Магчымасць выспы  Мішэль Уэльбэк

Магчымасць выспы

Мішэль Уэльбэк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 367с.
Мінск 2012
88.78 МБ
Я спытаў, ці паспела яна дачытаць аповед аб жыцці Марыіі. «Отак... — адразу адказала яна. — Ён вельмі кароткі, меней за тры старонкі. Яна, здаецца, валодала выдатнымі здольнасцямі да сінтэзу».
Гэта таксама было не зусім звычайна, але магчыма. У процівагу ёй Рэбекаі праславілася аповедам аб жыцці, які налічваў болын за дзве тысячы старонак, хоць пакрываў адрэзак усяго ў тры гадзіны. У гэтым плане ніякіх канкрэтных прадпісанняў таксама не існавала.
Даніэльі ,15
Сексуальнае жыццё мужчыны падзяляецца на дзве фазы: першую, у якой ён занадта рана эякулюе, і другую, у якой ямуўжо неўдаецца дасягнуць эрэкцыі. У першыя тыдні сваёй сувязі з Эстэр я заўважыў, што вярнуўсяўпершую фазу, хоць перад тым лічыў, што даўно ўжо ўступіў у другую. Часам, ідучы побач з ёю па парку або па пляжы, я ўпадаў у нейкае неверагоднае ап'яненне, сам сабе здаваўся хлапчуком, яе аднагодкам — мая хада паскаралася, дыханне рабілася глыбейшым, спіна выспроствалася, і голас гучаў зычней. Затое ў іншыя моманты, калі я раптам заўважаў наш адбітак у люстры, мне да горла падступала млосць, пераймала дыханне, і я скурчваўся пад просцінамі, адразу адчуваючы сябе старым і адрузлым. У цэлым, зрэшты, целаў мяне захавалася нядрэнна: не было ні грама тлушчу і нават засталася сякаятакая мускулатура; але ж ягадзіцы абвіслі, і асабліва — яечкі, яны абвісалі ўсё больш, і змагацца з гэтым было немагчыма, я ніколі не чуў, каб гэта лячылі; тым не менш яна мае яечкі лізала, лашчыла і не адчувала пры гэтым, здаецца, ніякай збянтэжанасці. а яе цела было такое маладое, такое гладкае...
У сярэдзіне студзеня мне прыйшлося на некалькі дзён ад'ехаць у Парыж; на Францыю тады навалілася хваля сапраўдных маразоў, на ходніках кожную раніцу знаходзілі скарчанелых бяздомкаў. Я выдатна разумеў, чаму яны адмаўляюцца ісці ў адчыненыя для іх прытулкі, не хочуць жыць сярод падобных да сябе; гэта дзікі свет, населены жорсткімі і тупымі людзьмі, чыя тупасць нейкім асабліва агідным чынам абвастрае іхнюю жорсткасць; гэта свет, у якім не сустрэнеш ні салідарнасці, ні спагады — бойка,
гвалт, здзектутзвычайная справа; гэта свет фактычна такі ж бязлітасны, як свет турмаў, з тою розніцай, што наглядчыкаў у ім няма і небяспека прысутнічае заўсёды. Я наведаў Вэнсана, дома ў яго было занадта напалена, ажно горача. Ён сустрэў мяне ў халаце і ў тапачках, лыпаў вачыма і здолеў нармальна гаварыць толькі праз пару хвілін; ён яшчэ больш схуднеў. Здаецца, я быўу яго першы госць за доўгія месяцы. Ён сказаў, што шмат працаваў у сваім сутарэнні, ці няма ў мяне жадання зірнуць? Я не адчуваў, што гатовы, і пасля кубка кавы сышоў; ён па-ранейшаму жыўу сваім цудоўным, ілюзорным свеце, і я разумеў, што ніхто і ніколі дапушчаны ў яго ўжо не будзе.
