Магчымасць выспы
Мішэль Уэльбэк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 367с.
Мінск 2012
Абстаноўка ў апартаменты прарока таксама была ў стылі 1970-х. Дол пакрываў тоўсты аранжавы палас, перакрэслены фіялетавымі маланкамі. Па зале ў маляўнічым беспарадку былі парасстаўляныя нізкія канапкі, пакрытыя шкурамі. У глыбіні некалькі прыступак вялі да крэслакруцёлкі эрганамічнай формы, абабітага ружоваю скурай і аснашчанага падстаўкай для ног; крэсла пуставала. Ззаду
я пазнаў карціну, што вісела ў прарокавай сталовай у Зворку: ён у нібыта райскім садзе ў атачэнні дванаццаці дзяўчат у празрыстых туніках, якія пазіраюць на яго з пажадлівасцю і абагаўленнем. Камічна, вядома, але выключна ў той — дарэчы, досыць малой — ступені, у якой можа быць камічным штось чыста сексуальнае: гумар і пачуццё смешнага святкуюць поўную перамогу толькі тады (а таму, што я гэта ведаў, мне і плацілі, прычым вельмі няблага), калі яны скіраваныя на мішэні ўжо й без таго безабаронныя — такія, як рэлігійнасць, сентыментальнасць, адданасць, пачуццё гонару, — і, наадварот, няздольныя прычыніць сур'ёзнай шкоды глыбінным, эгаістычным, жывёльным дэтэрмінантам чалавечых паводзінаў. Зрэшты, карціна ўсё адно была намаляваная да таго дрэнна, што мне спатрэбіўся час, каб пазнаць, што мадэлямі ў ёй паслужылі тыя цалкам рэальныя дзяўчаты, што сядзелі цяпер на прыступках, сяктак спрабуючы паўтарыць свае паставы на палатне — іх, мабыць, папярэдзілі аб нашым прыездзе, — але рэпрадукцыя атрымалася вельмі прыблізная: калі адны надзелі тыя ж празрыстыя тунікі ў прыкладна грэцкім стылю, задраўшы іх аж да таліі, дык другія спынілі выбар на чорных латэксных станіках і панчошных паясках; ва ўсякім разе, палавыя органы ва ўсіх засталіся аголенымі.
— Гэта нявесты прарока, — з пашанай прамовіў Патрык.
Ён паведаміў мне, што гэтыя абранніцы маюць прывілей стала жыць пры прароку; у кожнай ёсць свой пакой у ягонай каліфарнійскай рэзідэнцыі. Яны ўвасабляюць усе расы нашай планеты і, дзякуючы сваёй прыгажосці, прызначаныя на слугаванне выключна элахімам, а значыць, не могуць уступаць у сексуальныя зносіны ні з кім, апроч іх — калі тыя, вядома, ушануюць Зямлю сваёю прысутнасцю — і прарока; па жаданні прарока, яны могуць таксама займацца сексам паміж сабою. Я крыху падумаў над гэтаю перспектывай, адначасова спрабуючы пералічыць дзяўчат: іх бясспрэчна было толькі дзесяць. У гэтую хвіліну я пачуў справа нейкі плёскат. Г алагенавыя лямпы ў столі запаліліся і высвецілі высечаны ў скале басейн, вакол якога буяла расліннасць; у ім плаваў аголены прарок. Дзве адсутныя дзяўчыны пачціва чакалі каля лесвічкі басейна, трымаючы белыя халат і ручнік,
аздобленыя рознакаляровымі зоркамі. Прарок не спяшаўся, куляўся ў вадзе ці ленавата пагойдваўся, лежачы на спіне. Патрык змоўк, апусціў голаў; цішыню парушаў толькі лёгкі плёскат купалыпчыка.
Нарэшце ён вылез з басейна і быў неадкладна загорнуты ў халат, тым часам як другая дзяўчына, укленчыўшы, пачала расціраць яму ногі; я адзначыў, што ён выглядае вышэйшым і, галоўнае, дужэйшым, чым запомніўся з першага разу: ён яўна займаўся фізічнымі практыкаваннямі, трымаў сябе ў форме. Прарок рушыў мне насустрач з распасцёртымі абдымкамі, мы расцалаваліся. «Рады... — прамовіў ён нізкім голасам, — рады цябе бачыць...» За час падарожжа я не раз пытаўся ў сябе, чаго ён, уласна кажучы, ад мяне хоча; можа, ён проста перабольшвае маю знакамітасць. Саентолагі, напрыклад, без сумнення, маюць карысць ад наяўнасці ў сваіх шэрагах Джона Траволты і Тома Круза, але ж я і блізка не таго ўзроўню. Па праўдзе, і ён таксама; можа, у гэтым і заключаецца простае тлумачэнне: ён бярэ тое, што пад рукой.
