Магчымасць выспы
Мішэль Уэльбэк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 367с.
Мінск 2012
У дзень, калі мой сын скончыў самагубствам, я пасмажыў яечню з памідорамі. Жывы сабака лепшы за дохлага льва, Эклезіяст меў рацыю. Я ніколі не любіў гэтае дзіцё: яно было такое ж дурное, як ягоная маці, і такое ж зласлівае, як ягоны бацька. Яго смерць зусім не была трагедыяй; без людзей такога тыпу можна абысціся.
Калі я сустрэў Ізабэль, з часу першага майго выступлення мінула дзесяць гадоў, спярэшчаных эпізадычнымі і мала цікавымі інтрыжкамі. Мне было тады трыццаць дзевяць, ёй трыццаць сем; я ўжо меў вялікі поспех у публікі. Калі я зарабіў свой першы мільён еўра (я маю на ўвазе, зарабіў напраўду, пас-
ля выліку ўсіх падаткаў і ўкладання грошай у надзейнае месца), я зразумеў, што я — не бальзакаўскі персанаж. Бальзакаўскі персанаж, зарабіўшы першы мільён еўра, у большасці выпадкаў адразу падумаў бы, як зарабіць другі, — за выключэннем тых рэдкіх тыпаў, якія пачалі б марыць пра час, калі змогуць лічыцьіх дзесяткамі. ая перадусім спытаўу сябе, ці магу кінуць кар'еру, — але прыйшоў да высновы, што не.
На пачатковым этапе майго ўзыходжання да багацця й славы мне выпала пакаштаваць радасцяў спажывецкага жыцця, якімі наш век так перасягае ўсе папярэднія. Можна было да бясконцасці словаблуднічаць, спрабуючы зразумець, бьілі ці не людзі шчаслівейшыя ў папярэднія стагоддзі, можна было разважаць пра заняпад рэлігіі, пра знікненне сапраўднага кахання, спрачацца, у чым былі іх нязручнасці і перавагі, можна было спасылацца на ўзнікненне дэмакратыі, на страту пачуцця павагі да ўсяго святога, на аслабленне згуртаванасці грамадства. Я, дарэчы, ахвотна ўсё гэта рабіў у сваіх скетчах, няхай і ў гумарыстычным плане. Можна было нават паставіць пад сумнеў навукова-тэхнічны прагрэс, выказаўіпы, напрыклад, меркаванне, што паляпшэнне медыцынскіх тэхналогіяў кампенсуецца павышаным кантролем з боку грамадства і агульным памяншэннем радасці жыцця. Тым не менш, што тычыцца спажывання, перавага ХХ-га стагоддзя была бясспрэчная: нішто, ні пры якой іншай цывілізацыі, ні ў якую іншую эпоху не магло параўнацца па дасканаласці з мабільнасцю сучаснага ганддёвага цэнтру, які працуе на поўную моц. Даўней маёй галоўнаю спажывецкай радасцю было набыццё абутку, потым гэта паступова пачало мяне натамляць, і я зразумеў, што без штодзённай стымуляцыі такімі няхай элементарнымі, але кожны раз новымі ўцехамі маё жыццё неўзабаве перастане быць простым.
На той час, калі я сустрэў Ізабэль, у мяне, мусіць, было ўжо шэсць мільёнаў еўра. Бальзакаўскі персанаж на гэтай стадыі купляе сабе раскошныя апартаменты, напакоўвае іх прадметамі мастацтва і прамантачвае свой дабрабыт дзеля якой-небудзь танцоркі. Я ж па-ранейшаму жыў у звычайнай трохпакаёўцы на ўскраіне Парыжа і ні разу не пераспаў ні з адной топ-мадэллю — у мяне нават не ўзнікала ніколі такога жадання. Праўда, аднойчы, здаецца, я меў нейкую другарадную манекеншчыцу, але глыбокага ўражання яна не пакінула. 3 выгляду ў цэлым 24
нішто, з добрымі цыцкамі, але ўрэшце не лепш, чым многія іншыя; ва ўсякім разе, яе якасці былі перахваленыя нашмат больш, чым мае.
Сустрэча адбылася ў маёй грымёрнай пасля спектакля, які можна было шчыра прызнаць трыумфальным. Ізабэль была галоўнай рэдактаркаю «Лаліты», а перад тым доўга працавала ўчасопісе «Мне дваццаць». Напачатку, прызнацца, я не гарэў жаданнем даваць ёй інтэрв'ю, але, пагартаўшы часопіс, быў уражаны неверагодным узроўнем выпіздрожу, да якога дайшлі выданні для маладых дзяўчат: тут былі і топікі на дзесяцігадовых, і белыя шорты ўабліпку, і найвузейшыя стрынгі, каб было ўсё адусюль відаць, і нават правілы ўжывання Чупа-чупсаў... усё, што хочаш. «Рацыя, але на рынку ў іх вельмі цікавая пазіцыя, — пераконвала мяне прэс-аташэ. — I прыехаў не нехта, а галоўная рэдактарка, па-мойму, гэтатаксама паказчык...»
