Магчымасць выспы  Мішэль Уэльбэк

Магчымасць выспы

Мішэль Уэльбэк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 367с.
Мінск 2012
88.78 МБ
Калі лабараторная брама, крутануўшыся на нябачных завесах, адчынілася, усе ўсталі, і мне здалося, што над натоўпам пранёсся нейкі жывёльны ўздых, у які зліліся сотні частых усхваляваных дыханняў. У ранішнім сутонні твар Вучонагавыглядаўнапружаным, змардаваным, замкнёным. Ён абвясціў, што на завяршальнай стадыі аперацыя ўваскрэсення сутыкнулася з нечаканымі цяжкасцямі; пасля кансультацый з асістэнтамі ім прынята рашэнне аб адтэрміноўцы яшчэ на тры дні; таму ён заклікае адэптаў вярнуцца ў намёты і па меры магчымасці не пакідаць іх, засяродзіўшы думкі на трансфармацыйным працэсе, які адбываецца ў гэты момант і ад якога залежыць ратунак усяго чалавецтва. Новая сустрзча прызначалася праз тры дні, на захадзе сонца, ля падножжа гары; калі ўсё пойдзе добра, прарок на той час ужо вернецца ў свае пакоі і зможа ўпершыню паўстаць перад публікай.
Міцкевічаў голас гучаў сур'ёзна, з доляю заклапочанасці, якая адпавядала моманту, і цяпер я адзначыў у натоўпе рух, ціхі шэпт пабег над галовамі. Мяне здзівіла яго тонкае веданне калектыўнае псіхалогіі. Першапачаткова курсы было запланавана завяршыцьзаўтра, але, я думаю, ніхто пасур'ёзнаму нават не разглядаў магчымасць ад'езду: на трыста дванаццаць забранаваных вылетаў было трыста дванаццаць адмоваў. Нават мне спатрэбілася некалькі гадзін, перш чым я дадумаўся папярэдзіць Эстэр. I чарговы раз натрапіў на аўтаадказчык, чарговы раз пакінуўшы паведамленне; мяне крыху дзівіла, што яна не ператэлефаноўвае, яна ж мусіла ведаць, што адбываецца на выспе, цяпер пра гэта гаманілі медыі ўсяго свету.
Адтэрміноўка, натуральна, павысіла недавер прэсы, але цікаўнасць не падала, наадварот, з кожнай гадзінай расла, і якраз гэтага шукаў Міцкевіч; ён зрабіў яшчэ дзве кароткія заявы, па адной на дзень, гэты раз выключна для пяці журналістаў з навуковых выданняў, якіх абраў за суразмоўцаў; гаворка вялася пра цяжкасці, нібытаўзніклыя ў апошні момант. Ён дасканала валодаў прадметам, і мне падалося, што тыя ўсё больш паддаюцца яго перакананням.
Здзіўлялі мяне і паводзіны Вэнсана, які ўсё болын ужываўся ў ролю прарока. У плане фізічнага падабенства задума спачатку выклікала ў мяне пэўныя сумневы. Вэнсан заўсёды вёў сябе вельмі сціпла, ніколі не праяўляў жадання выступаць на публіцы — расказаць, напрыклад, пра свае мастацкія працы, хоць прарок не раз яго пра гэта прасіў; тым не менш большасць адэптаў за мінулыя гады так ці інакш з ім сутыкаліся. Але апошнія дні развеялі мае сумневы: нечакана для сябе я заўважыў, што Вэнсан мяняецца фізічна. Па-першае, ён вырашыў пагаліць галаву, і гэта ўзмацніла яго падабенства з прарокам, але самае дзіўнае, што ў яго пакрысе пачаў мяняцца і выраз вачэй, і нават тон галасу. Цяпер у яго вачах гарэў жывы, гуллівы, хітры агеньчык, якога я раней ніколі за ім не ведаў, а ў голасе пачалі ўзнікаць спакушальныя, цёплыя інтанацыі, што мяне здзіўляла ўсё болей. Ён заўжды вызначаўся сур'ёзнасцю і глыбінёй, якіх у прарока не было й заваду, але цяпер яны таксама ўпісваліся ў агульную карціну: істота, якая мелася неўзабаве ўваскрэснуць, па ідэі, 228
мусіла прарваць неадольную заслону смерці, так што вельмі можна было чакаць, што ў выніку набытага досведу чалавек пачне трымацца трошкі на большай дыстанцыі, трошкі болей адчужана. Ваўсякім разе, Наглядчыкі Вучоны былі невыказна рады ператварэнням, якія адбываліся ў ім; я думаю, яны нават не спадзяваліся, што ў выніку ўсё будзе выглядаць так пераканаўча. Адзіным, хто рэагаваў на змены адмоўна, быў Жэрар, якога я нават з вялікай цяжкасцю не мог больш называць Гумарыстам: ён цэлымі днямі бадзяўся па падземных калідорах, нібыта ўсё яшчэ спадзеючыся сустрэць прарока, перастаў