Магчымасць выспы  Мішэль Уэльбэк

Магчымасць выспы

Мішэль Уэльбэк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 367с.
Мінск 2012
88.78 МБ
шай ступені паказальна, — не спыняўся я, ужо амаль не помнячысябе, — дзея, наадварот, заклікаў старых паўстаць супраць маладых, зацугляць іх і прымусіць служыць сабе. Чаму б, напрыклад, не абавязаць паддеткаў абодвух палоў, гэтых пражэрлівых спажыўцоў, якія толькі і ўмеюць, што слепа малпаваць адно аднаго, і вельмі ласыя на кішэнныя грошы, — займацца прастытуцыяй, адзіна магчымым для іх спосабам хоць у малой ступені адплаціць бацькам за велізарныя намаганні і клопаты, на якія тыя ішлі дзеля іх дабрабыту? I з чаго раптам у нашу эпоху, калі распрацаваны надзейныя метады кантрацэпцыі і рызыка генетычнага выраджэння выдатна паддаецца лакалізацыі, захоўваецца абсурднае, зневажальнаетабунаінцэст? Восьдзе сапраўдныя пытанні, вось дзе рэальныя маральныя праблемы, з запалам усклікнуў я, а не ў фільмах нейкага Лары Кларка!
Я быў з'едлівы, а яналагодная; я адназначна ставаў на бок старых, а яна зусім не ў такой меры прымала бок моладзі. Нашая размова была доўгай і рабілася ўсё болын усхваляванаю і чуллівай, спачатку ў тым бары, потым у рэстаране, потым у іншым бары і, нарэшце, у гатэльным нумары — тым вечарам мы забыліся нават заняцца каханнем. Гэта была наша першая сапраўдная размова, дый у мяне гэта была, здаецца, увогуле першая сапраўдная размова з кім бы там ні было за доўгія гады, апошняя адбылася ці не на пачатку нашага сумеснага жыцця з Ізабэль, у мяне, напэўна, ніколі не было сапраўднай размовы ні з кім, апроч каханай жанчыны, і ў глыбіні душы я лічыў натуральным, што абмен думкамі з кімсьці, хто не ведае вашага цела, хто не можа прычыніць яму ні пакуты, ні радасці, — занятак хлуслівы і ў канчатковым выніку немагчымы, бо ўсе мы — целы, мы перадусім, у асноўным і амаль выключна — целы, і большасць нашых рацыянальных і маральных паняццяў насамрэч тлумачацца станам нашага цела. У той размове я даведаўся, што ў трынаццаць гадоў Эстэр перажыла цяжкую хваробу нырак, што ёй спатрэбілася складаная аперацыя і адна нырка так і засталася атрафаваная, таму яна вымушаная цяпер кожны дзень піць не менш за два літры вады, а другая нырка, якая была пакуль пгго ўратаваная, у любы час можа даць збой; на маю думку, гэта, бясспрэчна, было найважнейшаю 168
акалічнасцю, яна, несумненна, таму і не ўвайшла ў розум у сексуальным плане, што ведала цану жыцця, ведала яго недаўгачаснасць. Я даведаўся тады і пра яшчэ адну рэч, на маю думку, нават важнейшую, — што ў яе быў сабака, якога яна падабрала на мадрыдскай вуліцы і даглядала з дзесяці гадоў; летась сабака падох. Вельмі прыгожая дзяўчына, якая карыстаецца нязменнаю абыходлівасцю і неаслабнаю ўвагай ва ўсёй мужчынскай часгкі насельніцтва, у тым ліку ў тых (і такіх аграмадная болыпасць), хто не мае нават малой надзеі сустрэць з яе боку прыхільнасць сексуальнага плана, — дьій, шчыра кажучы, у такіх якраз у першую чаргу, з агідным суперніцтвам між сабою, якое ў некаторых пяцідзесяцігадовых пачынае ўжо межаваць проста з маразмам, — дык вось, вельмі прыгожая дзяўчына, перад якой святлеюць усе твары і разбураюцца ўсе цяжкасці, якую паўсюль сустракаюць нібыта царыцу свету, натуральным чынам ператвараецца ў эгаістычную, напышлівую і самазадаволеную пачвару. Фізічная прыгажосць адыгрывае тут дакладна тую самую ролю, што і шляхецкасць крыві за каралеўскім ладам, і мімалётнае ўсведамленне чыстае выпадковасці свайго становішча, якое яшчэ можа ўзнікаць у іх у малалецтве, у большасці вельмі прыгожых дзяўчат вельмі хутка саступае месца падсвядомаму пачуццю сваёй прыроднай і неад'емнай ад нараджэння перавагі, якая ставіць іх цалкам па-за і па-над усім астатнім чалавецтвам, а як бо адзіная мэта ў кожнага, хто іх атачае, — пазбаўляць іх ад усялякага клопату і папярэджваць найменшыя жаданні, любая вельмі прыгожая дзягўчына пачынае ўспрымаць увесь астатні свет проста як своеасаблівую абслугу і за адзіную задачу лічыць падтрыманне сваёй эратычнай каштоўнасці — пакуль знойдзецца хлопец, варты прыняць яе шчодры дар. Адзінае, што можа яе выратаваць у маральным плане, — гэта канкрэтная і непасрэдная адказнасць за больш слабую істоту, неабходнасць асабіста забяспечваць яе фізічныя патрэбы, здароўе, жыццё; такою істотай можа быць малодшы брат ці сястра, ці хатняя жывёліна — усё адно хто.