Я разумею, што далёка не ўсе вераць у так званы гром сярод яснага неба; і не будзем надаваць выразу літаральны сэнс, але ж ясна, што нейкае ўзаемнае прыцягненне ўсё ж існуе, і адбываецца гэта імгненна; ужо з першай хвіліны знаёмства з Ізабэль, я ведаў, што ў нас нешта будзе і будзе надоўга, і ведаў, што яна таксама гэта ўсведамляе. Задаўшы некалькі пачатковых пытанняў наконт мандражу перад спектаклем, метадаў, якімі я рыхтуюся да выхаду на сцэну, і ўсякага такога, яна змоўкла. Я зноў узяўся гартаць часопіс.
— У прынцыпе, гэта ж не на ўзрост Лаліты... — урэшце заўважыўя. — Гэта на гадоў шаснаццаць-семнаццаць.
— Так, — пагадзіласяяна. — Набокаўгадоўнапяць памыліўся. Болывасць мужчын вабіць не той узрост, што папярэднічае палавой спеласці, а той, што настае адразу пасля. Увогуле ён быў не самы лепшы пісьменнік.
Я таксама ніколі не мог цярпець гэтага пасрэднага і манернага псеўдапаэта, гэтага няўдалага імітатара Джойса, якому ні разу не пашчасціла мець натхнення, што дазваляла хвораму на галаву ірландцу ўрэшце прадзірацца праз нагрувашчванне цяжкіх фразаў. Набокаўскі стыль заўсёды асацыяваўся ў мяне са слоеным цестам, якое так і не падышло.
— Але ў гэтым уся штука, — дадала яна, — бо калі нават такі няўдалы твор, у якім, апроч усяго, дапушчана грубая памылка
адносна ўзросту гераіні, тым не менш становіцца выдатнаю кнігай і стварае трывалы міф, а яго імя ўваходзіць у штодзённы ўжытак, значыць, аўтар намацаў нешта сутнасна важнае.
Калі б у нас была згода паўсіх пунктах, інтэрв'ю рызыкавала стаць прэсным.
— Мы маглі б прадоўжыць за вячэрай, — сказала яна. — Я ведаю адзін тыбецкі рэстаран на вуліцы Абэс.
Натуральна, як пры ўзнікненні ўсякіх сур'ёзных адносінаў, мы леглі ў ложак у першую ж ноч. У момант, калі трэба было распранацца, яна адчула пэўны момант няёмкасці, але потым — гордасці: яе цела было неверагодна пругкае й гнуткае. Толькі намнога пазней я даведаўся, што ёй трыццаць сем; у той момант я даў бы ёй самае большае трыццаць.
— Як табе ўдаецца так трымаць форму? — спытаўся я.
— Класічны танец.
— Што, ніякай гімнастыкі, аэробікі, нічогатакога?
— He, усё гэта піздзёж. Можаш паверыць на слова, я ўжо дзесяць гадоў гарбею ў жаночых часопісах. Адзінае, што сапраўды мае сэнс, — класічны танец. Толькі гэта не проста, патрэбна сапраўдная дысцыпліна; але мне падыходзіць, я ўвогуле псіхалагічна ўстойлівая.
— Ты — псіхалагічнаўстойлівая?
— Так, так... Яшчэ ўбачыш.
Цяпер, калі я з адлегласці часу прыгадваю Ізабэль, мяне ўражвае неверагодная шчырасць, што ўзнікла ў нашых адносінахз першых хвілін, прычыміўтыхпытаннях, уякіхжанчыны звычайна імкнуцца захоўваць пэўнуютаямніцу, памылкова мяркуючы, што таямніца надае адносінам дадатковую эратычнасць, хоць большасць мужчын моцна заводзіць якраз, калі ў сексе з імі трымацца адкрыта. «Давесці мужыка да аргазму зусім няцяжка... — жартаўліва-сур'ёзным тонам сказала яна, калі мы ўпершыню абедалі ў тыбецкім рэстаране. — Ва ўсякім разе мне ўдавалася заўсёды». Яна не хлусіла. Гэтаксама яна не хлусіла, сцвярджаючы, што сакрэт не мае нічога асабліва экстраардынарнага ці незвычайнага. «Дастаткова памятаць, што ў мужчыны ёсць яйцы, — сказала яна з уздыхам. — Што ў яго ёсць чэлес — гэта жанчыны ведаюць, і ведаюць нават 26
занадта добра: з таго часу, як мужчына быў зведзены да статусу сексуальнага аб'екту, яго чэлес стаў для жанчын проста навязлівай думкай; але займаючыся каханнем, яны ў дзевяці з дзесяці выпадкаў забываюць, што і яйцы з'яўляюцца чулліваю зонай. I падчас мінету, і падчас мастурбацыі, і падчас палавога акта, да мужчынскіх яйцаў трэба час ад часу дакранацца рукой — або, ледзьпрыкметналашчачы, мякка па іх праводзіць, або паціскаць трошкі мацней, — гэта адчуваеш па ступені іх цвёрдасці. Вось і ўсё».
