• Газеты, часопісы і г.д.
  • Магчымасць выспы  Мішэль Уэльбэк

    Магчымасць выспы

    Мішэль Уэльбэк

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 367с.
    Мінск 2012
    88.78 МБ
    — Можам пракаціцца на экскурсію па выспе...
    — Ты хочаш сказаць... за межамі лагера?
    — Гэтазабаронена?
    — He... He, не думаю. Трэба спытаць у Жэрома, як гэта робіцца...
    Аднак перспектыва, мяркуючы па ўсім, яго трошкі збянтэжыла.
    — Ну вядома ж, можна! Вядома! — душэўна ўсклікнуў Наглядчык. — У нас усё-ткі тут не турма! Я папрашу каго-небудзьадвезці васуАрэсіфэ; або лепш у аэрапорт, там лягчэй узяць напракат машыну.
    — Але ж вы да вечара вернецеся? — спытаў ён, калі мы сядалі ў мікрааўтобус. — Проста каб ведаць...
    Я не меў ніякага канкрэтнага плана, апроч як на дзень вывезці Вэнсана ў нармальны свет, то бок практычна ўсё адно куды; то бок, з улікам месца, дзе мы знаходзіліся, вельмі верагодна — на пляж. Сам ён праяўляў на здзіў абыякавую пакорлівасць і адсутнасць ініцыятывы; работнік пракату аўтамабіляў забяспечыў нас картаю выспы. «Можам паехаць на пляжуТэгізу... — сказаўя, — гэта прасцей за ўсё». Ён нават не абцяжарыў сябе адказам.
    Прыхапіўшы ручнік і плаўкі, ён выбраў месца паміж дзвюх выдмаў і, здавалася, быў гатовы праседзець тут, калі трэба, хоць цэлы дзень. «Ёсць шмат іншых жанчын...» — наўздагад сказаў я, каб распачаць размову, і ў наступны момант усвядоміў, што гэта зусім не відавочна. Быў не сезон, у полі нашага зроку можна было налічыць чалавек пяцьдзесят: непаўналеткі з прывабнымі формамі ў кампаніі хлопцаў; і маткі сямействаў з ужо меней прывабнымі формамі ў атачэнні малых дзяцей. Наша прыналежнасць да супольна займанай прасторы мусіла заставацца чыста тэарэтычнай; ні адна з гэтых асобаў не трапляла ў сектар рэальнасці, з якім мы маглі б так ці іначай увайсці ў інтэрактыўны кантакт; яны існаваліў нашых вачах не больш, чым калі б былі кадрамі з фільма — я б сказаў, нават менш. У мяне ўжо ўзнікала пачуццё, што гэтая экскурсія ў нармальны свет асуджаная на правал, калі я ўсвядоміў, што яна рызыкуе закончыцца ўвогуле досыць непрыемна.
    Скажу шчыра: у мяне не было такога намеру, але мы выбралі частку пляжа, аблюбаваную клубам «Томсан Холідэйз». Вяртаючыся ад вады, якая аказалася халаднаватай і таму мне так і не ўдалося ў яе зайсці, я заўважыў чалавек сто, якія таўкліся 202
    вакол памоста з ужо ўсталяванай на ім пераноснай гукавой устаноўкай. Вэнсан не зрушыў з месца; седзячы пасярод натоўпу, ён цалкам раўнадушна пазіраўна вясёлае ажыўленне, што панавала вакол; падышоўшы да яго бліжэй, я прачытаў на расцяжцы над сцэнай: «Miss Bikini Contest»1 I праўда, побач з прыступкамі, што вялі на памост ужо чакаў тузін сцыкух гадоў па трынаццаць-чатырнаццаць, якія пераміналіся з нагі на нагу і папісквалі ад нецярпення. Пасля гучнага музычнага пралогу ў некалькі акордаў на сцэну выскачыў высачэзны негр, апрануты як цыркавая малпа, які адразу запрасіў дзяўчат падымацца таксама. «Ladies and Gentlmen, boys and girls, — ва ўсю глотку гукнуў ён у мікрафон, — welcome to the «Miss Bikini» contest! Have we got some sexy girls for you today!..»2 Ён павярнуўся да першай дзяўчыны з тонкімі лініямі, доўгімі русымі валасамі і ў белым бікіні, якое мінімальна прыкрывала цела. «What's your name?»3 «Ілона» — адказала дзяўчына. «А beautiful name for a beautiful girl! — зімпэтамвыкрыкнуўён. — And where are you from, Ilona?»4 Яна прыехала з Будапешта. «Budaaaa-pest! That city's hoooot!..»5 — зароў негр з энтузіязмам; дзяўчыну закалаціла ад нервовага смеху. Ён перайшоў да наступнай, якой аказалася руская, плацінавая бландзінка, — нягледзячы на свае чатырнаццаць гадоў яна мела вельмі развітыя формы і выгляд сапраўднае сучкі; потым ён задаў па два-тры пытанні ўсім астатнім, пры гэтым увесь час падскокваючы, ганарыста выпінаючы грудзі ў сваім смокінгу са срэбнаю аблямоўкай і сыплючы больш ці менш непрыстойнымі жартамі. Я з роспаччу зірнуў на Вэнсана: пасярод гэтай пляжнае мітусні ён глядзеўся не менш арганічна, чым Сэмюэль Бэкет у рэперскім кліпе. Скончыўшы абыход дзяўчат, негр павярнуўся да маленькага століка, за якім сядзелі чатыры пузаны гадоў па шэсцьдзесят, кожны са
    1 Конкурс Міс Бікіні (анг.)
