Магчымасць выспы
Мішэль Уэльбэк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 367с.
Мінск 2012
Агромністы чорны лімузін (які-небудзь «пакард» мадэлі 60-х) няспешна коціць па прасёлкавай дарозе, між лугоў і абсыпаных яркаю квеценню кустоў жаўтазелю (я думаў здымаць у Іспаніі, дзе-небудзь у раёне Лас-Гурдэса, там у маі вельмі прыгожа); чуецца басавітае вуркатанне матора (кшталту: бамбавік вяртаецца на базу).
На квяцістымлузе парачка займаецца каханнем (высокая трава стракаціць краскамі: званочкі, валошкі, жоўтыя кветкі, чыю назву я ніяк не мог успомніць, але на палях пазначыў: «Зрабіцьакцэнтна жоўтыхкветках»). Спадніцаўдзяўчыны задраная, майкаўзбілася вышэй ад грудзей, словам, з выгляду гэта павінна быць прыгожая сучка. Расшпіліўшы ў хлопца прарэх у штанах, яна вуснамі і языком лашчыць ягоны чэлес. На заднім плане на халастых вурчыцьтрактар, даючы зразумець, што перад намі парачка земляробаў. Невялічкі мінет уперапынкуміждзвюмаразорамі, «Вясна свяшчэнная»' іда т. п. Аднак пры ад'ездзе камеры высвятляецца, што галубкі буркуюць у фокусе аб'ектыву і што напраўду ўсё гэта — здымкі парнаграфічнага фільма, прычым, з выгляду, досыць высакаякаснага, бо здымачная група пры поўным складзе.
«Пакард» спыняецца, засланяючы сенажаць, з яго выходзяць два кілеры ў чорных двухбортных касцюмах. Яны расстрэльваюць з аўтаматаў і юную парачку, і ўсю здымачную групу. Павагаўшыся, я закрэсліў «расстрэльваюць з аўтаматаў»: трэба было прыдумаць болей арыгінальны спосаб — скажам, якога-небудзь кідальніка дыскаў з завостраным як лязо краем, яны са свістам праціналі б паветра і рассякалі б плоць, у тым ліку ў парачкі палюбоўнікаў. Скнарнічаць тут было не варта: хай з рота ў дзяўчыны тырчыць начыста адрэзаны чэлес, ну, і ў такім духу; карацей, трэба было падпусціць прываблівых кадраў, як называў гэта мой прадзюсар на здымках «Дыягена-кініка». Я пазначыўна палях: «Прыдумаць прыстасаванне — яйцадзёр».
У канцы эпізоду з задняга сядзення машыны вылазіць таўсценны боўдзіла з абсалютна чорнымі валасамі і бліскучым ад поту, паедзеным воспай тварам, таксама ў чорным двухбортным касцюме, а следам — шкілетападобны, змрочнага выгляду дзед, кшталтуУільяма Бэроўза, на якім шэры плашч боўтаецца як на жардзіне. Ён аглядае карціну крывавай рэзні (чырвона-пунсовыя жмуты плоці ў зялёнай траве, жоўтыя кветкі, людзі ў чорным), ціха ўздыхае і, павярнуўшыся да таўстуна, прамаўляе: «Amoral duty, John»2.
’ Балет Ігара Стравінскага.
2 Маральны доўг, Джон (анг.).
Пасля некалькіх зверскіх расправаў, у асноўным над юнымі парачкамі, ато й над падлеткамі, высвятляецца, што нашы падазроныя гаеры — члены асацыяцыі каталікоўфундаменталістаў, можа, адной з філіяў «Опус дэі»; такі выпад супраць вяртання старой маралі павінен быў, у маім уяўленні, забяспечыць мне сімпатыі левай крытыкі. Але яшчэ далей аказваецца, што і саміх забойцаў здымае другая здымачная група і што праўдзівая мэта ўсяго гэтага — камерцыялізацыя ўжо не порнафільмаў, а сцэн брутальнага гвалту. Сюжэт у сюжэце, фільм у фільме і да т. п. Жалезабетонны праект.