Прарок сеў у сваё рэлаксацыйнае крэсла, а мы ўладкаваліся ўнізе, на пуфах. Па яго знаку дзяўчаты разбегліся і вярнуліся, несучы невялікія керамічныя кубкі з мігдаламі і сушанаю садавіной; некаторыя неслі амфары, напоўненыя, як высветлілася, ананасавы сокам. Словам, ён па-ранейшаму трымаўся грэцкай стылістыкі, хоць мізансцэна была пабудаваная не зусім на ўзроўні: было трошкі ніякавата бачыць абгорткі ад арэшкаў «Бэнэнатс», што валяліся на сервіравальным століку.
— Сьюзэн... — ласкавапрамовіўпрарокдавельмісветлай бландынкі з блакітнымі вачыма і чароўна нявінным тварам, якая засталася сядзець ля падножжа крэсла.
3 бясслоўнаю паслухмянасцю тая ўкленчыла ў яго паміж ног, рассунула халат і пачала смактаць; чэлес у яго быў кароткі і тоўсты. Ён яўна хацеў ад самага пачатку і адназначна паказаць сваё пануючае становішча; на нейкае імгненне ў мяне мільганула пытанне, дзеля чаго ён гэта робіць — дзеля чыстага задавальнення ці ў яго распрацаваны цэлы план з мэтаю мяне ўразіць? Па праўдзе, ніякага
ўражання гэта на мяне не зрабіла, а вось Патрык, па-мойму, прыкметна сумеўся, ён збянтэжана ўтаропіўся ў свае ступакі і нават крыху пачырванеў — хоць у прынцыпе ўсё гэта цалкам укладвалася ўтэорыі, якія ён сам вызнаваў. Спачатку размова круцілася вакол міжнароднага становішча — якое, па словах прарока, характарызуецца сур'ёзнымі пагрозамі, навіслымі над дэмакратыяй; небяспека мусульманскага інтэгрызму, на яго думку, зусім не перабольшаная, ад адэптаў з Афрыкі ён мае вельмі трывожныя звесткі. Я не меў нічога асаблівага сказаць па гэтым пытанні — што, мусіць, было і не самым горшым, бо дазваляла захоўваць на твары выраз пачцівага зацікаўлення. Час ад часу ён клаў на галаву дзяўчыне руку, і яна спыняла працэс; потым, па новым знаку, зноўбралася за справу. Пасля не вельмі доўгага маналоіу прарок запытаўся, ці не хачу я адпачыць перад вячэрай, якая адбудзецца ў кампаніі першых асобаў секты; мне падалося, што правільным адказам будзе: «Так».
— Добра прайшло! Вельмі добра прайшло!.. — ледзь не млеючы ад хвалявання, шапнуў мне Патрык, калі мы рушылі назад па калідоры.
Яго непрыхаванае рабалепства мяне крыху азадачвала, я спрабаваў прыгадаць, што ведаю аб першабытных плямёнах, аб рытуалах іерархічнага пакланення, але амаль нічога не ўспаміналася; зрэшты, не дзіва, бо ўсё гэта чыталася яшчэ ў маладосці, калі я хадзіў на акторскія курсы, — у мяне тады была ўпэўненасць, што тыя самыя механізмы, з невялікімі мадыфікацыямі, дзейнічаюць і ў сучасным грамадстве, а таму іх веданне можа прыдацца ў напісанні скетчаў, — у цэлым, дарэчы, мая гіпотэза пацвердзілася, у чым асабліва дапамог Леві-Строс1. На пляцоўцы перад гротам я спыніўся, уражаны відовішчам намётавагалагера, дзежыліадэпты, — ёнмесціўсяметраўзапяцьдзесятніжэй па схіле і налічваўледзьве не тысячу абсалютна ідэнтычных беззаганна белых намётаў-іглу, якія, цесна скупіўшыся,
'КлодЛеві-Строс (1908 —2009) — французскі этнограф, сацыёлаг
і філосаф, стваральнік школы структуралізму ў этналогіі і тэорыі «інцэсту» (адной з тэорыяў паходжання права і дзяржавы).
утваралі ўжо знаёмую зорку з загнутымі промнямі, што служыла эмблемай секты. Яе абрысы можна было ўбачыць толькі з вышыні — ці з неба, падказаў Патрык. I пабудаваная Амбасада будзе мець такую самую форму, планы маляваў сам прарок, ён, безумоўна, захоча мне іх паказаць.
