• Газеты, часопісы і г.д.
  • Магчымасць выспы  Мішэль Уэльбэк

    Магчымасць выспы

    Мішэль Уэльбэк

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 367с.
    Мінск 2012
    88.78 МБ
    Калішчыракахаеш, адзіны шанецвыжыць — гэтасхаваць ад каханай жанчыны свае пачуцці, у любых абставінах напускаць на сябе лёгкую абыякавасць. Колькі суму гучыць у гэтай просценькай канстатацыі! Якое гэта абвінавачанне чалавеку!.. Мне, аднак, ніколі не прыходзіла ў галаву аспрэчваць гэты закон ці спрабаваць неяк ад яго ўхіліцца: каханне робіць чалавека слабым, і той, хто з дваіх слабейшы, адчувае на сабе прыгнёт, катаванне і ўрэшце сустракае смерць з рук мацнейшага, які, са свайго боку, прыгнятае, катуе і забівае, не думаючы прычыняць боль, не адчуваючы нават задавальнення, з поўнаю абыякавасцю; гэта людзі звычайна і называюць любоўю. Першыя два дні я меў доўгія хвіліны вагання адносна свайго тэлефона. Я блукаў з пакоя ў пакой, наліў цыгарэту за цыгарэтай, час ад часу спускаўся да мора, вяртаўся і разумеў, што не бачыў мора, што не здолеў бы ў гэты час пацвердзіць яго прысутнасць: выходзячы на такія
    прагулкі, я прымушаў сябе пакідаць тэлефон дома, на начным століку, і наогул уключаць яго не часцей, чым кожныя дзве гадзіны, каб чарговы раз пераканацца: паведамлення ад яе няма. Раніцай трэцяга дня мне прыйшла думка пакінуць тэлефон пастаянна ўключаным і паспрабаваць забыць, што я чакаю званку; сярод ночы, глытаючы пятую таблетку мепранізіну, я зразумеў, што гэта не дапамагае, і паступова мусіў прыняць той факт, што Эстэр аказалася мацнейшай і я страціў усякую ўладу над сваім жыццём.
    На пяты дзень, увечары, я патэлефанаваў ёй сам. Мой званок яе, нібыта, зусім не здзівіў, ёй падалося, што час праляцеў вельмі хутка. Яна лёгка згадзілася прыехаць да мяне ў Сан-Хасэ — правінцыю Альмэрыя яна ведала, бо дзяўчынкай часцяком праводзіла тут вакацыі, але апошнімі гадамі болып ездзіць на Ібіцу ці на Фармэнтэру. Яна можа правесці ў мяне ўвесь уік-энд — не гэты, што будзе, а праз два тыдні; я зрабіў глыбокі ўдых, каб не выдаць расчаравання. «Unbesito...» — сказалаяна, першчым павесіць трубку. Вось так; я правярнуў шасцярэньку яшчэ на адзін зубец.
    Фокс памёр праз два тыдні па маім прыбыцці, неўзабаве пасля захаду сонца. Я ляжаў, калі ён падышоў і з вялікім намаганнем, не з першае спробы, узлез да мяне на ложак; яго хвост нервова паторгваўся. 3 дня нашай сустрэчы ён ні разу не дакрануўся да місы, увесь схуднеў. Я дапамог яму ўладкавацца ў сябе на грудзях, і ён некалькі секунд глядзеў на мяне з дзіўным выбачальным і вельмі стомленым выглядам; поті>ім, супакоіўшыся, апусціў галаву. Яго дыханне запаволілася, ён заплюшчыў вочы. Праз дзве хвіліны яго не стала. Я закапаў яго на тэрыторыі маёнтка, побач з яго папярэднікамі — назаходнімускрайкуўчастка, абнесенага ахоўнаю агароджай. Уначы хуткасны транспарт з Цэнтральнага Горада даставіў мне ідэнтычнага сабаку; яны мелі ўсе коды, ведалі, як працуе агароджа, я не ўстаў іх сустракаць. Маленькі бела-рыжыдварнякпадбег да мяне, матляючыхвастом. я падаў знак, ён заскочыў наложак і лёг побач са мною.
    Каханне — рэч лёгка азначальная, але ў чарадзе нашых існаванняў узнікае рэдка. Праз сабак мы аддаём любові належнае — належнае таму, шго яна магчымая. Што такое сабака, як не чалавекалюбны робаті Яго знаёмяць зчалавекам і даюць заданне яго любіць, і які б гэты чалавек ні быў агідны, разбэшчаны, выродлівы ці тупы, сабака яго любіць. Гэтая сабачая ўласцівасць выклікала ўлюдзей былой расы такі здзіў і ўзрушэнне, што большасць — у гэтым пагаджаюцца ўсе сведчанні — урэшце пачыналі любіць свайго сабаку ў адказ. Такім чынам, сабака быў чалавекалюбным робатам з навучальнаю функцыяй, эфектыўнасць якой
    абмяжоўвалася, праўда, толькі самімі сабакамі і ніколі не пашыралася на іншых людзей.
