Магчымасць выспы  Мішэль Уэльбэк

Магчымасць выспы

Мішэль Уэльбэк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 367с.
Мінск 2012
88.78 МБ
стадыю эмбрыягенэзу і вырабляць непасрэдна дарослых індывідаў. Пакуль захоўваецца прывязанасць да звыклага біялагічнага развіцця, на адбудову новага чалавечага арганізма патрабуецца гадоў васемнаццаць; калі ж удасца падпарадкаваць усю сукупнасць працэсаў, гэты час, па яго меркаванні, можа быць скарочаны да гадзіны і нават меней.
У рэальнасці на дасягненне мэты, пастаўленай Міцкевічам на пачатку XXI стагоддзя, спатрэбіліся тры сотні гадоў; першыя пакалення неалюдзей былі запачаткаваныя праз кланаванне, ад якога ён разлічваў адмовіцца нашматхутчэй. Тым не менш у далёкай перспектыве яго здагадкі ў сферы эмбрыялогіі паказалі сябе надзіва плённымі, што, на жаль, абумовіла такі самы давер і да яго ідэяў адносна мадэлявання мазгавых функцый. Метафара чалавечага мозгу як машыны Т'юрынга з пераменнаю камутацыяй аказалася ўрэшце цалкам бясплённай; сам факт наяўнасці ў чалавечай свядомасці працэсаў, якія не падпарадкуюцца алгарытмізацыі, быў выяўлены, па сутнасці, яшчэ ў 1930-я гады Гёдэлем, які канстатаваў, пгто пэўныя знешне нелагічныя высновы могуць, тым не менш, быць адназначна прызнаныя як правільныя. Аднак пры ўсім гэтым спатрэбілася амаль тры сотні гадоў, каб адмовіцца ад даследаванняў у гэтым кірунку і вярнуцца да старых механізмаў выпрацоўкі ўмоўных рэфлексаў і навыкаў — у палепшаным, праўда, варыянце, болей надзейным і хуткім дзякуючы ўвядзенню ў новы арганізм бялкоў, вылучаных з гіпакампа папярэдняга арганізма. Такі гібрыдны метад, які спалучае біяхімію і навучанне лагічнаму мысленню, слаба стасуецца з жорсткімі ўстаноўкамі Міцкевіча і першых яго паслядоўнікаў; ён прэтэндуе — паводле прагматычнай і трошкі саманадзейнай фармулёўкі Пірса — хіба што на аднаўленне «у найлепшым выглядзе таго, на што мы здольныя ў гэтым рэальным свеце з улікам наяўнага стану нашых ведаў».
Пранікненнеўпамяць праграмы дае магчымасць змяніць яе паводзіны.
kdm.fr.st
Першыя два дні былі ў асноўным занятыя лекцыямі Міцкевіча; духоўны ці эмацыйны аспект прысутнічаў вельмі мала, і я пачынаў разумець занепакоенасць Наглядчыка: ва ўсёй чалавечай гісторыі ні адна рэлігія не магла пашырыць уплыву на масы, апелюючы выключна да розуму. Нават прарок трошкі адышоў на другі план, я сустракаў яго найчасцей падчас ежы, большы час ён заставаўся ў сваім гроце, што вернікаў, думаю, крыху расчароўвала.
