• Газеты, часопісы і г.д.
  • Магчымасць выспы  Мішэль Уэльбэк

    Магчымасць выспы

    Мішэль Уэльбэк

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 367с.
    Мінск 2012
    88.78 МБ
    На свой дзень нараджэння, 17 жніўня, яна ўжо даўно задумала арганізаваць party, і наступнымі днямі пачала да яго падрыхтоўку. Ёй хацелася запрасіць шмат народу, чалавек сотню, і яна вырашыла звярнуцца з просьбай да аднаго свайго сябра, які жыў на вуліцы Сан-Ісідор. У таго быў прасторны лофт на апошнім паверсе, з тэрасаю і басейнам; ён запрасіў нас прапусціць па кілішку і ўсё абмеркаваць. Гэта быў высокі хлапец на імя Пабла, з чорнымі доўгімі і кучаравымі валасамі, даволі прыемнай знешнасці; каб нам адчыніць, ён накінуў лёгкі халацік, але, апынуўшыся на тэрасе, адразу яго скінуў; цела ў яго было мускулістае і загарэлае. Ён прапанаваў нам апельсінавага соку. Цікава, ці спаў ён з Эстэр? Няўжо я цяпер буду задаваць сабе гэтае пытанне адносна кожнага хлопца, якога нам выпадзе сустрэць? 3 таго вечара, калі я вярнуўся з Парыжа, яна была вельмі ўважлівая, пільнавала кожную дробязь; відаць, запрыкмеціўшы трывожны бляск у маіх вачах, яна адмовілася ад прапановы трошкі пазагараць ля басейна і старалася абмежаваць размову толькі падрыхтоўкай да свята. Пра куплю какаіну і экстазі ў колькасці, якой бы хапіла на ўсіх, не магло быць гаворкі; яна прапанавала ўзяць на сябе толькі першую дозу, каб разварушыць вечарыну, а пасля папрасіць пару-тройку дылераў зайсці трошкі пазней. Пабла браўся ўсё вырашыць, у яго цяпер якраз былі выдатныя пастаўшчыкі; у парыве шчодрасці ён нават прапанаваўузяць на сябе куплю некалькіх поперсаў.
    15 жніўня, на дзень Панны Марыі, Эстэр занялася са мной каханнем з яшчэ большай юрлівасцю, чым звычайна. Мы былі ў гасцініцы «Санс», насупраць ложка стаяла вялізнае люстра і ў пакоі было так горача, што пры кожным руху мы абліваліся 256
    ручаямі поту; я раскінуў крыжам рукі і ногі і не адчуваў у сабе сілы паварушыцца, усе пачуцці сканцзнтраваліся ў маім чэлесе. Уссеўшы на мяне верхам, яна больш за гадзіну плаўна гушкалася ўверх і ўніз па маім стрыжні, то сціскаючы, то расслабляючы вакол яго сваю похву, якую толькі што гладка выгаліла. Увесь гэты час яна адною рукой песціла свае бліскучыя ад поту грудзі, гледзячы мне ў вочы, усміхаючыся і засяроджана пільнуючы ўсе вібрацыі маёй насалоды. Свабоднай рукой яна лашчыла мае яйцы, сціскаючы іх то мякка, то трошкі мацней, у рытме руху ейнае похвы. Адчуваючы, што ў мяне падступае, яна рэзка спынялася і жвава сціскала два пальцы, каб спыніць эякуляцыю ў самым яе зачатку; потым, калі небяспека мінала, зноў пачынала сваё плаўнае гайданне. Я трываў так гадзіну, можа быць, дзве, на мяжы непрытомнасці, ва ўлонні самага вялікага шчасця, якое можа зведаць мужчына, і ўрэшце сам выказаў просьбу аб літасці, жаданне кончыць ёй у рот. Яна прыўзнялася, падклала мне пад ягадзіцы падушку, спытала, ці добра мне відаць у люстры; не, напэўна, лепш трошкі ўбок. Я адсунуўся амаль на край ложка. Яна ўкленчыла ў мяне паміж сцёгнаў, прымасціўшыся, каб твар быў якраз на ўзроўні чэлеса, і ўзялася яго лізаць, метадычна, сантыметр за сантыметрам, пакуль урэшце не звяла вусны вакол галоўкі; тады ў справу ўключыліся рукі, яна пачала мне мастурбаваць, не спяшаючыся, з сілай, нібы жадаючы выціснуць кожную кроплю спермы з самых маіх глыбінь, а язык яе тым часам хутка бегаў вакол нарожніка майго сцябла. 3 затуманеным ад поту поглядам, страціўшы ўсякае ўсведамленне прасторы і часу, я ўсё-ткі здолеў падоўжыць яшчэ крыху гэты момант, і яе язык яшчэ паспеў зрабіць тры поўныя павароты, перш чым я — кончыў, і гэта было так, быццам усё маё цела, апаленае асалодай, самлела і хваля неабсяжнай шчаслівай энергіі панесла яго ў нябыт. Аяна ўсё яшчэ не выпускала мяне з рота, амаль знерухомеўшы, яшчэ ледзь прыкметна пасмоктваючы, заплюшчыўшы вочы, нібы прыслухоўваючыся да майго рыку шчасця.