Спыніўшыся ў гатэлі непадалёк ад плошчы Клішы, я, карыстаючыся выпадкам, прайшоў па секс-шопах купіць для Эстэр сякой-такой сексуальнай бялізны: яна казала, што любіць латэкс, а яшчэ ёй падабаецца, калі яе зацугляюць у скураную маску, закоўваюць у кайданкі і ў шмат ланцугоў. Прадавец трапіўся незвычайна кампетэнтны, я распавёў пра сваю праблему з заўчаснай эякуляцыяй; ён парэкамендаваў нямецкі крэм, які паступіў у продаж зусім нядаўна, з нейкім няпростым складам — там былі сульфат бензакаіну, гідрахларыд калію, камфара. Крэм наносіўся на галоўку перад палавым актам і старанна ўціраўся да поўнага ўсмоктвання; пасля чаго адчувальнасць паніжалася і аргазм з эякуляцыяй наступалі значна пазней. Я выпрабаваў яго, ледзь вярнуўшыся ў Іспанію, і поспех быў імгненны і поўны, я мог цешыцца з ёю гадзінамі без ніякіх цяжкасцяў, апроч хіба што задышкі, — мне ўпершыню ў жыцці захацелася кінуць паліць. Звычайна я прачынаўся раней за яе і пачынаў яе лізаць, яе похва хутка ўвільгатнялася, яна рассоўвала ногі і ўпускала мяне ў сябе: мы займаліся каханнем у ложку, на канапах, у басейне, на пляжы. Можа, нехта жыве так гадамі, але я раней ніколі не ведаў такога шчасця і пытаўся ў сябе, як увогуле мог дагэтуль жыць. Яна непасрэдна на ўзроўні інстынктаў мела міміку й жэсты крыху сапсаванай дзяўчынкі (напрыклад — смачна аблізваць вусны, сціскаць між далонямі грудзі і прапаноўваць іх вам), што ўзбуджае мужчын да астатняй ступені. Знаходзіцца ў ёй было бясконцаю асалодай, я адчуваў кожны рух яе похвы, калі яна
сціскала яе, мякка ці трошкі мацней, вакол майго чэлеса, я цэлымі хвілінамі крычаў і плакаў адначасова, цалкам перастаючы разумець, дзе я і што са мной, і часам, калі яна адхілялася, я раптам заўважаў, што ўвесь гэты час грымела музыка, а я нічога не чуў. Мы рэдка выходзілі з хаты, часам ездзіліўСан-Хасэ, выпіць пакактэйлюўкафэ-бары, алеітам яна хутка прытулялася да мяне, клала галаву мне на плячо, яе пальцы сціскалі падтонкай тканінай мой чэлес, і часта мы адразу беглі трахацца ў туалет — я ўжо цалкам адмовіўся ад бялізны, а на ёй майткаў і раней не было. У яе, далібог, амаль не было забаронаў: часам, калі мы былі ў бары адны, яна ўкленчвала ў мяне паміж ног на дывановым паласе і пачынала смактаць, паралельна раз-пораз дапіваючы дробнымі глыткамі кактэйль. Аднойчы нас у такой пазіцыі заспеў афіцыянт; яна выняла чэлес з рота, але не выпусціла з рукі і, падняўшы галаву, шырока ўсміхнулася, не перастаючы лашчыць мяне двума пальцамі; ён усміхнуўся ў адказ і ўзяў разлік па рахунку, і гэта выглядала так, нібы ўсё даўно было прадугледжана і дазволена нейкай вярхоўнай уладай і маё шчасце таксама было часткай агульнай эканамічнай сістэмы.
Я быў у раі і не меў нічога супраць заставацца там да канца сваіх дзён, але праз тыдзень яна мусіла з'ехаць на заняткі па фартэпіяна. Раніцай, у дзень ад’езду, калі яна яіпчэ спала, я старанна нашмараваў сваю галоўку нямецкім крэмам; потым укленчыў над яе тварам, адвёў убок доўгія бялявыя валасы і сунуў чэлес паміж ледзь растуленых вуснаў; яна пачала смактаць раней, чым расплюшчыла вочы. Пазней, за сняданкам, яна сказала, што смак майго чэлеса — пасля сну асабліва выразны — нагадаў ёй у спалучэнні з крэмам смак какаіну. Я ведаў, што многія любяць злізваць драбочкі парашку, якія застаюцца пасля панюшкі. Тады яна патлумачыла, што на некаторых вечарынках дзяўчаты забаўляюцца такою гульнёй, калі какаінавая дарожка робіцца на чэлесе ўякога-небудзьхлопца; праўда, цяперянанатакіявечарынкі асабліва не ходзіць, гэта было гадоў у шаснаццаць-семнаццаць.
