Магчымасць выспы  Мішэль Уэльбэк

Магчымасць выспы

Мішэль Уэльбэк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 367с.
Мінск 2012
88.78 МБ
‘ Groove (анг.) — стыль у сучаснай музыцы, так званы груў-мэтал, іначай называны таксама пост-трэш.
‘ Хаўс, трэнс — стылі ў сучаснай музыцы.
зразумеў. Я меў за сорак, прычым з добрым гакам, мой твар быў заклапочаны і напяты, на ім стаяла пячатка перажытага вопыту, адказнасці, смутку; я менш за ўсё быў падобны да чалавека, з якім можна павесяліцца; гэта быў прысуд.
Уначы мы займаліся з Эстэр каханнем (і гэта, бадай, адзінае, што ў нас атрымлівалася па-ранейшаму добра; гэта была, напэўна, адзіная частка мяне, якая захавалася маладой і некранутаю часам), але потым, разглядаючы яе белае, гладкае, асвечанае месяцам цела, я з болем прыгадаў Таўстазадую. Калі, як сказана ў Евангеллі, мне будзе адмерана паводле меры, якой карыстаўся я, значыць, мае справы дрэнь, бо з Таўстазадай я абыходзіўся проста бязлітасна. Я, зрэшты, не маю на ўвазе, што літасцівасць можа ў нечым надта дапамагчы, — вядома, праз спагаду можна зрабіць нямала, але каб праз спагаду ўстаў — не, такое немагчыма.
У перыяд, калі я сустракаўся з Таўстазадай, мне было гадоў трыццаць, гэта быў якраз пачатак майго поспеху, няхай яшчэ не ў шырокай публікі, але мяне пачалі выдзяляць. Я хутка ўгледзеў гэтую бледную, мажную жанчыну, што прыходзіла на ўсе мае спектаклі, садзілася ў першым радзе і кожны раз цягнулася да мяне са сваім нататнічкам па аўтограф. Прайшло з паўтода, перш чым яна адважылася са мной загаварыць, — дый тое, па-мойму, я ўрэшце сам праявіў ініцыятыву. Яна была жанчына адукаваная, выкладала філасофію ў парыжскім універсітэце, і мне рэальна не было чаго апасацца. Калі яна папрасіла дазволу апублікаваць каментаваныя запісы маіх скетчаў ва ўніверсітэцкіх «Сшытках фенаменалагічных даследаванняў», я, натуральна, пагадзіўся. Прызнацца, мне гэта крыху лесціла, — урэшце, я не прайшоў далей за атэстат аб сярэдняй адукацыі, а яна параўноўвала мяне з К'еркегорам. Некалькі месяцаў мы перапісваліся па Інтэрнэце, але паступова ліставанне пайшло не ў той бок, яна запрасіла да сябе на вячэру, я пагадзіўся; напэўна, мяне адразу павінен быў насцярожыць яе хатні халат, і ўсё-ткі я паспеў сысці, не прымусіўшы яе занадта прыніжацца, прынамсі, я грэўтакую надзею, але пачынаючы з наступнага дня пачаліся е-мэйлы парнаграфічнага зместу. «Ах, пачуць цябе нарэшце ўва мне, пачуць, яктвая плоцевая сцябліна рассоўвае маю кветку...» —
гэта было жахліва, яна пісала, якЖэрар дэ Вілье*. Міжіншым, яна захавалася не так добра і выглядала старэйшай, хоць, калі мы сустрэліся, ёй было ўсяго сорак сем — роўна столькі, як мне, калі я сустрэў Эстэр, — я аж саскочыў з ложка, усвядоміўшы гэта, мяне працяў жах, я засноўдаў сюды-туды па пакоі: Эстэр мірна спала, яна скінула з сябе прасцірадлы, Божа, колькі ў ёй было хараства.
Мне тады ўяўлялася — і праз пятнаццаць гадоў я прыгадваю гэта з сорамам і агідай, — мне ўяўлялася, што ў пэўным узросце сексуальнае жаданне знікае, прынамсі, пакідае чалавека ў спакоі. Як я мог — я, са сваім нібыта вострым, з'едлівым розумам, — як я мог убіць сабе ў галаву такую смеху вартуто ілюзію? Я ж, у прынцыпе, ведаў жыццё, я нават чытаў нейкія кніжкі, і калі ў іх быў хоць адзін сюжэт, па якім, як кажуць, супадаюцьусе сведчанні, — ёнбыўякразпрагэта. Сексуальнае жаданне не толькі не знікае, яно з узростам робіцца ўсё болей нясцерпным, усё болей пакутлівым і неспатольным — нават у тых, дарэчы, даволі рэдкіх мужчын, у якіх спыняецца выпрацоўка гармонаў, эрэкцыя і ўсё, што з гэтым звязана, усё адно цяга да маладога жаночага цела не памяншаецца, яна ператвараецца ў нешта, можа быць, яшчэ горшае, у cosa mentale*, у жаданне жадання. Вось дзе праўда, вось відавочнасць, вось пра што нястомна паўтаралі ўсе больш-менш сур'ёзныя аўтары.
