Магчымасць выспы
Мішэль Уэльбэк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 367с.
Мінск 2012
Вэнсані сапраўды паведамляе нам, што пасля той размовы з Даніэлемі, якая адбылася на паркінгу ў аэрапорце Арэсіфэ, яму ўпершыню прыйшла думка наконт аповедаў аб жыцці — якія спачатку былі ўведзеныя як дадатак, як простая паўмера на час, пакуль Злотан 1 завершыць працу па кабельнай камутацыі сетак памяці, але пазней, у святле лагічных канцэпцый Пірса, набылі такое агромністае значэнне.
У аэрапорце Мадрыда я мусіў дзве гадзіны чакаць перасадкі на рэйс да Альмэрыі; гэтых дзвюх гадзінаў хапіла, каб стан абстрактнай адчужанасці, які застаўся ў мяне пасля побыту сярод элахімітаў, цалкам знік і я зноў душою і целам акунуўся ў пакуты — як крок за крокам уваходзяць у ледзяную ваду; сядаючы ў самалёт, я ўжо літаральна калаціўся ад трывогі і смутку, хоць у салоне панавала прыемная цеплыня. Эстэр ведала, што я прылятаю і адлятаю ў той самы дзень, і мне спатрэбілася неймавернае намаганне, каб не прызнацца, што ўаэрапорцеўмянебудзедзвегадзінычакання, — перспектыва пачуць ад яе, што дзве гадзіны ўсё адно вельмі мала, ды яшчэ давядзецца браць таксоўку і г. д., была для мяне амаль невыносная. I тым не менш, бадзяючыся гэтыя дзве гадзіны паміж шапікамі з CD, якія на ўсе лады рэкламавалі апошні дыск Давіда Бісбаля (яна, у даволі непрыкрытым выглядзе, знялася ў адным нядаўнім кліпе гэтага спевака), паміж Pantos de fumadores1 і крамкамі са шмаццём «Джэніфэр», я пранікаўся ўсё больш нясцерпным для сябе пачуццём, уяўляючы, як усяго за некалькі кіламетраў адсюль яе маладое цела, эратычна абцягнутае летняй сукенкай, плыве па вуліцах горада пад пажадлівымі позіркамі хлапцоў. Я зайшоў у «Тап Тап Тапас» і заказаўжудасныя сасіскі, якія плавалі ў неверагодна тлустым соўсе і якія я мусіў запіць некалькімі куфлямі піва; я адчуваў, як мой жывот раздзімаецца, напаўняецца гэтым паскудствам, і мяне раптам працяла думка знарок паскорыць працэс
1 Месцы пад курэнне (ісп.)
разбурэння, стаць старым, брыдкім і тоўстым, каб цалкам і канчаткова адчуць сябе нявартым цела Эстэр. Я замовіў чацвёрты куфаль «Магоў», і ў гэты момант па радыё ў бары загучала песня, выканаўцу якой я не ведаў, але гэта быў не Давід Бісбаль, хутчэй традыцыйны «лаціна», з вымогамі да вакалізацыі, якая ў цяперашняй іспанскай моладзі выклікала смех, словам, спявак хутчэй для матак сямействаў, а не для малых лялек; як бы там ні было, у прыпеве гучала: «Mujer es fatal»1, — і я ўсвядоміў, што ніколі раней не чуў, каб такая простая, такая банальная рэч была выказаная так дакладна, што паэзія, калі ёй удаецца дасягнуць прастаты, — рэч вялікая, далібог, the big thing, іспанскае слова fatal падыходзіла тут цудоўна, я не бачыў ніякага іншага, якое так стасавалася б з маёй сітуацыяй, я быў у пекле, у чыстым пекле, я сам улез у пастку, хацеў у яе ўлезці, але цяпер не ведаў, дзе выйсце, не ведаў нават, ці хачу выйсці, усё перамяшалася ў маіх мазгах, калі яны яшчэ ў мяне былі, але цела ва ўсякім разе было, і яно балела, раздзіранае пякельным жаданнем.
Вярнуўшыся ў Сан-Хасэ, я адразу паклаўся спаць, праглынуўшы забойчую дозу снатворнага. Наступнымі днямі я толькі й рабіў, што бадзяўся з пакоя ў пакой; зразумела, цяпер я быў несмяротны, але гэта не мяняла нічога, Эстэр па-ранейшаму не тэлефанавала, і толькі гэта мела значэнне. Выпадкам трапіўшы на культурную перадачу па іспанскаму тэлебачанню (што, зрэшты, было не проста выпадкам, а сапраўдным цудам, бо культурныя перадачы па іспанскаму тэлебачанню бываюць рэдка, іспанцы не любяць культурныя перадачы, як і культуру ўвогуле, гэта цалкам варожая для іх сфера, часам нават складаецца ўражанне, што, загаворваючы пра культуру, ты гэтым наносіш ім персанальную абразу), я даведаўся, што апошнім словам, прамоўленым Імануэлем Кантам на смяротным ложы, было: «Дастаткова»2. У тое ж імгненне мяне апанаваў пакутлівы прыступ смеху, і адначасова прачнуліся страшныя болі ў страўніку, якія мучылі мяне тры дні, так што ўрэшце я пачаў ванітаваць жоўцю. Я выклікаў доктара,
' Жанчына — стварэнне фатальнае (ісп.).