    У чалавечых аповедах аб жыцці, як і ў корпусе пакінутых нам у спадчыну літаратурных тэкстаў няма іншай тэмы, да якой звярталіся б так часта, як да тэмы кахання; прычым звярталіся як да кахання гомасексуальнага, так і да кахання гетэрасексуальнага, хоць вызначыць, у чым паміж імі значнае адрозненне, дагэтуль не ўдалося; гэтаксама няма іншай тэмы, якая выклікала б столькі дыскусій і спрэчак, асабліва ў заключны перыяд чалавечай гісторыі, калі маньякальнадэпрэсіўныя ваганні, звязаныя з верай у каханне, набылі сталы характар і неверагодную амплітуду. Словам, не было, як здаецца, іншае тэмы, якая турбавала б людзей болып; нават грошы, нават радасці барацьбы ці славы параўнальна прайграюць у чалавечых аповедах аб жыцці па вастрыні драматызму. Для людзей апошняга перыяду каханне было, здаецца, і самым вялікім узлётам, і самай вялікаю немагчымасцю, і скрухай, і боскаю ласкай, факальнаю кропкай, у якой нейкім чынам маглі сысціся ўся радасць і ўся пакута. Аповед Даніэляі, хваравіты, няроўны, то бязмежна сентыментальны, то шчыра цынічны, з усіх пунктаў погляду супярэчлівы, з'яўляецца ўгэтым сэнсе вельмі характэрным.
    Збіраючыся па Эстэр у альмэрыйскі аэрапорт, я ледзь не ўзяў напракат іншую машыну: я баяўся, што «Мерсэдэскупэ 600 SL», а таксама басейн, джакузі і ўвогуле раскоша ва ўсім, што характарызавала мой лад жыцця, зробіць на яе неспрыяльнае ўражанне. Я памыляўся: Эстэр была рэалісткай; яна ведала, што я перажыў немалую славу, і таму цалкам лагічна чакала, што я павінен жыць на шырокую нагу; сярод яе знаёмых былі самыя розныя людзі, і вельмі багатыя, і вельмі бедныя, яна нічога не мела супраць, прымаючы гэтую няроўнасць, як і ўсякую іншую, са шчыраю прастатой. Маё пакаленне яшчэ было адзначанае разнастайньімі дэбатамі вакол выбару найлепшага эканамічнага ўкладу (яны нязменна завяршаліся агульнаю згодай аб перавазе рынкавай эканомікі — дзякуючы забойчаму аргументу, што ўсе народы, якім спрабавалі навязаць іншую форму арганізацыі, паспешліва і часам нават імкліва ад яе адмаўляліся, як толькі выпадала такая магчымасць). У пакаленні Эстэр і такія дэбаты ўжо зніклі; капіталізм быў натуральным яе асяроддзем, у якім яна адчувала сябе лёгка і проста, і гэта адбівалася на ўсіх яе ўчынках; маніфестацыя супраць скарачэння працоўных месцаў здалася б ёй не меней абсурднай за маніфестацыю супраць пахаладання або нашэсця саранчы ў Паўночнай Афрыцы. Усякая ідэя калектыўнага пратэсту ўвогуле была ёй чужая, яна заўсёды лічыла відавочным, што і ў фінансавым плане, і ў галоўных жыццёвых пытаннях кожны павінен змагацца сам і што кіраваць сваёй лодкай трэба без старонняе дапамогі. Несумненна, каб загартаваць характар, яна заўсёды імкнулася да
    поўнай фінансавай незалежнасці, і хоць яе сястра ніколі не адчувала нястачы ў грошах, Эстэр з пятнаццаці гадоў нязменна сама зарабляла на кішэнныя выдаткі, сама купляла сабе дыскі і шмоткі, нават калі ёй даводзілася займацца дзеля гэтага такімі нудным рэчамі, як раздаваць рэкламныя праспекты ці разносіць піцу. Са мной, праўда, яна не даходзіла да таго, каб прапанаваць аплаціць сваю доліо ў рэстаране ці што-небудзь такое, але я адразу адчуў, што надта раскошны падарунак выклікаў бы ў яе пачуццё няёмкасці, як невялікі замах на яе незалежнасць.