Усё змянілася раніцай трэцяга дня, які быў прысвечаны посту і медытацыі. Каля сёмай гадзіны мяне пабудзіў нізкі меланхалічны гук тыбецкіх труб, што выводзілі нескладаную мелодыю ўсяго з трох нотаў, кожная з якіх доўжылася да бясконцасці. Я выйшаў на тэрасу; над камяністай раўнінай бралася на дзень. Элахіміты адзін за адным выходзілі з намётаў і, рассцяліўшы на зямлі цыноўкі, клаліся на іх вакол памоста, на якім два трубачы надзімалі шчокі, стоячы абапал прарока, пгто сядзеў у позе лотаса. Як і адэпты, ён быў у доўгай белай туніцы; але калі ў астатніх тунікі былі з простай бавоўны, то ў яго — з бліскучага белага атласу, які зіхацеў у промнях ранішняга сонца. Праз пару хвілінаў прарок павольна загаварыў; яго глыбокі, нізкі, шматкроць узмоцнены дынамікамі голас лёгка перакрываў гукі труб. Простымі словамі ён заклікаў адэптаў унутраным поглядам ахапіць зямлю, на якой ляжаць іх целы, уявіць яе
вулканічную энергію, яе неверагодную энергію, якая перавышае ўсе самыя магутныя атамныя бомбы, і ўвабраць гэтую энергію ў сябе, улучыць у сваё цела — цела, якому наканаваная несмяротнасць.
Потым ён папрасіў адэптаў зняць тунікі, адкрыць аголеныя целы сонцу і зноўуявіцьтую каласальную энергію, што паўстае з мільёнаў адначасовых тэрмаядзерных рэакцый, — энергію Сонца і зорак.
I яшчэ ён папрасіў іх зазірнуць у самую глыбіню іх целаў, глыбока пад скурную абалонку, паспрабаваць з дапамогаю медытацыі візуальна ўявіць свае клеткі і, нават глыбей, ядро гэтых клетак, у якім месціцца ДНК, сховішча іх генетычнае інфармацыі. Ён папрасіўусвядоміцьгэтую ДНК, прасякнуцца думкай, што ў ёй утрымліваецца іх схема, схема пабудовы іх цела, і што гэтая інфармацыя, у адрозненне ад матэрыі, несмяротная. Ён папрасіў уявіць гэтую інфармацыю, што мкне праз стагоддзі, чакаючы вяртання элахімаў, якія змогуць адбудаваць іх целы з дапамогаю сваёй тэхналогіі, а таксама інфармацыі, што ўтрымліваецца ў ДНК. Ён папрасіў уявіць момант, калі элахімы вернуцца і ўсе яны таксама — пасля доўгага, падобнага на сон чакання — вернуцца да жыцця.
Я пачакаў, пакуль сеанс медытацыі скончыцца, і далучыўся да натоўпу, што кіраваў да грота, дзе праходзілі Міцкевічавы лекцыі; мяне здзівіла бурная, не зусім здаровая весялосць, што апанавала, здаецца, усіх: адны голасна перагукваліся, спыняліся, абдымаліся і па некалькі секунд не выпускалі адно аднаго, другія ішлі подскакам, ато нават выкідваючы антраша, трэція на хаду зацягвалі вясёлую песню. Перад гротам вісеў плакат з надпісам рознакаляровымі літарамі: «Прэзентацыя амбасады». Ля ўвахода я трапіў на Вэнсана, які, мяркуючыпа ўсім, быў далёкі ад навакольнага ўзбуджэння, але ж мы, як VI Ры, былі, вядома, не абавязаныя падзяляць агульных рэлігійных эмоцый. Мы занялі месца ў гушчы народу, і паступова гучныя воклічы змоўклі, на сцяне ў глыбіні грота раскрыўся гіганцкі, шырынёй метраў трыццаць, экран, і святло пагасла.