Эстэр, безумоўна, небыладобравыхаванайузвычайным сэнсе гэтага слова, ёй ніколі не прыйшло б у галаву вытрасці попельніцу ці, паеўшы, выцерці стол, і, выходзячы з пакоя,
яна ані без ценю згрызотаў пакідала святло ўключаным (аднойчы, крок у крок паўтараючы яе маршруг па маёй віле пад Сан-Хасэ, я вымушаны бьгў семнаццаць разоў пстрыкнуць выключальнікам); тым больш не мела сэнсу прасіць яе штонебудзь купіць, прынесці з крамы, у якую яна збіралася, штосьці, што не прызначалася для яе асабіста, і наогул зрабіць якую-кольвек паслугу. Як і ўсе вельмі прыгожыя дзяўчаты, яна, па сутнасці, была добрая толькі для сексу, і неразумна было б выкарыстоўваць яе неяк інакш, бачыць у ёй нешта большае за раскошную, ва ўсіх сэнсах распешчаную і разбэшчаную жывёлінку, якую трэба абараняць ад усякага клопату і ўсякай цяжкай ці нуднай працы, каб яна магла цалкам прысвячаць сябе сексуальнаму слугаванню. Тым не менш яна зусім не стала тою агіднай, цалкам эгаістычнай іхалоднай пачварай, ці, карыстаючыся бадлераўскім вызначэннем, тою малой нягодніцай-д'ябаліцай, у якую ператвараецца большасць вельмі прыгожых дзяўчат; яна разумела, што такое хвароба, нямогласць, смерць. Эстэр была хоць і прыгожая, вельмі прыгожая, бясконца эратычная і жаданая, але чуйна ставілася да фізічных вадаў у жывёл, бо ведала, што гэтатакое;тымвечарамяўсвядоміўгэта — іпа-сапраўднамуяе пакахаў. Фізічнае жаданне, няхай і самае вострае, ніколі не было дастатковым, кабумянеўзніклакаханне, — гэтайнайвышэйшае стадыі яно магло дасягнуць, толькі калі спалучалася, у нейкай дзіўнай камбінацыі, з жалем дажаданай асобы; безумоўна, усякая жывая істота заслугоўвае спагады з той простай прычыны, што яна жывая, а значыць, асуджаная на незлічоныя пакуты; але ў дачыненні да істоты юнай і поўнай здароўя такое меркаванне выглядае досыць тэарэтычным. Праз сваю хваробу нырак, праз сваю нябачную, але цалкам рэальную фізічную нядужасць Эстэр магла абудзіць ува мне неўдаванае спачуванне кожны раз, калі я меў патрэбу ў гэтым пачуцці да яе. Апроч таго, сама будучы жаласлівай, а часам нават схільнай да дабрыні, яна магла абудзіць ува мне і павагу, што давяршала будову, бо надта жарснай асобай я ніколі не быў, і хоць мне здаралася жадаць абсалютна мізэрных і вартых жалю жанчын, хоць мне і даводзілася не раз трахацца з дзеўкамі з адзінаю мэтай даказаць ім сваю ўладу і, па сутнасці, падпарадкаваць іх, хоць я і даходзіў 170
да таго, што пераносіў гэтае не надта пахвальнае пачуццё ў свае скетчы і праяўляў часам замілавальнае разуменне тых гвалтаўнікоў, што забіваюць ахвяру адразу пасля таго, як пакарыстаюцца яе целам, але каб пакахаць, мне, наадварот, заўсёды трэба было перадусім паважаць, я, па сутнасці, ніколі не адчуваў сябе цалкам камфортна, калі сексуальная сувязь палягала на чыста эратычнай прыцягальнасці пры поўнай абыякавасці да асобы партнёра; каб адчуваць сябе сексуальна шчаслівым, мне — за адсутнасцю кахання — патрэбен быў прынамсі мінімум узаемнай сімпатыі, узаемнай павагі, узаемнага разумення. He, я зусім не страціў чалавечых пачуццяў.