2 Апошнімі словамі Канта былі: «Es 1st gut» — «Добра» (заўв. перакладчыка).
якія дыягназаваў атручэнне, распытаў, чым я апошнімі днямі харчуюся і рэкамендаваў купіць малочных прадуктаў. Я купіў малочных прадуктаў і тым самым вечарам завітаў у « Дайманд Найтс», які мне запомніўся досыць прыстойнай установай, дзе не занадта актыўна змушаюць да выпіўкі. Вакол бара за стойкай сядзела каля трыццаці дзяўчат і ўсяго два кліенты. Я спыніў выбар на мараканцы, якой было яўна не больш за семнаццаць; яе пышныя грудзі выгодна падкрэслівала дэкальтэ, і я сапраўды паверыў, што ў мяне атрымаецца, але, апынуўшыся ў спальні, мусіў канстатаваць: чэлес стаяў так слаба, што яна не магла нават надзець на яго прэзерватыў; у такіх умовах смактаць яна адмаўлялася — і што было рабіць? Урэшце яна ўзялася мяне мастурбаваць, упарта ўтаропіўшыся ў кут пакоя, але шчыравала так моцна, што мне аж было балюча. Праз хвіліну пырснуў танюткі празрысты струменьчык, і яна адразу выпусціла чэлес; я зашпіліўся і пайшоў адліць.
Назаўтра раніцай я атрымаў факс ад рэжысёра «Дыягенакініка». Ён прачуў, штоя адмовіўся адпраекту «Палавых мянял з вялікай дарогі», і выказваў шчырае шкадаванне; калі я ўсёткі пагаджуся напісаць сцэнар, ён гатовы адразу распачаць здымкі. Наступным тыднем ён будзе ў Мадрыдзе і прапануе сустрэцца, пагаварыць пра гэта.
Праўду кажучы, я практычна не кантактаваў з гэтым тыпам і не бачыў яго ўжо гадоў пяць. Уваходзячы ў кавярню, я ўсвядоміў, што абсалютна не памятаю, як ён выглядае; сеўшы за першы вольны столік, я замовіў піва. Праз пару хвілін перада мной узнік мужчына гадоў сарака, маленькі, кругленькі, з кучаравымі валасамі, у нейкай неверагоднай паляўнічай куртцы колеру хакі з незлічонымі кішэнькамі, ён трымаў у руцэ свой куфаль піва і расплываўся ў усмешцы. Ад яго няголенага твару аж патыхала круцельствам, і я па-ранейшаму яго не пазнаваў; тым не менш я запрасіў яго сесці. Мой агент даў яму прачытаць эксплікацыю і дэталёва прапісаную ўводную сцэну, сказаў ён; на яго думку, праект надзвычай цікавы. Я машынальна кіўнуў і машынальна скасавурыўся на свой мабільнік; з аэрапорта я паслаў Эстэр эсэмэску — папярэдзіць, што я ў Мадрыдзе. Яна ператэлефанавала вельмі своечасова, калі я ўжо пачаў быў ізноў грузіцца сваёй няпэўнасцю, і паабяцала праз дзесяць хвілін пад'ехаць. Зноў падняўшы вочы на рэжысёра, я так 242
і не змог прыгадаць, як яго завуць, але зразумеў, што ён мне не падабаецца, мне не падабаецца яго погляд на чалавецтва, і ўвогуле, мне няма чаго з ім рабіць. У гэты момант ён прапанаваў папрацаваць над сцэнарам сумесна; ад такой думкі мяне аж перасмыкнула. Ён заўважыў, даў задні ход, запэўніў, што я вельмі магу працаваць і адзін, калі мне так лепей, ён цалкам мне давярае. У мяне ж не было ніякага жадання займацца гэтым тупым сцэнарам, я хацеў проста жыць, пажыць хоць яшчэ крыху, калі гэта магчыма, але я не мог сказаць гэтага шчыра, надта ўжо ён нагадваў яхіду, навіна адразу распаўзлася б у прафесійных колах, а мне па нейкіх самому незразумелых прычынах — можа, проста праз стому — здавалася, што яшчэ хоць некалькі месяцаў трэба папускаць людзям пыл у вочы. Каб неяк падтрымаць размову, я распавёў яму гісторыю пра аднаго немца, які зжор друтога, пазнаёміўшыся з ім па Інтэрнэце. Спачатку ён адрэзаў у яго пеніс, пасмажыў з цыбуляй, і яны яго разам з'елі. Потым ён забіў