Магчымасць выспы
Мішэль Уэльбэк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 367с.
Мінск 2012
кладу. Пасля моманту нерашучасці людзі пачалі расступацца і, утварыўшы кола, запляскалі нам з шырокімі ўсмешкамі. Непадалёк я ўбачыў Патрыка, ён пляскаў мне з усяе сілы, і было відаць, што эмоцыі ўсё больш перапаўняюць яго.
— Навука, мастацтва, творчасць, прыгажосць, любоў... Гульні, пяшчота, смех... Колькі ж хараства ў жыцці, сябры мае! Якое яно цудоўнае і як бы нам хацелася, каб яно доўжылася вечна!.. I гэта, сябры мае, стане магчымым, стане магчымым ужо вельмі хутка... абяцанне ўжо дадзенае, і яно будзе спраўджанае.
3 гэтымі апошнімі словамі, прамоўленымі з рэлігійнамістычнай пяшчотай, ён змоўк і, вытрымаўшы невялікую паўзу, зноў зацягнуў вітальны спеў элахімам. Гэты раз усе падхапілі яго на поўны голас, выбіваючы далонямі нетаропкі рытм; Вэнсан побач са мной гарлаў на ўсю глотку, ды я і сам быў на валасок ад таго, каб паддацца тым самым — агульным для ўсіх — эмоцыям.
Пост завяршаўся а дзесятай вечара, пад зорным небам паставілі вялікія сталы. Нас запрасілі сядаць дзе прыйдзецца, без уліку звычайных сувязяў і сяброўскіх адносінаў; што было нескладана з увагі на амаль поўную цемру. Прарок сеў за асобным сталом, на памосце, і ўсе схілілі галовы, слухаючы яго кароткую прамову пра разнастайнасць араматаў і смакаў, яшчэ адну крыніцу задавальнення, якое праведзены ў посце дзень дазволіць адчуць асабліва востра; апроч таго, ён нагадаў пра неабходнасць перажоўваць усё, не спяшаючыся. Потым, змяніўшы тэму, ён заклікаў нас пільна прыгледзецца да чароўнай асобы, якая апынулася насупраць, да ўсіх гэтых чароўных людзей у харастве іх багата развітых індывідуальнасцяў, чыя разнастайнасць, у сваю чаргу, абяцае нам нечуваную колькасць размаітых сустрэчаў, радасцяў і ўцехаў.
Пасля кароткай паўзы, на рагах сталоў з ціхім шыпеннем запаліліся газавыя лямпы. Я падняў вочы: на маёй талерцы ляжалі два памідоры; насупраць сядзела дзяўчына гадоў дваццаці, з вельмі белаю скурай і доўгімі, густымі чорнымі валасамі, якія хвалямі спадалі да таліі; чысціня рысаў ейнага твару наводзіла думку пра Батычэлі. Некалькі хвілінаў
яна выконвала прапанаваную ролю: ўсміхнулася мне, загаварыла, паспрабавала бліжэй пазнаёміцца з той чароўнай асобай, якую я мог сабой уяўляць; яе клікалі Франчэска, яна італьянка, калідакладней — зУмбрыі, алевучыццаўМілане; да вучэння элахімітаў яна далучылася два гады таму. Зусім хутка, аднак, да размовы падключыўся яе сябрук, што сядзеў справа; яго звалі Джанпаола, ён быў актор — то бок здымаўся ў рэкламе, часам у некаторых тэлефільмах, карацей, месціўся прыкладна на тым самым узроўні, што і Эстэр. Ён быў таксама вельмі прыгожы: сярэдняй даўжыні каштанавыя валасы з залацістым адлівам і твар, які, далібог, мне ўжо сустракаўся ў кагосьці з майстроў ранняга італьянскага жывапісу, але я не мог прыгадаць, у каго; разам з тым, ён выглядаўдосыцьдужым, пад майкай выразна вымалёўваліся сталёвыя біцэпсы і грудныя мышцы. Сам ён быў, увогуле, прыхільнік будызму і на курсы прыехаў з чыстай цікаўнасці, але яго першае ўражанне было добрае. Даволі хутка яны абое страцілі да мяне цікавасць і ажьгўлена загаманілі паміж сабой па-італьянску. Яны не толькі глядзеліся бліскучаю парай, але і, здаецца, былі шчыра закаханыя адно ў аднаго. У іх быў самы пік таго дзівоснага перыяду, калі ты яшчэ толькі пачынаеш адкрываць сабе свет другога, калі ты адчуваеш патрэбу захапляцца тым, што захапляе яго, бавіцца тым, што ягозабаўляе, падзяляць яго ўцехі, весялосць, абурэнне. Яна глядзела на яго з пяшчотным зачараваннем жанчыны, якая ведае, што абрана мужчынам, якая радуецца гэтаму, хоць яшчэ не зусім прывыкла да думкі, што цяпер у яе ёсць кампаньён, мужчына, які належыць толькі ёй адной, і якая кажа сабе, што цяпер жыццё будзе прыемным і лёгкім.