Эстэр была не толькі спагадлівая і прыязная, але ў дадзеным выпадку ў яе хапіла розуму і далікатнасці паставіць сябе на маё месца. Пасля нашай размовы, у якой я з такім назойлівым — іўрэшцедурным — імпэтам (боўяеіўдумках не было залічаць мяне ў гэтую катэгорыю) адстойваў права на шчасце ў старых людзей, яна вырашыла пагаварыць пра мяне з сястрой і ў бліжэйшым часе нас пазнаёміць.
За той тьідзень, які я амаль неразлучна правёў з Эстэр у Мадрыдзе і які застаецца адным з найшчаслівейшых перыядаў майго жыцця, я змог для сябе адзначыць таксама, што калі яна і мае іншых палюбоўнікаў, то іх наяўнасць нейкая надта ўжо непрыкметная, а значыць, я ў яе калі не адзіны — што ўрэшце таксама магчыма, — дык, несумненна, з яе пункту погляду, найлепшы. Упершыню ў жыцці я быў дарэшты шчаслівы, што я — мужчына, у сэнсе — чалавечая істота мужчынскага полу, бо ўпершыню я знайшоўжанчыну, якая мне адкрылася цалкам і якая дарэшты аддавала мне ўсё, што жанчына можа аддаць мужчыну. і яіпчэ, у адносінах з іншымі, я ўпершыню адчуваў, што мною рухаюць спагада і дружалюбнасць, мне хацелася, каб усе былі такія ж шчаслівыя, як я сам. Тымі днямі я зусім перастаў быць блазнам, я далёка адкінуў сваё гумарыстычнае стаўленне да жыцця; словам, я зноў аджываў, хоць і ведаў, што гэты раз будзе апошнім. Любая энергія мае сексуальнае паходжанне — прычымнеўасноўным, а выключна: каліжывёла страчвае рэпрадукцыйную функцыю, яна больш ні на што
не вартая. Toe самае тычыцца і людзей: калі памірае сексуальны інстынкт, пісаў Шапэнгаўэр, парахнее сапраўднае зерне жыцця; таму, зазначаў ён, карыстаючыся страшнай метафарай, «жыццё ўрэшце ператвараецца ў камедыю, якую пачыналі жывыя акторы, а дагульваць аўтаматы, апранутыя ў іх касцюмы». Я не хацеўрабіцца аўтаматам, і якраз яе, гэтую рэальную прысутнасць, гэты смак жывога жыцця, як сказаў бы Дастаеўскі, Эстэр мне й вярнула. Навошта падтрымліваць цела ў функцыянальным стане, калі да яго ніхто не датыкаецца? Навошта выбіраць прыгожы нумар у гатэлі, калі будзеш спаць у ім адзін? Усё што я мог — гэта схіліцца, следам за столькімі іншымі, хто ўрэшце быў пераможаны, нягледзячы на ўсе свае кпіны й грымасы, — схіліцца перад бязмежнай і сапраўды чароўнай сілай кахання.
Даніэль25,4
Уначы пасля першага кантакту з Марыяй23 мне прысніўся дзіўны сон. Я быў недзе ў гарах, паветра было такое празрыстае, што выразна бачылася кожная найдрабнейшая дэталь скал і кожны крышталік лёду; погляд сягаў далёка па-над аблокамі, па-над лясамі, туды, дзе высілася града стромых вяршынь, што блішчалі сваімі вечнымі снягамі. Непадалёк ад мяне, за некалькі метраў ніжэй па схіле, нізкарослы дзядок, апрануты ў футра, з рэзкімі рысамі твару, як у мыслівагакалмыка, цярпліва капаў нажом снег вакол нейкай тычкі; потым, зноў тым самым звычайным нажом, пачаў пілаваць празрысты дрот, звіты з аптычных валокнаў. Я зразумеў, што гэта адзін з тых кабеляў, што ідуць у празрыстую залу сярод снягоў, дзе збіраюцца кіраўнікі свету. У старога былі кемныя, жорсткія вочы. Я ведаў, што ўяго атрымаецца, бо яму няма куды спяшацца, і што асновы светабудовы хутка абрынуцца; ім кіравала не канкрэтная матывацыя, а жывёльная ўпартасць; я адчуваў у ім нейкую інтуітыўную абазнанасць і сілу шамана.