Планы амбасады былі вырабленыя ў трохвымернай графіцы — з дапамогаю AutoCAD ці, можа, Freehand; пазней
я са здзіўленнем даведаўся, што прарок усё зрабіў сам. Будучы амаль ва ўсіх галінах поўным невукам, ён праяўляў гарачую любоў да кампутарнай тэхнікі, прычым захапляўся не толькі відэагульнямі, але і добра валодаў найноўшымі інструментамі стварэння графікі — напрыклад, з дапамогай Dreamweaver MX ён асабіста распрацаваў увесь сайт секты, напісаўшыдобрую сотню старонаку кодзе HTML. Пры гэтым як у плане амбасады, так і ў афармленні сайта ён даў поўную волю сваёй прыроднай цязе да брыдкага; Вэнсан, што сядзеў са мной побач, выдаў пакутлівы стогн і, апусціўшы галаву, да канца паказу — іначай кажучы, болей за паўгадзіны — упарта глядзеў выключна на свае калені. Слайды на экране чаргаваліся адзін за адным, іх змена адбывалася, як правіла, у выглядзе выбуху папярэдняга кадра і ўтварэння новага пад акампанемент урьгўкаў з вагнераўскіх уверцюр, аранжаваных пад тэхна, якое грымела на поўную моц. Большасць залаў у амбасадзе мелі форму правільнага шматгранніка, ад дадэкаэдра да ікасаэдра; утваралася пачуццё бязважкасці — чаго, відаць, і патрабавала мастацкая ўмоўнасць, прынятая аўтарам, — позірк віртуальнага наведніка свабодна лунаў уверх-уніз па пакоях, аддзеленых спа-салонамі з джакузі, аздобленымі каштоўным каменнем, і сценамі, упрыгожанымі да агіднасці рэалістычнымі порнагравюрамі. Некаторыя залы мелі вялізныя вокны, за якімі бучнелі лугі і стракацелі кветкі; мне на хвіліну падумалася, як прарок збіраецца дасягнуць усяго гэтага тут, на Лансаротэ, з яго абсалютна засушлівым краявідам, але, прыняўшы пад увагу гіперрэалістычнасць выяваў кожнае кветкі і асобнай травінкі, я сцяміў, што такая дробязь яго наўрад ці спыніць, ён, верагодна, можа стварыць і штучныя лугі.
Настала чарга фіналу: пункт агляду перанёсся высока ў паветра, адкрываючы агульны план амбасады — зоркі з шасцю загнутымі промнямі, — і амаль адразу пачаўся галавакружны ад'езд: Канарскія выспы, а потым і ўся Зямля — на фоне першых тактаў сімфанічнай паэмы «Так казаў Заратустра». Пасля запанавала цішыня, і на экране замільгалі размытыя абрысы далёкіх галактык. Урэшце зніклі і яны, і калі на сцэну ўпала кола святла, у яго адразу бадзёра ўскочыў прарок у беласнежным атласным убранні 194
з зіхоткімі ўстаўкамі, якія блішчалі як дыяменты. Зала выбухнула нястрымнай авацыяй, усе ўскочылі, жвава пляскаючы і скандуючы: «Брава!». Мы з Вэнсанам адчулі, што, відаць, і нам давядзецца ўстаць і таксама пляскаць. Доўжылася гэта прынамсі хвілінаў дваццаць: часам аііладысменты слабелі, здавалася, ужо аціхалі, але потым уздымалася новая, яшчэ мацнейшая хваля, якую запускала, галоўным чынам, невялічкая групкаў першых радах, што аб'ядналася вакол Наглядчыка, і тадьі хваля перакідалася на ўсю залу. Пасля пяці такіх заціханняў і аднаўленняў прарок, мабыць адчуўшы, што працэс можа хутка спыніцца сам, шырока раскінуў рукі. Адразу ўтварылася цішыня. Глыбокім, нізкім і, мушу прызнаць, даволі ўнушальным голасам (хоць акустыка фаніла на басах і давала прыкметнае рэха) ён зацягнуў першыя такты вітальнага спеву элахімам. Шмат хто побач са мной падхапіў напаўголаса: «Амбаса-ду мы ра-зам адно-вім...» — прарокаў голас пачаў уздымацца да болей высокіх нотаў: «Мы дом зям-ны ство-рым ім...» — вакол спявала ўсё больш людзей, — «Паўста-не з нашай любо-ві...» — мелодыя раптам амаль прыпынілася, нібыта завісла, ітады прарок грымнуўтрьгумфальным, шматкроць узмоцненым голасам, які адбіўся рэхам ва ўсіх кутках грота: «Но-вы Еру-салім!» Той самы міф, тая самая мара, не аслаблая за тры тысячагоддзі. «I вытра Бог кожную слязіну з вачэй іхніх...»1 Натоўп узрушана скалануўся, і ўсе, следам за прарокам, падхапілі прыпеў на тры ноты, з аднаго, бясконца паўтаранага слова: «Ээээ-лааа-хім!... Ээээ-лааа-хім!» Наглядчык роў трубным голасам, узнёсшы рукі да неба. За некалькі метраў ад сябе я заўважыў Патрыка, яго вочы за шкельцамі акуляраў былі заплюшчаныя, рукі раскінутыя, нібы ў поўным экстазе, а Фадыя побач з ім, відаць, адчуўшы былыя інстынкты сваіх продкаў-пяцідзесятнікаў, курчылася ўсім целам, мармычучы нейкія незразумелыя словы.
