Магчымасць выспы
Мішэль Уэльбэк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 367с.
Мінск 2012
Самалёцік быў двухматорны, з прапелерамі; здавалася, ён у любую хвіліну гатовы разваліцца ў паветры. Пралятаючы над пашамі, я раптам усвядоміў, што падчас курсаў ніхто, не кажучы ўжо пра мяне, асабліва не трахаўся, наколькі я мог 102
ведаць, — а ўжо я мог ведаць, бо вока ўтакіх пытаннях у мяне спрактыкаванае. Парачкі так і хадзілі парачкамі — ні групавухай, ні нават банальным трыо не пахла, а хто прыехаў адзін (такіх была болыпасць), той адзін і заставаўся. У тэорыі ўсё было напоўніцу open, прарок дазваляў і нават заахвочваў любыя формы сексуальных стасункаў; на практыцы жанчыны прыбіраліся ў эратьічныя строі, былі дотыкі, пацалункі, абдымкі, але далей не ішло. Вось што цікава і што варта было б даследаваць глыбей, падумаў я, перш чым заснуць на адкідным століку.
Пасля трох перасадак і ў цэлым дужа ўтомнага пералёту япрызямліўсяўаэрапорцеАльмэрыі. Былокаля + 45°С — на трыццаць градусаў больш, чым у Зворку. Г эта было добра, але яшчэ не дастаткова, каб прыглушыць уздым новай хвалі тугі. Ідучы па брукаваных пліткай калідорах вілы, я адзін за другім выключаў кандыцыянеры, якія ўключыла перад маім прыездам аканомка-румынка, старая і брыдкая — у прыватнасці, у яе былі гнілыя зубы, — затое яна цудоўна размаўляла пафранцузску; я, што называецца, ва ўсім ёй давяраў, хоць і не дазваляў у сябе прыбіраць: проста я болей не мог цярпець, каб хто-небудзь бачыў мае асабістыя рэчы. Досыць камічна, — думаў я часам, махаючы швабрай, — прыбірацца самому пры маіх сарака мільёнах еўра, — але я нічога не мог з сабою зрабіць: думка, што нейкі чалавек, які б ён ні быў нікчэмны, будзе разглядаць дэталі майго жыцця — і яго пустэчу, — стала мне абсалютна нясцерпнай. Праходзячы міма люстра ў вялікай гасцёўні (вялізнага люстра на ўсю сцяну: мы маглі б цешыцца перад ім з каханай жанчынай, назіраючы за сабой, і ўсякае такое), я адчуў шок, убачыўшы свой адбітак: я так схуднеў, што ледзь не прасвечваў. Я ператвараўся ў здань, у цень у гэтым сонечным краі. Вучоны меў рацыю: трэба было пераязджаць, спаліць фатаграфіі, і гэтак далей.
У фінансавым плане пераезд мог бы стаць прыбытковаю аперацыяй: кошты на зямлю з часу майго прыезду выраслі ўтрая. Натуральна, заставалася яшчэ знайсці пакупніка, але багатых хапала, у Марбэльі іх канцэнтрацыя набліжалася ўжо ці не да гранічнай — ясная рэч, багатыя любяць таварыства багатых, яно іх, так бы мовіць, супакойвае, ім
прыемна бачыць людзей, заклапочаных тымі ж турботамі і, прынамсі з выгляду, здольных падтрымліваць з імі не толькі карыслівыя адносіны; ім прыемна пераконваць сябе, што чалавечы род складаецца не толькі з драпежнікаў і паразітаў; але на пэўным узроўні канцэнтрацыя ўсё ж дасягае перанасычэння. А вось у Альмэрыі шчыльнасць багатых была яшчэ досыць нізкая; так што трэба было знайсці большменш маладога багатыра, інтэлектуала, са схільнасцямі пачынальніка, магчыма, чуйнага да экалогіі, багатыра, здольнага атрымліваць асалоду ад сузірання камянёў, такога, які зарабіў сваё багацце, напрыклад, у галіне інфарматыкі. На крайні выпадак Марбэлья была за паўтары сотні кіламетраў, і пракладка аўтастрады ўжо ішла поўным ходам. А пра мяне тут усё адно ніхто не пашкадаваў бы. Але ж куды было ехаць? I што там рабіць? Праўду кажучы, мне было сорамна — сорамна прызнацца агенту-рыэлтару, што мая сям'я распалася, што ў мяне няма нават палюбоўніцы, каб хоць трошкі ўдыхнуць жыццё ў гэты агромністы дом; увогуле, сорамна прызнацца, што я — самотны.
