Магчымасць выспы  Мішэль Уэльбэк

Магчымасць выспы

Мішэль Уэльбэк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 367с.
Мінск 2012
88.78 МБ
1 Спектакль аднаго актора (анг.)
з П'ерам Дэпрожам. Аддаючы перавагу one man show, я часам прымаў запрашэнні паўдзельнічаць і ўтэлевізійных перадачах, якія выбіраў зыходзячы з шырыні іх аўдыторыі і характэрнай ім безгустоўнасці. Гэтую безгустоўнасць я ніколі не прамінаў падкрэсліць, што рабіў, зрэшты, тонка і не надта прыкметна: вядучы павінен быў толькі крыху адчуваць небяспеку, не ўсведамляючы яе цалкам. Словам, я быў добры прафесіянал; мяне трошачку перахвальвалі, але не надта. Дый перахвальвалі не аднаго мяне.
He хачу сказаць, што мае скетчы былі нясмешныя, — смешныя яны якраз былі. і я сапраўды быў вострым назіральнікам сучаснай рэальнасці; проста самому мне здавалася, што ўсё гэта так элементарна, што ў сучаснай рэальнасці засталося так мала сапраўды вартага назірання: мы ўсё ўжо так спрасцілі, так абрэзалі ўсё, на наш погляд, лішняе, паламалі столькі перапонаў, столькі табу, фальшывых надзеяў, памылковых памкненняў — далібог, засталіся самыя крыхі. У сацыяльным плане былі багатыя і былі бедныя, паміж імі існавала некалькі хісткіх прыступак — сацыяльная лесвіца — сюжэт, на які прынята было вастрыць, а таксама нашмат рэальнейшая магчымасць — умэнт разарыцца. У сексуальным плане былі тыя, хто выклікае жаданне, і тыя, хто не выклікае ніякага: па структуры тэма даволі абмежаваная, хоць і з пэўнымі нюансавымі ўскладненнямі (гомасексуальнасць і пад.), але ўся яна лёгка зводзілася да самалюбства і спаборніцтва ў нарцысізме, што добра было апісана французскімі маралістамі яшчэ тры стагоддзі назад. Былі, вядома, і чэсныя людзі — тыя, хто працуе, хто забяспечвае эфектыўную вытворчасць харчовых прадуктаў, хто цалкам — часам трошкі камічна, ці, калі вам болын даспадобы, кранальна (але ж я перадусім быў комік) — ахвяруе сабой дзеля дзяцей; тыя, хто, не вызначаючыся ані прыгажосцю ў юнацтве, ані амбіцыйнасцю ў сталым узросце, ані заможнасцю ўвогуле ніколі, выступаюць пры гэтым вялікімі прыхільнікамі — прычымнавату нершых шэрагах і з большаю шчырасцю, чым хто-небудзь, — усіх каштоўнасцяў тае самае прыгажосці, юнацтва, заможнасці, амбіцыйнасціісексу, — іначай кажучы, тыя, хто разбаўляе даўкасць агульнага соўсу. Але гэтыя, як не горка прызнаць, не маглі стаць асновай сюжэту. Некаторых я, праўда, уводзіў у той альбо іншы скетч, каб на-
даць яму пэўную разнастайнасць, пэўны эфект рэальнасці; але ўсё гэта пачынала рэальна мяне натамляць. Горш за ўсё, што я лічыўся за гуманіста — гуманіста бурклівага, так, але ж гуманіста. Ну, каб вы сабе ўяўлялі, вось адзін з жартаў, якія расквечвалі мае спектаклі:
— Ведаеш, як называюцца тлушчавыя адклады вакол похвы? He.
— Жанчына.
Дзіўная рэч, мне ўдавалася падкідаць падобнага кшталту штучкі і па-ранейшаму мець добрую крытыку ў «Эль» і «Тэлераме». Праўда, з прыходам комікаў-арабаў пошлыя падколкі ў стылю мачо зноў увайшлі ў моду, а я ў гэтым сэнсе заўсёды пашліў вельмі зграбна: кінуў фішку і адступіў, усё пад кантролем. Урэшце, самая вялікая выгада ў рамястве гумарыста і ўвогуле ў гумарыстычным стаўленні да жыцця — у тым, што можна паводзіць сябе як паскуднік пры поўнае беспакарнасці і нават стрыгчы са свайго паскудства неблагія купоны — як у плане поспехаў у сексе, так і ў гатоўцы, прычым з агульнага ўхвалення.