    Яна прыехала ў бірузовай плісаванай міні-спадніцы і майцы «Бэці Буп». На паркінгу аэрапорта я паспрабаваў яе абняць, але, сумеўшыся, яна адразу вызвалілася. Калі яна клала чамадан у багажнік, парыў ветру прыўзняў яе спадніцу, і мне здалося, што яна без майткаў. Сеўшы за руль, я адразу задаў ёй гэтае пытанне. Яна з усмешкай кіўнула, задрала спадніцу да таліі і трошкі рассунула сцёгны: валасы на яе кушмаку ўтваралі маленькі, акуратна пастрыжаны бландзіністы прастакутнік.
    Я крануў з месца, і яна апусціла спадніцу: цяпер я ведаў, што майткаў на ёй няма, эфект дасягнуты, і гэтага досыць. Неўзабаве мы пад'ехалі да маёнтка; пакуль я выцягваў з багажніка яе чамадан, яна паднялася на некалькі прыступак па лесвіцы, што вяла да дзвярэй; убачыўшы знізу яе маленькую пупку, я адчуў, як мне аж закладвае вушы, я ледзь не кончыў проста ў штаны. Дагнаўшы яе, я абняў яе талію і прытуліўся ззаду. «Open the door...»1 — сказалаяна, млява прыціскаючыся ягадзіцамі да майго чэлеса. Я паслухаўся, але, ледзьве пераступіўшы парог, зноў прыпаў да яе; яна ўкленчыла на дыванку, што ляжаў побач, і ўперлася рукамі ў падлогу. Я расшпіліў прарэх і ўвайшоў у яе, але, на жаль, за паездку ў машыне паспеў так узбудзіцца, што амаль адразу скончыў; яе гэта, відаць, трошкі расчаравала, хоць і не надта. Яна хацела пераапрануцца і прыняць ванну.
    Як правіла, славутае выслоўе Стэндаля, якое так любіў
    1 Адчыні дзверы (анг.)
    Ніцшэ — маўляў, прыгажосць ёсць абяцанне шчасця, — вельмі далёкае ад праўдьі, затое яно выдатна стасуецца з эротыкай. Эстэр была цудоўная — але Ізабэль таксама: у маладосці, напэўна, яна была нават яшчэ прыгажэйшая. Затое Эстэр была больш эратычная, неверагодна, найчароўнейша эратычная, я пераканаўся ў гэтым яшчэ раз, калі яна вярнулася з ваннай: нацягнуўшы піырокі пуловер, яна адразу прыспусціла яго на плячах, каб паказаліся шлейкі станіка, і потым паправіла стрынгі, каб тыя вылазілі трошкі з-пад джынсаў; усё гэта яна зрабіла аўтаматычна, не задумваючыся, з непаўторна мілаю натуральнасцю і прастадушнасцю.
    Назаўтра, калі я прачнуўся і падумаў, што зараз мы спусцімся на пляж разам, усё маё цела задрыжала ад радасці. На Плая-дэ-Мансул, як і на ўсіх дзікіх, цяжкадаступных і ў цэлым амаль бязлюдных пляжах прыроднага парка Каба-дэ-Гата з маўклівай згоды дапускаўся натурызм. Вядома, галізна — не эротыка, ва ўсякім разе, так лічыцца, але я, са свайго боку, заўсёды лічыў, што ў галізне эротыка ўсё-ткі ёсць — натуральна, калі цела прыгожае, — скажам так: яна — не эротыка сама па сабе; памятаю свае цяжкія дыскусіі з журналістамі наконт гэтага ў часы маіх скетчаў, у якія я ўводзіў натурыстаў-неанацыстаў. Так ці іначай, я быў упэўнены, што яна што-небудзь прыдумае; чакаць давялося нядоўга: праз некалькі хвілін яна выйшла ў белых мінішортах, два верхнія гузікі ў іх былі незашпіленыя, адкрываючы верхнія валаскі на кушмаку; грудзі хавала залацістая хустка, якую Эстэр паклапацілася завязаць дастаткова высока, каб угадваўся іх пачатак. Мора было вельмі спакойнае. На пляжы яна адразу распранулася цалкам і шырока рассунула сцёгны, падставіўшы прамежнасць сонцу. Я наліў ёй на жывот алей для загару і пачаў яе лашчыць. У гэтай справе я быў заўжды дастаткова ўмелы, я ведаю, як абыходзіцца з унутраным бокам сцёгнаў, з тым, што паміж імі, — словам, такі мой маленькі талент. Але толькі я разышоўся і з задавальненнем пачаў заўважаць, што ў Эстэр разгараецца жаданне, каб у яе ўвайшлі, якпачуў: «Добрыдзень!», — што было прамоўлена гучным і вясёлым голасам усяго за некалькі метраў за маімі плячыма. Я азірнуўся: да нас падыходзіла Фадыя, таксама