Я, увогуле, чакаў даволі раскошнай трапезы, прыпраўленай сібарыцкімі ўцехамі, але хутка мусіў расчаравацца. Па частцы ежы прарок быў прыхільнікам строгай устрыманасці: памідоры, бабы, аліўкі, манная кашка — усё ў вельмі абмежаванай колькасці; і трошкі авечага сыру з бакалам чырвонага віна. Ён не толькі сядзеў на жорсткай крыцкай дыеце, але і гадзіну на дзень займаўся фізічнымі практыкаваннямі, спецыяльна распрацаванымі дзеля ўмацавання сардэчна-сасудзістай сістэмы, а таксама прымаў пантэстон, MDMA1 і некаторыя іншыя, даступныя толькі ў ЗША медпрэпараты. Ён быў літаральна апантаны думкай аб фізічным старэнні, і размова за сталом амаль выключна тычылася павелічэння колькасці свабодных радыкалаў, змяншэння калагену, расшчаплення эласціну, адкладання ліпафусціну ў клетках печані. У гэтых пытаннях ён выглядаў знаўцам, Вучоны толькі зрэдчас устаўляў слова, каб удакладніць якую-небудзь дэталь. Іншымі запрошанымі былі Наглядчык, Гумарыст і Вэнсан, якогая з часу свайго прыезду бачыў упершыню: ён, па-мойму, быў у яшчэ большай прастрацыі, чым звычайна, наогул не слухаў і, здаецца, думаў пра нешта зусім сваё, невымоўнае; яго твар нервова пацепваўся — утымліку, кожныраз,якузнікалаСьюзэн: за сталом прыслужвалі «нявесты прарока», прыбраныя дзеля такога выпадку ў доўгія белыя тунікі з разрэзам збоку.
Кавы прарок не піў, і ежа завяршылася нейкай гаркушчай настойкай зялёнага колеру — якая, аднак, была, на яго думку, вельмі карысная супраць адкладання ліпафусціну. Вучоны пацвердзіў інфармацыю. Мы разышліся рана, прарок падкрэсліваў неабходнасць доўгага сну, які дазваляе арганізму аднаўляцца. Вэнсан паспяшаўся за мной у калідор,
1 MDMA (анг. скар. ад methylenedioxymethamphetamine) —
метылендыоксіметамфетамін, вядомы як «экстазі», лёгкі наркотык
з допінгавым эфектам.
які вёў да выхаду; і мне падалося, што ён мае ўва мне патрэбу, што яму хочацца са мной пагаварыць. Выдзелены мне грот быў крыху шырэйшы, чым у яго, і меў тэрасу, якая ўзвышалася якраз над намётавым лагерам. Было ўсяго адзінаццаць вечара, але ў гарадку панавала поўная цішыня, не чулася ніякай музыкі і між намётаў не было амаль ніякага руху. Я наліў Вэнсану «Гленфідынту», які купіўу д'юці-фры мадрыдскага аэрапорта.
Я, увогуле, чакаў, што ён сам пачне размову, але ён толькі моўчкі паддіў сабе ўіскі і ўперыўся ў шклянку, боўтаючы ў ёй напоем. На пытанне, як рухаецца яго праца, ён адказваў неяк разгублена, аднаскладовымі словамі; ён яшчэ больш схуднеў. Адчаяўшыся нешта з яго выцягнуць, я ўрэшце загаварыў пра сябе, дакладней, пра Эстэр — гэта была, я думаю, ледзь не адзіная вартая згадкі падзея з усяго, што адбылося ў маім жыцці за апошнія месяцы; ну, яшчэ я набыў новую аўтаматычную палівальную сістэму, але доўга падтрымліваць размову на гэтую тэму не змог бы. А вось калі Вэнсан папрасіў распавесці яму пра Эстэр яшчэ, я зрабіў гэта з сапраўдным задавальненнем; яго твар патроху святлеў, ён сказаў, што за мяне рады, і адчувалася, што гэта шчыра. Сімпатыя паміж мужчынамі — рэч няпростая, яна ні ўчым канкрэтным не выяўляецца, гэта штось нерэальнае і някідкае, але таксама — заўсёды звязанае з адчуваннем пэўнага болю; праз дзесяць хвілін ён сышоў, так нічога й не сказаўшы, як яму апошнім часам жывецца. Я лёг на ложак іўзяўсяўцемры разважацьаб псіхалагічнай стратэгіі прарока, яна мне здавалася цьмянай. Ужо ці не збіраецца ён паднесці мне якую адэптку дзеля сексуальных уцех? Напэўна, ён у нерашучасці — у яго ж наўрад ці вялікі досвед абыходжання з УІРамі. Я да азначанай перспектывы паставіўся без знтузіязму: яшчэ раніцай я займаўся каханнем з Эстэр, і гэта было даўжэй і цудоўней, чым звычайна, мне зусім не хацелася іншай жанчыны, я быў не ўпэўнены нават, ці змагу, калі што, зацікавіцца ёю. Звычайна лічаць, што мужчыны — гэта чэлесы з ножкамі, здольныя трахнуць любую, абы яна была дастаткова панадная, а пачуцці ніякага значэння не маюць; у цэлым партрэт справяддівы, але крыху ўсё ж перабольшаны. Вядома, Сьюзэн чароўная, але ж, 184