Я адчуўдаволі балючыўдар; кожны мужчына марыць сустрэць сваю малую нягодніцу — нявінную, але гатовую на любую распусту — такую, якімі.упрынцыпе, ёсцьамальусе 160
дзяўчаты-падлеткі. Потым паступова жанчына ўваходзіць у розум і тым самым асуджае мужчыну на вечную рэўнасць да свайго распуснага мінулага малой нягодніцы. Адмова рабіць што-небудзь з тае прычыны, што некалі гэтаўжо было зроблена, што досвед ужо набыты, вельмі хутка прыводзіць да разбурэння ўсякага сэнсу жыцця, усякае будучыні як для сябе, так і для іншых, і ўтаняе ў гнятлівую тугу, якая ўрэшце ператвараецца ў нясцерпную горыч з дамешкам нянавісці і чорнай зайздрасці да тых, хто яшчэ жыве. На шчасце, Эстэр была велымі далёкая ад таго, каб увайсці ўрозум, але я ўсё-ткі не змог утрымацца ад роспытаў пра яе сексуальнае жыццё; як я і чакаў, яна адказвала шчыра і проста. Упершыню яна дазволіла сабе заняцца каханнем у дванаццаць гадоў, пасля дыскатэкі, калі ездзіла ў Англію вывучаць мову, але той раз нічога не значыў, запэўніла яна, — так, асобная прыгода. Потым прыкладна два гады не было наогул нічога. А вось калі яна ў Мадрыдзе пачала сама выходзіць пагуляць у горад — тады ўжо сапраўды адбывалася ўсякае, тады яна сапраўды зведала, што такое любошчы. Некалькі разоў было здараліся і групавухі. Часам і сада-маза. 3 дзягўчатамі, праўда, не асабліва, вось яе сястра — тая поўная бісексуалка, а яна не, ёй больш даспадобы хлопцы. На васемнаццаты дзень народзінаў яна ўпершыню захацела пераспаць адначасова з двума, і ўспамін захаваўся самы прыемны, хлопцы былі ў класнай форме, гэтае каханне ўтраіх нават мела пэўньі працяг, паступова хлопцы спецыялізаваліся, яна драчыла і адсмоктвала абодвум, але адзін звычайна браў яе спераду, а другі ззаду, што ёй падабалася, бадай, больш: яму сапраўды ўдавалася ўстаўляць ёй па-моцнаму, асабліва калі яна купляла поперсы1. Я ўявіў, як гэтая юная далікатная дзяўчынка ўваходзіць у мадрыдскі секс-шоп і просіць поперсы. Пры распадзе грамадства са строгай рэлігійнай мараллю спачатку настае кароткі ідэальны перыяд, калі моладзь сапраўды
1 Поперсы (ад анг. poppers = «шпокалкі») — размоўная назва сасударасшыральных прэпаратаў, якія даўней ужываліся пры лячэнні, у прыватнасці, стэнакардыі. Сёння часцей выкарыстоўваюцца дзеля ўзмацнення сексуальнае насалоды. Назву атрымалі па характэрным гуку пры адкаркоўванні бутэлечкі з вадкасцю.
хоча жыць вольна, расцутляна і весела; потым настае стома, і паступова наперад выходзіць спаборніцтва ў нарцысізме, у выніку моладзь трахаецца радзей, чым падчас строгай рэлігійнай маралі; але Эстэр яшчэ належала да гэтага кароткага ідэальнага перыяду, які ў Іспаніі крыху запазніўся. Яна была сексуальная да таго прасгадуіпна і шчыра, з такою гатоўнасцю аддавалася любым гульням, любым эксперыментам у галіне сексу, і нават не дапускала думкі, што гэта можа быць нечым кепскім, што я быў проста няздольны на яе сердаваць. Мяне толькі даймала неадчэпнае, дакучлівае пачуццё, што я сустрэў яе надта позна, занадта позна, што я марна патраціў жыццё; і я ведаў, што гэтае пачуццё ўжо ніколі мяне не пакіне — проста таму, што гэта праўда.
Наступнымі тыднямі мы бачыліся вельмі часта: практычна ўсе ўік-энды я праводзіў у Мадрыдзе. He маю жаднага ўяўлення, ці спала яна, калі я адсутнічаў, з іншымі хлопцамі, думаю, што спала, але мне досыць лёгка ўдавалася адганяць гэтую думку, урэшце, галоўнае, што яна кожны раз была для мяне вольная, радая мяне бачыць і каханнем займалася так шчыра і безаглядна, што не ведаю, чаго можна было патрабаваць яшчэ. Мне нават не прыходзіла ў галаву (ці прыходзіла вельмі рэдка) спытаць у сябе, што такая прыгажуня магла ўва мне знайсці. У прынцыпе, я быў гумарны, яна са мной часта смяялася: гэта, мабыць, было адзіным, што мяне ратавала — як цяпер, так і трыццаць гадоў назад з Сільвіяй, калі пачалося маё ў цэлым не надта ўдалае любоўнае жыццё, пасечанае доўгімі перыядамі згасання. Яе, безумоўна, не вабілі ні мае грошы, ні мая знакамітасць: па сутнасці, кожны раз, калі мяне пазнавалі пры ёй на вуліцы, яе гэта хутчэй бянтэжыла. Ёй не асабліва падабалася, калі і яе саму пазнавалі як акторку — такое, хоць і не часта, таксама здаралася. Яна сябе за артыстку, сапраўды, зусім не лічыла; артысты ў сваёй большасці без праблем пагаджаюцца быцьлюбімымі за сваю знакамітасць, што ўрэшце справядліва, бо знакамітасць — гэта ўжо частка іх саміх, частка іх самай сапраўднай асобы — ва ўсякім разе, той, якую яны самі сабе абралі. А вось людзі, якія згаджаюцца, каб іх любілі за грошы, наадварот, сустракаюцца рэдка, прынамсі на Захадзе: у кітайскіх 162