Магчымасць выспы  Мішэль Уэльбэк

Магчымасць выспы

Мішэль Уэльбэк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 367с.
Мінск 2012
88.78 МБ
іерархіі). Я прайшоўся па ўсіх дарожках, перад не адной сотняй намётаў, але ніхто нават не паспрабаваў загаварыць са мною; людзі абмяжоўваліся кіўком, слабай усмешкай. Спачаткуя думаў, пгго, мабыць, янытрошкі мяне пабойваюцца: я ўсё-такі быў VIP, меў прывілей наўпрост заводзіць размову з прарокам, але хутка зразумеў, што, сустракаючы адно аднаго на дарожках, яны паводзяць сябе ў дакладнасці гэтак сама: усмешка, ківок, не болей. Пакінуўшы намётавылагер, я прайшоў некалькі сотняў метраў па камяністай сцежцы і прыпыніўся. На небе вісела поўня, можна было выдатна разгледзець кожны каменьчык, кожны кавалак застылай лавы; удалечыні, наўсходзе, цьмяна паблісквала металічная агароджа; я стаяўпасярод небыцця, было цёпла, і мне вельмі хацелася б прыйсці хоць да нейкай высновы.
Я, відаць, доўга прастаяў так, у стане поўнай разумовай прастрацыі, бо, калі вярнуўся ў лагер, у ім панавала цішыня; усё, мабыць, ужо спалі. Я зірнуў на гадзіннік: пачатак чацвёртай. У келлі Вучонага яшчэ гарэла святло; ён сядзеў за працоўным сталом, але, пачуўшы хаду, знакам запрасіў увайсці. Абстаноўка ўсярэдзіне аказалася зусім не такою строгай, як я чакаў: канапа з дастаткова сімпатычнымі ядвабнымі падушкамі, каменны дол, засланы дыванамі з абстрактным узорам; ён прапанаваў кубак гарбаты.
— Напэўна, ты заўважыў, што ў нашым кіраўніцтве ёсць пэўная напружанасць, — сказаў ён і пазначыў паўзу.
Далібог, я ўяўляў у іх вачах цяжкую фігуру; у мяне мімаволі прамільгнула думка, што яны перабольшваюць маю значнасць. Вядома, я мог балбатаць абы што, і заўсёды знайшліся б медыі, гатовыя запісаць мае словы; але адсюль да таго, каб людзі мяне пачулі і змянілі свой пункт погляду, была дыстанцыя агромністага маштабу: усе ўжо прывыклі, што знакамітасці выказваюцца ў медыях на самыя розныя тэмы, прамаўляючы самыя зацяганыя ісціны, рэальна ніхто ўжо не звяртаў на гэта ўвагі, адным словам, сістэма шоў-бізнесу, змушаная забяспечваць абрыдлы ўсім кансенсус, даўно рухнула пад грузам сваёй нікчэмнасці. Але я не хацеў ні ў чым яго пераконваць; я проста кіўнуў з тым выразам добразычлівага нейтралітэту, які ўжо столькі 212
разоў дапамагаў мне ў жыцці, які дазволіў пачуць столькі інтымных споведзяў самых розных людзей з розных сацыяльных пластоў, пазней я іх усе — карэнным чынам, да непазнавальнасці перайначыўшы — выкарыстоўваўу сваіх скетчах.
— Па-сапраўднаму мяне гэта не турбуе, прарок мне давярае... — зноў сказаў ён. — Але наш імідж у масмедыях — поўная катастрофа... Нас выстаўляюць нейкімі недарэкамі, хоць ні адна лабараторыя ў свеце не змагла б паказаць сёння вынікі, параўнальныя з нашымі... — Ён абвёў рукою пакой, быццам усё, што ў ім знаходзілася — выдадзеныя Эльзэвірамі тамы па біяхіміі на англійскай мове, шэрагі DVD над пісьмовым сталом, уключаны манітор кампутара, — ужо самою сваёй прысутнасцю сведчыла пра сур'ёзнасць яго даследаванняў. — Прыйшоўшысюды,япаламаўсваюнавуковую кар'еру, — з горыччу прызнаўся ён, — мне закрыты доступ у найбольш значныя навуковыя часопісы...