У выпадку з Таўстазадай я мог бы, калі ўжо на тое пайшло, зрабіць кунілінгус — я ўяўляў, як прабіраюся тварам паміж яе друзлых ляжак, да яе бляклых палавых губ, спрабуючы ажывіць яе паніклы секель. Але нават гэтага, я ўпэўнены, магло б не хапіць — можа, гэта толькі ўзмацніла б яе пакуты. Яна, як і столькі іншых жанчын, хацела, каб у яе ўвайшлі, меншае яе не задавальняла і абмеркаванню не падлягала.
Я ўцёк, як і ўсякі мужчына ўтакіх абставінах, я ўцёк: перастаў адказваць на мэйлы, забараніў заходзіць у маю грымёрку. Яна не здавалася некалькі год — пяць, можа, сем — не здавалася жудасна доўга; па-мойму, яна здалася толькі на другі дзень
1 Жэрар дэ Вілье — французскі пісьменнік і журналіст, аўтар серыі дэтэктыўных раманаў.
2	З'ява псіхічнага характару (італ.).
пасля маёй сустрэчы з Ізабэль. Я, вядома, нічога ёй не казаў, я ўвогуле не кантактаваў з ёю; так што, можа, інтуіцыя, ці, як кажуць, жаночая ішпуіцыя, урэшце ўсё ж існуе; як бы там ні было, менавіта ў той момант яна й перастала падаваць сігналы, яна знікла з майго жыцця, а можа, і з жыцця ўвогуле, чым неаднойчы мне пагражала.
Назаўтра пасля той цяжкай ночы я першым рэйсам вылецеў у Парыж. Эстэр гэта трошкі здзівіла, яна думала, што я ўвесь тыдзень прабудуўМадрыдзе, што, зрэшты, былоіўмаіхпланах, я сам ладам не разумеў прычыны свайго раптоўнага ад'езду; можа, я проста хацеў схітрыць, паказаць, што ў мяне таксама ёсць сваё жыццё, свае справы, свая незалежнасць — калі так, то мяне чакаў поўны правал, навіна яе ніяк не ўсхвалявала, не вывела з раўнавагі, яна проста сказала: «Bueno...»1 — і ўсё. Я думаю, у маіх дзеяннях увогуле не было асаблівага сэнсу, я пачынаў паводзіць сябе, як стары, смяротна ранены звер, які рвецца ва ўсе бакі, натыкаецца на заслоны, падае і ўстае, яшчэ больш раз'юшаны, яшчэ больш аслабелы, ашалелы, сп'янелы ад паху сваёй жа крыві.
Хоць у якасці прычыны ад'езду, якую я растлумачыў Эстэр, было нібыта маё жаданне пабачыць Вэнсана, але, толькі прызямліўшыся ў Руасі, я зразумеў, што сапраўды хачу яго ўбачыць — зноў-такі, незразумела чаму: можа, мне проста хацелася спраўдзіць, што шчасце магчымае. Яны са Сьюзэн пасяліліся ў дамку яго дзеда і бабкі дзе, уласна, ён і пражыў усё жыццё. Быў пачатак чэрвеня, але надвор'е стаяла хмурнае, і чырвоная цэгла на фасадзе ўсё адно глядзелася змрочна; імёны, пазначаная на паштовай скрыні, мяне здзівілі: «Сьюзэн Лангфэлоў» — згода, але чаму «Вэнсан Макоры»? Ах, ну так, праўда, прарока ж звалі Макоры, Рабэр Макоры, а Вэнсан цяпер не меў права насіць матчына прозвішча; прозвішча Макоры яму было нададзена адмысловым распараджэннем, бо нейкае ж ён павінен быў мець, пакуль усё вырашыцца юрыдычна. «Я памылка прыроды...» — аднойчы сказаў мне Вэнсан, намякаючы на сваё сваяцтва з прарокам. Можа быць; але дзед
1 Добра (ісп.).