Затое спаліць фатаграфіі справа была рэальная; я іх збіраў цэлы дзень, здымкаў аказаліся тысячы: у мяне заўсёды была манія рабіць фота на памяць. Я спехам сёе-тое адабраў; такім чынам, мабыць, заадно зніклі і некаторыя пабочныя палюбоўніцы. На захадзе сонца я вывез усё ў тачцы на пясчаны ўчастак з боку тэрасы, абліў каністрай бензіну і чыркнуў запалкай. Вогнішча было раскошнае, некалькі метраў вышынёй, яго, напэўна, было відаць за некалькі кіламетраў, можа, нават з алжырскага берага. Задавальненне было агромністае, але на здзіў мімалётнае: каля чацвёртай раніцы я зноў прачнуўся з пачуццём, быццам у мяне пад скурай поўзаюць тысячы чарвякоў, і я ледзь утрымаўся, каб не разадраць сябе да крыві. Я патэлефанаваў Ізабэль, на друтім гудку яна зняла слухаўку — значыць, не спала таксама. Мы дамовіліся, што днямі я заеду па Фокса і ён пабудзе ў мяне да канца верасня.
Як ва ўсіх «Мерседэсах», пачынаючы з пэўнай магутнасці рухавіка, за выключэннем «SLR Макларэн», у шасцісотым «SL» хуткасць электронна абмежаваная 250 км/г.Не думаю, што паміж Мурсіяй і Альбасэтэ хуткасць у мяне была прык104
метна ніжэйшая. Было, праўда, некалькі доўгіх і вельмі адкрытых паваротаў, але яны толькі дадавалі мне абстрактнага адчування сілы — таго, штоўзнікае, мабыць, учалавека, абыякавага да смерці. Дасканаласць дарожнае траекторыя застаецца, нават калі дарога завяршаецца сконам: можа трапіцца грузавік, перакуленая машына, што заўгодна; але прыгажосць траекторыі ад гэтага ніяк не церпіць. Амаль адразу за Таранконам я крыху скінуў газ, каб з'ехаць на R3, потым на М45, але ўсё адно не ішоў ніжэй за 180 км/г. На абсалютна пустыннай R2, што абгінае Мадрыд кіламетраў за трыццаць, я зноў выціснуў максімгум. Я перасек усю Кастылію па N1 і ўвесь час, да Віторыі Гастэйс, трымаў 220 км/г, пакуль не заехаў на больш звілістыя дарогі Краіны Баскаў. Прыехаўшыў Біярыц у адзінаццаць вечара, я зняў нумар у «Сафітэль Мірамар». Назаўтра а дзесятай раніцы мы сустрэліся з Ізабэль у «Срэбным Сэрфэры». На маё вялікае здзіўленне, яна схуднела, мне нават здалося, што скінула ўсе свае лішнія кіло. Твар у яе быў тонкі, з невялікімі маршчынкамі і па-ранейшаму са слядамі смутку, але яна зноў стала элегантнай — і прыгожай.
— Як табе ўдалося кінуць піць? — спытаўся я.
— Морфій.
А праблем яго здабываць няма?
— Ды не, тут гэта ўсё, наадварот, лёгка; у любым чайным салоне, з-пад крыса.
Значыць, цяпер заможныя паненкі ў Біярыцы шыраюцца морфіем; поўны адпад.
— Залежыцьад пакалення... — сказалаяна. — Усённяшніх заможных паненак — тыпу «супер-пупер» рок-н-рол — уіх, натуральна, іншыя патрэбы. а ўвогуле, — дадала яна, — не рабі ілюзіяў: твар у мяне, можа, і зноў нармальны, але фігура паплыла канчаткова, я нават не адважуся табе паказаць, што ў мяне там пад гэтым касцюмам, — яна паказала на свой сіні ў белую палоску трэніровачны гарнітур на тры памеры большы, чым трэба. — Я ўжо зусім не займаюся ні танцамі, ні спортам, нічым, нават не хаджу плаваць. Раблю ўкол раніцай, уколувечары, а ў перапынку гляджу на мора, і ўсё. Я нават не адчуваю, каб мне цябе не хапала, ва ўсякім разе, не часта. Я ўвогуле не адчуваю, каб мне нечага не хапала. Фокс шмат гарэзіць, гуляе, яму тут вельмі добра...
Я паківаў галавой, дапіў шакалад, пайшоў у гасцініцу і аплаціў рахунак. Праз гадзіну я ўжо праязджаў паўз Більбао.