Словам, як я тым самым вечарам сказаў свайму агенту, я зноў развіваўся, я працаваў, намацваў свой былы рытм; ён заявіў, што вельмі гэтаму рады, і прызнаўся, што пачынаў ужо хвалявацца. У сваіх словах я, да пэўнай ступені, быў шчыры.Толькі праз двадні, сеўшы ў самалёт, каб вярнуцца ў Іспанію, я зразумеў, што ніколі не скончу гэтага сцэнару — ужо не кажучы пра здымкі фільма. У Парыжы ўвесь час адбываецца нейкае сацыяльнае варушэнне, і ў вас узнікае ілюзія, быццам вы поўны планаў, праектаў; але я ведаў, што, вярнуўшыся ў Сан-Хасэ, зноў ператваруся ў ляжачы камень. Я дарма стараўся глядзецца франтам — чым далей, тым я болей скурчваўся, як старая малпа. Я адчуваў сябе здрабнелым і выціснугым, яклімон; сваім бурчаннем, сваім мармытаннем я ўжо нагадваў дзеда. Мне было сорак сем, і я ўжо трыццаць год смяшыў да сябе падобных; цяпер я быў кончаны, выпусташаны, нерухомы. Апошняя іскра цікаўнасці, якая яшчэ ўспыхвала ў маіх вачах, калі я глядзеў на свет, таксама мусіла неўзабаве згаснуць, і тадьі я стану сапраўдным каменем, толькі з прыглушаным адчуваннем тупога болю. Мая кар'ера зусім не была правалам, прынамсі ў камерцыйным плане: калі на гэты свет наваліцца дастаткова брутальна, калі з ім асабліва не малімоннічаць, ён урэшце выплюне вам свае брудныя бабкі; але ён ніколі, ніколі не верне вам радасці.
Даніэль24,1 1
Марыя23 — пэўна, як і Марыя22 у яе ўзросце, — прывабны і жыццярадасны неачалавек. Хоць для нас у старэнні няма трагізму, які быў характэрны для людзей апошняга перыяду, тым не менш яно не пазбаўленае некаторых пакутаў. Як і нашыя радасці, гэтыя пакуты вельмі ўмеркаваныя; але зноў-такі застаюцца індывідуальныя адрозненні. Марыя22, напрыклад, рабілася часам надзіва падобнай да колішніх людзей; пра што сведчыць хоць бы гэтае, напісанае зусім не ў неачалавечым духу, пасланне, якое яна мне ўрэшце так і не адправіла (яго знайшла ўчора ў яе архіўных файлах Марыя23):
Старая цётка, у журбе
У плашч схаваўшы Hoc свой кручкаваты, Пятра Святога плошчу пераходзіць.
37510,236,43725,82556. Старыя, лысыя, сур'ёзныя людзі ва ўсім шэрым едуць у інвалідных калясках сустрэчнымі курсамі на аддегласці некалькіх метраў адно ад аднаго. Яны рухаюццаў нейкай неабсяжнай, шэрай і голай прасторы: няма ні неба, ні гарызонту, нічога; суцэльная шэрасць. Кожны нешта мармыча сабе паднос, увабраўшыгалавуўплечы, не заўважаючы іншых, не гледзячы нават на шэрую прастору вакол. Пры больш пільным разглядзе высвятляецца, што паверхня, па якой яны едуць, ледзь прыкметна выгнутая; невялікія перапады ўзроўняў утвараюць сістэму ізагіпсаў, якія вызначаюць накірунак руху калясак і, у нармальных умовах, павінны выключаць усякую магчымасць іх сустрэчы.
Мне здаецца, Марыя22, ствараючы гэтую карціну, хацела паказаць, што адчулі б людзі ранейшай расы, калі б сутыкнуліся з аб'ектыўнай рэальнасцю жыцця кожнага з нас, — сённяшнія дзікуны, дарэчы, на гэта абсалютна няздольныя: яны хоць і блукаюць паміж нашымі маёнткамі, хоць і хутка засвойваюць, што ад іх лепш трымацца далей, але не маюць ні найменшай магчымасці ўявіць сабе рэальныя тэхналагічныя ўмовы нашага існавання.
Як сведчыць каментар Марыі22, яна, відаць, пад канец пачала адчуваць да дзікуноў нават пэўную спагаду. У гэтым яна збліжаецца з Полем24, з якім, дарэчы, падтрымлівала актыўнае ліставанне; аднак калі Поль24, апісваючы абсурднасць існавання дзікуноў, асуджаных жыць у пакутах, і зычачы ім, у якасці дабратворнага ратунку, хуткай смерці, знаходзіць пэўныя шапэнгаўэраўскія інтанацыі, то Марыя22 ідзе далей, выказваючы меркаванне, што іх лёс мог бы быць іншым і што пры пэўных умовах яны маглі б мець не такі трагічны канец. Між тым ужо неаднаразова было даказана, што фізічны боль, які суправаджаўусё чалавечае існаванне, быў неад'емнаю, уласціваю людзям рысай, бо вынікаў непасрэдна з неадэкватнай будовы іх нервовай сістэмы, гэтак сама як іх няздольнасць будаваць міжасабовыя дачыненні ўіншым ключы, апроч супрацьстаяння, вынікала з адноснай недаразвітасці іх сацыяльных інстынктаў у параўнанні са складанай структурай супольнасцяў, якія дазваляў ствараць іх інтэлект, — гэта было відавочным ужо на стадыі племя сярэдніх памераў, не кажучы пра гіганцкія кангламераты, якія асацыююцца сёння з першымі этапамі іх канчатковага знікнення.
