо з першых крокаў іх вучыць, што амаль у кожнага, з кім ім давядзецца мець справу , будзе адна галоўная мэта — любымі магчымымі спосабамі выцягнуць у іх грошы; таму яны паводзяць сябе абачліва і, як правіла, захоўваюць капітал нечапаным. Але тым, хто нарадзіўся бедным, трапіць у такую сітуацыю нашмат небяспечней; зрэшты, будучы сам дастатковым цынікам і паскудай, каб усё ўсведамляць, я найчасцей абыходзіўпастаўленыхпасткі; толькі вось сяброўу мяне не стала. У маладосці я круціўся ў асяроддзі людзей, якія ў асноўным былі артыстамі — акторамі, чыя кар'ера потым не склалася; але не думаю, што ў якім іншым асяроддзі абстаноўка надта адрознівалася б. У Ізабэль таксама не было сяброў, вакол яе, асабліва апошнія гады, былі толькі людзі, якія марылі заняць яе месца. Таму нам не было каго запрасіць на нашу раскошную вілу; не было з кім выпіць па кілішку «Рыохі», пазіраючы на зоркі.
Што ж нам цяпер рабіць? Мы ламалі сабе галаву над гэтым пытаннем, гуляючы ў дзюнах. Проста жыць? Менавіта ў такіх сітуацыях людзі, прыгнечаныя пачуццём уласнай нікчэмнасці, прымаюць рашэнне завесці дзяцей; менавіта так плодзіцца і размнажаецца чалавечы род, праўда, усё ў меншай колькасці. Ізабэль была схільная да іпахондрыі, апроч таго, ёй ужо споўнілася сорак; але ж дародавая медыцына апошнім часам зрабіла вялікі крок наперад, таму я выдатна адчуваў, што праблема ў іншым: праблема была ўва мне. Я не толькі адчуваў натуральную для ўсякага нармальнага мгужчыны агіду пры поглядзе на немаўля і не толькі быў глыбока перакананы, што дзіця — гэта своеасаблівы заганны карлік, надзелены прыроднаю лютасцю, у якім спалучаюцца адразу ўсе найгоршыя рысы чалавечага віду і якога разумныя хатнія жывёлы стараюцца абачліва абыходзіць бокам. Недзе яшчэ глыбей ува мне жыўжах, самы сапраўдны жах перадтой бесперапыннай чарадой пакутаў, якая і ўяўляе сабой чалавечае існаванне. Бо
калі чалавечае дзіця, адзінае ваўсім жывёльным царстве, адразу абвяшчае аб сваім прыходзе ў гэты свет безупынным галашэннем ад болю, гэта значыць, што ён сапраўды пакутуе і пакутуе нясцерпна. Можа, прычына ў скуры, якая, страціўшы валасяное покрыва, стала занадта чуйнай да перападу тэмператур, але так і не навучылася па-сапраўднаму абараняць ад паразітаў; ці ў ненармальнай нервовай узбудлівасці, у нейкім дэфекце будовы арганізма. Ва ўсякім разе, кожнаму бесстаронняму назіральніку ясна, што чалавек не можа быць шчаслівы, што ён не створаны ддя шчасця абсалютна ніякім чынам і адзіна магчымае яго прызначэнне — сеяць вакол сябе пакуты і рабіць існаванне іншых такім самым нясцерпным, як і сваё; звычайна першымі яго ахвярамі робяцца менавіта бацькі.
Узброіўшыся гэтымі не надта гуманістычнымі перакананнямі, я накідаў сінопсіс кінасцэнара з часоваю назвай «Нястача сацыяльнае абароненасці», у якім перабраў усе асноўныя складнікі праблемы. Першую чвэрць гадзіны на экране метадычна з буйнакалібернага рэвальвера крышылі чарапы немаўлятам: я прадугледзеў і запаволеныя здымкі, і крыху з паскарэннем — словам, цэлую харэаграфію разнесеных у друз мазгоў, у духу Джона By; потым усё крыху супакойвалася. Падчас расследавання, якое вёў вельмі дасціпны, але схільны да нетрывіяльных метадаў інспектар (у гэтай ролі мне ўяўляўся Жамэль Дэбуз), высвятлялася, што існуе выдатна арганізаваныя сетка дзетазабойцаў, блізкіх па сваіх перакананнях з эколагамі-фундаменталістамі. РВК («Рух за вынішчэнне карлікаў») выступаў за знішчэнне чалавечай расы, якая самым згубным і непапраўным чынам уплывае на біясферны баланс, і замену яе відам інтэлектуальна развітых мядзведзяў: у сваіх лабараторыях яны паралельна праводзілі доследы па развіцці мядзведжага інтэлекту і асабліва па навучэнню мядзведзяў мове (у ролі мядзведжага важака я ўяўляў Жэрара Дэпард'ё).
Нягледзячы на магутны акторскі склад і гучнасць майго імя, праект скончыўся нічым; адзін карэйскі прадзюсар, праўда, праявіў быў зацікаўленасць, але сродкаў сабраць не змог. Такі нязвыклы правалледзь зноў не абудзіў мараліста, што драмаў у глыбіні мяне (зрэшты, досыць лагодным сном); калі праект пацярпеўправал, калі ён быў адкінуты, значыць, яшчэ засталіся пэўныя табу (у нашым выпадку — дзетазабойства), а значыць, 52