мыцца, і ад яго пачало патыхаць. На Вэнсана ён крывіў недаверлівым, злосным вокам — адыстар сабака, што не пазнае свайго гаспадара. Вэнсан гаварыў мала, але погляд у яго прасвятлеў, стаў прыязны, здавалася, ён рыхтуеццадасвоеасаблівайардаліі, адкінуўшыўсякі страх; пазней ён прызнаваўся, што ўжо тымі днямі пачаў задумвацца пра ўзвядзенне амбасады, пра яе ўбранства, з прарокавага праекта ён не збіраўся пакінуць нічога. Пра італьянку, чыя смерць нядаўна выклікала ў яго такія згрызоты, ён відавочна цалкам забыў; ды я і сам, прызнацца, прыгадваў пра яе не часта. Па сутнасці, Міцкевіч меў, мабыць, рацыю: марозныўзор, прыгожае часовае спалучэнне... Гады, праведзеныя ўшоў-бізнесе, крыху прыглушылі мае маральныя прынцыпы; аднак я лічьгў, што пэўныя перакананні ў мяне ўсё ж засталіся. Чалавецтва, як і ўсе сацыяльныя віды, утварылася на аснове забароны забойстваўмежахгрупы, а калі браць шырэй — наабмежаванні гвалту, дапушчальнага пры вырашэнні міжасабовых канфліктаў; у гэтым, насамрэч, і ёсць увесь змест цывілізацыі. Такі прынцып, дарэчы, аднолькава прымяняльны да ўсіх магчымых цывілізацыяў, да ўсіх «разумных істот», як сказаў бы Кант, няхай смяротных, няхай несмяротных: гэта абсалютная аксіёма. Пасля хвіліннага разважання я прыйшоў да высновы, што, з ігункту погляду Міцкевіча, Франчэска не належала да групы: мэтай яго намаганняў было стварэнне новага віду, а гэты від меў перад людзьмі не больш маральных абавязацельстваў, чым тыя ж людзі — перад яшчаркамі ці медузамі, а галоўнае, я зразумеў, што не павінен адчуваць ніякіх згрызотаў, калі буду належаць да гэтага новага віду, што агіда, з якой я стаўлюся да забойства, мае не так рацыянальны,
як сентыментальны, эмацыйны характар; успомніўшы Фокса, я зразумеў, што забойства сабакіўзрушыла б мяне, бадай, не менш, чым забойства чалавека, а можа, і больш; пасля гэтага я павёў сябе так, як паводзіў заўжды ва ўсіх цяжкіх жыццёвых абставінах: я проста перастаў думаць.
Нявесты прарока сядзелі кожная ў сваім пакоі: іх трымалі ў курсе падзей роўна ў такой самай ступені, як і іншых адэптаў; і навіна была ўспрынятая імі з такой самаю верай, яны з надзеяй чакалі вяртання свайго памаладзелага каханка. Я ў пэўны момант падумаў, што са Сьюзэн могуць быць цяжкасці, яна ўсё-такі ведала Вэнсана асабіста і размаўляла з ім, але потым зразумеў, што нічога не здарыцца, яна жтаксама верыць, нават, мусіць, мацней за астатніх, сама яе прырода не дазваляе ніякіх сумневаў. У гэтым сэнсе, сказаў я сабе, яна — поўны антыпод Эстэр, я і ўявіць не мог, каб Эстэр прыняла такія нерэалістычныя догматы; а яшчэ адзначыў, што пасля прыезду сюды думаю пра яе трошкі менш — на шчасце, дарэчы, бо яна па-ранейшаму не адказвала на мае паведамленні, якіх я пакінуў ужо, мусіць, з дзесятак, і ўсё безвынікова, але я пераймаўся не надта, я быццам трапіў у іншае вымярэнне, яшчэ чалавечае, але карэнным чынам адрознае ад усяго, што я ведаў дагэтуль; нават некаторыя журналісты — як я пераканаўся пазней, чытаючы іх рэпартажы, — адчувалі гэтую асаблівую атмасферу, гэтае прадчуванне блізкага апакаліпсісу.
У дзень уваскрэсення вернікі сабраліся ля падножжа гары з самае раніцы, хоць Вэнсанава з'яўленне мусіла адбыцца толькі на захадзе сонца. Гадзіны праз дзве ў паветры загулі верталёты інфармацыйных каналаў — Вучоны ўрэшце дазволіў аблёт тэрыторыі, але не ўпусціў на яе ніводнага журналіста. Здымаць пакуль асабліва не было чаго — хіба некалькі кадраў з нешматлікім натоўпам маўклівых, практычна нерухомых людзей, якія мірна чакаюць цуду. Калі верталёты падляталі бліжэй, атмасфера крыху напружвалася — адэпты цярпець не маглі рэпарцёраў, што, увогуле, цалкам натуральна, калі ўлічыць, як да іх ставіліся дагэтуль самі медыі; тым не менш не было ніякіх варожых рэакцый, пагрозлівых жэстаў ці выкрыкаў.