Інтэлект дае ўладу над светам; ён мог узнікнуць толькі ўнутры сацыяльнага біялагічнага віду і праз пасрэдніцтва мовы. Але пазней тая самая схільнасць да сацыяльнага аб'яднання, дзякуючы якой інтэлект узнік, ператварылася ў перашкоду яго развіццю — гэта адбылося з увядзеннем тэхналогій штучнай перадачы інфармацыі. Адзіным шляхам было знікненне грамадскага жыцця, вучыць Вярхоўная Сястра. Тым не менш адсутнасць усякага фізічнага кантакту паміж неалюдзьмі часам магла мець, а часам мае дагэтуль характар аскезы; дарэчы, гэтае слова Вярхоўная Сястра
і ўжывае ў сваіх пасланнях, прынамсі ў іх інтэрмедыйнай фармулёўцы. Сярод паведамленняў, дасланых мною Марыі22, ёсць некаторыя, дзе афектыўны бок пераважае над кагнітыўным ці прапазіцыйным. Я ніколі не адчуваў да яе таго, што людзі называлі жаданнем, але часам, ненадоўга, мог даць сябе завабіць на пахілую дарожку пачуццяў.
Далікатная, пазбаўленая расліннасці, кепска ўвільготненая скура людзей надзвычай чуйна рэагавала на адсутнасць ласкі. Паляпшэнне кровазвароту ў сасудах скурнага покрыва і невялікае паніжэнне чуйнасці нервовых валокнаўтыпу L дазволілі, пачынаючы ўжо з першых пакаленняў неалюдзей, паменшыць пакуты, звязаныя з адсутнасцю кантакту. Разам з тым мне цяжка ўявіць, як можна пражыць цэлы дзень, ні разу не пагладзіўшы па шэрстцы Фокса, не адчуўшы цяпла яго маленькага, поўнага любові цельца. I па меры таго, як мае сілы слабеюць, патрэба ў гэтым не меншае, па-мойму, яна толькі робіцца яшчэ пільнейшай. Фокс гэта адчувае, радзей просіцца пагуляць, прыціскаецца, кладзе галаву мне на калені; у такім становішчы мы праводзім цэлыя ночы: няма сну прыемнейшага, чым побач з любімай істотай. Потым настае новы дзень, над домам узыходзіць сонца; я напаўняю Фоксаву місу, вару сабе каву. Цяпер я ведаю, што не скончу свайго каментара. Я без асаблівай шкадобы развітаюся з існаваннем, якое не прыносіла мне ніякай рэальнай радасці. Разважаючы пра смерць, мы дасягнулі таго стану духу, да якога, як паведамляюць тэксты цэйлонскіх манахаў, імкнуліся будысты «малой калясніцы»; у момант скону наша жыццё «нагадвае задзьмутую свечку». Ці яшчэ, следам за Вярхоўнай Сястрой, мы можам сказаць, што нашы пакаленні змяняюць адно адно, «як старонкі гартанай кнігі».
Марыя23 засыпае мяне паведамленнямі, але я не адказваю. Гэтым ужо зоймецца Даніэль25 — калі захоча, ён захавае кантакт. Па канечнасцях бяжыць халадок, гэта знак, што апошняя гадзіна ўжо блізкая. Фокс усё адчувае, ціха скуголіць, ліжа мне на нагах пальцы. Я ўжо не раз бачыў, як Фокс паміраў і як потым яго замяняў двайнік; мне знаёма, як стульваюцца павекі, як знікае пульс, не парушаючы глыбокага, жывёльнага супакою яго прыгожых карых Ba129
чэй. Я не магу пранікнуць у гэтую мудрасць, ніводзін неачалавек па-сапраўднаму не зможа ў яе пранікнуць; я магу толькі наблізіцца да яе, самахоць запаволіць рытм дыхання і чаргавання думак.
Сонца падымаецца ўсё вышэй, дасягае зеніту; але холад адчуваецца ўсё мацней. На імгненне ўсплываюць невыразныя ўспаміны, потым знікаюць. Я ведаю, мая аскеза не пойдзе марна; я ведаю, што стану часцінкай сутнасці Жыхароў Будучыні.