Настаў новы сеанс медытацыі, гэты раз у поўнай цішы і змроку грота, пасля прарок загаварыў зноў. Усе слухалі не
1 Адкр., 7:17.
проста з увагаю, а з нейкай нямою, радаснаю зачараванасцю, якая межавала з чыстым абагаўленнем. Я думаю, гэта ў асноўным тлумачылася зменлівай, лірычнай танальнасцю яго голасу, які то заміраў, утвараючы мяккія, поўныя задумення паўзы, то ўзлятаў да ўзрушанага крэшэнда. Сама прамова здалася мне спачатку крыху непаслядоўнай, бо пачалася з разнастайнасці формаў і фарбаўу жывой прыродзе (ён запрасіў паразважаць пра матылькоў, якія існуюць, здаецца, толькі каб захапляць нас сваім маляўнічым палётам), а тады перайшла да кур'ёзных спосабаў размнажэння, уласцівых некаторым відам (ён падрабязна распавёў, напрыклад, пра нейкіх кузурак, у якіх самец, пяцьдзесят разоў меншы за самку, усё жыццё паразітуе ўяе чэраве, каб аднойчы вылезці вонкі, апладніць яе і неадкладна здохнуць; мабыць, ён меў у сваёй бібліятэцы кніжку кшталту «Займальнае біялогіі» — падазраю, такія ёсць для ўсіх галінаў навукі). Тым не менш, усё гэта нагрувашчванне недапасаваных між сабой фактаў прывяло да адной магутнай думкі, якую ён адразу пасля і выклаў: элахімы, што нас стварылі — то бок і нас, і ўсе формы жыцця на гэтай планеце, — былі, безумоўна, навукоўцамі самага высокага ўзроўню, і мы, паводле іх прыкладу, павінны шанаваць навуку, аснову ўсякай практычнай дзейнасці, мы павінны яе паважаць і даваць сродкі, патрэбныя на яе развіццё, і асабліва мы павінны ганарыцца, што маем сярод нас аднаго з самых выбітных навукоўцаў нашага часу (ён паказаў на Міцкевіча, які, пад гром апладысментаў, устаў і чапурыста пакланіўся натоўпу); але пры тым, што элахімы маюць глыбокую павагу да навукі, яны не ў меншай ступені і нават перадусім мастакі: навука — усяго толькі сродак, неабходны дзеля стварэння той казачнай разнастайнасці жыцця, якую няможна ўспрымаць іначайяк твор мастацтва — самы грандыёзны з усіх. Толькі найгеніяльнейшыя мастакі маглі задумаць і рэалізаваць такую раскошу, такое хараство, такія вартыя зачаравання разнастайнасць і эстэтычную выдумку. «Таму для нас таксама вялікі гонар, — развіваў ён далей сваю думку, — бачыць побач з намі на гэтых курсах двух мастакоў найвышэйшага таленту, прызнаных у сусветным маштабе...» — ёнпаказаў у наш бок. Вэнсан няўпэўнена ўстаў; я наследаваў яго пры196