Ежа была, як звычайна, сціплая: два памідоры, табулё1, кавалак казінага сыру; але як толькі сталы прыбралі, у праходах між імі ўзніклі дванаццаць нявест у доўгіх белых туніках, з амфарамі, поўнымі салодкай яблычнаю наліўкай. Неўпрыкмет, у лёгкіх размовах, якія ўзнікалі, перапыняліся, наскоквалі адна на адну, між бяседнікамі распаўсюдзілася
1 Табуле — ліванская страва з драблёнага зерня, дробна парэзаных таматаў, цыбулі і інш., прыпраўленых алеем і лімонным сокам.
эйфарыя; многія нягучна спявалі. Патрык падышоў да мяне і, сеўшы побач на кукішкі, паабяцаў, што цяпер мы будзем часцей бачыцца ў Іспаніі, станем напраўду сябрамі, і што я мог бы наведаць яго ў Люксембургу. Калі прарок устаў, зноў збіраючыся ўзяць слова, яго віталі радаснай дзесяціхвіліннай авацыяй; у промнях пражэктараў яго серабрысты сілуэт свяціўся зіхатлівым арэолам. Ён заклікаў нас памедытаваць пра множнасць сусветаў, скіраваць нашы думкі да зор, што ў нас над галовамі, да планет, што круцяцца вакол іх, уявіць сабе разнастайныя формы жыцця на гэтых планетах, дзіўныя расліны, невядомыя нам віды жывёл і разумныя цывілізацыі, сярод якіх некаторыя, гэтак сама як элахімы, нашмат больш развітыя за нас і прагнуць аднаго — падзяліцца з намі сваімі ведамі, прыняць нас у свой лік, каб мы жылі ў Сусвеце разам, ва ўцехах, пастаянным абнаўленні і радасці. Жыццё цудоўнае ва ўсіх адносінах, падвёў рысу ён, і толькі ад нас залежыць, каб кожнае імгненне было годным яго пражыць.
Калі ён пачаў спускацца з памоста, усё ўскочылі, уздоўж яго праходу ўтварыўся жывы калідор з вучняў, якіяўскідалі рукі да неба і скандавалі: «Ээээ-лааа-хііім!..»; некаторых разбіраў несупынны смех, другія істэрычна рыдалі. Параўняўшыся з Фадыяй, прарок спыніўся і лёгка правёў рукой па яе грудзях. Яна ажно здрыганулася ад радасці і гучна выдыхнула штосьці накшталт: «Йеэээс!..» Далей яны пайшлі разам, рассякаючы натоўп вучняў, якія спявалі і пляскалі ў далоні як апантаныя. «Трэці раз! Яна вылучаная ўжо трэці раз!..» — з гонарам шапнуў мне Патрык. Ён патлумачыў, што, акрамя дванаццаці нявест, прарок часам ушаноўвае гонарам правесці з ім ноч якую-небудзь звычайную вучаніцу. Пакрысе ўзбуджэнне спадала, адэпты вярталіся да сваіх намётаў. Патрык працёр акуляры, якія запацелі ад слёз, і, абняўшы мяне адною рукой за плечы, узняў позірк да неба. Сёння неверагодная ноч, сказаў ён; сёння яму вастрэй, чым звычайна, адчуваюцца хвалі, якія ідуць ад зор, хвалі, перапоўненыя любоўю, што нясуць нам элахімы; ён бьгў упэўнены, што менавіта такою ноччу яны вернуцца на зямлю. Я не ведаў, што адказаць. Я не толькі ніколі не належаў ні да якой рэлігіі, але не бачыў такой магчымасці нават у буду-
чым. Для мяне рэчы былі дакладна такія, якімі яны выглядалі: чалавек — гэта біялагічны від, які аддзяліўся ад іншых у выніку нялёгкага і пакручастага працэсу эвалюцыі; ён складаецца з рэчываў, якія ўтвараюць органы; пасля смерці гэтыя органы пачынаюць гнісці і ператвараюцца ў прасцейшыя малекулы; ні ад мазгавой дзейнасці, ні ад думак, ні тым больш ад чагось такога, што можна было б назваць духам або душой, не застаецца пасля і знаку. Мой атэізм быў да таго суцэльны, да таго радыкальны, што я нават ніколі не мог успрымаць гэтыя тэмы да канца сур'езна. У ліцэйскія гады, калі мне здаралася гаманіць з хрысціянінам, мусульманінам ці юдэем, у мяне заўсёды ўзнікала пачуццё, што іх веру трэба ўспрымаць чыста ўмоўна, што яны, само сабою, не вераць — у прамым, у літаральным сэнсе — у рэальнасць прынятых догматаў, што ўсё гэта — як бы апазнавальны знак, свайго роду пароль, які служыць пропускам у адпаведную супольнасць вернікаў — кшталтутаго, якім можа служыць гранджмузыка, ну, ці «Пакаленне Doom» у фанатаў гэтай гульні. Цяжкавагавая сур'ёзнасць, з якою яны часам адстойвалі свае ў роўнай ступені абсурдныя рэлігійныя пазіцыі, здаецца, супярэчыла такой гіпотэзе; але ж, па сутнасці, гэтак сама сябе паводзяць і сапраўдныя аматары ўсякай гульні: і для шахматыста, і дляўдзельніка ролевае гульні, які цалкам у яе пагружаецца, уяўная гульнявая прастора — рэч ва ўсіх адносінах рэальная і сур'ёзная, можна нават сказаць, што нічога іншага для яго й не існуе — падчас гульні, прынамсі.