Што да майго так званага гуманізму, то, па праўдзе сказаць, ён ляжаў на даволі хісткім падмурку: каб зарабіць рэпутацыю прыхільніка левых поглядаў і абаронцы правоў чалавека, мне хапіла аднаго невыразнага выпаду на адрас падаткавікоў ды згадкі пра трупы неграў-нелегалаў, выкінутыя на іспанскае ўзбярэжжа. I гэта левыя погляды — у мяне? Ну, пры выпадку я мог увесці ў свае скетчы якіх больш ці менш маладых і не надта антыпатычных альтэрглабалістаў1, мог пры вьшадку падпусціць і пэўнай дэмагогіі: паўтараю, я быў добры прафесіянал. Апроч таго, я меўтвар «асобы арабскай нацыянальнасці», што значна палягчала задачу, бо адзіным рэшткавым элементам левізны ў тыя гады быў антырасізм, ці дакладней — расізм супраць бе-
1 Альтзрглабалізм — пашыраны ў мноііх краінах свету грамадскі рух, прыхільнікі якога, у адрозненне ад антыглабалістаў (поўных праціўнікаў працэсу глабалізацыі і «неалібералізацыі»), выступаюць за ўзаемадзеянне розных культураў і народаў дзеля поіпуку новых, адрозных ад пануючага парадку мадэляў развіцця з большым клоігатам аб чалавеку і навакольным асяроддзі.
лых. Я, дарэчы, не надта разумеў, адкульу мяне гэтыя арабскія рысы, якія з гадамі рабіліся ўсё больш характэрнымі: маці ў мяне мела гішпанскія карані, бацька, наколькі я ведаю, быў брэтонец. Ды ўзяць хоць бы маю сястру — гэтая пстрычка бясспрзчна належала да міжземнаморскага тыпу, але і напалову не была такой смуглай, як я, і валасы ў яе былі гладкія. Паўставала пытанне: ці захоўвала мая маці строгуто вернасць у шлюбе? Можа, маім выгворцам быў які-небудзь Мустафа? Ці, што таксама дапушчальна, — які-небудзь габрэй? Зрэшты, fuck with that': арабы валілі на мае спектаклі гурбаю, дый, дарэчы, габрэі таксама, хоць і трошачкі менш, і ўсе плацілі за білеты па поўнай праграме. Увогуле, калі нас што і клапоціць, дык гэта, бясспрэчна, абставіны нашай смерці, а вось абставіны нараджэння — зусім не факт.
Што да правоў чалавека, дык яны мне былі яўна да лямпы; мяне нават правы ўласнага чэлеса цікавілі досыць смутна.
Мая далейшая кар'ера ў цэлым пацвердзіла поспех, які прыйшоўда мянеўпершынюўтурэцкім пансіянаце. Жанчыны, якправіла, пазбаўлены пачуцця гумару ітамулічацьягозаадну з выбітных мужчынскіх вартасцяў, у сувязі з чым я ніколі не меў нястачы ў магчымасцях укласці свой орган у адпаведную адтуліну. Праўду кажучы, усе гэтыя спараванні былі далёка не бліскучымі перамогамі: як правіла, комікамі цікавяццажанчыны ўжо ва ўзросце, якім каля сарака і якія пачынаюць адчуваць, што хутка запахне паленым. У адных была тоўстая задніца, у другіх — грудзі, як дзве пакамечаныя пальчаткі, а часам — і тое, і другое адначасова. Словам, у іх не было нічога такога, ад чаго ў мужыка адразу ўстаў бы, а калі эрэкцыя слабая, дык і інтарэс не высокі. Зрэінты, гэтыя кабеты былі не так ужо і старыя — я ведаў, што з набліжэннем пяцідзесяці яны зноў кінуцца на пошукі самападману дзеля павышэння самаўпэўненасці і палёгкі жыцця, але не здабудуць ні таго, ні другога. А пакуль, адзінае, што я мог, — гэта толькі пацвердзіць падзенне іх эратычнай каштоўнасці — хоць, паверце, рабіў гэта незнарок, бо нічога прыемнага тут няма; я мог толькі пацвердзіць іх першыя
1 Насраць на гэта (анг.)
падазрэнні, могтолькі мімаволі паказаць ім невясёлую карціну іх будучага жыцця: іх чакала зусім не сталасць, не спеласць, а звычайная старасць, і ў канцы дарогі падпільноўваў не новы росквіт, а чарада расчараванняў і пакутаў, спачатку дробных, а потым — і вельмі хугка — нясцерпных. Усё гэта было вельмі няздорава, далібог, вельмі няздорава. У пяцьдзесят год жыццё толькі пачынаецца, гэта так, але з той маленечкаю папраўкай, што канчаецца яно ў сорак.