    Потым яна лягла побач, прыгарнулася да майго пляча, а над Мадрыдам хутка апускалася ноч, і толькі праз паўгадзіны нерухомай пяшчоты яна сказала мне тое, што ўжо некалькі тыдняў збіралася сказаць — гэтага пакуль не ведаў ніхто, апроч яе сястры, сябрамяна збіралася абвясціць навінуўдзень
    свайго нараджэння. Яе прынялі ў прэстыжную нью-йоркскую акадэмію па класе фартэп'яна, і яна збіраецца правучыцца там прынамсі год. Апроч таго, нядаўна яна ўдала прайшла кастынг для здымкаўу буйным галівудскім блок-бастэры прасмерць Сакрата, ёй далі ролю прыслужніцы Афрадыты, а Сакрата будзе граць Робэрт Дэ Ніро. Роля, вядома, невялікая, здымкі зоймуць не больш за тыдзень, але ж гэта Галівуд, і заробленых грошай хопіць аплаціць год вучобы і пражывання. Яна ад'язджае на пачатку верасня.
    Па-мойму, я не прамовіў ні слова. Я нібы скамянеў, я быў няздольны рэагаваць, мне здавалася, што калі я скажу хоць што-небудзь, то расплачуся. «Bueno... It's a big chance in my life...»1 — нарэшце сказала яна жаласным голасам і прытулілася галавой да маёй падпахі. Я ледзь не прапанаваў ёй таксама паехаць у Злучаныя Штаты, пасяліцца там з ёю, але словы засталіся ў мяне на вуснах, так і не нарадзіўшыся, я разумеў, што яна і блізка не разглядала такой магчымасці. Яна не прапанавала нават калі-небудзь яе наведаць; гэта быў новы этап у яе жыцці, новы адлік. Я запаліўлямпу над ложкам, уважліва паглядзеў на яе, стараючыся адшукаць хоць нейкі знак зачараванасці Амерыкай, Галівудам; не, нічога гэтага не было, яна выглядала разважнаю і спакойнай, яна проста прыняла найлепшае рашэнне, найбольш рацыянальнае ў наяўных абставінах. Здзіўленая маім доўтім маўчаннем, яна павярнула галаву і зірнула на мяне, яе твар аблыталі доўгія белыя кудзеры, мой погляд мімаволі саслізнуў на яе грудзі, я зноў лёг, пагасіў святло, глыбока ўздыхнуў; я не хацеў яшчэ больш ускладняць сітуацыю, я не хацеў, каб яна бачыла, як я плачу.
    Наступны дзень яна прысвяціла падрыхтоўцы да свята і пайшла ў бліжэйшы касметычны салон зрабіць гліняную маску і глыбокую ачыстку скуры; я застаўся курыць у гатэлі. Яшчэ праз дзень было прыкладна тое самае, пасля візіту да цырульніка, яна зайшла ў некалькі крамаў, купіла завушніцы іновыпояс. Яадчуваўнезвычайнуюпустатуўнутры — напэўна, так адчуваюць сябе асуджаныя на смерць, чакаючы выканання прысуду: не думаю, што яны — апроч тых, хто верыць у Бога, —
    1 Ну ладна... Гэта ж вялікі шанец у маім жыцці... (ісп., анг.).
    бавяць апошнія гадзіны, перабіраючы былое жыццё, падводзячы нейкі вынік; напэўна, яны проста стараюцца правесці іх як мага болей нейтральна; каму болей шанцуе — спяць, але мяне гэты выпадак не тычыўся, я, па-мойму, увогуле не сплюшчваў вачэй усе гэтыя два дні.
    Калі семнаццатага жніўня каля восьмай гадзіны яна пастукалася да мяне ў нумар і ўзнікла ў пройме дзвярэй, я зразумеў, што яе ад'езду не перажыву. На ёй была кароткая празрыстая кашулька, завязаная вузлом пад самымі грудзьмі, выдатна падкрэсліваючы іх форму; залацістыя панчохі на шлейках заканчваліся за сантыметр ніжэй ад таксама залацістай мініспаднічкі з вінілавае тканіны — такой кароткай, што яна хутчзй нагадвала пояс. Ніякай бялізны на ёй не было, і калі яна нагнулася перавязаць шнуркі на высокіх чаравіках, гэты рух агаліў большую частку яе чароўнай пупкі; я мімаволі працягнуў руку і палашчыў. Яна павярнулася, абвіла мяне рукамі і паглядзела з такою прыязнасцю, з такою пяшчотай, што мне на імгненне паверылася, быццам яна зараз скажа, што ад усяго адмаўляецца, што застаецца са мной, цяпер і назаўсёды, але нічога такога не адбылося, мы селі ў таксі і паехалі да Паблавага лофта.