Такая самая загадка, як з вернікамі, практычна з тымі самымі невядомымі, цяпер паўставала перада мной з элахімітамі. Вядома, у асобных выпадках дылема вырашалася лёгка. Вучоны, напрыклад, яўна не мог прымацьусур'ёз усю гэту лухту і меў вельмі важкія падставы заставацца ў секце: улічваючы ерэтычны характар яго даследаванняў, ён нідзе больш не мог бы разлічваць на такія значныя сродкі, такую сучасную лабараторыю. Іншыя прадстаўнікі вярхоў — Наглядчык, Гумарыст і, безумоўна, прарок — таксама мелі ад секты матэрыяльную выгаду. Патрык уяўляў сабой больш цікавы выпадак. Зразумела, секта элахімітаў дазволіла яму знайсці палюбоўніцу з вельмі кідкаю эратычнасцю і, што верагодна, не менш гарачую ў справе, чым з выгляду, — па200
за сектаю такі шанец яму наўрад ці выпаў бы: сексуальнае жыццё банкіраў і кіраўнікоў прадпрыемстваў, нягледзячы на ўсе іх грошы, як правіла, вартае жалю, яны за шалёныя грошы вымушаныя задавальняцца кароткімі спатканнямі з эскорт-гёрл, якія ўспрымаюць іх з дэманстратыўнай пагардай і ніколі не прамінаюць паказаць, наколькі яны ім фізічна агідныя. Тым не менш Патрык усім сваім выглядам сведчыў, што рэальна верыць, што непадробна спадзяецца дастаць вечных уцех, пра якія намякаў прарок; бачыць гэта ў чалавека, чые паводзіны ва ўсім астатнім наскрозь прасякнутыя глыбокім буржуазным рацыяналізмам, сапраўды замілоўвала.
Перш чым заснуць, я доўга думаў пра Патрыка, і яшчэ пра Вэнсана. Пасля першага вечара ён так болып ні разу са мною не загаварыў. Прачнуўшыся назаўтра рана, я зноў убачыў, як ён разам са Сьюзэн спускаецца па сцяжыне, якая вілася па схіле; мяркуючы па ўсім, яны былі заняты тою самаю напружанай і безвыніковай размовай. Дайшоўшы да першай пляцоўкі, яны развіталіся кіўком галавы, і Вэнсан павярнуў назад, да сваіх пакояў. Я чакаў яго ля ўвахода; заўважыўшы мяне, ён уздрыгнуў. Я запрасіў яго да сабе выпіць кавы; ад нечаканасці ён пагадзіўся. Пакуль закіпала вада, я расклаў прыборы, паставіў кубкі на садовым столікунатэрасе. Сонца цяжка прадзіраліся скрозь пухірыстую заслону густых цёмна-шэрых хмараў; толькі аднаму яго фіялетаваму праменьчыку ўдалося праслізнуць над самай лініяй гарызонту. Я наліў кавы, ён паклаў сабе цукру і задуменна боўтаў лыжачкай у кубку. Я сеў насупраць; ён па-ранейшаму маўчаў, апусціўшы вочы, потым паднес кубак да вуснаў. «Ты закаханы ў Сьюзэн?» — спытаўся я. Ён падняў на мяне тужлівы погляд. «Што, так прыкметна?» — прамовіў ён пасля доўгай паўзы. Я кіўнуў. «Табе варта крыху адпусціць сітуацыю, — сказаў я, і ўпэўненасць у маім голасе мусіла азначаць, быццам я доўга разважаў над гэтым пытаннем; і хоць думка прыйшла мне ўсяго хвіліну назад, я з не меншай упэўненасцю прадоўжыў: