Магчымасць выспы
Мішэль Уэльбэк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 367с.
Мінск 2012
— 3 ёю давядзецца разабрацца таксама... — змрочна зазначыў Наглядчык.
— Думаю, выбару ў нас няма.
— Штоты маеш наўвазе? — Вэнсан павярнуўся да Вучонага, імгненна ачомаўшыся.
— Я думаю, нам цяжка будзе разлічваць на яе маўчанне. Калі скінуць абодва іх целы з акна, з вышыні трыста метраў, застанецца адна калатуша; мяне здзівіць, калі паліцыя ўздумае анатамаваць іх трутіы.
— Можапрайсці... — пагадзіўся Наглядчык пасля кароткага разважання, — я досыцьдобра ведаю шэфа тутэйшай паліцыі. Я магу сказаць, што яшчэ за некалькі дзён да гэтага бачыў, як яны лезлі па стромай скале, што спрабаваў іх папярэдзіць пра небяспеку, але яны толькі пасмяяліся мнеўтвар... Дарэчы, усё вельміпраўдападобна — гэтытыпусбыўаматарамэкстрэмальных відаў спорту, здаецца, па ўік-эндах лазіў па даламітавых Альпах без ніякай страхоўкі.
— Добра... — проста падсумаваў Вучоны. Ён кіўнуў Наглядчыку, яны паднялі труп італьянца, адзін узяўшы за ногі, другі — пад пахі, і, ступіўшы некалькі крокаў, скінулі яго ў прорву; усё было зроблена так хутка, што ні я, ні Вэнсан не паспелі зрэагаваць. 3 забойчай рашучасцю Вучоны вярнуўся да Франчэскі, падхапіў яе пад пахі і пацягнуў па паласе; яна была ў поўнай прастрацыі і рэагавала не больш, чым мех бульбы. У той момант, калі Наглядчык ужо ўзяўся за яе ногі, Вэнсан не сваім голасам закрычаў: «Э-э-э!..» Вучоны выггусціўдзяўчыну і з прыкрасцю азірнуўся.
— Ну што зноў?
— Ты ўсё-ткі не можаш зрабіць гэтага!
— Гэтачаму?
— Гэта забойства...
Вучоны не адказаў, толькі скрыжаваў на грудзях рукі і змераў Вэнсана спакойным поглядам.
— Вядома, усё гэта сумна... — сказаў ён нарэшце. I праз некалькі секунд дадаў: — Тым не менш, я думаю, гэта неабходна.
У кантрасце з доўгімі чорнымі валасамі твар італьянкі здаваўся яшчэ бялейшым; яе карыя вочы глядзелі на нас, перабягаючы ад аднаго да другога, па-мойму, яна была абсалютна не здольная зразумець, што адбьіваецца.
— Яна такая маладая, такая прыгожая... — прашаптаў Вэнсан умольным голасам.
— Я так разумею, калі б яна была старая і брыдкая, яе знішчэнне табе здавалася б больш даравальным...
— He... не, — збянтэжана запратэставаў Вэнсан, — я не гэта хацеў сказаць...
— Якраз гэта ты і хацеў сказаць, — бязлітасна запярэчыў Вучоны, — але гэта неістотна. Скажы сабе, што яна — проста смяротная, такая самая, як пакуль што ўсе мы: проста часовае спалучэнне малекул. У гэтым канкрэтным выпадку, скажам так, прыгожае спалучэнне малекул; але яно не болей трывалае, чым марозны ўзор на акне, які знікае пры першай аддізе; і, на няшчасце для яе, яе знікненне сталася неабходным, каб чалавецтва магло ісці далей па вызначанай яму дарозе. Але я табе абяцаю, пакутаваць яна не будзе.
Ён выняў з кішэні рацыю, прамовіў паўголасам некалькі слоў. Праз хвіліну два ахоўнікі прынеслі чамаданчык з мяккае скуры; ён адкрыўяго, выняў шпрыц і шкляную бутэлечку. Па знаку Наглядчыка абодва ахоўнікі выйшлі.
— Чакай, чакай, чакай... — умяшаўся я. — Я таксама не збіраюся рабіцца саўдзельнікам забойства, тым больш што ў мяне няма на гэта ніякіх прычын.
— Ёсць, — суха запярэчыў Вучоны, — у цябе ёсць вельмі важкая прычьіна: я магу яшчэ раз паклікаць ахову. Ты таксама нязручны сведка; ты ў нас чалавек вядомы, і тваё знікненне, напэўна, створыць болей праблем; але й людзі вядомыя калі-небудзь паміраюць, а ў нас, як ні круці, няма
выбару. — Ён гаварыў спакойна, гледзячы мне простаў вочы, і я быўупэўнены, што ён не жартуе. — Пакутаваць яна не будзе, — ласкава паўтарьгў ён і, порстка схіліўшыся над дзяўчынай, знайшоў вену і ўвёў вадкасць. Я, як і ўсё, быў перакананы, што гэта снатворнае, але праз некалькі секунд яе цела выцягнуўся, скура пасінела, і яна перастала дыхаць. Я пачуў, як у мяне за плячыма па-звярынаму жаласна заенчыў Гумарыст. Я павярнуўся: ён калаціўся ўсім целам і быў здольны вымавіць толькі адно: «А! A! А!..» Спераду па яго калашынах расплывалася пляма, я зразумеў, што ён напусціў у іптаны. Наглядчык, выйшаўшы з сябе, таксама выняў з кішэні рацыю і аддаў кароткі загад; праз некалькі секунд узніклі пяцёра ахоўнікаў, з аўтаматамі, і абступілі нас колам. Па Наглядчыкавым загадзе нас адвялі ў суседні пакой, дзе з мэблі быў толькі стол на жалезных ножках і металічныя каталожныя шафы, потым дзверы за намі замкнуліся.
Мне ніяк не ўдавалася пераканаць сябе, што ўсё адбываецца рэальна; і я недаверліва пазіраў на Вэнсана, які, здавалася, быў прыкладна ў такім самым стане; ні ён, ні я не прамаўлялі ні слова, цішыню парупіала толькі Жэрарава енчанне. Праз дзесяць хвілін у дзвярах паявіўся Вучоны, і я раптам зразумеў, што ўсё здарылася напраўду, што перада мной забойца, ён пераступіў мяжу. Я глядзеў на яго з інстынктыўным, падсвядомым жахам, але ён выглядаў цалкам спакойным, у яго ўяўленні ён усяго толькі правёў тэхнічную аперацыю.
— Я пашкадаваў бы яе, калі б мог, — вымавіў ён, не звяртаючыся ні да каго канкрэтна. — Але, паўтараю, яна была проста смяротная; а я не думаю, што мараль мае нейкі рэальны сэнс, калі аб'ект, якога янатычыцца, смяротны. Што да несмяротнасці, то мы хутка яе дасягнем, і вы будзеце сярод першыхлюдзей, якім яна будзе падораная; гэта стане своеасаблівай узнагародай за ваша маўчанне. Паліцыя тут будзе заўтра; у вас ёсць цэлая ноч падумаць.
Наступныя дні пакінулі ў мяне дзіўны ўспамін: мы нібыта трапілі ў іншае вымярэнне, дзе звычайныя законы не дзейнічалі, дзе ў любое імгненне магло здарыцца што заўгодна, як найлепшае, так і найгоршае. Азіраючыся на224
зад, мушу, аднак, прызнаць, што ва ўсім гэтым была пэўная логіка — логіка, дыктаваная Міцкевічам, — і што яго план выконваўся пункт за пунктам, у найдрабнейшых дэталях. Перадусім, у шэфа паліцыі не ўзнікла ані сумнення ў тым, што смерць дваіх італьянцаў здарылася ў выніку няшчаснага выпадку. Гледзячы на іх знявечаныя целы, ператвораныя літаральна ў дзве крывавыя адбіўныя, без ніводнай цэлае косткі, сапраўды цяжка было застацца халаднакроўным і западозрыць, што смерць магла мець іншую прычыну, апроч падзення. А галоўнае, гэта досыць банальнае здарэнне хутка было заслоненае іншым — знікненнем прарока. На досвітку Наглядчык і Вучоны адцягнулі яго да расколіны ў невялікім дзейным вулкане, і расплаўленая лава ўмэнт паглынула цела — каб яго вылавіць, з Мадрыда давялося выклікаць спецыялізаваную брыгаду, але думаць пра нейкую аўтапсію, само сабой, было нерэальна. Тою ж ноччу яны спалілі скрываўленыя просціны, выклікалі майстра, што абслугоўваў тэрыторыю секты, — уставіць новую шыбу, — і ўвогуле развілі надзіва бурную дзейнасць. Калі інспектар мясцовай паліцыі пачуў, што прарок учыніў самагубства, маючы намер трыма днямі пазней уваскрэснуць у маладым целе, ён толькі задуменна пацёр падбароддзе — ён сёе-тое ведаў пра дзейнасць секты і быў збольшага перакананы, што мае справу са зборышчам шызікаў, апантаныхлятучымі сподкамі; на гэтым яго інфармаванасць канчаліся; таму ён палічыў за лепшае паведаміць пра здарэнне начальству. Якраз гэтага і чакаў Вучоны.
Ужо назаўтра падзея была вынесеная буйнымі літарамі на палосы газет — не толькі ў Іспаніі, але і па ўсёй Еўропе, а неўзабаве і ў астатнім свеце. «Чалавек, які лічыў сябе несмяротным», «Вар'яцкае пары Богачалавека» — прыкладна так гучалі загалоўкі. Праз тры дні каля агароджы высадзіўся дэсант з сямсот журналістаў; Бі-бі-сі і Сі-эн-эн прыслалі на здымкі лагера верталёты. Міцкевіч абраў пяць журналістаў з англамоўных навуковых часопісаў і правёў кароткую прэс-канферэнцыю. Найперш ён адмёў усякую надзею наведаць лабараторыю: афіцыйная навука яго адпрэчыла, заявіў ён, прымусіўшы працаваць па-за сваім полем, і ён прыняў навязаныя правілы, а таму пакідае за
сабой права апублікаваць вынікі сваіх даследаванняў тады, калі сам палічыць патрэбным. У юрыдычным плане прыдрацца да яго пазіцыі было немагчыма: лабараторыя прыватная, працуе на прыватныя сродкі, ён меў поўнае права забараніць уваход у яе каму заўгодна; дый сама тэрыторыя, на якой яна знаходзіцца, падкрэсліў ён, — таксама прыватная ўласнасць, так што ўсякія палёты над ёй, усякія здымкі з верталёта ўяўляюцца яму, з пункту погляду іх законнасці, даволі сумнеўнаю практыкай. Што да іншага, то ён працуе не з жывымі арганізмамі і нават не з эмбрыёнамі, а ўсяго толькі з малекуламі ДНК, прычым з пісьмовае згоды донара. Безумоўна, рэпрадуктыўнае кланаванне ў большасці краін забароненае або строга абмежаванае; але ў нашым выпадку пра кланаванне гаворкі няма; што да штучнага стварэння жыцця, то яно ніякім законам не забароненае: пра такі напрамак даследаванняў заканадаўцы проста не падумалі.
Безумоўна, журналісты ад пачатку не паверылі ніводнаму яго слову: сама іхняя адукацыя не дазваляла ім прымаць усур'ез такую гіпотэзу; але я заўважыў, што яны мімаволі былі ўражаныя асобай Міцкевіча, тым, з якой дакладнасцю й строгасцю ён адказаў на пытанні; я быў упэўнены, што пад канец прэс-канферэнцыі прынамсі ў двух прысутных узніклі пэўныя сумневы: гэтага цалкам хапіла, каб яны былі раздзьмутыя і шырока разнесеныя выданнямі агульнаінфармацыйнага характару.
Але што мяне здзівіла найболып — гэта імгненная, поўная і безумоўная вера адэптаў. Назаўтра пасля смерці прарока Наглядчык склікаў агульны сход. Яны з Вучоным па чарзе ўзялі слова і абвясцілі, што прарок, рухомы самаахвярнасцю і надзеяй, вырашьгў стаць першым, хто спраўдзіць дадзенае абяцанне. Дзеля гэтага ён кінуўся ў жарало вулкана, аддаўтпы агню старое фізічнае цела, каб адрадзіцца на трэці дзень у целе адноўленым. Ён даручыў ім перадаць вучням свае апошнія словы, прамоўленыя ў цяперашняй інкарнацыі: «Я іду туды, куды і вы неўзабаве пяройдзеце следам за мною». Я чакаў, што ў натоўпе пачнецца рух, што рэакцыі могуць быць самыя непрадказальныя, нават жэсты адчаю; нічога не адбылося. Людзі разыходзіліся засяроджаныя, маўклівыя, але ў іх вачах свяцілася надзея, нібыта яны 226
пачулі тое, чаго заўсёды чакалі. Увогуле, я лічыў сябе за добрага знаўцу таго, што з сябе ўяўляюць людзі; але мая абазнанасць грунтавалася на самых будзённых матывах іхніх паводзінаў, — гэтыя ж мелі веру, што для мяне было ў навіну, і гэта ўсё кардынальна мяняла.
Праз два дні, не змаўляючыся, пакінуўшы сярод ночы намёты, яны сабраліся вакол лабараторыі і ўзяліся чакаць; ніхто не прамаўляў ні слова. Сярод іх прысутнічалі і пяць журналістаў, якіх выбраў Вучоны, — два з тэлеграфных агенцтваў, Франс-прэс і Ройтэрз, і тры з тэлеканалаў навін, Сі-эн-эн, Бі-бі-сіі, здаецца, Скай-Ньюс. Акрамятаго, былідва паліцыянты з Мадрыда, якія прыехалі адмыслова атрымаць заяву ад асобы, што мусіла ўзнікнуць з лабараторыі; уласна кажучы, ніякіх прэтэнзіяў да яе не мелася, але сам яе стан быў цалкам беспрэцэдэнтны: яна нібыта была прарокам, які афіцыйна памёр, хоць, строга кажучы, быццам і не, яна нібыта нарадзілася, але пры гэтым не мела біялагічных ні бацькі, ні маці. Юрыдычныя дарадцы пры іспанскім урадзе глыбока вывучылі пытанне, але, натуральна, не знайшлі нічога, што хоць бы здаля магло стасавацца з наяўным выпадкам; таму было вырашана абмежавацца фармальнай заявай Вэнсана, у якой бы ён пісьмова выклаў, на што прэтэндуе, а пакуль тое часова надаць яму статус знайдыша.