Каля пятай гадзіны вечара па натоўпе пракаціўся шолах; сям-там пачуліся прыглушаныя спевы, потым зноў усталявалася цішыня. Вэнсан, седзячы па-турэцку ў галоўным гроце, здаваўся не проста засяроджаным, а нібы выпаўшым з часу. Каля сёмай у дзвярной пройме ўзнік Міцкевіч. «Ты гатовы?» — спытаўсяён. Моўчкі кіўнуўшы, Вэнсан спрытна ўстаў; доўті белы балахон боўтаўся на яго схуднелы целе.
Міцкевіч выйшаў першы і наблізіўся да краю тэрасы, што ўзвышалася над натоўпам; усе адразу паўскоквалі. Цішыню парушала толькі вуркатанне верталётаў, якія завіслі на месцы.
— Брама пройдзеная, — абвясціў ён. Ягоны голас добра ўзмацнялі дынамікі, гэты раз без скажэнняў і рэха, і я быў упэўнены, што, маючы накіраваны мікрафон, журналісты зробяць выдатны запіс. — Брама пройдзеная як у адзін бок, так і ў другі, — зноў сказаў ён. — Мяжы смерці болей няма; прадказанае — здзейснена. Прарок перамог смерць; ён зноўку з намі. — 3 гэтымі словамі ён адступіў крыху назад і пачціва схіліў галаву. Павісла невялікая паўза, якая доўжылася не больш за хвіліну, але здалася бясконцай; ніхто не прамаўляў ні слова, не варушыўся, усе вочы былі скіраваныя да выхаду з грота, арыентаванага роўна на захад. I ў той момант, калі прамень заходняга сонца, прабіўшыся скрозь аблокі, асвяціў выхад, у ім узнік Вэнсан; ён паволі рушыў да краю пляцоўкі; менавіта гэтыя кадры, знятыя аператарам Бі-бі-сі, потым круцілі на ўсіх тэлеканалах свету. Твары напоўніліся захапленнем, некаторыя ўзнялі ў неба рукі; але не было ніводнага ўскрыку, ніводнага шэпту. Вэнсан раскрыў далоні, развёў іх у бакі і, некалькі секунд пастаяўшы так перад мікрафонам, які чуйна ўлоўліваў кожнае яго дыханне; загаварыў: «Я дыхаю, як і кожны з вас... — ціха прамовіў ён. — Але я ўжо належу да іншага віду. Я абвяшчаю прыход новага чалавецтва... Ад самага свайго пачатку Сусвет чакае нараджэння вечнай істоты, якая жыла б упоравень з ім, у якой бы ён мог адбівацца, як у чыстым люстэрку, не заплямленым пырскамі часу. I гэтая істота нарадзілася сёння, неўзабаве пасля сёмай вечара. Я — Параклет, я — здзейсненае абяцанне. Пакуль я адзін, але мая адзінота не будзе доўгай, бо хутка вы ўсе
далучыцеся да мяне. Вы — першыя мае спадарожнікі, і лік вам — трыста дванаццаць; вы — першае пакаленне новага віду, якому наканавана заступіць на месца чалавека; вы — першыя неалюдзі. Я — кропка аддіку, вы — першая хваля. Сёння мы ўступаем у новую эру, дзе хада часу мае ўжо іншы сэнс. Сёння мыўступаем у вечнае жыццё. Гісторыя захавае ўспамін пра гэта імгненне.
Акрамя Даніэля 1, непасрэднымі сведкамі тых паваротных падзей сталі толькі тры чалавекі; аповеды аб жыцці Злотана 1 (якога ён ахрысціў Вучоным) і Жэромаі (якому ён даў мянушку Наглядчык) у цэлым супадаюць з ягоным — і ў тым, што тычыцца імгненнай і аднадушнай рэакцыі адэптаў, іўіх безумоўнай веры ў прарокаваўваскрэсенне... План, як відаць, спрацаваў напоўніцу, калі ўвогуле можна казаць пра нейкі «план»; як сведчыць аповед аб жыцці Злотана 1, у яго ні на хвіліну не ўзнікала думкі, быццам ён штось падтасоўвае, ён быў цалкам упэўнены, што рэальныя вынікі будуць дасягнутыя ім у самы бліжэйшы час; з яго пункту погляду, гаворка вялася проста пра невялікае апярэджанне падзеяў.