Грамадства — гэта слоенае цеста, і я ніколі не ўводзіў у свае скетчы навукоўцаў; на маю думку, яны належалі да надта спецыфічнага слоя, іх памкненні і ацэначныя крытэры не маглі быць перанесеныя на простых смяротных, адным словам, яны не маглі даць нічога для сюжэту, разлічанага на шырокую публіку, але я слухаў, як слухаў усіх, па даўняй звычцы шпіёніць за чалавецтвам: я, вядома, быў ужо стары шпіён, шпіён у адстаўцы, але што з таго, я не страціў добрых рэфлексаў — здаецца, нават ківаў, падахвочваючы гаварыць далей, хоць і слухаў, так бы мовіць, не чуючы, яго словы як уляталі, так і выляталі з маёй галавы, я падсвядома ўключыў у сабе своеасаблівы фільтр. Пры гэтым я ўсведамляў, што Міцкевіч — асоба значная, можа, адна з найзначнейшых у гісторыі чалавецтва, здольная неўзабаве зменіць яго лёс на самым глыбокім біялагічным узроўні, у яго былі дзеля гэтага ўсе вытворчыя магчымасці й навыкі, але праблема, можа быць, была ўва мне, гісторыя чалавецтва мяне ўжо не так цікавіла, я быў проста стары стомлены чалавек, і ў той самы момант, калі ён гаварыў і ўсхваляў перада мной строгасць падыходу, якой трымаецца ў сваіх доследах, сур'ёзнасць кантролю і праверкі, якія ўчыняе сваім усёразбуральным тэорыям, мяне раптам апанавала вострае жаданне Эстэр,
я прагнуў яе чароўнай, пругкае похвы, успамінаў, як яна зтрымценнем сціскаецца ваколмайго чэлеса; спаслаўшыся, што хачу спаць, я ледзь паспеў выйсці з пячоры і адразу набраў нумар яе мабільніка; слухаўку ніхто не зняў, уключыўся аўтаадказчык, але мастурбаваць мне не вельмі хацелася, сперматазоіды ў маім узросце выпрацоўваюцца павольней, латэнтны перыяд даўжэе, прыемнасці жыцця неўзабаве пачнуць надарацца ўсё радзей, пакуль не знікнуць увогуле; я, безумоўна, быў за несмяротнасць, і Міцкевічавы даследаванні, безумоўна, давалі надзею, былі, па сутнасці, адзінай надзеяй, але яна была не для мяне, увогуле не для майго пакалення, у гэтым сэнсе я не меў ніякіх ілюзіяў; аптымізм, які ён праяўляў, гаворачы пра хуткі поспех, быў, зрэшты, не так падманам, як неабходнаю выдумкай — неабходнаю не толькі элахімітам, якія фінансавалі яго задумы, але, перадусім, яму самому, ніякая чалавечая задума не магла б здзейсніцца без надзеі свайго здзяйснення ў разумна акрэслены тэрмін, а дакладней, максімум за адрэзак часу, роўны працягласці жыцця, на якуто спадзяецца яе распрацоўшчык; чалавецтва яшчэ ніколі не працавала ў духу каманды, расцягнутай на некалькі пакаленняў, хаця ўрэшце ўсё да гэтага якраз і зводзіцца: ты працуеш, ты паміраеш, а наступныя пакаленні карыстаюцца — калі, вядома, не палічаць за лепшае знішчыць вынікі тваёй працы; але такая думка ніколі не прыходзіла ў галаву нікому, хто быў апантаны нейкай задумай, яны лічылі за лепшае яе ігнараваць, бо іначай проста спынілі б працу, проста ляглі б і чакалі б смерці. Таму і Вучоны, якім бы сучасным ні выглядаў у інтэлектуальным плане, у маіх вачах усё адно заставаўся рамантыкам, яго жыццё кіравалася старымі ілюзіямі, а мяне ў гэты момант займала пытанне, што можа рабіць Эстэр, ці не сціскаецца яе пругкая похва вакол чыіх-небудзь чужых чэлесаў, і ў мяне ўсур'ёз пачало ўзнікаць жаданне адарваць сабе парачку органаў; але, на шчасце, я прыхапіў з сабой дзесятак паковак рагіпнолу, узяў, як кажуць, з запасам, і праспаў наступныя пятнаццаць з лішкам гадзін.
Калі я расплюшчыў вочы, сонца ўжо хілілася да гарызонту, і ў мяне адразу ўзнікла адчуванне, што адбываецца не214
шта дзіўнае. Бралася на навальніцу, але я ведаў, што яе не будзе, навальніц туг не бывае ніколі, колькасць ападкаў на выспе практычна нулявая. Намётавы лагер купаўся ў слабым жоўтым святле; вецер квола пакалыхваў полагі на ўваходах, але ў лагеры не было ні душы, ніхто не хадзіў па дарожках. Усякая чалавечая дзейнасць спынілася, панавала поўная цішыня. Спускаючыся з пагорка, я прайшоў паўз гроты Вэнсана, Вучонага, Наглядчыка, па-ранейшаму не сустрэўшы нікога. У прарокавай рэзідэнцыі дзверы былі шырока адчыненыя, упершыню з часу майго прыезду на ўваходзе не стаяла ахова. Уваходзячы ў першую залу, я мімаволі стараўся ступаць цішэй. Ідучы па калідоры, што вёў да асабістьгх пакояў прарока, я пачуў няясныя галасы, іпум перасоўванай мэблі і штосьці падобнае да рыдання.