і бабка прынялі і выпеставалі яго як ахвяру; яны былі глыбока расчараваныя безадказнасцю сына, які аказаўся эгаістычным шукальнікам уцех, — зрэшты, тыя ж якасці былі ўласцівыя ўвогуле ўсяму пакаленню, пакуль справы не сапсаваліся цалкам і пасля знікнення ўцех застаўся адзін эгаізм; ва ўсякім разе яны прынялі яго, адчынілі перад ім дзверы свайго дома, чаго я, напрыклад, ніколі не зрабіў бы дзеля свайго сына, сама думка жыць пад адным дахам з гэтым малым засранцам была мне невыносная, мы ўвогуле — і ён, і я — былі людзьмі, якіх бы не мусіла быць, у адрозненне, напрыклад, ад Сьюзэн, якая жыла цяпер сярод старога, цяжкага, гнятлівага ўбранства, далёка ад роднае Каліфорніі, але адразу адчула сябе вельмі ўтульна, нічога невыкінула, — язнайшоўістарыясямейныяфотаўтыхсамых рамачках, і працоўныя медалі дзеда, і фігуркі рухомых бычкоў на нітачках, сувенір аб адпачынку на Коста-Брава; яна, можа, хіба толькі праветрыла пакоі ды купіла вазонных кветак — не ведаю, я ў такіх штуках не майстар, бо сам заўсёды жьгў, як у гасцініцы, інстынкт хатняга агменя ў мяне цалкам адсутнічаў; калі б я не меў жонкі, мне і думка такая ніколі не прыйшла б у галаву; ва ўсякім разе гэты дом цяпер унушаў уражанне, што тут жывуць шчаслівыя людзі, Сьюзэн мела дзеля гэтага ўсе патрэбныя здольнасці. Яна кахала Вэнсана, я гэта заўважыў адразу, гэта кідалася ў вочы, менавіта — кахала. Кахаць было часткай яе прыроды, як у каровы — скубці траву (ці ў птутпкі — спяваць, у пацука — нюхаць). Страціўшы папярэдняга гаспадара, яна амаль імгненна знайшла сабе новага, і свет вакол зноў напоўніўся яснымі і станоўчымі фарбамі. Я ў іх павячэраў, і час прайшоў вельмі прыемна, у пачуцці гармоніі, я амаль не ўспамінаў пра пакуты; гым не менш застацца нанач мгужнасці ў мяне не хапіла, і каля адзінаццатай я з'ехаў у свой нумар у «Лютэцыі», які замовіў загадзя.
На станцыі Манпарнас-Бьенвэню мне зноў падумалася пра паэзію, можа быць, таму, што я нядаўна бачыў Вэнсана, а гэта заўсёды дазваляла мне ясней усвядоміць уласныя межы: з аднаго боку, межы творчыя, але з другога, таксама й межы ў каханні. У гэты момант, што трэба зазначыць, я праходзіў якраз каля афішы з серыі «Паэзія ў метро» — на гэтай быў верш Андрэ Брэтона «Свабоднае каханне»; якуто б агіду ў *мяне ні выклікала асоба Андрэ Брэтона, якой бы тупой ні была 248
назва — жалю вартая антыномія, якая засведчвала, у дадатак да лёгкага размякчэння мазгоў у аўтара, яшчэ і пра чыста рэкламны характар сюррэалізму (які ўрэшце да самарэкламы і зводзіцца), — трэба прызнаць: у дадзеным выпадку гэты імбецыл напісаўвельмі прыгожы верш. Я, дарэчы, быўне адзіны, у каго метрапалітэнаўская паэтычная ініцыятыва выклікала досыць стрыманыя пачуцці: праз два дні праходзячы паўз тую самую афішу, я заўважыў, што на ёй накрэмзана графіці наступнага зместу: «Лепш бы замест вашых сраных вершыкаў далі больш цягнікоў у час пік», — што было дастаткова, каб увесь вечар у мяне прайшоўу гуморы і нават крыху павысілася вера ў сябе: вядома, я ўсяго толькі комік, але ж усё-такі комік.
Назаўтра пасля вячэры ў Вэнсана я папярэдзіў адміністрацыю ў гатэлі, што хачу захаваць за сабой нумар, напэўна, яшчэ на некалькі дзён. Яны сустрэлі навіну з пачцівасцю і разуменнем. А як іначай — я ж быў славутасць, я меў поўнае права прамантачваць свае бабкі, пасёрбваючы ў бары каньячныя кактэйлі з якім-небудзь Філіпам Салерсам ці Філіпам Буварам — хіба толькі не з Філіпам Леатарам, бо гэты ўжо памёр, — ва ўсякім разе, улічваючы маю знакамітасць, я меў допуск да любой з гэтых трох катэгорый Філіпаў. Роўным чынам я меў поўнае права прабавіць ноч з якой-небудзь славенскай шлюхай-транссексуалкай — словам, мог весці бліскучае свецкае жыццё; і цалкам верагодна, якраз гэтага ад мяне чакалі; чалавеку, каб праславіцца, дастаткова зрабіць адну-дзве таленавітыя рэчы, не болей, — тое, што ён здольны выказаць пару ўласных думак, рэч ужо сама па сабе незвычайная; пасля ён проста кіруе сваім заняпадам, больш-менш лагодна ці болыпменш пакутліва, гэта ўжо як у каго.