    2 Лэдзі і джэнтльмэны, хлопцы й дзяўчаты... вітаю вас на конкурсе
    «Міс Бікіні»! У нас сёння шмат сексуальных дзяўчат! (анг.)
    ’ Як цябе завуць? (анг.)
    4Чароўнаеімядлячароўнайдзяўчыны! ... I адкульты, Ілона? (анг.)
    5 Будапешт! Дык гэта цёплае месцейка! (анг.)
    сваім адрьгўным нататнікам. Паказаўшы на іх публіцы, негр пафасна абвясціў:
    — And judging theeem... is our international jury!.. The four members of our panel have been around the world a few times — that's the least you can say! They know what sexy boys and girls look like! Ladies and Gentlemen, a special hand for our experts!..1
    Пачуліся рэдкія воплескі, i высмеяныя такім чынам старэйшыны зрабілі ручкаю сваякам, якія хаваліся недзе ў натоўпе; тады пачаўся сам конкурс: дзяўчаты ў бікіні адна за адной выходзілі на авансцэну і выконвалі штось накшталт эратычнага танца: круцілі азадкамі, палівалі сябе алеем для загару, гулліва адцягвалі на станіках шлейкі і да т. п. Усё гэта адбывалася пад гром музыкі ў стылі хаўс. Ну вось, нарэшце: мы былі ў нармальным свеце. Мне прыгадалася, што сказала Ізабэль у першы вечар нашага знаёмства: свет вечных kids. Негр быў дарослым kid, члены журы — kids пажылымі; нішто тут не магло рэальна заахвоціць Вэнсана зноў заняць сваё месца ў грамадстве. Калі руская запусціла руку ў свае трусікі, я прапанаваў сысці; ён абыякава кіўнуў.
    На карце маштабу 1:200 000, у прыватнасці на карце «Міпілен», свет выглядае чароўна; калі маштаб буйнейшы, як на карце Лансаротэ, што была ў мяне, справы трошачкі горшаюць: пачынаеш заўважаць усякія гатэльныя комплексы, забаўляльныя ўстановы. У мапггабе адзін да аднаго апынаешся ў нармалызым свеце, што ўжо зусім не радуе, а калі ўзбуйніць яшчэ, трапляеш у поўны кашмар: у вочы лезуць розныя кляшчы, грыбкі, паразіты, якія раз'ядаюць вашае цела. Каля другой паловы дня мы вярнуліся ў цэнтр.
    Як жа вы ў час, у самы час! Наглядчык нас сустрэў, аж трасучыся ад радасці: прарок якраз вырашыў арганізаваць сёння невялікую імправізаваную вячэру з удзелам пры-
    1 I каманда суддзяў... наша міжнароднае журы!.. Чатыры сябры нашай камісіі некалькі разоў абагнулі ўвесь свет — і гэта самае меншае, што пра іх можна сказаць! Ужо ж яны ведаюць, як выглядаюць сексуальныя хлопцы й дзяўчаты! Лэдзі і джэнтльмэны, павітаем нашых экспертаў!.. (анг.)