Цэлы месяц адпачынку з маім сабакам: кідаць мячык уніз палесвіцы, бегчы разам на пляж. Жыць.
30 верасня a 17 гадзіне Ізабэль прыпаркавалася перад уездам у маёнтак. Яна купіла сабе «Міцубісі Спэйс Стар»: у «Аўтачасопісе» гэтую машыну аднеслі да катэгорыі «касмічных цацак». На параду маці яна спыніла выбар на версіі «бокс офіс». Прабыўшы ў мяне хвілін сорак, яна рушыла назад да Біярыца.
— Ды ўжо ж вось так, я паціху ператвараюся ў бабульку, — сказала яна, садзячы Фокса на задняе сядзенне, — удобрую бабульку з «Міцубісі бокс офіс»...
Ужо некалькі тыдняў са мной спрабуе навязаць кантакт Вэнсан27.3 Вэнсанам26 я меў толькі эпізадычныя дачыненні, ён не інфармаваў мяне ні пра сваю блізкую смерць, ні прапераходда інтэрмедыйнайстадыі. Фазы інтэрмедыяцыі паміж неалюдзьмі часцяком кароткія. Кожны можа на свой одум памяняць электронны адрас і стаць недаступным; але сам я падтрымліваю так мала кантактаў, што патрэбы ў гэтым ніколі не бачыў. Я, бывае, не падключаюся да сеціва тыднямі, што кідае ў роспач Марыю22, маю самую сталую суразмоўніцу. Паводле гіпотэзы, выказанай у свой час Смітам, падзел на суб'ект і аб'ект спараджаецца збегам паслядоўных няўдач у працэсе пазнання. Нагель зазначае, што тое самае тычыцца і адасаблення суб'ектаў (з тою розніцай, што тут няўдача мае не эмпірычны, а афектыўны характар). Суб'ект паўстае з няўдачы і праз няўдачу, і пераход ад людзей да неалюдзей — са знікненнем усякіх фізічных кантактаў, як неад'емнай рысы працэсу — ніяк не змяніў гэтай падставовай онталагічнай акалічнасці. Гэтак сама, як людзі, мы не пазбавіліся ад статусу асобы і ад звязанага з ім глухога адчування асамотненасці; але ў адрозненне ад людзей мы ведаем, што гэты статус — усяго толькі вынік няўдалага ўспрыняцця, другая назва нябыту, адсутнасць Слова. Працятыя смерцю і адфарматаваныя ёю, мы ўжо не маем сілы вярнуцца да Асабістай Прысутнасці. Для асобных людзей адзінота магла напаўняцца радасным сэнсам сыходу з групы; але ў той час адмаўленне ад першапачатковай прыналежнасці азначала для такіх адзіночак прыняцце новых законаў, новае групы. Сёння, калі ўсе групы распаліся, 107
усе плямёны рассеяліся; мы ведаем, што мы адзінокія, але падобныя, і мы страцілі жаданне аб'ядноўвацца.
Тры дні запар Марыя22 не дасылала мне ніякіх паведамленняў; гэта было незвычайна. Памуляўшыся, я перадаў ёй код, які дазваляе падключыцца да камеры відэаназірання 13-га аддзялення «Праексьонэс XXI»; праз хвіліну яна адказала наступным паведамленнем:
Пад сонцам птушкай нежывой
Ляціць за далягляд раўніна;
Усё адно смерць не бязвінна — Адкрый жа цела перад мной.
4262164, 51026, 21113247, 6323235. На пазначаным адрасе не было нічога, нават паведамлення пра збой пры злучэнні; цалкам белы экран. Значыць, яна хацела перайсці ў некадаваны рэжым. Пакуль я вагаўся, на белым экране вельмі павольна праступілі словы: «Як ты, напэўна, здагадаўся, я інтэрмедыйная». Літары пабляклі, узнікла новае паведамленне: «Я заўтра памру».
Уздыхнуўшы, я ўключыў відэакамеру, навёў фокус на свой аголены торс. «Ніжэй, калі ласка», — напісала яна. Я прапанаваўперайсці на галасавы рэжым. Пасля хвіліннага роздуму яна адказала: «Я старая інтэрмедыйная баба, мой скон вельмі блізкі; не ведаю, ці будзе мой голас прыемны. Зрэшты, каліхочаш, давай...» Тадыязразумеў, што паказаць нейкія падрабязнасці сваёй анатоміі мне ў яе самой жадання не будзе; на інтэрмедыйнай стадыі лядашчасць настае часцяком вельмі хутка.