    Першыя госці прыйшлі каля адзінаццатай вечара, але пасапраўднаму свята пачалося толькі пасля трэцяй ночы. Спачатку я трымаўся даволі карэктна, я прагульваўся па натоўпе з разняволена-бесклапотным выглядам і пасёрбваў з бакала; шмат хто быў са мною знаёмы ці бачыў мяне на экране, што дазваляла завязваць лёгкія размовы, але музыка грымела занадта гучна, і неўзабаве я пачаў абмяжоўвацца проста кіўком галавы. Гасцей сабралася каля дзвюх соцень, і я быў, мусіць, адзіны, чый узрост перасягнуў за дваццаць пяць; але і гэта не магло вывесці мяне з раўнавагі, я перабываў у стане дзіўнага спакою; зрэшты, катастрофа ў пэўным сэнсе ўжо адбылася. Эстэр выілядала бліскуча, яна з імпэтам абдымала кожнага, хто прыходзіў. Цяпер усе ведалі, што праз два тыдні яна ад'язджае ў Нью-Йорк, і я спачатку баяўся, што мая прысутнасць выглядае смешна — урэшце, ябыўу становішчы хлопца, якога пракінулі; але ніхто не даў мне гэтага адчуць, усе размаўлялі са мною так, быццам сітуацыя была цалкам нармальная.
    Пасля дзесятай раніцы хаўс саступіў месца трэнсу, рэгулярна
    апаражняючы і напаўняючы сваю шклянку пуншам, я пачынаў адчуваць невялікую стому; як было б добра зараз заснуць, падумалася мне, але што гэта ўдасца, я па-сапраўднаму не верьгў, алкаголь дапамог прыдушыць зачаткі трывогі, але я адчуваў, што яна па-ранейшаму тут, прытаілася недзе глыбока і гатова мяне праглынуць пры першай праяве слабасці. Крыху раней пачалі ўтварацца пары, і я адзначыў рух у кірунку спальняў. Завярнуўшы ў першы-лепшы калідор, я адчыніў дзверы, упрыгожаныя плакатам з выявай сперматазоідаў буйным планам. Напэўна, толькі што тут закончылася міні-оргія; паўраспранутыя хлопцы і дзеўкі як папала валяліся ўпоперакложка. У куце малая бландзінка-падлетак у задзёртай на грудзях майцы рабіла мінеты; я таксама падышоў на ўсякі выпадак, але яна жэстам мяне адагнала. Тады я сеў, абапершыся спінай аб ложак, непадалёк ад брунеткі з матавай скурай і раскошным бюстам, яе спадніца задралася да таліі. Яна, відаць, глыбока спала, бо ніяк не зрэагавала, калі я рассунуў ёй сцёгны, але як толькі я ўвёў ёй у похву палец, машынальна адштурхнула маю руку, хоць так па-сапраўднаму й не прачнулася. Я змірыўся, зноўсеўу нагах ложка і, мабыць, на палову гадзіны занурыўся ў змрочнае атупенне, пакуль не ўбачыў, як у пакой уваходзіць Эстэр, жывая, поўная сілы, у кампаніі з прыяцелем — я ведаў яго ў твар — маленькім, міленькім, вельмі белабрысым, каротка стрыжаным гомікам. У яе была пара загадзя купленых доз какаіну, яна села на кукішкі, паклала на дол кардонку і падрыхтавала на ёй палоскі; мяне яна не заўважыла. Прыяцель прыняў порцыю першы. Тады яна, у сваёй чаргу, апусцілася на калені, і спадніца на яе пупцы вельмі высока задралася. Сунуўшы ў ноздру кардонную трубачку, яна хуткім, спрытным, дакладным рухам удыхнула белы парашок, і ў тое ж імгненне я зразумеў, што гэты вобраз застанецца ў маёй памяці назаўжды: маленькі, бяскрыўдны, амаральны звярок, не добры й не дрэнны, які проста шукае сваёй порцыі асалоды і ўзбуджэння. Раптам мне прыгадаліся словы Вучонага, якімі ён характарызаваў італьянку: прыгожае спалучэнне часцінак, гладкая паверхня, без ніякай індывідуальнасці, чыё знікненне не мае значэння... і вось у гэта я быў закаханы, гэта стала адзіным сэнсам майго жыцця і, што найгорш, заставалася ім дагэтуль. Яна бадзёра ўскочыла, адчыніла дзверы — у пакой 260