    сутных на злёце знакамітасцяў, то бок усіх, хто так ці іначай кантактуе з масмедыямі ці шырокаю публікай. Гумарыст ггобач з ім актыўна ківаў галавой і падміргваў мне, нібыта намякаючы, што ўсё гэта не трэба ўспрымаць надта ўсур'ёз. Напраўду, я думаю, ён нямала разлічваў на мяне, каб выправіць сітуацыю: будучы адказным за сувязі з прэсай, ён ва ўсіх сваіх ранейшых акцыях цярпеў нязменны правал; секта ў лепшым выпадку выстаўлялася як зборышчаталалуяў-уфолагаў, аўгоршым — як небяспечная арганізацыя, якая прапагандуе ідэі з яўным душком еўгенікі, калі не нацызму; што да прарока, то яго рэгулярна абсыпалі насмешкамі за паслядоўныя няўдачы ва ўсім, за што ён толькі не браўся (спрабуючы стаць аўтагоншчыкам, эстрадным спеваком і г. д.). Карацей, больш-менш прыстойны VIP, кшталту мяне, быў для іх неспадзяванай знаходкай, кіслароднай падушкай.
    У сталовай сабралася чалавек дзесяць; я ўбачыў Джанпаола, побач з якім сядзела Франчэска. Відаць, ён быў запрошаны дзякуючы сваёй акторскай кар'еры, пры ўсёй яе сціпласці: слова знакам ітасць тут яўна трэба было разумець у шырокім сэнсе. Я пазнаўтаксама яшчэ адну вельмі мажную даму, яркую бландзінку гадоў пяцідзесяці: у свой час яна выконвала вітальны спеў элахімам, што па гукавым узроўні было літаральна на мяжы, якую вытрымлівалі барабанныя перапонкі; яна назвалася опернаю спявачкай — дакладней, спявала ў оперным хоры. Мне адвялі ганаровае месца, насупраць прарока; ён прывітаў мяне вельмі сардэчна, але здаваўся нейкім напружаным, нечым устрывожаным і заклапочана пазіраў вакол; ён крыху супакоіўся, толькі калі Гумарыст заняў побач з ім сваё месца. Вэнсан сеў справа ад мяне і кінуў востры погляд на прарока, той ляпіў з хлебнага мякіпгу галачкі і машынальна катаў іх па стале, — выглядуяго быў стомлены, адсутны, упершыню ён сапраўды выглядаў на свае шэсцьдзесят пяць. «У масмедыях нас ненавідзяць... — з горыччу вымавіў ён. — Калі б мяне сёння не стала, не ведаю нават, што чакала б маё стварэнне. Гэта быў бы поўны гамон...» Гумарыст, які ўжо гатовы быў адпусціць жарт, павярнуўся да прарока і, зразумеўшы па тоне, што той гаворыць сур'ёзна, так і застаўся з разяўленым ротам.
    Яго плоскі, нібыта адпрасаваны твар, малюпасенькі носік, рэдкія, кудлатыя валасы — усё ў ім схіляла да ролі блазна, ён быў з тых небарак, якіх, нават калі яны ў роспачы, немагчыма ўспрымаць сур'ёзна; калі б секта раптоўна распалася, яго лёсу нельга было б пазайздросціць, я нават не ўпэўнены, ці была ў яго нейкая іншая крыніца даходу. Ён жыў пры прароку ў Санта-Моніцы, у адным доме з яго дванаццаццю нявестамі. Але сексуальнае жыццё ў яго самога адсутнічала цалкам, ды ён наогул асабліва нічым не займаўся, адзіным дзівацтвам у яго было выпісваць сабе з Францыі любімую часночную каўбасу — каліфарнійскіх крамаў Delicatessen яму, відаць, не хапала; яшчэ ён калекцыянаваў рыбалоўныя зазубні, а ў цэлым выглядаў даволі нікчэмнай марыянеткай, без ніякага асабістага жадання і ўвогуле без ніякай жывой субстанцыі, прарок трымаў яго пры сабе трошкі праз міласэрнасць, трошкіўякасці засцерагальнага клапана, каб было на каго выліць сваё набалелае.
    Тым часам паявіліся нявесты прарока, якія неслі талеркі са стравамі; мабыць, аддаючы даніну артыстычнаму характару нашае сходкі, яны замянілі тунікі на ўбранні феі Мелюзіны, трактаваныя, праўда, досыць фрывольна: спічастыя, аздобленыя зоркамі шапкі спалучаліся са шчыгульнымі сукенкамі з серабрыстай саломкі, якая ззаду пакідала абсалютна непрыкрытымі ягадзіцы. У кулінарным плане быў зроблены прыкметны прарыў: на талерках прысутнічалі піражкі з мясам і цэлы набор закусак. Прарок машынальна пагладзіў азадак брунетцы, якая накладвала яму закускі, але гэтага было яўна не дастаткова, каб падняць яго дух; ён нервова загадаў неадкладна прынесці віна, адзін за адным выпіў два келіхі і, адкінуўшыся на спінку крэсла, абвёў прысутных доўгім поглядам.