яго, рассек на кавалкі і запхнуў у лядоўню. Час ад часу ён вымаў кавалак, размарожваў і смажыў, кожны раз па новым рэцэпце. Следчым ён заявіў, што сумеснае паяданне пеніса стала момантам найвастрэйшага рэлігійнага перажывання, сапраўдным узаемапранікненнем паміж ім і ахвярай. Рэжысёр слухаў мяне з нейкай блазенскай і, адначасова, крыважэрнай усмешкай, напэўна, мяркуючы, што я збіраюся ўставіць гэтыя элементы ў цяперашнюю сваю працу, і ўжо загадзя смакаваў агідныя кадры, якія зможа на гэтым пабудаваць. На шчасце, якраз прыйшла Эстэр; ззяючы ўсмешкай, у летняй плісаванай спаднічцы, якая нібы віхор круцілася вакол яе сцёгнаў, яна так самазабыўна кінулася мне ў абдымкі, што я адразу пра ўсё забыў. Яна села і замовіла газіроўку з мятай, паслухмяна чакаючы, пакуль мы скончым размову. Рэжысёр час ад часу скідаў на яе ацэньваючым позіркам — яна паклала ногі на крэсла насупраць і крыху развяла калені, майткаў на ёй не было, што выглядала цалкам лагічным і натуральным — проста з прычыны навакольнай спёкі; я чакаў, што яна зараз возьме са стала папяровую сурвэтку і пратрэ сваю «кіску». Нарэшце ён развітаўся, мы паабяцалі адзін аднаму заставацца на сувязі. Праз дзесяць хвілін я ўжо быў у ёй, і мне было добра. Цуд паўтарыўся, з тою самаю сілай, як і першага дня, і я зноў, апошні ўжо раз, паверыў, што ён будзе доўжыцца вечна.
Непадзеленае каханне — гэта крывацёк, які нельга спыніць. Наступныя некалькі месяцаў, пакуль у Іспаніі раскашавала лета, я, напэўна, яшчэ мог бы пераконваць сябе, што ўсё добра, што мы ў каханні на роўніцы; але, на няшчасце, я ніколі асабліва не ўмеў хлусіць самому сабе. Праз два тыдні яна завітала да мяне ў Сан-Хасэ, і хоць яе цела па-ранейшаму самазабыўна і безаглядна аддавалася мне, я заўважыў, што яна ўсё часцей адыходзіцца на некалькі метраў пагаварыць па мабільніку. У гэтых размовах яна шмат смяялася, болып, чым са мною, абяцала, што хутка вернецца, і задума прапанаваць ёй правесці гэтае лета разам усё выразней уяўлялася мне бессэнсоўнай; я правёў яе да аэрапорта амаль з палёгкай. Мне ўдалося пазбегчы разрыву, мы былі, так бы мовіць, усё яшчэ разам, і наступным тыднем я сам выправіўся ў Мадрыд.
Я ведаў, што яе часта не бывае дома, што яна дагэтуль ходзіць па клубах, часам танцуе ўсю ноч навылёт; але яна ні разу не прапанавала мне пайсці з ёю. Я ўяўляў, як яна адказвае сябрам, калі тыя прапаноўваюць ёй куды-небудзь схадзіць: «Не, сёння вечарам не магу, я ў Даніэля...» Цяпер я большасць з іх ведаў, многія былі студэнтамі ці акторамі — гэткімі ў духу groove', з паўдоўгімі валасамі, у зручнай вопратцы; другія, наадварот, у гумарным плане абыгрывалі стыль мачо і latin lover, але ўсе, натуральна, былі маладыя, дый як магло быць іначай? Часам я пытаўся ў сябе, каторыя з іх — яе палюбоўнікі? Яна ніколі не паводзіла сябе так, каб мне было непрыемна; і разам з тым у мяне ніколі не ўзнікала пачуцця, што я належу да іх кампаніі. Памятаю аднойчы вечарам, было, мусіць, гадзін дзесяць, мы сядзелі ўдзесяцёх у нейкім бары, і ўсе ажыўлена абмяркоўвалі вартасці розных клубаў: у тым — болей хаўс, у гэтым — больш трэнс2. Ужо дзесяць хвілін мне страшна карцела сказаць ім, што я хачу таксама ўвайсці ў гэты свет, весяліцца з імі, дайсці да краю ночы; я гатовы быў умольваць іх узяць мяне з сабой. Але потым, выпадкова, злавіў свой адбітак у люстры — і ўсё