Паглядзі на гэтыя казюркі, што варушацца там, у далечыні, паглядзі. Гэта людзі.
У святле вячэрняга сонца я ані без шкадавання прысутнічаю пры знікненні віду. Апошні промень перакрэслівае раўніну, знікае за горнай градой, што захінае далягляд на ўсходзе, і афарбоўвае пустэльны краявідчырвонай смугой. Металічная сетка ў ахоўнай агароджы, якой абнесеная сядзіба, зіхаціць іскрамі. Фокс ціха рыкае: пэўна, недзе паблізу ўчуў дзікуноў. У мяне няма да іх ніякага жалю, як няма і ніякага сваяцкага пачуцця; я ўспрымаю іх, як тых самых малпаў, толькі крыху разумнейшых — і таму небяспечнейшых. Часам я, бывае, адключаю агароджу, каб дапамагчы зайцу ці бадзяжнаму сабаку, але каб дапамагчы чалавеку — ніколі.
Г этак сама ніколі ў мяне не было намеру спаравацца з самкай іх віду. Міжвідавая мяжа, якая ў раслін і бесхрыбетных часта бывае тэрытарыяльнай, у вышэйшых хрыбетных мае галоўным чынам паводзінскі характар.
Недзе ў Цэнтральным горадзе ёсць загатоўка падобнай да мяне істоты; прьінамсі, яна мае такія самыя, як у мяне, рысы, такія самыя ўнутраныя органы. Калі маё жыццё скончыцца, адсутнасць сігналу будзе ўлоўленая праз некалькі нанасекундаў, і адразу запусціцца праграма вырабу майго пераемніка. Ужо назаўтра, самае позняе паслязаўтра, ахоўная агароджа будзе адчыненая, і мой пераемнік паселіцца ў гэтых сценах. Яму і прызначаецца гэтая кніга.
Першы закон Пірса атаясамлівае асобу з памяццю. Асоба не ўтрымлівае нічога, апроч таго, што ўтрымлівае яе памяць (будзе
гэта памяць пазнаваўчая, рухальная ці эмацыйная), і менавіта дзякуючы памяці адчуванне ідэнтычнасці сваёй асобы не знікае нават у сне.
Паводле другога закона Пірса, адэкватным носьбітам пазнаваўчай памяці служыць мова.
Трэці закон Пірса вызначае ўмовы нескажонасці мовы.
Дзякуючы тром гэтым законам Пірса рызыкоўныя спробы загрузкі памяці са знешняга інфармацыйнага носьбіта былі спыненыя і замененыя, з аднаго боку, яе непасрэдным пераносам на малекулярным узроўні і, з другога боку, тым, што вядома сёння пад назвай аповеду аб жыцці і што напачатку разглядалася ўякасці простага дадатку, часовага рашэння, але ў выніку працаў Пірса набыло вельмі прыкметнае значэнне. Так, на здзіў, гэты буйны крок наперад у логіцы вярнуў павагу да здаўна распаўсюджанай формы, даволі блізкай па сваёй сутнасці з тым, што колісь называлася аўтабіяграфіяй.
У дачыненні аповеду аб жыцці строгіх правілаў няма. Пачатак можа мець месца ў любой часавай кропцы — гэтак сама, як першы погляд можа быць скіраваны ў любую кропку на палатне карціны: галоўнае, каб паступова вымалевалася адзінае цэлае.
Даніэль! ,2
Калі бачыш, як сёння пашыраецца мода праводзіць выходныя без маійыны, гуляючы па набярэжных, зусім не цяжка ўявіць, што будзе далей...
Жэрар, кіровец таксі
Сёння амаль немагчыма ўспомніць, чаму я ажаніўся з першаю жонкай; калі б я сустрэўяе на вуліцы, дык, мусіць, не змог бы й пазнаць. Некаторыя рэчы забываюцца, забываюцца пасапраўднаму; памылка — лічыць, што ўсё захоўваецца недзе ў нетрах нашае памяці; некаторыя падзеі, нават большасць, выціраюцца начыста, так што і следу не застаецца, усё адно што іх не было ніколі. Калі вярнуцца да маёй жонкі, ну, да маёй першай жонкі, дык я пражыў з ёй, здаецца, два-тры гады, а калі яна зацяжарала, адразу кінуў. На той час я яшчэ не карыстаўся ніякім поспехам, і яна дастала толькі мізэрныя аліменты.