У вялікай зале, дзе прарок прымаў мяне ў дзень прыезду, былі запаленыя ўсе агні, але і тут было пуста. Я абышоў залу, штурхануў дзверы ў працоўны кабінет, павярнуў назад. Справа, каля басейна, былі дзверы ў яшчэ адзін калідор; мне падалося, што гук галасоў паходзіць адтуль. Асцярожна рушыўшы наперад, я дабраўся да месца, дзе калідор паварочваў, і сутыкнуўся з Жэрарам, той стаяў у дзвярной пройме прарокавай спальні. Выгляд у Гумарыста быў прыгнятальны: твар, які збялеўяшчэ болып, чым звычайна, пакрывалі глыбокія зморшчыны, здавалася, ён не спаў усю ноч.
— Здарылася... здарылася... — ён мармытаў слабым, дрыготкім, амаль нячутным голасам. — Здарылася страшнае... — урэшце вымавіў ён. Побач узнік Наглядчык; загарадзіўшы праход, ён змераў мяне лютым поглядам. Гумарыст выдаў нейкае жаласнае бляянне. «Добра, што ўжо цяпер, застаеццаяготолькіўпусціць...» — буркнуў Наглядчык.
Амаль усю прастору прарокавай спальні займаў агромністы, не менш за тры метры ў дыяметры, круглы ложак, засланы ружовым атласам; сям-там былі раскіданы ружовыя атласныя пуфы, сцены з трох бакоў былі люстраныя, чацвёртая ўяўляла сабой адну велізарную шыбу, за якой шырылася камяністая раўніна, а за ёй удалечыні ўзвышаліся першыя вулканы, даволі пагрозлівыя ў цяперашнім навальнічным
святле. Шыба была разбітая ў друз, а пасярод ложка ляжаў аголены труп прарока з перарэзаным горлам. Ён страціў вялізную колькасць крыві, сонная артэрыя была перасечаная цалкам. 3 кута ў кут нервова сноўдаў Вучоны. Вэнсан з цалкам адсутным выглядам займаў месца на пуфе, калі я падышоў, ён толькі ледзь прыўзняў галаву. У далёкім куце ў поўнай прастрацыі сядзела дзяўчына з доўгімі чорнымі валасамі, у якой я прызнаў Франчэску, на ёй была толькі белая начная кашуля, заплямленая крывёю.
— Італьянец, — суха прамовіў Наглядчык.
Я ўпершыню ў жыцці бачыў труп, але яго выгляд мяне асабліва не ўразіў; як і не асабліва здзівіў. Калі за вячэраю пазаўчора прарок спыніўвыбар на італьянцы, мне на нейкае імгненне — каліязірнуўнатваряе спадарожніка — падалося, што гэты раз прарок зайшоў занадта далёка, што проста так, як звычайна, гэта яму не сыдзе; але потым Джанпаола нібыта панік, і я сказаў сабе, што ён здасца, як здаліся астатнія; гэта было відавочнай памылкай. Я з цікаўнасцю падышоў да сцяны з разбітаю шыбай: схіл быў вельмі стромы, амаль вертыкальны; сям-там, праўда, тырчалі рэдкія выступы, дый скала была моцная, не патрэсканая, не сыпкая, але пад'ём, які ён зрабіў, усё-ткі ўражваў. «Ды ўжо ж... — змрочна пракаментаваў Наглядчык, падышоўшы, — відаць, моцна ў яго накіпела...» — і ён зноў узяўся мераць сюды ітуды пакой, стараючысятрымацца далей ад Вучонага, які соваўся па другі бок ад ложка. Гумарыст так і стаяў як слуп ля дзвярэй, машынальна сціскаючы і расціскаючы рукі, з цалкам разгубленым выглядам, на мяжы з панікай. I тут да мяне ўпершыню дайшло, што, нягледзячы на ўсе геданісцкія і вальнадумныя ўстаноўкі, прынятыя ў секце, ніхто з блізкіх паплечнікаў прарока не жыў сексуальным жыццём: з Вучоным і Гумарыстам гэта было відавочна — у першага адсутнічала матывацыя, у другога патэнцыя. Што да Наглядчыка, то ў яго была жонка, аднаго з ім узросту — за пяцьдзесят, іначай кажучы, паміж імі наўрад ці штодня загараўся агонь пачуццяў; але ён ніколі не карыстаўся сваім высокім становішчам, каб спакушаць маладых адэптак. Дый самі адэпты, як я цяпер усвядоміў з яшчэ болыпым здзіўленнем, у лепшым выпадку трымаліся манагаміі, 216