Была, мусіць, пятая гадзінараніцы, я толькі што кончыўу яе, і ўсё было добра, сапраўды добра, унутры панавалі пяшчота й спакой, і я адчуваў, што ўваходжу ў новую, шчаслівую фазу жыцця, і якраз у гэты момант, без ніякай канкрэтнай прычыны, я прыгледзеўся да абстаноўкі ў пакоі — памятаю, што месячнае святло падала на гравюру з насарогам. Гравюра была старажытная — накшталт тых, што можна сустрэць у энцыклапедыях XIX стагоддзя, прысвечаных жывёльнаму свету.
— Табе падабаецца ў мяне?
— Так, ты маеш густ.
— А цябе дзівіць, што я маю іуст, працуючы ў такім гаўняным часопісе?
Я зразумеў, што мне будзе цяжка хаваць ад яе свае думкі. Дзіўна, але ўсведамленне гэтага напоўніла мяне нават нейкаю радасцю; думаю, гэта і ёсць прыкмета сапраўднага кахання.
— Мнетамдобраплацяць... Ведаеш, частабывае, штоіншага і шукаць не трэба.
— Колькі?
— Пяцьдзесят тысяч еўра ў месяц.
— Сапраўды, шмат. Але я ў гэты момант зарабляю больш.
— Гэта нармальна. Ты гладыятар, ты ў цэнтры арэны. Нармальна, калі табе добра плацяць: ты рызыкуеш сваёй шкурай, цябе ўлюбое імгненне могуць зваліць.
— Гм...
Тут я быў з ёй нязгодны, і, памятаю, гэта зноў выклікала ў мяне радасць. Выдатна — мець ва ўсім згоду, разумецца па ўсіх пунктах, першы час гэта нават неабходна, але ж таксама добра мець і невялікія разыходжанні — няхай хоць бы дзеля таго, каб пазней іх ліквідаваць у выніку лагоднай дыскусіі.
— Я падазраю, ты пераспаў ужо з кучай дзяўчат, якія прыходзілінатваепрадстаўленні... — зноў сказала яна.
— Ну, так, з некаторымі.
Па праўдзе, не з такой ужо кучай: іх было, можа, ну, пяцьдзесят, самы максімум — сотня; але я стрымаўсябе ад прызнання, што праведзеная намі ноч была нашмат, нашмат лепшая за папярэднія; я адчуваў, што яна гэта ведала. He праз нейкае самахвальства ці празмерную ганарлівасць, а проста інтуітьгўна, празпачуццёміжчалавечыхадносінаўіяшчэ — праздакладную ацэнку сваіх эратычных вартасцяў.
— Тыя, хто выступае са сцэны, сексуальна вабяць дзяўчат не таму, што тыя цікавяцца іх папулярнасцю, — запэўніла Ізабэль. — Апроч усяго іншага, дзяўчаты адчуваюць, што кожны, выходзячы на сцэну, рызыкуе, бо публіка — гэта вялікі і небяспечны звер, яна ў любы момант здольная знішчыць сваё стварэнне, з ганьбай прагнаць, выставіць на агульныя кпіны. А дзяўчаты ў якасці ўзнагароды таму, хто рызыкуе, падымаючыся на сцэну, могуць прапанаваць сваё цела: так было з гладыятарамі, так сёння з тарэра. Думаць, што гэтыя першабытна-прымітыўныя механізмы зніклі, — глупства: я іх ведаю, я карыстаюся імі і зарабляю гэтым сабе на хлеб. Я ведаю дакладна меру сексуальнай прывабнасці гульца ў рэгбі, рок-зоркі, тэатральнага актора ці аўтагоншчыка: усё гэта размяркоўваецца паводле вельмі старажытных схемаў, з невялікімі варыяцыямі ў залежнасці ад эпохі і пануючай моды. I добры часопіс для дзяўчат — якраз той, які здольны прадугадаць — няхай нават на паўкроку — гэтыя варыяцыі.